Дзе ўзяць крыху шчасця
Давід Шульман
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 296с.
Мінск 2005
I Маша праўсё здагадалася... Яна не ладзіла скандала дома. Дзяўчынка ні ў чым не вінаватая. Тая жанчына таксама. А Лявон... Апошнія сем гадоўяныжылі не разам, а пад адным дахам. Спаў ён, у асноўным, у сваім пакоі-кабінеце, а калі сыходзіў кудынебудзь, то замыкаў яго на ключ. «Якім ён быў, такім ён і застаўся», — падумала Маша ў чарговы раз.
А быў Лявон Ашотавіч... бабнікам. Усё жыццё. I калі ў маладыя гады, калі і Маша была маладая, прыгожая, спраўная, Грыгаран толькі глядзеўуслед іншым жанчынам, то з гадамі...
Для таго каб зрабіцца бабнікам, у яго меліся, як кажуць, усе прадпасылкі. Ну, па-першае, ён быў калісьці акцёрам аднаго з маскоўскіх тэатраў. Да вайны гэта было. У вайну ён партызаніў. Там, у атрадзе, і пазнаёміўся з медсястрой Машай, будучай сваёй жонкай. Пасля вайны ён быў... акушэрам і рабіў дома падпольныя аборты. Маша яму дапамагала. Жанчыны казалі, што ў яго залатыя рукі. 3 дапамогай гэтых рук ён спазнаў многа найтанчэйшых жаночых таямніц.
Нечаканае захапленне маляваннем зрабіла з яго... мастака. Ён маляваў сам і вучыў іншых гэтай справе. Апошнія трыццаць гадоў ён і заставаўся толькі мастаком.
Дык хіба такое «спалучэнне» і вынікаючыя з гэтага ўменне і вопыт не прывядуць да Машынага «якім ён быў, такім ён і застаўся» ?
Некалькі гадоў таму ён ёй так і сказаў: «Ісціна прыгажэй, чым фальшывае каханне». Узяў адпачынак і з’ехаў у Маскву да брата. Вярнуўся праз тыдзень. I ўвесь час прападаў на заводзе, у сваім аддзеле эстэтыкі. А потым стаў зноў вяртацца своечасова. Сядаў за стол і пісаў... гумарыстычныя апавяданні. Іх друкавалі нават у Маскве. «Значыць, пісаў я някепска», — думаў Грыгаран пра сябе. А перад вачыма — гэты «гумарны» штуршок, нечаканы з любога боку, як ні глядзі, дала яму Люда, рэдактар іх шматтыражкі. Раней ён неяк не звяртаў на яе ўвагі. Але аднойчы ўгледзеўся сваім позіркам мастака і... У яго гады так закахацца ў маладзенькую жанчыну, як сказалі б, «у дачку сваю».
Аднойчы, на нарадзе ў дырэктара, яны сядзелі побач. Да гэтага больш за месяц Лявон і Люда сустракаліся амаль штодзённа ў яе кабінеце і падоўгу гаварылі. I зараз раптам нахлынула на іх столькі пачуццяў, што прызналіся адзін аднаму проста тут, у кабінеце дырэктара. Яна першая напісала запіску. «Вось я і рашылася, і пішу, як кахаю цябе!» А ён напісаў: «Дзякуй, любая. Ты — найлепшае ў маім жыцці!»
Усё, мяжа была пяройдзена. Сумненні, што тачылі яго апошнія дні і ночы, зніклі. Ён забыўся пра тое, колькі яму гадоў. Ён больш нічога не хацеў ведаць апрача таго, што ў яго жыццё прыйшла Люда. I ён напісаў ёй яшчэ адну запіску: «Напэўна, анёлы праклалі дарогу майго лёсу да цябе».
У той дзень Лявон упершыню быў у Люды дома, у яе новай кватэры. Два месяцы мінула з таго часу, як яна ўсялілася, і Лявон, гаспадарскім вокам агледзеўшы жытло, сказаў: «Заўтра пачну абсталёўваць». Праз пару тыдняў кватэра змянілася. З’явіліся шафкі, дэкаратыўныя перагародкі. Ён прынёс два сваіх малюнкі і павесіў іх на сцяне. Малюнкі былі з маўклівай
таямніцай, задуменныя і празрыстыя. Вось тады Лявон і сказаў: «У нас цяпер нармальнае гняздо». Ён абняў Людуза плечы, яна адчула ціхае, цёплае трапятанне.
— Я пражыў ужо шмат, — сказаў Грыгаран сваім хрыпатым голасам, — і таму мне хочацца называць цябе маёй дзяўчынкай. Але мне, шчыра кажучы, неяк няёмка вымаўляць гэтыя мілыя словы. He ведаю, чаму. Я прыдумаў ведаеш што?
— He ведаю. Але, напэўна, ты зараз скажаш?
— На адной з моваў гэта гучыць як «майн мейдэле». Вельмі пяшчотна гучыць, праўда? Прыгожа і ласкава. Я буду клікаць цябетак, добра?
— Мне знаёма гэтая мова, — ціха адказала Люда.
— Адкуль? — здзівіўся Грыгаран.
— Гэта мова маёй мамы.
— Твая мама яўрэйка?
— Так. А што, табе не падабаецца? Гэта кепска? — спалохана затрапяталася Люда.
— He, наадварот, гэта вельмі, вельмі добра, — сказаў Лявон і загадкава ўсміхнуўся.
— А мейдэле, між іншым, мяне называў мой дзядуля даўным-даўно, у дзяцінстве. Мы тады ездзілі на лета да яго ў мястэчка. Жылі ў вялікай драўлянай хаце без перагародак, ложкі стаялі па кутах. А ў двары расло шмат дрэваў. Яблыні, грушы, слівы... Якія смачныя былі клубніцы ў бабулі! Ведаеш, мы плылі туды на параходзе гадзін дзесяць. Прычальвалі да прыстаняў, потым плылі далей. Мільгалі агні вёсачак, што сыходзілі ўгору, сігналілі адзін другому параходы, а я была маленькай, і мама ўвесь час трымала мяне за руку. А тата прыносіў з буфета сітро, якое я любіла піць проста з бутэлькі. Мы прыплывалі гадзіны ў тры ночы. Дзед чакаў на прыстані, а бабуля дома, каля накрытага стала. I быў там такі смачны-смачны хлеб, які называўся «калач». Божа, як даўно гэта было, — сказала сумна Люда.
— Ты мяркуеш, што гэта было даўно? Дзякаваць Богу, твае дзядуля з бабуляй жывыя, тут, непадалёк ад цябе. I ты іх часта бачыш. У цябе ёсць мама і тата. Гэта ж шчасце, калі ўсе жывыя, калі цябе яшчэ клічуць дзіцёнкам. А ты яшчэ доўга будзеш заставацца ім, майнлібэ мейдэле.
— Ты адкуль ведаеш гэтыя словы?
Лявон збянтэжыўся, а потым сказаў, што ад суседзяў, якія ў дзяцінстве жылі побач.
Адзіноцтва бывае часам такім невыносным... Пасля развода з Жэнем Люда замкнулася. Нікуды не хадзіла, ні з кім не сустракалася. Усе кантакты былі толькі на працы, у яе шматтыражцы. Прыходзілі людзі з цэхаў, прыносілі нататкі, размаўлялі. Пра другое замужжа яна не хацела думаць. «Хопіць, — казала яна сабе. — А-пяк-лася!»
Яны пражылі разам усяго толькі год. Усё пачыналася добра і прыгожа. Бардаўскія песні, вершы, якія яны пісалі адзін аднаму, сняданкі ў ложак. Яны жылі святочна. Але святы, на жаль, надакучваюць таксама і заканчваюцца, а да будняў іх узвышаныя душы не былі гатовыя. I сямейная лодка разбілася зусім не аб быт. Абодва пакахалі... сябе ў каханні, каханне аднаго да другога аказалася слабейшым. Хутчэй за ўсё, гэта было напаўкаханне. Развод прайшоў ціха. Потым яны доўга перазваньваліся і... сустракаліся. Ён гаварыў, што гэта рок, што яна ракавая жанчына. А Люда нічога не казала, а працягвала любавацца ім, і ёй усё гэтак жа балела душа. Было балюча жыць. «Значыць, сыходзіць будзе лёгка...» — ладумала яна ў адну з хвілін адчаю.
Але аднойчы ў рэдакцыю зайшоў Г рыгаран... Тады Люда сказала сабе: «Не, хопіць, я не хачу прасіць прабачэння за тое, што жыву, а хачу жыць!» У гэты ж дзень яна пазваніла Жэню і сказала, што ўсе кантакты спыняюцца, яна просіць больш яе нетурбаваць.
Калі б ёй сказалі, што міне зусім крыху часу і яна закахаецца ў Грыгарана, яна б усміхнулася яхідна і пакруціла б пальцам каля скроні. Але ў жыцця свае правілы. Штодзённыя шматгадзінныя размовы «давялі» яе да таго, што яна першая прызналася яму. I калі б ужо зараз Лявон спытаў у яе: «Хочаш, адно без аднаго, без пакутаў?», яна б адразу адказала: «Не, не трэба!», таму што яна ўжо жыла з душой, напоўненай ім. Сумненні пра яго ўзрост адпалі ласля таго, як ён пачаў бываць у яе дома. Ён быў такі пяшчотны, з такім чулым сэрцам, якое адчувала рэшткі старога яе болю, і таму ні пра што не распытваў, а толькі гаварыў, гаварыў пра тое, што кахае яе больш, чым усё, што яго акружае.
А сам ён думаў пра тое, што душа чалавека не паддаецца старэнню. Што думкі пра Люду, адчуванне яе ў кожнай хвіліне жыцця, у сабе — ёсць тое, што займае час ад сустрэчы да сустрэчы. У ягоня шэсцьдзесят і яе двацаць шэсць іх узрушвалі аднолькавыя страсці.
Калі Люда сказала, што ў іх будзе дзіцё, Лявон спачатку сеў у крэсла і прамовіў толькі два словы: «Гэта цудоўна!» Потым устаў, закруціў Люду па пакоі, спяваючы: «Я зноў тата, я ўсё ж тата!» He, Лявон вар’яцеў. Ён гатовы быў на вачах ўсяго горада несці яе ў невядомую краіну, дзе жывуць толькі шчаслівыя людзі. Яму здавалася, што ўся зямля ахоплена каханнем, ніхто не пакутуе, не забівае, не хварэе... Грыгаран быў шчаслівы надзвычай. Ён кахаў, кахаў так упершыню ў жыцці, усёй сваёй прасветленай душой.
Дзяўчынка прыйшла ў іх жыццё ўвосень. Збоку здавалася, што гэта тата прыйшоў забіраць сваю дачку і ўнучку з радзільні. Але гэта быў Лявон. Так, тата, толькі маленькай Ганначкі. Медсястра атрымала «свае» цукеркі і шампанскае, a Грыгаран — маленькі скрутак, які ціха пасопваў. Ён ведаў, што з гэтага часу жыццё яго напаўняецца яшчэ адным сэнсам і
вялікай адказнасцю перад гэтымі дзвюма жанчынамі, Людай і Ганначкай. Ён ціха прамовіў: «У добры час, кожнаму з нас да ста дваццаці!»
У доме Люды з’явілася шмат новых рэчаў, дзіцячых і Грыгаранаўскіх. Калі ён прыходзіў, то апранаў на галаву круглы капялюшык. Такія яшчэ носяць у Грузіі. I на пытанні жартаваў: «Каб галава не замярзала».
А пакуль Ганначка гадуецца, робіцца падобнай да Лявона і называе яго татам.
Калі ёй споўнілася сем год і пара было ісці ў школу, Люда, прыціснуўшыся да Лявона, заплакала і сказала, што ўсё іх сямейства падало дакументы на выезд.
— Я кідаюся, як загнаная, міжтабой і бацькамі. Я адчуваю над намі нейкую наканаванасць, — слёзы душылі яе і не давалі гаварыць.
— Я так баяўся гэтага дня, так баяўся — далей бездань.
Грыгаран цалаваў Люду ў салёныя вочы і таксама плакаў. Ён баяўся, што гэтыя апошнія тыдні да іх ад’езду будуць і яго апошнімі тыднямі і што больш ён сваіх дзяўчынак не ўбачыць. Потым ён супакоіўся.
— Ты павінна ехаць дзеля нашай дачкі, дзеля тваёй будучыні.
— Пра што ты кажаш, якая мая будучыня?
— Майн мейдэле, у цябе ёсць і сучаснае, і будучыня. He спрачайся, калі ласка. Увесь боль ад таго, што здарылася, я бяру на сябе.
Ён сядзеўу крэсле, каля яго ног, на падлозе, прыціснуўшыся сядзелі Люда і Ганначка. А за акном ліў моцны дождж і шалеў вецер.
Жыццё пачыналася як быццам нанова. Яны жылі разам, лічы тры сям’і, у адной кватэры. I Люда прыгадвала асобную кватэру там і Лявона, які нешта прыладжвае. Яна пісала яму пра тое, што ў яго ёсць чалавек, які моліцца за яго. Гэта яна. «Тут, у
Ізраілі, дарога да Бога бліжэй». Яна пісала, што кахае яго зараз больш, чым калі яны былі разам.
Грыгаранаўскія лісты прыходзілі штотыдня. Люда іх ведала на памяць, таму што гэта былі працягі прызнанняў і... горыч. «Калі ты з’ехала, жыццё пачало пакідаць мяне...»
Люда плакала і пісала пра тое, што нават яго лісты не пераконваюць у тым, што яго няма побач, што ён так далёка. «Я мела шчасце дакранацца да цябе, — пісала яму Люда. — Ты мой цёплы астравок у тваім вечна летнім Эйлаце. Перасылаю праз знаёмых малюнак «Дарога да цябе».