Дзе ўзяць крыху шчасця
Давід Шульман
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 296с.
Мінск 2005
шануе «мамэ-лошн»1.1 пакуль я з вялізнымі намаганнямі пераапранаўся ў спальні, мама ўжо тлумачыла Ірэне, што гэта мая кватэра, а яна жыве асобна, у аднапакаёвай. Наступная матуліна рэпліка, калі я з’явіўся ў салоне, была: «Як табе не сорамна? Прыбяры рукі — жанчыны ў пакоі». Мы з Ірэнай зарагаталі. Матуля разгублена міргала вачыма, не разумеючы, што смешнага яна сказала. Адсмяяўшыся, я растлумачыў, што адбываецца. I тут засмяялася мама, потым зноў Ірэна і зноў я. Але мой смех быў праз боль. Балела там, дзе было зашыта. I я пацягнуўся ў спальню, пацяжэлым целам успоўз на ложак, павольна выцягнуў ногі і заплюшчыў вочы. Так, балела. Жанчыны спалохаліся і стаялі нада мной. Ірэна дастала са сваёй торбачкі дзве таблеткі, мама прынесла вады. Я сказаў дзякуй і адчуў, што да мяне падкраўся сон. Штосьці казала мама, зрэдку ўстаўляла слова Ірэна. Але ўсё, я не чую, сплю.
Калі прачнуўся, у маёй спальні ўжо ляжала святло вулічнага ліхтара, што праслізнуў праз празрыстую фіранку.
— Вось, Ірачка, наш герой прачнуўся. Вы накарміце яго, a я, мусіць, пайду дахаты.
Ірэна ўжо зрабілася Ірачкай. Мабыць, шмат пра што пагаварылі. I мама ўжо, натуральна, ведае больш, чым я. Я ж пра яе наогул нічога не ведаю. Чужая жанчына ў доме, але мне чамусьці спакойна і душа ў парадку. «Так, мама, бывай». I мы засталіся ўдваіх.
— Табе трэба пад’есці. Ляжы, я прынясу што-небудзь няцяжкае нанач.
Так, ужо ноч. Суткі назад, калі замарозка прайшла, я квахтаў ад болю. А цяпер я дома, Ірэна сядзіць побач, узіраецца ў мяне і, напэўна, пра нешта думае.
— Будзем задаваць пытанні? — пытаюся я.
— Будзем.
1 Мамэ-лошн — матчына мова (ідыш).
— Пытанне нумар адзін: і ўсё ж тое, што ты зараз тут, — гэта нейкі капрыз, цікаўнасць ці яшчэ што-небудзь?
— Яшчэ што-небудзь. Напаўабыякавае існаванне, пражыванне жыцця да ўчарашняга вечара і раптоўнае жаданне новага жыцця пасля таго, як убачыла цябе.
— Я быў не ў найлепшым выглядзе, напярэдадні не вельмі прыемных справаў. Абудзіць штосьці добрае...
— Ва мне прачнуўся, напэўна, жаночы пачатак, пачуццё клопату, перажывання за тое, як ты будзеш трываць боль.
— Але ж побач ляжаў твой бацька, тыя ж пачуцці маглі звярнуцца да яго. I нумар два: ты ж не ведала, я мог быць жанаты.
— Бацька і ты — два розныя полюсы. Да аднаго гэткія пачуцці, да другога інакшыя. I выяўляюцца па-рознаму. Натуральна, я яшчэ не ведала, што ты адзін, хоць паводле некаторых прыкметаў можна было здагадацца. Але хіба патлумачыш так, проста, усё, што адбываецца з намі і вакол нас? Звалілася зверху — і ўсё.
— Ты, пэўна, стамілася сёння?
— Так, крыху. Я паслала сабе ў салоне. Дабранач. Калі будзе балюча, пакліч.
I зноў, як суткі назад, пагладзіла мяне па шчацэ.
Ірэна паляцела ўвечары на наступны дзень. А да гэтага яна дапамагала мне ўставаць, перасоўвацца. Я быў накормлены і «выгуляны» на балконе, пакуль прыбіралася кватэра.
Званкі па некалькі разоў на дзень і, безумоўна, доўгія гутаркі па начах. Я ж меў магчымасць выспацца, а яна... «Мне хопіць, абы ты хутчэй папраўляўся».
Калі ў чарговую пятніцу Ірэна прыляцела і ўвайшла ў кватэру, я ўжо здолеў абняць яе. А яна прыціснулася да мяне ўсім целам і ціха сказала: «У маім жыцці гэта ўпершыню, калі цэлы
шквал пачуццяў віруе ўнутры, а душа спакойная і ўраўнаважаная. Таму што ты менавіта той, каго я не баюся і ў кім упэўненая».
Час і пяшчота лечаць амаль усё. Мінула два месяцы — і я, каб не сурочыць, у поўным парадку. Настаў мой дзень нараджэння. Ірэна не захацела адзначаць яго ў рэстаране. «Навошта камусьці ўмешвацца ў твае святы ці гадзіны смутку. Тваё — табе. I... мне», — дадала яна пасля невялікай паўзы.
Свята пачалося ў дзесяць гадзін вечара, калі госці разышліся, і мы засталіся ўдваіх. Ірэна за лічаныя хвіліны зноў накрыла стол, але не так шчодра і багата, як некалькі гадзін таму. Садавіна, цукеркі, сок і каньяк «Ахтамар», армянскі, шматгадовая мая заначка. «Пачакай некалькі хвілін, я зараз з’яўлюся». Яна вярнулася са спальні ў доўгай чорнай сукенцы, з аголенай да пояса спінай, яе ногі аздаблялі чорныя туфлікі на высокіх абцасах, а на вуснах грала ўсмешка, якая сваёй нечаканасцю прымусіла мяне знямець. Гэта было першае яе такое з’яўленне мне. He хапала слоў. Я ўстаў з крэсла і зрабіў некалькі кругоў вакол Ірэны. «Можа, падкажаце, адкуль такая шыкоўная пані ў гэтай кватэры? Вам трэба быць менавіта тут?»
— Тут, і больш нідзе. I заўсёды.
— Здаецца, я таксама павінен паклапаціцца пра сваю знешнасць. А я ж зусім развучыўся насіць святочныя ўборы.
Шафа. Колькі ж гадоў я не апранаў гэты касцюм з бліскучымі лацканамі? I гальштук-бабачку? Заходжу апрануты і абуты. Ірэна цягне мяне да люстэрка.
— Ну, як? — і становіцца крыху ззаду.
— Гэтыя двое някепска глядзяцца разам. Асабліва яна. Незвычайна прыгожая. Якая пастава, сапраўдная паненка.
— А ён? Ты на яго зусім не звяртаеш увагі. Пра гэткага дзецюка мроіць не адна жанчына. Мяркуеш, ён сур’ёзна зачапіўся за гэтую, як ты кажаш, паненку?
— Сур’ёзней няма куды. Я так мяркую.
— Тады давай вып’ем за гэтую пару. He, спачатку за яго, за тое, каб з ім усё было добра.
— Дзякуй,Ірэна.
Я разліваю каньяк, мы ўздымаем чаркі, і шляхетны напой пасля крышталёвага звону з радасцю аддаецца нам. Я стаўлю дыск Стыві Уандара. Ён спявае пра тэлефонную размову, пра тое, як кахае. Зусім простыя словы. I я расказваю Ірэне, што ўсе свае найлепшыя справы, у бізнесе ці ў чымсьці іншым, заўсёды пачынаў з гэтай мелодыі. Гэтая музыка — мой талісман. Мне шанцавала, у мяне ўсё атрымлівалася.
— Дзякуй табе за тое, што не парушыў гэтай традыцыі.
Яе пацалунак кладзецца на мае вусны.
— Давай яшчэ па адной. За цябе. Ты сама не ведаеш, якая прыгожая. Мне захацелася расказаць табе пра... цябе. Можна?
— Табе ўсё можна.
Пасля каньяка думкі ўжо крыху блытаюцца, але я любуюся Ірэнай, сяджу ў крэсле, кажу тое, што бачу і адчуваю.
— Чорныя твае калготкі і туфлікі не здольныя схаваць далікатныя пальчыкі нагі. Яны элегантна ўладкаваліся лесвічкай, непадалёк ад пад’ёма, дзе ступні пераходзяць у доўгія прыгожыя ногі.
Я атрымліваю асалоду цяпер, так бы мовіць, ад дэталяў кахання, а не ад самога кахання ў прамым сэнсе. Гэтыя дэталі настолькі разнастайныя, што заўсёды адчуваюцца навізна і непрадказальнасць. Ірэна зняла туфлік, паставіла нагу перада мной на крэсла, і падцягнула сукенку ўверх, раскрываючы ва ўсёй красе сваю правую нагу крыху вышэй за калена.
— А вышэй калена, дзе твае стройныя ножкі пераходзяць у самае казачнае месца, — белая бялізна. Я вельмі люблю, калі апранаюць белую бялізну.
Яна цягне сукенку яшчэ вышэй, і я бачу тое, пра што толькі што казаў. Вельмі моцнае адчуванне — супадзенне расказа і дзеяння.
— Я зараз вярнуся. — Яна апускае сукенку, забірае туфлік і сыходзіць у спальню. Праз пару хвілін, пакуль я спрабую ачомацца і больш-менш супакоіцца, Ірэна вяртаецца. Яна ў іншай сукенцы, таксама доўгай, але з глыбокім выразам спераду. Я, яшчэ не адышоўшы ад узбуджэння, устаю, разліваю каньяк, падаю чарку Ірэне. У мяне няма належных словаў для тоста. Словы некуды ўцяклі, адчулі, што зараз абыдуцца без іх. Мы моўчкі выпіваем. Стаўлю дыск з павольнымі мелодыямі. Ірэна просіць, каб я яшчэ што-небудзь расказаў пра яе. Яна паварочваецца да мяне спінай і... у гэтай сукенкі выразы і на ягадзіцах. Калі Шуман звар’яцеў ад ноты «ля», што ўвесь час гучала ў ім, то я магу звар’яцець і ад гэтай сукенкі, і ад усяго астатняга, што адбывалася ў маёй хаце за апошнія пару гадзін. Некалькі квадратных метраў падлогі ад салона да спальні пакрываюцца адзеннем, калготамі, шкарпэткамі, абуткам....
Ноч пяшчотная.
— А чаму ты разышоўся з жонкай? Ты перастаў яе кахаць?
— Зусім не. Мы пражылі разам з год. Была ў нас свая бяда, калі хочаш, няшчасце. Тое, што ў нас з табой атрымліваецца так прыгожа і натуральна, там ніколі не атрымлівалася. Мы з жахам чакалі ночы. I таму вырашылі разысціся. У яе былі праблемы... Сваю хваробу, наколькі б смешна гэта ні здавалася, я, здаецца, атрымаў у тую ноч, калі ставіў развітальную кропку ў нашых адносінах. Гэта была ноч узаемнага жадання, але і ноч болю. Добра, што ў мяне чыстая, няцяжкая праца. Паўгода я трываў, а потым пайшоў да прафесара Беліньяка. I вось атрымліваецца, што выбіваю клін клінам. Ад чаго зарабіў...
Ірэна зноў паляцела ў Тэль-Авіў, некалькі разоў я быў у яе. Пазнаёміўся са сваякамі. Панічкоўскі адразу пазнаў мяне. Ён аказаўся не апошнім чалавекам у адным з банкаў.
Мы хутка пажэнімся. Прапанову я зрабіў. Панічкоўскі згодны, і Ірэна сказала, што бачыла ў адным з магазінаў шыкоўны мужчынскі касцюм для вялікіх урачыстасцяў. Як раз там, напя-
рэдадні майго дня нараджэння, яна купіла тую сукенку з ар’ергарднымі выразамі, «каб паказаць табе, што ў мяне ўсё ёсць і ўсё на сваім месцы». Так, я гэта ўжо ведаю. Можа, давядзецца з’ехаць з Эйлата. Хоць вельмі не хочацца. Ёсць у гэтым горадзе нейкае адчуванне волі і свабоды.
ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ
Дзень нараджэння адзначалі ў кавярні, што на пляжы. Былі толькі свае. Гаспадар кавярні, барадаты, у чорнай кіпе, і афіцыянт-англічанін накрывалі сталы. Госці ж пакуль весяліліся півам, седзячы на пластмасавых крэслах каля самай вады. Размаўлялі, крыху жартавалі, чакалі.
Але вось зайграла музыка, і народ пацягнуўся да яе, на святло ў кавярні, што жоўтай плямай разадрала прыбярэжную цемру.
Слава, імяніннік, сядзеў паміж босам і яго жонкай. Калі ўсе селі, гаспадар майстэрні ўстаў і павіншаваў яго, пажадаў «ад меа вэ-эсрым», да ста дваццаці. Выпілі. Устала Рахель, жонка боса, і таксама павіншавала, дадала, што ў Славы «/ша яфа» — цудоўная жонка.
У тостах, у шуме, што рабіўся ўсё адважнейшым і валадарнейшым, калі ўжо і не ўсе чулі тое, што казалася за сталом, мінула гадзіны паўтары. Курыльшчыкі і курыльшчыцы выйшлі вонкі. Сеня зайграў і засляваў на іўрыце. Слава падышоў да гаспадара кавярні і ўсё ж угаварыў яго на сто грамаў гарэлкі. Той выпіў і пачаў шпарка закусваць. Потым падышоў Ізя і таксама ўгаварыў. Жонка гаспадара кавярні, якая змяняла посуд на сталах, здзіўлена паглядзела на мужа. А калі хвілін праз дзесяць падышоў Моцік і таксама паспрабаваў угаварыць, яна грудзьмі пятага нумара засланіла мужа. «Ло, маспік, маспік» — «Не, годзе, годзе».