• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзе ўзяць крыху шчасця  Давід Шульман

    Дзе ўзяць крыху шчасця

    Давід Шульман

    Выдавец: Радыёла-плюс
    Памер: 296с.
    Мінск 2005
    50.31 МБ
    Ад выгляду чароўнай дзяўчыны сэрца пачынае біцца часцей. Мы захваляваліся. Ужо знайшлася нагода пагутарыць. Але не давялося. Аднекуль збоку выйшаў барадаты, год пад пяцьдзесят, хутчэй за ўсё мастак. I зрабілася зразумела, што гэта яго дзяўчаты.
    — Прыгожанькія дзяўчаты зноў зрываюцца з кручка.
    — Макс, дружа, мы ж яшчэ нават вуды не закінулі. Хто ведае, можа, і не сарваліся б. Але, пагадзіся, дзень працягнуўся прыгожа: такія паненкі, галерэя...
    — I стары, зашмальцаваны сюжэт: сталы, напэўна, багаты мужык — і такія красуні.
    — Супакойся, даражэнькі. Як у песні, «Отчего — не наше дело, почему — не нам суднть». He выключана, што калі час высмакча з нас частку жыцця і мы дасягнем узросту барадача, нам не падасца дзіўным, што якія-небудзь малодкі таго, новага часу, будуць побач з намі. А ў баку застынуць дзецюкі з таго ж, іх часу і, як ты сёння, згадаюць пра зашмальцаваны сюжэт.
    — Добра, ад культуры —да спорту. Тут побач вялікая спортзала, там чэмпіянат па боксу. Афішы бачыў?
    Так мы скончылі з духоўнай ежай.
    Макс не баксёр, а барэц-вольнік, армію адслужыў у спортроце. Але далей рухацца не захацеў, і цяпер са спортам звяза-
    ны толькі газетай «Савецкі спорт» і футболам па нядзелях, які запіваецца «жыгулёўскім» півам у прыдарожным «Блакітным вагоне».
    Гэта былі зала «Працоўных рэзерваў» і чэмпіянат Савецкага Саюза. А на рынгу якія імёны! Шаткоў, Енгібаран, Дан Пазняк... Праўда, ужо ў якасці суддзяў. Але легенды, жывыя яшчэ.
    Макс назіраў за мардабоем, а я — за публікай у зале. Бо яшчэ ў дзяцінстве маці мне казала, што кулакамі трэба карыстацца толькі ў крайнім выпадку, для абароны гонару. Пускаць некаму юшку толькі таму што абяцалі прыз, гэта крымінальшчына. Мая матуля была не англічанкай. I таму я займаўся спартыўнай хадой. «Вось убачыш, — казала яна, — калі-небудзь усе пачнуць хадзіць — і ад жыватоў, і ад тлустых азадкаў, і наогул ад нуды. Усе зробяцца хадакамі...»
    Вочы мае рухаліся паўз грубыя, простыя твары з перабітымі насамі. Такіх у зале было вельмі шмат, калі не большасць. I спыняліся на амаль абыякавай да падзеяў на рынгу і прысутнай тут праз абавязак засумавалай частцы залы. Прытушаныя, няспешныя погляды гэтых жанчын блукалі дзесьці па-над няроўнымі радамі, прыпыняліся каля ўвахода ў залу — і хто ж гэтыя новенькія? — і вярталіся назад, да сваіх рук, да люстэрачка, настроенага на вусны, да запісной кніжкі з тэлефонамі...
    Пакуль я пазіраў, побач са мной прызямлілася Яна. Вочы, што ззялі шалёна-шчаслівым агнём, і выгляд, незабыўны выгляд цалкам задаволенай жанчыны... Памахала рукой у накірунку рынга камусьці ў белай кашулі і бабачцы. Кашуля з бабачкай выставіла ў знак захаплення вялікі палец правай рукі. Яна заўсміхалася і, як быццам у працяг флірту, пусціла бляск у свае вочы: маўляў, гэта яшчэ не ўсё.
    Як ні дзіўна, але першым заўважыў з’яўленне маёй суседкі не я, а Макс. Ён штурхануў мяне, паказаў вачыма, куды трэба глядзець. Я паглядзеў. Яна сваё жыццё насіла год трыццаць. I была з тых жанчын, што прымушаюць спачатку знямець, а по-
    тым пажадаць. I паколькі не ўсе жаданні маглі выканацца, заставалася пачуццё чагосьці, што перашкаджала, муляла, прыносіла ўнутраны дыскамфорт.
    Яна паглядзела на мяне і Макса, і яе ўсмешлівыя пяшчотныя вусны прыадкрыліся:
    — Вам тут падабаецца?
    — Яму — так, мне — не дужа, — адказаў я, уперыўшыся ў Яе безнадзейным позіркам.
    — Ім таксама падабаецца, — яна паглядзела ўніз на рынг і атрымала заклікальны рух белай кашулі з бабачкай. — Усё, хлопчыкі, труба кліча. He глядзіце так: я не дзяўчына агульнага карыстання. Я — баявая сяброўка. Быва-а-йце...
    I яна паляцела.
    — Я б пазмагаўся з такой сяброўкай... — Макс адарваўся ад чужых кулакоў і сачыў, як Яна спускалася па праходзе да рынгу.
    — Можа, і мы куды-небудзь спусцімся? Пасля ежы духоўнай някепска было б і што-небудзь з духоўкі. Ужо і вечар бадзяецца па горадзе.
    Макс неахвотна згадзіўся.
    Часы былі застольна-застойныя. Праз пяцёрку швейцару патрапілі ў рэстаран. Пра асобны столік і гаворка не ішла. Нас падсадзілі да самотнай зануджанай пані паўпачцівага ўзросту. Зала была прыцемненая — толькі дзве светлыя плямы: сцэна і танцавальная пляцоўка.
    Мы павіталіся. Яна штосьці прамыкала ў адказ. He дужа і трэба было. Пачалі марнаваць час і грошы. Паслужлівы двухметровы афіцыянт прагнуўся, выпытваючы, чым мы жадаем усцешыць душу і страўнік. А можа, мы жадаем заказаць якуюнебудзь музычку? Дык і гэта ён нам дапаможа зрабіць. Афіцы-
    янт пайшоў, мы пачалі прыглядацца. Адчувалася, што на сцэне сядзяць добрыя музыкі. Яны ігралі і спявалі з асалодай. Лёгкія выразныя рытмы. Натуральныя інструменты. У спевака глыбокі, густы голас, поўны цёплых фарбаў. I спяваў ён лёгка.
    Мы разглядалі залу, а жанчына — нас.
    — Здаецца, жыццё адзначыла вас пакуль адным — маладосцю... Мушу сказаць, гэта цудоўны стан... Праўда, хутка мінае, але ў памяці застаецца назаўжды. He памятаеш, што было пазаўчора, а што трыццаць год таму — хутка знаходзіш у кладоўцы памяці, між рознага смецця. Я вам не перашкаджаю? Вы, пэўна, мяркуеце: пачала паддатая цётка чапляцца?
    — Ані, ні ў якім разе! — Гэта Макс. У яго наогул слабасць да спелых жанчын. — Раз мы ўжо апынуліся за адным сталом, чаму б нам не пазнаёміцца? Я — Макс, а ён, — погляд накіраваўся на мяне, — Вадзік, у сэнсе Вадзім.
    — А я, хлопчыкі, Стасі.
    За сталом заставалася яшчэ тры месцы. На іх падсадзілі... таго барадатага мастака і дзвюх яго паненак. Барадач зірнуў на нас і Стасі, потым на сваіх сябровак і яхідна чамусьці ўсміхнуўся, прыадкрыўшы свае тонкія вусны.
    Спявак трымаўся за сцябло мікрафона і выкладаў у яго песню з французскага кінафільма, вельмі папулярнага ў тым годзе. Мелодыя была журботна-няспешная. Макс і Стасі танцавалі надзвычай прыгожа. I глядзеліся абодва — што трэба. Макс, высокі, стройны, шчырая ўсмешка, чысты погляд, суладныя рысы твару, кудзеры, што разляталіся. Стасі... вельмі часта пасля сарака год жанчыны выглядаюць лепш, чым у маладосці. Яна яшчэ буйна квітнела і квітнела ўсім — і прыпухлымі сакавітымі вуснамі, куточкі якіх неяк незвычайна падрыгвалі, і разлётам броваў, і ўсёй сваёй вытачанай постаццю, дзе нельга нічога адняць і нічога не патрэбна дадаваць.
    Здаецца, ім было прыемна адзін з адным.
    Мастак сачыў за танцам нераўнадушным поглядам, хоць і спрабаваў гэта схаваць. Ён то ўзіраўся ў танцпляцоўку, то спрабаваў жартаваць са сваімі сяброўкамі. Жарты не надта ўдаваліся. Калі пара вярнулася за стол, ён разліў каньяк усім па чарках і прамовіў тост:
    — Сябры! Кожны чалавек у гэтым свеце шукае шлях да іншага чалавека. Аднойчы ўдаецца закрануць у ім, іншым, схаваную струну, якая адгукаецца на гук сапраўднага пачуцця. Але кожнае пачуццё мае свой тэрмін, жыве нейкі час і канае. Дык вып’ем за тое, каб мы маглі пачаць жыць з яшчэ большай моцай і страсцю.
    Стасі чамусьці ўсміхнулася, накрыла сваёй рукой руку Макса. Той спалоханаўзняў вочы, чамусьці на мяне, потым, здзіўлена, на Стасі. Выпілі. Стасі заказала пляшку каньяка і папрасіла «Максіка» разліць усім.
    — Я хачу сказаць вось што. — Яна ўзнялася, паглядзела на мяне і Макса, потым на другі край стала, дзе пачырванелыя ад некалькіх чарак каньяку паненкі высмоктвалі сок з долек лімона, а мастак, скрыжаваўшы рукі на грудзях, ганарліва ўзіраўся ва ўсіх застолылчыкаў. — Хачу сказаць, што выйсці замуж вельмі лёгка, але быць замужняй жанчынай вельмі цяжка. Мужчыны заўжды бяднейшыя за нашы прыдумкі... А тост мой за тое, што не трэба быць славутым, трэба быць каханым!
    Толькі на імгненне яе вочы бліснулі ў адказ на погляд барадатага мастака, слізганулі па мне і спыніліся на Максе. Нейкія невыразныя здагадкі ў мяне пасля наступнай чаркі маланкай бліснулі, але перуном пакуль яшчэ не адгрымелі.
    Мы танцавалі і пілі. Шмат. Столькі, што Макса выпрастала, ён хадзіў, не згінаючы ног, як быццам праглынуў драўляны метр. Я, адтанцаваўшы адну з паненак, выйшаў з ёй на вуліцу падыхаць. Нечакана паслухмянымі, гатовымі былі яе вусны. I наогул яна была ў поўнай баявой гатоўнасці...
    Калі праз паўгадзіны мы вярнуліся, Стасі спрабавала падняць з крэсла Макса, а мастак — другую паненку. Час быў, напэўна, пакідаць гэтую ўтульную залу. Нягледзячы на мае і Стасіны пратэсты, разлічыўся мастак.
    Кампанія ўяўляла сабой ідэальны наглядны прыклад на тэму шкоды алкаголя. Трымаючыся адзін за аднаго, мы ўпаўзлі ў два таксі і кудысьці накіраваліся. Аказалася, у майстэрню да Пранаса, так клікалі барадатага. Спачатку ўсе заваліліся на вялізны ложак. Потым Стасі зацягнула Макса за шырму. Дзве паненкі, нягледзячы на прастору пашыранага ложка, спляліся ў касу.
    Пранас, у адных трусах, трымаючы ў адной руцэ пляшку, а ў другой напоўненую шклянку, вадзіў мяне па майстэрні, што прапахла фарбамі і кавай, і паказваў малюнкі. «Жывапіс — гэта не расказ, а паказ, — казаў ён мне. А я таксама быў з непустой шклянкай. — Слова — гэта дакладнасць, — працягваў Пранас. — Жывапіс — гэта сімвал, вобраз, эмоцыя. Пераказаць сімвал цяжка: збядніш яго, спрасціўшы звыкласцю выразаў. Спрабуеш раскрыць чужыя вочы, душу, падвесці да тых дзвярэй, за якімі таямніца, створаная мастаком. Для сапраўднага мастацтва патрэбна ўнутраная свабода, а яна гэтага не разумела».
    — «Хто яна?» — запытаў я. Ён паказаў у бок шырмы. Там было не ціха.
    Пляшка пустая, шклянкі чыстыя, на агляд і гутаркі не было ні моцы, ні ўстойлівасці. Мы зваліліся па краях ложка, да паненак, якія ўжо распляліся.
    Было цяжка глядзець на навакольны свет без агіды. Але Пранас быў чалавекам дасведчаным. Ён дастаў «напой заўтрашняга дня» — расол. Потым некалькі гадзін, што заставаліся да цягніка, мы сядзелі ў кавярні, працягвалі «лекавацца» і...
    знаёміцца. На пероне развіталіся, яксябры-сваякі. «Мая» паненка прыліпла да мяне ў пацалунку па-жаночы жорстка, мне ж было яшчэ толькі дваццаць два... Стасі была больш стрыманай. Чысты, асэнсаваны позірк разумнай тыгрыцы казаў: «Было добра — і дзякаваць Богу!»
    Пранас і другая паненка прыткнуліся шчокамі ў лёгкім дотыку.
    Візіт у адказ адбыўся праз месяц. Яны прыехалі на машыне: «мая» Вірга, Стасі з Пранасам, яны зноў сышліся, а за рулём — «баявая сяброўка», з якой Макс хацеў «пазмагацца». Я падумаў, як часам лёс выкручваецца: дорыць Стасі суседку з машынай, гэтая суседка аказваецца нашай знаёмай... Макса закалаціла ад хвалявання. Дрыжыкі перадаліся мне. «Баявая сяброўка» пазнала нас і ўзяла Макса пад руку.