Дзе ўзяць крыху шчасця
Давід Шульман
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 296с.
Мінск 2005
I тут, другі раз за гэтыя суткі ў Ізраілі, пытанне застыла ў яго на твары. «Лабас вакарас, Эддзі» — «Добры вечар, Эддзі». Жанчына з келіхам шампанскага ў руках аднекуль ведала, што ён разумее па-літоўску. Ведала і яго імя. Яна прыціснула свой келіх да яго келіха і ціха сказала па-руску: «Ты амаль не змяніўся, і вусы табе да твару». I Эдзік Самуэль пазнаў яе. «Алдона, гэтаты! — прамовіў ён сцвярджальна. — Давай, хутчэй вып’ем ізагадаем».
— Хадзем са мной, я хоць на хвілінку звяду цябе ад тваёй немкі. Скажы ёй што-небудзь.
— Гэта не мая немка, хоць з ёй добра.
Ён растлумачыў усім за столікам, што сустрэў сваячку і ненадоўга пакіне іх.
Яны выйшлі на вуліцу, у небе разрываліся і гаслі агні феерверкаў. Гучалі віншаванні на англійскай і французскай, рускай і іўрыце.
— Шчасця табе ў Новым годзе, Эдзік.
— Ачу\ Дзякуй! I табе, Дона, таксама.
— Я цябе пазнала са спіны, калі ты рокэнроліў. Але вось вялізныя вусы мяне спачатку збянтэжылі: ты ці не ты? I маладая немка такая блізкая з табой.
— Я з ёй пазнаёміўся толькі гадзіну таму.
— А збоку здаецца, што вы блізкія вельмі даўно.
— He, гэта проста гарэлачка і адзінота Лорэн. Яна некалькі месяцаў назад разышлася з мужам і за сталом аказалася без партнёра. Усё як бы апраўдваюся, але так і не спытаў, з кім ты тут.
— А ні з кім. Я на працы. Там, у зале, на ўзвышэнні стаіць раяль.
— Дык ты іграеш у аркестры?
— Так. У мяне працоўная ноч. Я яшчэ хвілін дваццаць пайграю, а потым звяду цябе.
— Альбо я цябе. Я ж тут, у гэтым гатэлі жыву.
— Ах, няважна, хто каго звядзе. Мы сыдзем куды-небудзь разам.
Алдона ішла да свайго раяля як быццам з завязанымі вачыма, не ведаючы будучыні, святкуючы мінулае. Безумоўна, яна адчувала яго позірк. I тая ж хваля пачуццяў, што шмат гадоў таму ахінала яе, вярталася. Сэрца зноў было наросхрыст. Яно нечага чакала і трапяталася ў прадчуванні.
Яна зайграла адну старую мелодыю, вельмі папулярную калісьці. Тонкая рука цалавала раяль, і доўгі рой любых успамінаў выплываў разам з музыкай. Кошт ім быў вох які высокі — пражытыя гады. У мелодыю паступова ўступілі астатнія музыкі. Яны здагадваліся, што з іх піяністкай нешта адбылося. I калі крыху пазней яна папрасіла, каб яе адпусцілі, таму што яна нечакана атрымала нябачаны падарунак у гэтую ноч цудаў і спадзяванняў, ніхто не пярэчыў. Яна ўзяла сумачку, павесіла яе на плячо і, прабіўшыся праз публіку, штотанцавала, пайшла да выхаду.
Ноч не была глухой. Сям-там у небе яшчэ блішчэў феерверк, нейкі мужык улез на высакавольтную апору, і ўнізе раз-
варочвала лесвіцу пажарная машына, міргалкамі нагадвалі пра сябе дзве паліцэйскія машыны. Нешта ж загнала гэтага дзівака менавіта ў гэтую ноч туды, на вышыню. Хоць, якая справа ёй, Алдоне, да ўсяго, што зараз навокал, калі сэрца ўспамінае даўнія дні і побач той, з кім гэтыя ўспаміны звязаныя. Пагуляўшы па шумнай набярэжнай, яны пайшлі да яго ў гатэль. Доўга моўчкі разглядалі адзін аднаго. Потым ён прапанаваўтост: «За шчасце мінулых дзён!» I тут іх як быццам прарвала. Яны пачалі гаварыць.
— Чаму я тут? Ты ведала, што мы з’ехалі тады ў Германію. Як пражылі, як выбіраліся наверх, асобная размова і вельмі доўгая. Зараз, пасля дзесяці гадоўэміграцыі, я наўзроўні. Ёсць дом, транспарт, невялікая фірма. Гандлюю нерухомасцю і зямлёй. Некалькі гадоў таму я зацыкліўся: захацелася сустрэць Новы год і тут жа выкупацца ў моры, змыць старыя грахі і чысценькім чакаць цудаў у Новым годзе. Адначасова сумясціць усё гэта можна было ў некалькіх кропках зямнога шара. Але кліч продкаў, ці што, гукнуў зрабіць гэта тут.
— Цікава мне пра кліч продкаў. Ты, кругласутачны яўрэй па ўсіх мардасцях-страсцях, з’ехаў не ў Ізраіль, а ў Германію. Я, літоўка, апынулася тут.
— Усё прасцей было на той момант. У бацькі былі сувязі, вытворчыя сувязі з Германіяй. Яго калегі, так сказаць, абяцалі дапамагчы на новым месцы. Ды і нямецкая мова для яго і мамы была бліжэй, чым іўрыт. Дома між сабой яны гаварылі на ідыш. Уявіць, чым мог бы заняцца мой актыўны татачка ў яго гады тут, у Ізраілі, мы не маглі. Тады гэтыя думкі і сыгралі галоўную ролю ў нашай эміграцыі.
— Так, твой тата, генеральны дырэктар буйнога завода, і Ізраіль...
— He блюзнер, калі ласка. Мне таксама не зразумела. Ты, дачка галоўнага інжынера таго ж завода, унучка намесніка міністра і... Ізраіль.
— Ёсць чарговы тост, — сказала яна, узяўшы яго за руку. — За тое, каб аказвацца ў належны час у належным месцы.
— Г эта быў вельмі добры тост. — Ён прыбраў пустую пляшку са стала. Потым дастаў з тумбачкі дакладна такую ж пляшку чырвонага рэйнскага віна. — Дык вось, ты і Ізраіль.
— У Ізраілі я назло табе. I ўжо восем гадоў. Напачатку чакала, што ты паклічаш да сябе ў Германію. He дачакалася. A ўсё астатняе — справа тэхнікі. Дзед жа быў у Міністэрстве ўнутраных спраў. А я была ўпартая. Потым, ужо тут, я даведалася, што маму бабулі Казімеры клікалі Златай. I гэта пацвярджалася дакументамі. Так што ўсё аказалася на самой справе законным. Выехала я сюды па правілах. У аэрапорце я з Алдоны зрабілася Алонай, так мяне запісалі ў дакументах. I ступіла ў цёмную майскую ноч у невядомай мне краіне, без сваякоў, з двума чамаданамі і торбай. I павезла мяне таксі да татавых сяброў у Іерусалім. А праз пару месяцаў я перабралася сюды, у Эйлат. I пайшлі дні, і мінулі гады... Ты ж хацеў купацца ў навагоднюю ноч. Дык мы ідзем?
— Абавязкова.
— У цябе знойдуцца для мяне кашуля і якія-небудзь шлёпкі? Няёмка ісці купацца ў доўгай бліскучай сукенцы і туфлях на шпільцы.
Яны спусціліся на ліфце і прайшлі праз лоббі, яна ў белай кашулі і шлёпанцах, ён у шортах і майцы.
Мора было цёплым і пяшчотным. Алдона была ў простых баваўняных трусіках, уліплых пасля мора ва ўсе яе таямніцы... I ён павёў яе зноў у мора і накрыў проста ў вадзе. Яна чакала гэтага і крычала па-літоўску тыя словы, якія на гэтым беразе і ў гэты час былі зразумелыя толькі ім дваім. Потым яны ляжалі на пяску, прыціснуўшыся адзін да аднаго. Было ціха на небе, на зямлі і на сэрцы. Калыхалася побач мора, пераварочваючы ісціны ітаямніцы.
У нумары яны зноў апрануліся па-святочнаму. Пакуль яшчэ ніхто з іх не распытваў другога пра сям’ю. I яна задала самае галоўнае ў гэты час пытанне: «Ты ні слова не сказаў пра сям’ю?»
— Калі коратка, — ён напоўніў келіхі, — калі коратка, то сям’і няма. Ад цябе ўцёк, з другімі не атрымліваецца. Гады два таму падумаў: «Хай ідзе, як ідзе, усё роўна гульні лёсу без правілаў». I яшчэ больш накінуўся на працу, на трэнажорную залу, выязджаў пару разоў на год куды-небудзь за мяжу, для праветрывання мазгоў і душы.
— Ёсць тост: «За магчымасць рэалізоўваць усё, што задумана».
Яна піла, не зводзячы з яго позірка, нібыта гіпнатызёр, заганяючы свае думкі ў яго. Хоць, калі ён не змяніўся, намагацца прымусіць яго зрабіць тое, чаму ён супраціўляецца, было бессэнсоўна. Хоць у яго і было поўнае дабра сэрца.
— А цяпер паслухай маё прызнанне. — Яна стаяла на фоне акна, высокая, у бліскучай сукенцы, шыкоўная жанчына, і гаварыла тое, што прызначалася менавіта яму. — Усё жыццё пасля твайго ад’езду — чаканне цябе. Калі думала пра цябе, балюча шчымела сэрца. Часам мне здавалася, што я вельмі хворы чалавек. Але ўсе лраверкі, усялякія камп’ютэры паказвалі, што фізічна са мной усё ў парадку. Я супакойвалася, казала сабе: «Я не яго зорка, а ён не мой лёс. I сустрэча наша была задумай, зразумець якую нам не дадзена». Журба запаланіла маю душу. I я з’ехала сюды. Каб ты ведаў, як мне было цяжка. Кожны дзень я казала сабе: «Вось заўтра ўсё будзе паіншаму, усё будзе добра». Але як рэдка настае тое «заўтра», з якога ты пачынаеш усе перамены. Жаданы дзень няўлоўны. Я не была здатная ні для якой працы акрамя музыкі. Ты ж ведаеш, як я жыла дома. Аднойчы я знайшла лрацу. Там было, праўда, шмат абмежаванняў, ва ўсім. I цэлы год я пражыла ў доме аднаго равіна. У яго было восем дзяцей. I я займалася з імі
музыкай. Я блізка назірала яўрэйскае жыццё. Я пачала ў ім удзельнічаць. Сам равін быў з Амерыкі, а яго жонка, Малка, нарадзілася ў... Каўнасе. Нажаль, яна не гаварыла па-літоўску, толькі крыху па-руску, у Ізраілі з чатырох гадоў. Мы вельмі пасябравалі з ёй, хоць і была Малка старэйшая за мяне на дваццаць гадоў. I праз год... Тое што адбылося праз год, здзівіла б, напэўна, і тваю бабулю. Яна ўжо не мела права называць мяне «шыксай». Я прайшла гіюр. I ў пашпарт мне запісалі, што Алона Вайткутэ «іудзіа», яўрэйка. Твае вочы, дружа, палезлі наверх? Дык давай яшчэ вып’ем. Твае вочы вернуцца на месца, а мая душа, нарэшце, прыйдзе ў раўнавагу. Выпускаю вонкі ўсё, што захоўвалася для цябе. Як мне зараз лёгка і крышачку п’яна.
Яна прайшлася па пакоі, вярнулася да акна і, гледзячы з вышыні адзінаццатага паверха на мора і залітыя агнямі Эйлат і Акабу, сказала ціха: «Усё адно мінулае цудоўнае! Мінулае пракладае шлях праз сучаснасць ў будучыню. У будучыню, — паўтарыла яна гучней. — Мне ўжо трыццаць адзін. I што б ты ні казаў зараз, я ведаю, што лавінен быць чалавек, якому ты патрэбны. Я ж патрэбная табе, а ты патрэбны мне. Тады, дзесяць гадоў таму, з табой было ўтульна і спакойна. Ты такім і застаўся? Застаўся,» — сцвярджальна прамовіла яна.
Нечакана яна спаўзла ўздоўж акна і села на падлогу.
— Я п’яная. Мы зашмат выпілі. Але я, як ні дзіўна, цямлю. Ногі вось толькі не трымаюць. Выглядаю непрыгожа, так? Ты даруй мне, мой любы. Эйлат, Новы год, мора, гэты гатэль, ты і я пасля дзесяці гадоў расстання. Хіба гэта не цуд? У мяне няма ні мужа, ні дзяцей, але ёсць утульная кватэрка, мая. Я стамілася і хачу спаць.
Гэта былі словы, сказаныя ёю ўжо ціха на мяжы імгнення між перадсоннай слабасцю і сном. Ён перанёс яе на ложак. Яна яшчэ прашаптала: «Я знайшла цябе, як жа мне добра!» і зноў правалілася ў моцны перадранішні сон. Яна спала ціха, і твар
яе быў спакойным і светлым. Калі і сніліся ёй зараз сны, то, напэўна, добрыя, прыемныя сны.
Ён не быў гатовы да сустрэчы з мінулым. I хоць ён ведаў, што ў лёса ў запасе шмат усяго, але на такі паварот яго разлічваць ён ніяк не меркаваў. Хоць усё, што павінна было адбыцца, ужо існуе ў будучыні і працягвае існаваць у мінулым. Час — нерухомы. Проста перамяшчаючыся па яго восі, сутыкаешся з падзеямі ў сваёй сучаснасці. Гэтай ноччу пужлівае шчасце зноў зазірнула нясмела ў яго лёс. Гледзячы на спячую Алдону, ён, адкідаючы ўсе сумненні, вырашае, што хоць над заўтрашнім днём ён яшчэ не мае ўлады і ўсё ў руках Бога, усё вырашыцца добра для яго, Эдзіка Самуэля. Ён выцягнуўся ў крэсле, памяць зрабілся больш блытанай і туманнай, думкі змяшаліся, ён заснуў.