• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзе ўзяць крыху шчасця  Давід Шульман

    Дзе ўзяць крыху шчасця

    Давід Шульман

    Выдавец: Радыёла-плюс
    Памер: 296с.
    Мінск 2005
    50.31 МБ
    Новы дзень для яго пачаўся з самай сярэдзіны. Ён прачнуўся ў ложку, накрыты коўдрай. Як апынуўся ў нармальным спальным выглядзе, натуральна, не памятаў. Першай думкай гэтага дня была думка пра тое, што ўсё добра. Яму ўжо не здавалася, што ён жыве не так. Яшчэ некалькі дзён назад, у свой дзень нараджэння, ён шкадаваў сябе. А зараз, у гэтым нумары, пасля такой нечаканай сустрэчы Новага года, яго душы было ўтульна і адзінота не душыла яго.
    — Ну, расплюшчвай вочы і сустракай нас.
    — Каго гэта вас?
    — Мяне і яшчэ адзін твой дзень у Эйлаце.
    — Дзень добры, дзень і Дона. Вы даўно разам? О, ты ўжо, здаецца, і дадому з’ездзіла.
    — Мы разам з дзесяці раніцы, а зараз ужо хутка два. I сняданак, гэта значыць абед, я прыгатавала ў нумары. Добра? He хочацца покуль нікуды выходзіць. Але супу няма. Іншым разам, заўтра. Дарэчы, — яна свайму гэтаму «заўтра» раптам спалохалася, — ты калі ляціш назад?
    — Менавіта заўтра, раніцай.
    — Значыць, абыдзешся без супу.
    За гэтай яе фразай хаваўся зусім не клопат пра ежу. Яна спалохалася таму, што так хутка мінае іх сустрэча. Яшчэ які дзесятак гадзін — і застанецца шчасце зноў ва ўспамінах...
    Пакуль у ваннай ён прыводзіў сябе ў парадак, яна то хадзіла па нумары, то зноў сядала. Але ўседзець не магла. I зноў уставала. I думкі несліся ў яе галаве, блытаючыся і паўтараючыся: «А што ж далей? Што? I як далей? Як цяпер далей? Іншы ж час на двары і сэрца зусім іншае. I баліць яно зусім невыносна».
    — Нешта ў цябе сумныя вочы, як у жанчыны без мужа? — Ён вярнуўся ў нумар свежы, стройны і вясёлы.
    — Дык я ж без мужа. Ты забыўся?
    — Але мы зноў знайшлі адзін аднаго, нам пашанцавала.
    — Яшчэ невядома, пашанцавала ці наадварот, — сумна прамовіла яна. — У мяне зноў баліць сэрца. Якое гэта шанцаванне, калі робішся хворым.
    — Табе давядзецца тэрмінова паправіцца. Мне хворая жонка непатрэбная.
    — Што ты сказаў? — яна выскачыла з крэсла і падышла да яго. — Што ты сказаў?
    — У цябе што, акрамя сэрца і са слыхам праблемы?
    — Тое, што ты сказаў, гэта не жарт? Ты гэта ў ваннай вырашыў?
    — He, гэта я вырашыў у моры, калі ты крычала на ўвесь Эйлат, я гэта вырашыў, прачнуўшыся ў ложку, хоць засынаў у крэсле...
    — Я цябе распранала ў восем гадзін раніцы. Ты нешта мармытаў, а мне было так добра.
    — А ў ваннай я рашаў, як мне гэта сказаць.
    — I...
    — Ты зусім хворая жанчына: у цябе і сэрца, і вушы, і з кемлівасцю...
    — Ах, ты так...
    Яна паваліла яго на падлогу, села вярхом і загаварыла няспешна, гледзячы яму ў вочы.
    — Я нармальная жанчына. Хачу кахаць, хачу, каб мяне кахалі. Каб заўсёды побач быў родны чалавек. Я засумавала па сваім маленькім астраўку шчасця, дзе можна ствараць і нікога, апрача цябе, не пускаць. Я столькі цялер ведаю, разумею, але цябе ўсё адно не было.
    — Але цяпер я ёсць, і ты сядзіш на мне, а я хачу есці. Адпусці, калі ласка, а то я адчуваю, што давядзецца сумяшчаць абед не толькі са сняданкам, але і з вячэрай.
    — Патрываеш, хоць, так і быць, і накармлю, і напаю.
    Яна ўстала, падала яму руку. Яны елі, і пілі, і п’янелі хутчэй, чым мінулай ноччу. 1 не выходзілі з нумара да самага ад’езду ў аэрапорт. Там жа заказалі білет ёй, на рэйс праз чатыры тыдні.
    — Мне трэба сёе-тое падрыхтаваць да твайго прыезду. Калі табе спадабаецца ў мяне, так і застанемся жыць.
    — Так і застанемся, любы мой. Глядзі, не застудзіся пасля нашага цяпла.
    — Абавязкова пагляджу. А ты папраў сваё сэрца і вушы, — жартам сказаў ён, прыгадваючы ўчарашнюю размову ў нумары.
    — Я здаровая, цалкам здаровая. Мне цяпер хварэць ніяк нельга. Які мужык ажэніцца з хворай бабай.
    — Я з табой любой ажанюся. Бывай.
    I самалёт паляцеў у неба. Паміж гэтым палётам і палётам праз месяц былі тэлефонныя званкі. А потым, студзеньскім вечарам, ён прыляцеў у Эйлат. I раніцай яны паляцелі ўдваіх. Немагчымае робіцца адразу. Цудадзействы патрабуюць часу.
    ЗМЕСТ
    Валянцін Тарас. Смак жыцця	3
    Глава першая
    ПАЧАТАК
    На канікулах	7
    Дзядзька	14
    Фінка і лыжка	19
    Старыя	22
    Пэйсах у хаце	24
    Хіба так	29
    Пачатак	32
    Глава другая
    СЮЖЭТ ЯШЧЗ РАСПІШАЦЦА
    Раман з кантрабасам	38
    Калі мы ездзілі за шкарпэткамі 	43
    Шкляйвер-Пучынскі	51
    Бальнічная гісторыя	53
    Дзень нараджэння	69
    Вольны і шчаслівы	71
    Рака дзяцінства	77
    Верка Белава	82
    Сюжэт яшчэ распішацца	84
    Ці варта казаць?	89
    Змагар	91
    Віравала радасць	96
    Землякі	102
    Найцяжэй жыць сённяшнім днём	112
    Дарога дадому	  .....121
    Зімой у Эйлаце		    124
    Здарылася нешта незвычайнае	132
    Камп’ютэрныя гульні	140
    Ірына	143
    У пошуках радзімы і шчасця	152
    Гдаватрэцяя
    ЛЕЙБЕЛЕ, АЙЦЕЦ МІХАІЛ I ІНШЫЯ
    Стары Кац	169
    Лейбеле, айцец Міхаіл і іншыя 		173
    Лёня Жалабінскі	182
    Бандыт Фрыдман	      184
    Гарпуша			    189
    Словы	193
    Ідыётка			  195
    Скнара			  198
    Ясенін	204
    А сёння цяжка	208
    Залаты інтарэс	211
    Пазыка	213
    Лысяк	215
    Басін	224
    Выратавальнік і Доктар	227
    Слабак	230
    Супадзенні	232
    План	  236
    Рэз	238
    Грыгаран	240
    Усмешка капітана	248
    У турме	  251
    Амаль казка	255
    Замуж хочацца	258
    Селін	260
    Сустрэча Новага года ў Эйлаце	.....	282
    Літаратурна-мастацкае выданне
    ШУЛЬМАН Давід Яфімавіч
    ДЗЕ ЎЗЯЦЬ КРЫХУ ШЧАСЦЯ
    Апавяданні
    Адказны за выпуск Р. I. Шастак Рэдактар Ул. М. Сіўчыкаў Камп’ютэрны набор Р. Э. Свірская Карэктар Т. М. Сямёнава
    Падпісана да друку з гатовых дыяпазітываў 28.10.2005.
    Фармат 60x84/16. Папера афсетная. Гарнітура Helios. Друк афсетны. Ум. друк. арк. 10,85. Ул-выд. арк.10,6. Тыраж 300 экз. Заказ 674.
    Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства «Радыёла-плюс» Ліцэнзія Ns 02330/0133315 ад 9.06.04.
    220012, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 72—12.
    Друкарня ТДА «Новапрынт».
    ЛП № 02330/0056647 АД 27.04.2004 Г. выдадзена Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь. 220007, г.Мінск, а/с 16, вул. Купрэвіча, 2.
    ISBN 985-448-056-9
    Давід ШУЛЬМАН
    нарадзіўся ў Барысаве, скончыў энергетычны факультэт політэхнічнага інстытута.
    Друкаваўся ў «Полымі», «Маладосці» і іншых перыядычных выданнях.