Дзе ўзяць крыху шчасця
Давід Шульман
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 296с.
Мінск 2005
жывот, а ногі ўпіраліся ў вялізарны камень перад амаль чорнай безданню.
У верхнім правым куце кампазіцыі, на цёмным фоне, на ложку размясціўся месяц, абкружаны зоркамі. Злева, з-за аблокаў, асвятляючы шчаку Таццяны, вырывалася сонца. Яно свяціла і на ніжні левы кут, дзе была адлюстраваная Сцяна плача. Селін стаяў недалёка ад яе, у белым адзенні, і над яго галавой вісеў пытальнік.
Увесь час, пакуль плылі дадому, Таццяна ўглядалася ў малюнак і знаходзіла ўсё новыя, не заўважаныя ў мінулыя дні, алегорыі, трактоўкі тых ці іншых падзеяў, пра якія ўзгадвалася і думалася зараз. Малюнак называўся «Тыя дні жыцця».
Дома, у Рыме, Таццяна расказала Андрэю пра тое, як яны падарожнічалі.
— Ты засталася задаволенай?
— Так, мне было добра. I Мішка пасвяжэў ад марскога паветра. Нікала падарыў мне малюнак. Ён шмат працаваў. Там, на яхце, засталіся яшчэ частка яго рэчаў, фарбы, іншыя прычындалы. Трэба будзе адвезці.
Касонаў глядзеў на малюнак. Ён выпраменьваў чароўную таямнічасць, музыку і ціхую радасць. I адначасова, яго спужала тая чорная яма, за каменем, у які ўпіралася нагамі цяжарная жанчына.
— Мы заўтра ж паедзем да Нікала.
— Нешта здарылася? Чаму так спешна?
— Мне здаецца, што яму цяжка.
Нікала вельмі ўзрадаваўся Андрэю. Яны абняліся, паляскалі адзін аднаго па плячы, і выйшлі на балкон, пакінуўшы Таццяну з Лаурай у майстэрні.
— 3 табой усё добра, Коля?
— Добра, добра, Касонаў. Мне лёгка. Я сёння быў на споведзі, і святар напісаў мне блаславенне на паштоўцы з адлюс-
траваннем святога Марка, апекуна Венецыі і Генуі. А таму ўсё будзе добра.
— Ну вось і цудоўна. За гэта трэба выпіць.
Яны доўга сядзелі за сталом. Пілі, закусвалі, спявалі песні. Потым Нікала паказваў новыя працы, якія ніхто, акрамя Лауры, яшчэ не бачыў. Малюнкі называліся «Я ўсё жыццё чакаў цябе», «У мінулым і сённяшнім», «На памяць пра сябе»...
Нешта адчувала душа Касонава, але не магла выказаць, каб ён зразумеў ясна гэтае «нешта». Ён выпіў яшчэ сто грамаў каньяку, развітаўся, пакінуўшы Таццяну на некалькі дзён у Нікала. Унізе, каля машыны, дзе кіроўца ўжо раскрыў дзверы, яны абняліся, застылі ў гэтых абдымках на некалькі хвілін.
— Я люблю вас: і цябе, і Таню, і Мішку. Вы мае найлепшыя сябры. Ну, шчасліва. Асцярожна ў дарозе. — Селін павярнуўся, не аглядаючыся, падняўся па прыступках дома, зайшоў унутр і лёг спаць.
Таццяна пазваніла Андрэю ў другой палове наступнага дня.
— Колі не стала. Яго панесла хваля. Прысылай самалёт. Адвязем яго на радзіму. Я ўжо званіла яго маме. I тамтэйшым сябрам. Яны будуць з ёй увесь час. Як гэта ўсё жахліва...
Касонаў паклаў трубку. Маўчанне доўжылася не больш за хвіліну. А потым ён закрычаў, бегаў па кабінеце, сціскаючы галаву рукамі. Прыбег сакратар, падаў вады. Андрэй выпіў, сеў на канапу і заплакаў...
Нікала, Лаура і Таццяна сядзелі пад парасонам, размаўлялі, смяяліся. Дзень выдаўся цудоўны, сонечны, бліскучы. Было лёгка на душы і на сэрцы. Спачатку купаліся Таня з Лаурай. Потым яны выйшлі набераг, мокрыя, высокія, прыгожыя. I Нікала паду-
маў пра сябе: «Які цуд, гэтыя дзве жанчыны. Яны прыгожыя, ад іх не хочацца адводзіць позірк. Як добра, што ёсць такое ў маім жыцці». Пасмяяліся, выпілі халоднага соку, і ён пайшоў у мора. Адплыў метраў на пятнаццаць. Раптоўны боль працяўлевую руку і зачапіўся за сэрца. А потым ціха абняў сваім туманам і зацягнуў свядомасць. I прыйшоў бацька, такі, як у дзяцінстве, паклікаў. Ён хацеў спачатку адмахнуцца ад яго рукой. Памяць яшчэ быццам ў апошні раз падказвала: нядобра, калі кліча цябе насельнік нябёсаў. Але бацька паклікаў зноў. Голас быў ласкавы, пяшчотны, якога ён не чуў шмат гадоў... I ён шчаслівы, ужо ўпершыню бесклапотны, пайшоў насустрач яму... А далей настала вечнасць.
Яго адпяваў той жа святар, што напісаў блаславенне два дні таму.
СУСТРЭЧА НОВАГА ГОДА Ў ЭЙЛАЦЕ
Тры дні таму яму споўнілася трыццаць тры. Някепскі ўзрост, як ні паглядзі з усіх бакоў. Да саліднага ўзросту яшчэ далёка, і пад гару ісці ды ісці. А ззаду някепскі час з віхурамі пачуццяў і здзейсненых жаданняў, лёгкага настрою, калі ўсё здаецца простым, цудоўным, наперадзе амаль усё жыццё.
Яго дзень нараджэння прыходзіў у дні пераднавагодняй мітусні, калі час спешна з’ядае апошнюю сотню гадзін чарговага года і ў людзей з’яўляюцца новыя жаданні, яўныя і таемныя.
Гэтым разам сваё «таемнае» жаданне ён вырашыў здзейсніць. Тым больш, што ёсць прамы самалёт Франкфурт — Эйлат. Ён уцякаў з прахалоднай Еўропы ў цёплы Ізраіль, каб сустрэць звыкла снежны Новы год у вечна летнім Эйлаце.
«Боінг», вырваўшыся з начнога паўднёвага неба, зрабіў круг над горадам, апусціўся на бетонную паласу і пакаціўся ўздоўж аўтастрады. Потым развярнуўся і падруліў да будынка аэравакзала. Сярод пасажыраў, якія спускаліся па трапу, ён, Эдвард Самуэль, здаецца, быў адзіным не немцам. Прайшоўшы мытны кантроль, выкаціў свой чамадан на цесную стаянку, сеў у таксі і назваў гатэль, дзе яму быў забраніраваны нумар. Эдвард Самуэль, які ўпершыню ступіў на зямлю сваіх гістарычных продкаў, углядаўся ў горад, што блішчаў агнямі, перачытваў назвы гасцініц, дзівіўся колькасці людзей, якіх, нягледзячы на познюю гадзіну, было шмат.
Ехалі нядоўга. Вадзіцель быў паслужлівы. Дастаў з багажніка чамадан і за пяцідоларавую банкноту адказаў па-руску: «Большое спаснбо». Здзіўленне слізганула па твары госця.
Час бег, пачаўся адлік апошняга дня мінаючага года. Стоячы каля акна ў сваім нумары, ён раптам падумаў пра тое, што гэта яго «таемнае» жаданне было вельмі-вельмі даўнім. I, напэўна, таму ён зараз у стане прыемнасці і лёгкага трыумфавання.
Былі раніца, сонца, вецер, мясцовы люд у куртках і пінжаках, шматлікія турысты ў шортах і майках. Для еўрапейца дваццаць два градусы — гэта нармальнае лета. Для разгарачаных ліпеньскімі сарака і вышэй эйлатцаў, безумоўна, гэта зіма. Пахадзіўшы па горадзе, ён вярнуўся ў гасцініцу. Трэба было выбраць рэстаран, дзе ён прабавіць сённяшнюю ноч. У гасцініцы іх было чатыры: адзін вялікі і тры меншых. Рэклама абяцала цуды ва ўсіх чатырох. Ён выбраў невялікую ўтульную залу, заплаціў дзвесце долараў і вярнуўся ў нумар. Трэба было адпачнуць. Цыферблат — сведка мінулых учынкаў — паказваў ужо чатыры гадзіны. Так што самы час пасляабедзеннага сну. Ён засынаў, і на твары з’явіўся выраз любімага ўспаміну — бесклапотнага салодкага дзяцінства. I навагодняй ёлкі ў бацькі на працы. А потым прысніліся снег, завіруха і зімовая жанчына ў футры і боціках.
Цемра за акном зусім загусцела. У небе гарэлі і зрываліся зоркі, а ў пакоі ляжаў жаўтаваты месяцовы след. Спачатку быў страх, што праспаў ўсё на свеце. Але, паглядзеўшы на гадзіннік, ён з палёгкай уздыхнуў: да Новага года яшчэ заставалася гадзіны паўтары.
У залу спусціўся ў адзінаццаць, у стане, блізкім да шчасця — была поўная раўнавага розуму і сэрца. Зала была поўная. Яе ўпрыгожвалі гірлянды з галінак і шароў, працягнутых пад столлю, рознакаляровыя агні, што веерам уцякалі ад сцяны да цэнтра залы, а ім насустрач ляталі блікі асветленага пражэктарам люстранага шара, што круціўся. А яшчэ быў пах прыгожых жанчын...
Метрдатэль падвёў яго да століка ў глыбіні залы. Толькі адна вольная пляма казала, што ён павінен сесці менавіта тут. Столік быў на шасцярых, і здавалася, што менавіта яго тут і чакалі. Усе ўздыхнулі з палёгкай, асабліва суседка справа. Яна была бяспарнай, а зараз за столікам як раз аказаўся поўны камплект: тры пары. Пазнаёміліся. Яны таксама былі з Германіі. «Можа,
нават з таго ж самалёта», — падумаў ён. Суседку клікалі Лорэн, і было ёй гады дваццаць тры. Адчувалася, што немцы ў зале ўжо з гадзіну. Адна пляшка «Абсалюта» ўжо была пустая, другая літроўка распачатая. Выпілі за прыемнае знаёмства. Пасля наступнага, яго тоста: «За тое, каб усё было добра!», Лорэн на імгненне прыціснула сваю нагу да яго нагі, дзёрзка паглядзела і выпіла чарговую чарку гарэлкі. I ён падумаў, што ўсё складваецца нармальна: Новы год, кампанія, прыемная маладая жанчына з намёкамі, што ідуць далёка, утульная атмасфера і добрая еўрапейская музыка. Дарэчы, пара запрасіць Лорэн танцаваць.
На танцавальнай пляцоўцы таўклося пар дзесяць. Але ўвагу прыцягвалі малады прыгожы негр год дваццаці двух са сваёй белай партнёркай пад пяцьдзесят. Па-першае, сваёй рознакаляровасцю, па-другое, розніцай ва ўзросце, што адразу лрымушала пра сёе-тое падумаць. Хоць каму якая справа да нечага асабістага жыцця альбо густаў. Асабліва зараз, у гэтую ноч, у гэтым цёплым горадзе, што схіляе да кахання і захапленняў. Але яны, апрачаўсяго іншага, добратанцавалі, прыгожа, «плаўна», як казала калісьці адна яго добрая знаёмая.
У яго і ў Лорэн таксама някепска атрымлівалася. Потым станцавалі другі танец, а на трэцім, адчуваючы, што Лорэн добра з ім і яна зусім разняволеная, ён вырашыў успомніць сябе танцавальнага, гэтак год дзесяці назад. Аркестр зайграў нешта рокн-рольнае, і ён павёў Лорэн у цэнтр пляцоўкі. Там, то прыціскаючы яе, то «адкідваючы» ад сябе, але так і не адпускаючы, фантазіруючы і прыгадваючы нейкія напаўзабытыя па, яны паступова выціснулі ўсіх, акрамя негра з партнёркай. Але аркестр паскорыўтэмп і негр не вытрымаў, сышоў, падтрымліваючы пад руку сваю пераспелую сяброўку, што віхлялася ад стомы. А яны зусім разышліся. Лорэн ужо і «прапаўзала» ў яго між ног, і ўскоквала на яго бядро, прысядала, а ён пераскокваў цераз яе... Гэта быў маленькі танцавальны спектакль. I калі музыкі скончылі, пад апладысменты амаль усёй залы Лорэн пры-
ціснулася ўсім целам да яго і ён атрымаў узнагароду ад яе вуснаў... «Што ж, — падумаў ён пра сябе, — малайчына. Ператанцаваў негра, смачныя вусны Лорэн. А вунь ужо і шампанскае панеслі афіцыянты. Значыць, вось-вось запаветная поўнач, трэба будзе падумаць пра што-небудзь прыемнае і што-небудзь добрае загадаць». Родны столік сустрэў іх захоплена. Мужчыны ўсталі, паціскалі яму руку, а ў жаночых бліскучых ад гарэлкі і пачуццяў, што нахлынулі, вачах можна было прачытаць: «Ты быў на вышыні. Цікава, а...» Лорэн свяцілася і не адпускала яго руку.
А навагодняя ноч перасякла сваю мяжу. Роўна ў дванаццаць захлопалі коркі ад шампанскага і вясёлы выгляд поўных пузырыстых келіхаў прымусіў усіх устаць і пачаць віншаваць адзін аднаго.