• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзе ўзяць крыху шчасця  Давід Шульман

    Дзе ўзяць крыху шчасця

    Давід Шульман

    Выдавец: Радыёла-плюс
    Памер: 296с.
    Мінск 2005
    50.31 МБ
    — Чаму так важна?
    — Таму, што яны былі амаль бальшавікамі. «Разбурым стары свет і пабудуем новы». Ці можна нешта пабудаваць без падмурка? Ці магу я што-небудзь намаляваць, не апрацаваўшы халста? А падмуркам маглі быць толькі ідыш і культура, і навука, што існавалі на гэтай мове. Таму што яўрэйскія народы, што
    жылі тут, у Палесціне, у Паўночнай Афрыцы, у Іспаніі, і размаўлялі на іўрыце, не стваралі сваёй дзяржавы. Яна ім была непатрэбная. Яестварылі рускія, палякі, румыны. Я маю наўвазе яўрэі гэтых краін. I вось табе яшчэ парадокс: тыя, хто падышоў потым да гэтай агульнай хаты, ад свайго не адмовіліся. А той, хто ствараў гэтую хату, свой уласны цень ідыш, мову бацькоў і продкаў, пачаў гнаць так апантана па-бальшавіцку, што на ім зрабілася небяспечна размаўляць — маглі проста пабіць. Гэтую мову абвясцілі мовай рабоў. Ідыёты, зусім забыліся, на якой мове размаўлялі яўрэі-рабы ў тым жа Егіпце. Гэтую краіну сёння дзярэ столькі супярэчнасцяў, што староннему чалавеку незразумела: разумныя яўрэі і б’юцца за нешта паміж сабой. А ідыш... Ведаеш, гэтая мова супрацьстаіць напору рэлігійнага фанатызму, гэта назіраецца якраз зараз. I супрацьстаіць з той прычыны, што ў гэтай мове і свядомасці народнай шмат гумару і самаіроніі. Тут у самых «непарушных» ісцінах сумняваюцца. Гэтая мова магла б зрабіцца уратавальным кругам для дзяржавы.
    — Але паслухай, Нікала. Мы ж бачым, якая гэта дзяржава сёння, магутная, паважаная.
    — Таццяна, ты не звярнула ўвагі на тое, што іўрыту дапамагае англійская? Давялося, як у старажытныя часы, пакланіцца іншым мовам. Ёсць тэорыя, яна існуе ўжо гадоў восемдзесят ці сто, але так выразна апісвае ўсё, што адбываецца ў гэтай краіне сёння. Група, палітычная альбо культурная, стварае дзяржаву. Атрымалася. Узнікае пытанне: адкрытая гэта дзяржава, у якую можна прыехаць, ці закрытая. Калі закрытая — дзяржава гіне. У адкрытай, рана ці позна, новае насельніцтва пачынае ціснуць на, так бы мовіць, патрыцыяў-заснавальнікаў. I вось, корпаючыся, дабіраючыся да першапрычын, аднойчы зададуць пытанне: навошта забілі ідыш? Навошта знішчылі цывілізацыю, тыя вялізныя магчымасці, якія свет гэтай мовы нёс у сабе? I тады ў сукупнасці з іншымі супярэчнасцямі, што
    раздзіраюць гэтую частку планеты, адбудзецца выбух. I невядома, якімі будуць яго наступствы.
    — Зараз у табе гаворыць твой дзядуля?
    — I ён, і мае сябры, што жывуць зараз тут, і...
    — Але твае сябры, я ўпэўненая, гэтай мовы таксама не ведаюць.
    — He ведаюць, на жаль, у сваёй болынасці. Але яны прадукт той культуры, бабуляў і дзядулеў, татаў і мамаў. Прычым не той прадукт, што хутка псуецца. Гэтага «насельніцтва» тут ужо баяцца, бо ў ім той вялікі камп’ютэр, а не мясцовы, маленькі. Усё. Годзе. Закрыем тэму. Бо я, на шчасце, мастак. Мне не да твару займацца такімі дыскусіямі. Тым больш у краіне, у якой ты госць. Непатрэбна мне гэта.
    — Хто ведае, што патрэбна, а што не. Вось патрэбнае нам зараз віно ці не?
    — Патрэбнае, Таня, патрэбнае. Раскіслімся. Я зараз схаджу ў бар, прынясу.
    — Сядзі. Тут людзям плацяць за прынос, за прыгожы прынос. Мы вып’ем шампанскага ўсё ж такі за гэты народ, каб яны паміж сабой дамовіліся. I жылі разумна, ціха, заможнелі. А мы часам будзем заплываць сюды. I з мясцовага космаса атрымліваць блаславенне. Бо тут Ён найбліжэй да нас.
    Касонаў трымаў для сябе толькі «Савецкае Шампанскае». Але не тое, безумоўна, якім гандлююць у крамах, а менавіта з крымскіх склепаў, якое часам і не было савецкім, праз даўнасць год свайго нараджэння.
    — Я мушу яшчэ папрацаваць.. Гэтая краіна ўсё ж такі не дае мне спакою. Я павінен неяк выразіцца. А таму, сыходжу. Гэты вечар на рэйдзе, мадам, без мяне.
    Ён працаваў хутка. Новыя сімвалы і вобразы, да якіх ён да гэтай пары ніяк і ніколі не дакранаўся, клаліся на палатно яго памяці, з учарашняга дня і сённяшняга, з мінулага яго прыезду. I была яшчэ на палатне будучыня, якой ён яе сабе ўяўляў.
    Субота, як кажуць тут, шабат. Шабат, шабаш, шабашка... Нават па-руску, калі вось так меркаваць, то час адпачываць і зладзіць што-небудзь не штодзённае. Хоць «штодзённае» — гэта ўсё адносна. Вось Таццяна на сваёй яхце, жыццё размеранае, спакойнае, зладжанае — звычайнае, нармальнае, звыклае. Будні. Вунь той хлопец з дзяўчынай, што кружляюць на сваім маленькім кацеры ўжо хвілін пятнаццаць вакол яе яхты, як быццам чакаюць запрашэння Таццяны. Для іх узняцца на гэтую снежна-белую красуню было б зусім не штодзённым. Магчыма, гэта было б нават маленькім цудам. Але не дачакаюцца. Пакруцяцца яшчэ крыху і здымуцца, пайдуць міма, як і тыя яхтачкі для прагулянак з пасажырамі.
    Сумна. Трэба што-небудзь прыдумаць. Можа спусціцца на бераг і проста паляжаць на пясочку? I Мішка пагуляе ля мора, а не на моры. Так, сапраўды. Здаецца, і Нікала вольны.
    Усе пасажыры яхты: нянька з Мішкам, Таццяна і Селін, і матрос Джэймс, ішлі ўздоўж берага, выбіралі месца.
    — Спынімся тут, — ціха, як быццам баючыся спалохаць штосьці, прашаптаў Селін. I сеў на пясок, углядаючыся, то ў мора, то, азіраючыся, на бераг. Таццяна аглядзелася і зразумела, чаму яны спыніліся менавіта тут. Цяжарная жанчына, напэўна, месяцы на шостым-сёмым, загарала ў адных трусіках, вузкіх, якія хавалі толькі маленькую часцінку яе цела. У яе быў цудоўны адухоўлены твар, прыгожыя ногі, прыгожыя грудзі і вельмі прыгожы жывот. I ўвесь гэты малюнак, поза, у якой яна ляжала на пяску, былі такія нечаканыя, і такія пяшчотныя. Душэўнае святло, якое выпраменьвала гэтая жанчына год трыццаці, так узрушылі Таццяну, што яна знямела ад захаплення. Мінула некалькі хвілін, яна ачомалася і апусцілася на пясок поруч з Селінам ціха, каб пачуў толькі ён, сказала: «Як толькі пазвоніць Касонаў, я яму ўсё раскажу. I паклічу. А ты потым намалюеш мяне з такім жыватом».
    — Я зраблю ўсё так, як ты захочаш. Шкада, што няёмка ўвесь час глядзець на яе. Усё разам: яна, мора, пясок, поза — гэта такі шэдэўр прыроды, які толькі розумам сам не прыдумаеш. Мяне зачапіла за сэрца. I зараз яно трапечацца і ад болю, і ад захаплення. Я нават баюся ісці ў мора, каб, чорт пабірай, са мной нічога не зрабілася.
    — Ты ляж, а Джэймс раскрые парасон. Паспрабуй супакоіцца. Дай сваю руку. Ну вось, я буду яе гладзіць, і табе зробіцца лепей. Оапраўды, хараство — гэта сіла. I... крыніца пакутаў.
    — А здароўе — скарб, часам незарузмела дзе закапаны. Але мне лепш. А вось ужо і добра. Я, здаецца, ранейшы, толькі галава запоўненая той жанчынай. Але гэта, дзякаваць Богу, нармальна. Хтосьці аднойчы сказаў, што паміж нараджэннем і смерцю свет затрымаўся. Яны такія блізкія, гэтыя два дзеянні аднаго спектакля...
    Лянівае жыццё, якое заўсёды выбіраецца на марское ўзбярэжжа, пратрымала іх яшчэ некалькі гадзін. Пакаштавалі марожанага ў «Вердзі», паслухалі гітарыста. Знаёмая музыка, з так званых «вечназялёных». Час быў «дадому», на яхту. Апошні дзень і вечар у Эйлаце. Раніцай Селін мусіў паляцець у Венецыю, сустрэць маму. Яна ўпершыню выбіралася да яго, і наогул, упершыню за мяжу. Нікала хацеў скончыць малюнак і падарыць ягоТаццяне.
    Прыцемкі даўно праглынулі гэты няспешны дзень. Ноч наплывала з-за гор і з мора, акружаючы сабой Эйлат і Акабу, што заблішчалі агнямі. Было нешта кранальна-самотнае ў яе пахах.
    Нікала, апрануты ў белы касцюм і белую кашулю, з барвовым гальштукам-хусткай на шыі, выйшаў на палубу, трымаючы ў руках малюнак, загорнуты ў паперу.
    — Гэта мой падарунак табе. Разгорнеш, калі мяне тут не будзе. — Ён працягнуў Таццяне плён двухтыднёвай працы.
    — Дзякуй, любы Нікала. Ты такі шчодры. I прыгожы.
    — Табе дзякуй, любая Таня, і твайму Андрэю. Аказваецца, мне гэтае падарожжа было патрэбна. Мая душа ў чымсьці супакоілася.
    — А ў мяне наадварот, столькі пытанняў, столькі незразумелага раптам.
    — У цябе яшчэ поўна часу, каб паспець на іх адказаць.
    — Нікала! Што за змрочныя ноткі ў голасе тваім? Ты таленавіты, удачлівы, прыгожы і разумны. Ты славуты, ты, даруй мне, геній ужо ў гэтым жыцці.
    — Магчыма, ёсць часцінка праўды ў тваіх словах. Хоць, што такое жыццё? Слодыч? Выпрабаванні? Абавязак перад людзьмі і Богам? Hi тое, ні другое...
    — Вой, вой, я не хачу гэтых гутарак. Я чамусьці хачу выпіць. Ты не хочаш?
    — Здаецца, таксама хачу.
    Пілі моўчкі. Чырвонае віно. Безтостаў, нібыта жадаліўпіцца. Касой плямай ляжала на палубе месячнае святло, вецер трапятаў сцягам на мачце. «Пейзаж» на століку складалі дзве пустыя пляшкі, два напалову поўныя келіхі, каробка цукерак, амаль поўная, і кветкі ў прыклеенай да століка вазе. Таццяна іх дастала і раскідала хаатычна вакол пустых пляшак.
    — Усё, здаецца, так і ёсць. Лёс стаў пасярод дарогі, — ціха вымавіў Селін. Ён усё яшчэ быў цвярозы, а хацелася забыцца.
    — Я сама зараз прынясу яшчэ. Ты сядзі.
    — He, лепей я. На ногі зараз буду мацнейшы. Ты, здаецца, ужо на мяжы.
    Пляшка ўжо была амаль пустая. Думкі не чапляліся. Добра было сядзець і маўчаць удваіх. Ляцела зорка ў цемры, і было позна-позна. Ноч шалтала «засніце». I яны заснулі, седзячы на палубе, прытуліўшыся адзін да аднаго.
    Ён паляцеў ранкам. Спачатку да Тэль-Авіва, а адтуль ужо ў Рым. Праз дзень сустрэў маму і павёз яе ў Венецыю. Hi з кім, апрача яе, два наступныя тыдні амаль не кантактаваў. Яны гулялі ўдваіх па горадзе, сядзелі ў кавярні, і ён увесь час расказваў пра тое, чым займаўся ў апошнія гады, дзе быў, што было, здаецца, правільным за гэты час, а што проста здавалася непатрэбным, і наогул глупствам. Ім было добра ўдваіх. Здаецца, гэта было тое другое імгненне ў іх жыцці, пасля ягонага нараджэння, калі яны былі так цесна звязанымі адзін з другім.
    Мама паехала, і ён вяртаўся да свайго жыцця мастака, працуючы ў майстэрні, але жывучы ўжо толькі з Лаурай. Іна не пакрыўдзілася. Хіба магла яна на яго за што-небудзь крыўдзіцца. Селін быў такі вялікі і меў права рабіць так, як рабіў.
    Яны зняліся з якара ў той жа дзень, пасля паўдня. Таццяна сядзела ў каюце і глядзела на малюнак. Гэта была споведзь Селіна. Пра самога сябе, пра час, у якім ён жыў, пра ўсведамленне свайго месца ў жыцці. Душэўнае хваляванне, якое адчуваў Нікала, перадавалася і ёй. У цэнтры кампазіцыі быў партрэт. Таццяна ўпершыню бачыла сябе на малюнку і таму доўга «вывучала» твар і вочы, якія былі шырока раскрытымі і глядзелі ва ўпор. На галаве быў капялюшык, на палях якога з аднаго боку сядзеў Мішка, а з другога Андрэй. А на версе капялюшыка, у сіне-зялёным колеры мора, плыла асляпляльна белая яхта. Галава Таццяны вырастала з-за скал, у глыбіні якіх на светлым фоне былі адлюстраваныя, магчыма, дзядуля Селіна, высокі, дужы, прыгожы мужчына, які цягнуў на сваёй спіне пад гару дрэва, сярод галінак якога праглядаліся твары, у тым ліку і самога Нікала, маленькага хлопчыка. Яшчэ быў там піяніст, які чамусьці глядзеў не на клавішы, а ўверх, нібыта лавіў свае імправізацыі з паветра. Адна яго рука была выцягнутая да неба, а другая ўпіралася ў раяль. Між пальмаў, на траве, ляжала цяжарная жанчына. Яе погляд быў накіраваны на Таццяну, рукі падтрымлівалі