• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзе ўзяць крыху шчасця  Давід Шульман

    Дзе ўзяць крыху шчасця

    Давід Шульман

    Выдавец: Радыёла-плюс
    Памер: 296с.
    Мінск 2005
    50.31 МБ
    Аўдругім «санаторыі», дарэчы, мнебылоамаль нармальна. Калі б яшчэ свабода... А так я стрыг, прыдумляў прычоскі начальніцкім жонкам у іх дома. Сустракаў з імі Новы год і Кастрычніцкую рэвалюцыю. Софачка да мяне прыязджала.
    Усе з’язджалі, і мы махнулі сюды. Нават у цырульні не працавалі яўрэі, і наогул яны ўжо амаль нідзе не працавалі. Усе былі ад’язджанты. Потым, як і ўсе, на паях купілі кватэру з Іначкай і яе сямействам. Аднойчы не стала маёй Софачкі, хай зямля ёй будзе пухам...
    I застаўся я адзін пры сям’і маёй дачушкі, назіраў за іх жыццём збоку, але не ўмешваўся. Часам маё сэрца так крывёю аблівалася, што, напэўна, Софачка там, на нябёсах, гледзячы на мяне, пралівалася дажджом-слязамі. Мне было шкада ўнукаў, іх, дзякаваць Богу, у мяне ад Іначкі двое. Зяць чамусьці з кожным годам рабіўся ўсё больш і больш лютым. Ён біў маю Іначку, а тая, святая душа, трывала. I не ішла ў паліцыю: а як жа без мужа потым?
    I вось абедаем мы аднойчы, зноў з енкам і лаянкай, і ўздымае мой зяцёк свой кулак у чарговы раз, а я... хапаю са стала нож і ўтыкаю яму ў пуза, разразаю, бы рыбу, і вывальваецца ўсё вонкі...
    Яго выратавалі. I навошта ў іх гэта атрымалася? Медыцына... А я вось тут. Мне семдзесят чатыры гады, і на добрага адваката грошай, на жаль, няма. А грамадскі, далі мне тут, дык ён і ёсць грамадскі, хлопец, і па-руску не гаворыць... А мая дачушка-чушка на баку свайго мужа. Інакш ён, абвясціў гэты бугай, з ёй развядзецца. Вось і думай пасля гэтага пра дзяцей. Але нічога, я не баюся, хоць гады мае крутыя. Софачка была б на маім баку. Можа, яна ўсё бачыць і папросіць Яго за мяне?
    Шмулік Мізрахі, сабра з рускімі каранямі і вялікімі грашыма, нічога не сказаў Ісааку. Праз дзень, адсядзеўшы тыдзень, выйшаў на свабоду пад заклад. Ён наняў добрага адваката, расказаў бацькам пра новага знаёмага. Тыя таксама заварушыліся.
    Амаль праз год, на свой дзень нараджэння, у семдзесят пяць, Ісаак Гурэвіч выйшаў на свабоду. Яго сустракалі ўнукі, Шмулік з бацькамі, адвакат Берлін. Паводдаль стаяла дачушка-чушка.
    Розныя паперы Ісаак падпісваў Берліну яшчэ ў турме. I цяпер яго адвезлі да мора, у хостэль, у асобны пакой.
    Час ад часу Ісаак, між іншым, пакрыху стрыжэ...
    АМАЛЬ КАЗКА
    Доктар навук Росін казаў пра тое, што ў наш час пра казачныя падзеі жыцця можна толькі марыць.
    — I наогул, — працягваў ён, — па-мойму, зараз у нашым стане прысутнічаюць толькі мінулае і думы. Мінулага вельмівельмі шмат, і дум больш чым дастаткова. I ў штосьці казачнае проста не верыцца.
    — He, доктар, — запярэчыў яму Валодзя, — бывае, яшчэ як бывае. Вось мая гісторыя. Яна з класічным канцом, як у добрай літаратуры, дзе герой альбо жэніцца, альбо канае. Я, як бачыце, жыву.
    Ажаніцца мне трэба было даўным-даўно. Колькі знаёміўсяперазнаёміўся — цяжка палічыць. Але не склалася. Збывалася прадказанне цыганкі ў адзін з даўніх навагодніх вечароў. У вакзальным тлуме, сумна кінуўшы на мяне вокам, яна папрасіла прабачэння за тое, што не можа мне паабяцаць усё добрае, сказала, што я альбо зусім не ажанюся, альбо ажанюся надта позна. Але штотакое «надта позна»? Спачатку я меркаваў, што гэта трыццаць. Потым прыйшлі трыццаць пяць. А ў сорак тры я ўжо падумаў, што «надта позна» мінула і настала «ніколі». I я... хадзіў у блуд — горад жа курортны — і... чытаў газеты. Шлюбныя абвесткі. Так жа створаны чалавек, што спадзяецца, калі нават ужо і няма на што спадзявацца.
    Такім чынам, я чытаў абвесткі і часам званіў. Двойчы да мяне нават прыязджалі. Але... Усё пачыналася спачатку: канец тыдня, некалькі газет, тэлефоны. Паўгода таму я зноў пазваніў. Вельмі ўжо, падалося мне, падыходзячая партыя. I напісана проста. Я і зараз на памяць памятаю тую абвестку: «Спадарыня, 39. Сярэдняй камплекцыі, рост 165 см. Лекарка. Была замужам, дзяцей няма, пакуль жыву з бацькамі. Можа, адгукнецца мужчына, які не спалохаецца, што я ў Краіне нядаўна і наперадзе яшчэ шмат цяжкасцяў. Хацелася б, каб ён быў не ніжэй-
    шы за мяне ростам, энергічны, здольны прымаць самастойныя рашэнні. Тэлефон такі. Лена».
    Я адгукнуўся. I мы прагутарылі гадзіны чатыры, да дзвюх ночы. У яе быў незвычайны голас. У ім адучвалася столькі цяпла і хатняй утульнасці. Ён поўнасцю запаўняўтэлефонную трубку. Мне здавалася, што калісьці я ўжо чуў яго. Але не, не. Мы не маглі быць знаёмыя: мы ж жылі ў розных канцах вялізнай краіны. Гэта пасля некалькіх гадзін гутаркі здавалася, што мы старыя знаёмыя. Перад маімі вачыма нават стаяла ўжо жанчына, якая мне падабалася. Я яе намаляваў па... голасе. А тое, што падабалася, дык гэта нядзіўна. Усе бакі маёй душы былі раскрыты ў чаканні кахання.
    Праз тры дні я пазваніў зноў. А праз гадзіну гутаркі даведаўся, што яна спаткала Яго, і ў іх «поўнае супадзенне поглядаў на жыццё і на месца кожнага ў ім»: «Не крыўдуй, калі ласка. Я да цябе не паспела дапяць. Ты ў Афрыцы, а ён аказаўся побач. Звані, калі ласка, часам, усё роўна звані. Я люблю твае званкі...»
    Цікава, калі яна паспела іх палюбіць? Толькі двойчы гутарылі, праўда, набралася гадзін сем.
    He было крыўдна. Мы ж не бачыліся. Маглі проста і не спадабацца адно аднаму падчас сустрэчы. Колькі разоў ужо такое было, не ўпершыню.
    Ажыццё бегла, крочыла, валаклося. Мінула эйлацкая зіма, калі горад трэсла і пагойдвала. Я ніводнага разу не званіў Лене. Навошта? У лютым, дзесьці ў другой палове, аказаўся ў ТэльАвіве. I сядзеў на адным сходзе, даволі нецікавым. I раптам захацелася мне... выпіць. He, не ўпіцца. Грамаў сто пяцьдзесят, разагнаць журбу ды нуду, раскісліцца. А паколькі піць аднаму не вельмі прыемна, то я і звярнуўся да свайго суседа злева: «Я вось захацеў выпіць ад гэтай цягамоціны. Як Вы наконт таго, каб у перапынку далучыцца да мяне? Тут ёсць буфет і ў ім усё, што трэба». Ён пагадзіўся адразу, закваска ж у нас была адна, яшчэ тая, саюзаўская.
    Гарэлачка пайшла добра. I пасля сходу мы дадалі яшчэ і яшчэ... «Ну што, — меркаваў я, — да Эйлата пяць начных гадзін. Адасплюся, прыйду ў сябе. А ён жыве тут, дома, так бы мовіць. Можа, пабурчыць жонка крыху. Дарэчы, што гэта ён расказвае пра сваю жонку? А, з Навасібірску. Ажаніўся, значыць, ужо тут. Даўно? Колькі месяцаў таму, Віншую, жадаю...» I ён пачаў мне расказваць пра сваю жонку. А я — задаваць пытанні. Ён расказвае, я пытаюся. А потым мне захацелася расказаць пра Лену. Але ўзніклі б пытанні. А навошта мне ўсё гэта патрэбна, думаў я, падпёршы галаву рукой і гледзячы на свайго выпадковага сабутэльніка нецвярозымі вачыма. Я ж толькі два разы званіў, хоць голас памятаю і чую нават зараз. Такі «смачны» голас.
    Развіталіся як сябры. Свой тэлефон я яму не даў, а яго ўзяў. He ведаю нават, навошта. Усё адно ж не пазваню. А чыста механічна ўзяў. Давалі — узяў.
    — А дзе ж твая казка, Валодзя? — запытаўся Росін. — Усё, як у жыцці. I тое, што ты напіўся з яе мужам, такое таксама бывае. Я ўжо неяк казаў пра супадзенні, пра заканамерныя «выпадковасці».
    — А казка ў тым, шаноўны доктар, што яны не былі распісаны. Ведаеце, нашыя алімаўскія камбінацыі. Гэта па-першае. A па-другое, зараз у нас ужо канец красавіка. I мы з вамі ва ўсю купаемся. I пляж наш называецца «рускім», бо нас, адтуль, тут багата. А ў адну з сакавіцкіх субот мяне тут адшукала... Лена. Яна памятала пра гэтае месца, я ёй расказваў. Дык вось, яна прыязджала сюды чатыры суботы запар. I менавіта ў чацвёртую адшукала. Ёй захацелася самой, без усялякіх даведак, знайсці мяне. Яго вялікасць выпадак. Фаталістка. Мы ж і не бачыліся ніводнага разу, а вось «намацала» за месяц.
    — Што? — амаль закрычаў доктар Росін. — Твая Лена — гэта тая Лена?
    Валодзя засмяяўся. Лена, у вільготным купальніку, глядзела на Валодзю і Росіна. Яна добра паплавала, цэлых паўгадзіны. «I з чаго гэта ён так смяецца?» — падумала яна пра мужа.
    ЗАМУЖ ХОЧАЦЦА
    Добра, калі не трэба ўставаць у пяць гадзін ранку, гарбаціцца цэлы дзень, а потым яшчэ дзесьці дапрацоўваць, вяртацца позна дахаты, валіцца ў ложак і адразу засынаць.
    Добра дажыць да часоў, каб няспешна прыйсці на пляж, распрануцца, патырчаць у вадзе непадалёку ад берага, прызямліцца за драўлянымі столікамі і...
    — He, Дора Рыгораўна, ён Вам не пара. Вы з Адэсы, — з трапятаннем вымавіла Міра Львоўна, — а ён... з нейкага Бранску.
    Яна не вымаўляла «р». Таму прагучала па-жалезнаму тупа — «Блянску».
    — Але... — паспрабавала штосьці ўставіць Дора Рыгораўна, поўная грудастая жанчына шасцідзесяці чатырох год. Сапраўды з Адэсы,лекарка.
    — I не думайце пра яго. Вось Барыс — і кватэра ёсць, і стары «фолдзік», — мелася на ўвазе марка машыны, — і супел побач.
    Міра Львоўна казала яшчэ штосьці. Дора Рыгораўна сядзела, слухала краем вуха і думала пра тое, што Міхаіл Маісеевіч — усё ж выбітны мужчына, хоць і лысы. А можа, таму і выбітны, што блішчыць? Кашляе ўвесь час? Дык напаліўся ж, напэўна, за ўсё жыццё. Затое як танцуе і паказвае фокусы на рэдкіх вечарах адпачынку ў іх «шасцідзесятніку»! Так Дора Рыгораўна называла іх клуб пенсіянераў «60+».
    Яна ніводнага разу не была замужам. I тут, на гэтай гарачай зямлі, у гэтым паветры, што патыхала спёкай, дзе з усімі адбываецца чорт ведае што, незалежна ад узросту, ёй так захацелася замуж, што аж не ставала цярплівасці. Яна ўваходзіла ў «штат» усіх «рускіх» пасядзелак і сходаў, бывала ў суперах у гадзіны, калітам найчасцей закупляліся «рускія». I вось, нарэшце, Міхаіл Маісеевіч...
    Замуж хочацца
    Дора Рыгораўна ўздыхнула ад сваіх думак, чым... супакоіла суразмоўніцу.
    Міры Львоўне здавалася, што яшчэ крыху-крыху і... Ёй таксама хацелася замуж. Гэтай жанчыне было шэсцьдзесят, год назад яна страціла мужа. I ёй таксама падабаўся Міхаіл Маісеевіч. Здавалася, што шансы ў яе ёсць. Яна нават аднойчы пабыла на яго здымнай кватэры. А тое, што яму за семдзесят, дык гэта тут, у Ізраілі... Яна прыгадала газету з рэкламай.
    А за суседнім столікам у гэты час сядзелі чацвёра мужчын. Двое гулялі ў шахматы, а двое «хварэлі». Адзін з «хварэльшчыкаў», Міхаіл Маісеевіч, паглядаў то на дошку, то на мора, дзе вытыркалася з вады галава Тамары Абрамаўны. Вось ужо чатыры дні яны жылі разам.
    СЕЛІН
    Яхта была трохпалубная, белая-белая. Ну, проста асляпляльна белая. Яна стаяла на рэйдзе ў Эйлаце ўжо некалькі дзён, выклікаючы захапленне сваёй грацыёзнасцю і дызайнам. На мноства пытанняў, што ўзніклі ў жыхароў горада пасля гэтага шыкоўнага з’яўлення, ніхто не мог адказаць. Газетчыкі, якія падплывалі на лодках да яхты, не былі дапушчаны да трапа. Капітан, высокі, дагледжаны пяцідзесяцігадовы англічанін, на ўсе пытанні адказваў, што гэта прыватная ўласнасць і ён просіць спадароў-газетчыкаў пакінуць давераны яму карабель у спакоі.