Дзіцячы маніфест  Кірыл Стаселька

Дзіцячы маніфест

Кірыл Стаселька
Выдавец: Галіяфы
Памер: 192с.
Мінск 2015
43.21 МБ
He паспеў той пакласці відэлец і нож, як Базалья прапанаваў правесці яго да пакоя. Малады чалавек плёўся за ім, разглядаючы з раскрытым ротам інтэр’ер клінікі. Ён так круціў галавой у розныя бакі, задзіраў уверх, апускаў вочы да самага долу, што некалькі разоў удараўся аб дзвярныя вушакі. Падняўшыся на другі паверх, Базалья правёў яго да канца калідора, адчыніў дзверы і аддаў ключ прама
ў рукі. Сціплы пакой, у параўнанні са строем парадных памяшканняў клінікі, мусіць, трохі засмуціў хлопца. Андрэй зайшоў у сваю новую спальню, а Базалья спусціўся ўніз, каб зноў прыгатаваць сабе паесці і папаліць перад сном.
***
Некалькі разоў Андрэй парываўся падняцца, але ў ложку было цёпла і ўтульна. Да таго ж, на вуліцы яшчэ цёмна, а ў галаве ўсё мільгалі сны. Калі пачуўся нейкі гук і ён усё ж расплюшчыў вочы, то зразумеў, што ў дзверы грукаюць, і досыць працяглы час. Ён крыкнуў: «Я зараз, секунду» — і як мага хутчэй саскочыў з ложка, нацягнуўшы на сябе штаны. Пракруціў ключ ды ўбачыў, што за дзвярыма стаіць Базалья Франка. Цяпер ён быў толькі ў кашулі і шэрых штанах, але выглядаў гэтак жа выдатна, як і ўчора.
— Добры дзень, Андрэй!
— Добрай раніцы.
— He хацеў вас будзіць, разумею, што ўчора вельмі стаміліся, але ўжо дванаццаць. Можа, хочаце паснедаць, а затым я завяду вас да доктара Штомпка. Якраз праз паўтары гадзіны ён мусіць вызваліцца.
Было вельмі няёмка перад Франка. Мінулай ночы ён праявіў нязграбнасць і ледзь не паваліўся, а раніцай маглі падумаць, што ён лайдак, які досыць шмат спіць. Таму Андрэй вырашыў, што варта паводзіць сябе больш сабрана, каб пра яго не склалася негатыўнае ўражанне.
— Прабачце, проста я забыўся ўчора завесці будзільнік. Таму наадварот, вялікі дзякуй, што разбудзілі. Праз некалькі хвілін буду гатовы.
— Цудоўна! Тады мыйцеся, апранайцеся не спяшаючыся, я вярнуся праз хвілін дваццаць і пакажу, дзе знаходзіцца кухня.
— Добра. Дзякуй. Хутка буду гатовы.
Франка, як і абяцаў, вярнуўся роўна праз дваццаць хвілін. Ён правёў Андрэя на кухню, якая размяшчалася ў левым крыле першага паверху.
— Звычайна мы ямо ўсе разам, я маю на ўвазе персанал, у восем раніцы і ў дзевяць вечара ў суседнім пакоі. Там наша сталоўка. У астатні час у нас самаабслугоўванне. Можаце прыходзіць і браць усё, што пажадаеце: гарбата, кава, сок, ежы таксама хапае. Доктар Штомпка трохі затрымліваецца, таму, калі скончыце, можаце прагуляцца, паглядзець наваколле. Упэўнены, што ўчора азнаёміцца з мясцовасцю вы не паспелі, а тут вельмі прыгожа і да таго ж спакойна. Андрэй, давайце пакуль што дамовімся так: праз паўтары гадзіны сустрэнемся на ганку, а там ужо будзем дзейнічаць далей. Добра?
— Так, вядома. Дзякуй!
Доктар Франка пайшоў, а ён адразу ж узяўся за ежу. Хацелася як мага больш часу пакінуць для прагулкі, Андрэй толькі пашкадаваў, што не падумаў спытаць пра ровар. Хоць, магчыма, пешаходная экскурсія будзе нашмат цікавейшай. Ён нават вырашыў не глядзець у акно, каб радасць ад прадчування стала яшчэ мацнейшай.
У гэтую пару сонца пакуль яшчэ не прыпякала, але было дастаткова цёпла, як учора высветлілася, нават ноччу. Толькі цяпер, калі выйшаў на вуліцу, ён змог пры святле дня разгледзець памеры возера. Яно знаходзілася метраў за дзесяць ад палаца, было невялікае і вельмі маляўнічае. Уздоўж берага раслі дубы, да аднаго з якіх была прывязана лодачка. 3 іншага — самага магутнага і, магчыма, самага старога — звісалі вяроўкі самаробных арэляў. Каб цалкам ахапіць палац поглядам, агледзець яго здалёк і з розных кропак, Андрэй вырашыў абысці возера. Пасядзець жа на гэтых арэлях, якія звісалі амаль над самай вадой, ён так і не адважыўся, адклаўшы сваё па-дзіцячы пякучае жаданне на потым.
Канструкцыя палаца была асіметрычная: з правага боку ад галоўнага ўваходу размяшчалася вуглаватая, звужаная дагары вежа з прамым, без нахілу, дахам, а яшчэ правей ад яе месцілася прыбудова. Амаль па цэнтры знаходзіліся прыступкі на ганак галоўнага ўваходу. Левае крыло мела болып сіметрычныя формы. Колер самога палаца вызначыць аказалася няпроста: у некаторых месцах сцены шэрыя, у іншых мелі ружовае адценне, а дзесьці фарба і зусім адслойвалася кавалачкамі, але ад гэтага палац не станавіўся менш сімпатычным, наадварот, як бы выстаўляў напаказ розныя пласты сваёй гісторыі, ды здаваўся яшчэ больш старажытным і загадкавым. Можна было добра разгледзець, што палац мае два паверхі, але Андрэй успомніў пра лесвіцу, якая не заканчвалася другім паверхам і вяла вышэй. Звонку
палац здаваўся меншым, але гэта, пэўна, падманлівае ўражанне. Ён паспрабаваў знайсці вокны трэцяга паверху, але нідзе, акрамя як на вежы, іх не бачылася.
Пасля таго, як даследаваў наваколле палаца, у тым ліку яго парк, Андрэй адправіўся ў кароткую імправізаваную экскурсію па Мікушэва, але не знайшоў болып нічога асаблівага. Тут былі такія ж домікі, крамы, пабудовы, што і ў іншых невялікіх гарадах ды вёсках. 3 лёгкім жалем ён пераканаўся, што самай цікавай пабудовай, і адзінай, якая захавала гісторыю гэтых месцаў, быў палац, дзе размяшчалася клініка. Менавіта туды ён і паспяшаўся, каб гэтым разам не выявіць сябе чалавекам, які ігнаруе пунктуальнасць. Франка, як і варта было чакаць, ужо сядзеў за столікам на ганку ды павольна, атрымліваючы асалоду ад працэсу, курыў сваю люльку.
— Як шпацыр?
— Выдатна, дзякуй. Але прызнаюся, мне здаецца, што палац — адзінае цікавае месца ў Мікушэва.
— Насамрэч так і ёсць, бо Мікушэва зусім маленькае і нічым не адрознае ад іншых мястэчак.
Франка зацягнуўся, і тытунь у люльцы загарэўся чырвоным колерам.
— Дарэчы, доктар Штомпка вызваліўся, і мы ўжо можам ісці ў яго кабінет.
— Так, вядома.
Ён вытрас рэшткі тытуню і попелу з люлькі, а затым паклаў яе ў спецыяльны футляр. Толькі цяпер Андрэй звярнуў увагу на тое, што ў Базалья Франка ўсё мае сваё месца. Кожны прадмет знаходзіўся
ў рамках даўно заведзенага рацыянальнага парадку. Доктар падняўся, паказваючы жэстам, што можна ісці, ды накіраваўся да бліжэйшых дзвярэй з правага боку ад уваходу. Андрэй ішоў за ім і адчуваў, як зноў пачынае ўзмацняцца толькі нядаўна аціхлае хваляванне.
Ужо каля году ён жыў у асобнай кватэры, якую набыў незадоўга да свайго пераезду. Такія «ўцёкі» з уласнага дому, а таксама ад усіх, з кім меў зносіны, былі выкліканыя тым, што Жыль больш не мог працяглы час знаходзіцца ў асяродку іншых людзей, весці нязмушаныя размовы, рабіць кампліменты. Шмат у чым, як яму здавалася, гэтаму спрыялі яго жонка і сябры. Чым больш знаходзіўся дома, чым часцей даводзілася сустракацца са старымі прыяцелямі, тым больш невыносным было жаданне куды-небудзь знікнуць. Усю гэту балбатню ён лічыў пустым марнаваннем часу і сіл. Падобныя вячоркі, аднолькавыя размовы, нясмешныя жарты, абмежаваныя людзі са сваімі клопатамі.
Адносіны з Мішэль, маці ягоных дзяцей, у апошнія гады знаходзіліся не на вышыні. Аднак раней, калі ў яго яшчэ меліся амбіцыі і энергія, а ўвага Мішэль у асноўным канцэнтравалася на дзецях, частыя паездкі, сустрэчы, праца дазвалялі менш знаходзіцца дома і давалі магчымасць адпачыць. Калі ж дзеці выраслі, пачалі вучыцца, працаваць, а ў рэшце рэшт
раз’ехаліся, жонка пачала патрабаваць больш увагі ад Жыля. Але ён намагаўся ад усіх адгарадзіць свой закрыты маленькі свет, які пачаў ужо фармавацца, які ён так асцярожна, так доўга выбудоўваў, і ў якім ні для каго, акрамя яго самога, не было месца.
Мішэль і блізкія сябры з раздражненнем пазіралі на гэты маленькі свет, як на праяву ягонага нарцысізму, выкліканага галавакружэннем ад поспеху, а затым як на сапраўднае вар’яцтва. Сам Жыль успрымаў усялякія знешнія спробы разбурыць ягоны маленькі свет як варожыя атакі не проста на тое, што ім створана і толькі яму належыць, але як атакі на яго самога. Атакавалі яго блізкія або зусім чужыя людзі — значэння не мела, Жыль кожнаму даваў жорсткі адпор ды прыкладаў намаганні, каб яшчэ больш умацаваць абарону вакол сваёй прасторы.
У дзень перад сыходам ён мімаходзь папярэдзіў Мішэль, што пераязджае, не паведаміўшы ёй адрас новай кватэры. Яна ж успрыняла гэта як звычайную пагрозу, бо з сабой Жыль узяў толькі невялікі чамадан, дзе знаходзіліся некалькі кніг ды сшыткаў. Гэта былі ягоныя нататнікі, адны — цалкам спісаныя, іншыя — напалову запоўненыя, па якіх можна было прасачыць дынаміку ягонага свядомага жыцця па гадах. Звычка да пісьмовай сістэматызацыі ўзнікла ў яго яшчэ ў школе. Ён заўсёды пачынаў з таго, што на ўнутраным баку вокладкі адзначаў бягучы год і ўласныя ініцыялы. Для накідаў таго ці іншага paMana выкарыстоўваў асобныя сшыткі, у некаторых пісаў усё без разбору. Там былі планы на бліжэйшыя
дні, малюнкі, адрасы і тэлефоны, новыя ідэі і проста цікавыя думкі.
Ён любіў пагартаць свае старыя нататнікі, параўнаць, наколькі змяніўся за апошнія год-два, альбо пяць гадоў, як змяніліся яго інтарэсы і планы. Часам настальгія прыводзіла ў меланхалічны стан, а часам зусім наадварот — дазваляла знайсці цікавыя запісы, якія натхнялі на арыгінальныя ідэі. У любым выпадку, Жыль успрымаў гэтыя вяртанні ў мінулае як вельмі прадуктыўныя працэдуры рэфлексіі, якім планаваў надаваць асаблівую ўвагу пасля пераезду, калі ўвесь свой час зможа аддаваць выключна працы ды самаразвіццю. Пачынаючы ўжо з першых дзён у яго склаўся графік, з якога Жыль стараўся не выбівацца.
Набліжэнне
За дзвярыма была невялікая зала цёмна-чырвоных таноў, дзе стаялі дзве шырокія канапы, пяць крэслаў і столік на нізкіх ножках. Франка патлумачыў, што менавіта тут звычайна адбываюцца сходы персаналу клінікі, якія праходзяць у даволі нефармальнай і нязмушанай атмасферы. Структура залы была скразная, і акурат наступныя дзверы вялі ў кабінет чалавека, які ўзначальвае клініку. Яшчэ некалькі крокаў, і Андрэй нарэшце атрымае болып-менш канкрэтныя ўстаноўкі.
Да гэтага моманту склалася адчуванне, быццам ён прыехаў на адпачынак, да таго ж тут нічога не
нагадвала пра медыцынскую структуру. Ён прывык да адзінай уніформы як персаналу, так і пацыентаў, строгіх правілаў, выразнага распарадку дня, халоднай атмасферы такога роду месцаў У гэтым жа месцы ўсё зусім інакш: пафасная атмасфера з шыкоўным інтэр’ерам, дактары ходзяць у звычайнай вопратцы. Пацыентаў Андрэй яшчэ ўвогуле не бачыў. Хлопец пачынаў ужо забываць мэту прыезду ды магчымую ролю ў дадзенай установе, але слова «клініка» вяртала да рэальнасці.