Дзе ўзяць крыху шчасця
Давід Шульман
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 296с.
Мінск 2005
Яны ўліліся ў натоўп нічым не занятай публікі, якая ў гэтую паўночную гадзіну цешыла сябе бесклапотным гуляннем, сядзеннем у адкрытых кавярнях, дзе маладзенькія афіцыянты падносілі марожанае і кактэйлі, піва і віно. А гандляры ўсялякімі бразготкамі, выставіўшы свой тавар на складных століках, ляніва глядзелі ўслед публіцы, што гуляла і так і не кінула вокам на гэтыя столікі.
У «Трох малпах» крыўляліся на сцэне дзве англічанкі. На іх былі нейкія лахманы. Як і на трох дротавых музыках, што віхляліся ў такт сваёй музыцы. Нікала называў музыку, якая залежала ад электрычнасці, дротавай, як і музыкаў, што ігралі гэтую музыку. «Малпы» былі забіты маладой публікай пад завязку. Але сядзець тут ім і так не хацелася. Занадта шумна, аглушальна пасля спакою на яхце. Праз сотню метраў іх запрасіла джаз-кавярня. Там было амаль пуста. Піяніст, барадаты, год пад сорак мужчына, у белай кашулі і чорнай жылетцы, іграў няспешную джазавую кампазіцыю.
— Гэта нам падыходзіць, — сказаў Нікала.
Яны ўвайшлі ў кавярню, падняліся на балкончык і селі за столік. Добра быў бачны піяніст, яго твар і рукі, праглядаліся шумная ад натоўпу набярэжная, пальмы, што гайдаліся пад ветрам, частка бурлівага мора і кавалак агнёў блізкай Акабы.
— Так, гэта нам падыходзіць, — паўтарыла Таццяна.
Яны заказалі пляшачку віна.
— Давай вып’ем за цябе, Таццяна. Ты такая маладая і прыгожая. Хоць знешняя прыгажосць — паняцце паверхнаснае, халоднае, што мінае. Унутраны бляск — шарм. Але твая прыгажосць, на шчасце, не халодная, яна жывучая, а шарм заварожвае. I ў табе ўсё гэта так нязмушана, так натуральна. I не глупая, даруй мне, баба ты таксама. Касонаў разумее не толькі ў бізнесе.
— Ён разумее, таму што ў яго такі сябар, вялікі мастак.
— Я не вялікі, я яшчэ жыву. Раблю тое, што прызначана мне. А калі ў гэтым яшчэ і шанцуе, то на большае не хачу спадзявацца. А таму, за цябе, Таццяна, за тваю прыгажосць і розум.
Ён выпіў віно, падставіў руку пад шчаку і стаў услухоўвацца ў ігру піяніста.
Таццяна глядзела на Селіна і адзначала пра сябе, што Нікала зусім не падобны на стэрэатып сучаснага мастака, патлатага, неахайнага, дзікабародага. Ён быў акуратна падстрыжаны, і барада была акуратная, Элегантна, дорага апрануты, у светлыя штаны і цёмны світэр з нейкім гербам ці эмблемай. Ён быў знешне спакойны і ўпэўнены, але ў глыбока пасаджаных блакітных вачах адчуваліся боль і сум. Ці то ад мінулага, ці то ад яшчэ будучага, што амаль рэальна адчувалася. Хоць хто ведае наперад, што чакае цябе на той нябеснай кухні. Строгі там крэдытор.
— У тых, хто іграе джаз, павінны быць трэніраваныя мазгі. — Нікала павярнуўся тварам да Таццяны, даліў віна ў яе келіх, напоўніў свой. — I наогул, джаз многаму вучыць. Усміхацца прыгожа, сябраваць, размаўляць... Наогул, як ты заўважыла, я маўчун. I люблю адзіноту. Але апошнім часам мяне цягне да размоў. Мне як быццам хочацца адгаварыць сваё. Давай зараз вып’ем за тых, хто ўжо ніколі не здолее ні выпіць, ні кахаць, ні суцешыць, і яшчэ шмат «ні» і «не». Яны таксама ляпілі кожнага з нас. Памянём...
Гэтым разам абое выпілі да дна.
— Аднойчы я пакінуў горад, у якім пражыў вельмі шмат гадоў, і перабраўсяўсталіцу. Гэта натуральны працэсдля чалавека, які хоча нечага дамагчыся ў мастацтве. Вялікае жыццё і вялікія магчымасці, як правіла, сканцэнтраваны ў сталіцах. Жанчына, якой я прапанаваў паехаць са мной, адмовілася ад падарожжа ў новы для яе свет. I я разумеў гэта. Свет яе натхнення знаходзіўся там, у лясах, палях, што ляжалі вакол нашага горада, у яе знаёмых і
сябрах, якіх было ў нас шмат, у мове, роднай з дзяцінства. Яна была паэтка, вельмі таленавітая, якую шмат публікавалі.
Осень в смне-бордовом, Жёлто-лнлово-кленовом. Цветов м ветра дрожь. Прелый запах лнстьев Усохше-загннвшмх.
С вечера н до утра
Окно — картнна ожндання.
В небе — застывшнй крмк,
Во временл — остановленный мнг.
Альбо вось яшчэ:
Нз немых подземных тайнмков,
Где холод, н темнота,
м прежннхжмзней прнведенья, Ползёт, наплывает змма.
Мы любіліся прыгожа, мастак і паэтка, але не выстаўляліся напаказ. Напаказ была творчасць кожнага. Я з’ехаў, а яна спілася. Старая-старая гісторыя. Пачуццё віны праследуе мяне ўвесь час. Але казалі, што з’явіліся тады нейкія іншыя абставіны, яны сталіся прычынай яе цягі да ўсяго, што гарыць... Я атрымаў дзесьці гады праз два ліст ад яе. Запомніў. «Пра цябе ўсплываюць думкі, як пра чалавека, без якога наш горад апусцеў. He забывайся пра нас і беражы сябе. Сёння — Восьмага сакавіка. Я, Таня Клёнава, лячу ў бездань».
— I што з ёй зараз? Ты ведаеш?
— Крыху. Яна на дне, на самым дне. Водзіць кампаніі з нейкімі падазронымі асобамі, твар яе, раней адухоўлены, заўсёды памяты і пазначаны сінякамі. У адзін з маіх наездаў дахаты, да мамы, мы сустрэліся. Яна плакала і смяялася, але неяк не да месца. I ўвогуле, стала цалкам дэградаванай асобай. Але іскры таленту часам яшчэ праяўляліся цудоўнымі вершамі. Яе сяброўка, якая
спрабавала ўсе гады выцягнуць Таню з гэтага балота, даслала мне тоўсты часопіс, у якім была падборка Таніных вершаў. Яе рэдка, але ўсё яшчэ друкавалі, таму што таленавітая.
Разлучнться — это броснть тяжёлый камень в озеро, Уйтм н не услышать, как всхлнпнет первая волна На жёлтом берегу.
Разлучнться — это даже не проснуться,
Когда ночь поднесёт клнцулуну
Чтобы рассмотреть в темноте
бессонные глаза страданмй.
Разлучнться — это не умереть,
А поздно понять:
У любвн «вчера» не бывает.
— Яна мудрая, а не простаталенавітая, Таня Клёнава.
— Была, была... I ўсё было... — прамармытаў кудысьці, ні да каго, Селін.
Усё прайшло, мінула, Як і не было.
У капцах паснула, Зеллем зарасло.
— Гэта па-беларуску. Янка Купала.
— Дык ты, Нікала, з тых мясцін?
— 3 тых, блаславёных. Але ўжо дзве гадзіны ночы. Нам, пэўна, час?
— Так, я зараз пазваню, каб за намі прыслалі шлюпку.
Яна званіла, а Селін паклікаў афіцыянта і разлічыўся.
— Дарэчы, «шэкель» — гэта дробная манета шумерскага паходжання. Яму больш за тры тысячы год. Вось бачыш, Таццяна, якімі старымі грашыма тут робяць жыццё.
Ён працаваў рэшту ночы і амаль увесь ранак. Паснедаў, падняўся ў каюту, лёг на ложак і імгненна заснуў.
Дзень ад яго ўцёк. Селін праспаў дзесяць гадзін. I быў ужо вечар, і час вячэры, і завяршаліся яшчэ адны суткі іх стаянкі ў Эйлаце.
На верхняй палубе яны зноў удваіх, Таццяна і Нікала, назіралі загадкавае, паўднёвае біблейскае неба, зоркі, што падалі, і ўзыход месяца.
— Мне снілася ўночы Фінікія, што тэрасамі спускаецца да мора, і людзі ў пурпуровым адзенні.
— Нядзіўна. Той свет, што гэтымі днямі вакол нас, Свет, што прасціраецца над Часам, нараджае і незвычайныя сны, і незвычайныя параўнанні, і думкі, што часам супярэчаць звыклым рэаліям.
— Што ты маеш на ўвазе, Нікала?
— Стварэнне і існаванне гэтай дзяржавы, дзяржавы Ізраіля сённяшняга.
— Яно што, кепскае?
— He, яно не такое кепскае, але крыху неправільнае.
— Няправільная дзяржава?
— Так, уяві сабе. Яна стваралася на ўзор Савецкага Саюза.
— А Савецкі Саюз праіснаваў амаль семдзесят год. Гэтая ж існуе пяцьдзесят з нечым і ў хуткім часе...
— He ведаю, наколькі хутка, але тое, што сабры, гэта тыя, хто нарадзіўся ўжо тут, у Ізраілі, пачынаюць рэвізаваць агульнапрынятыя тут стандарты, шкалу каштоўнасцяў, сведчыць пра зараджэнне канфлікту. А канфлікт — разбуральны.
— Канфлікт?
— Так, канфлікт. З’яўляецца новае пакаленне людзей з раскрытымі вольнымі вачыма і кажа тое, што бачыць і думае. Падчас мінулага прыезду я пазнаёміўся тут з адным гісторыкам. Гэта быў чалавек сталага ўзросту. Дзіўныя супадзенні бываюць у
жыцці: ён аказаўся родам з тых мясцінаў, адкуль паходзіць мой дзед. I калі дзед жыццё пражыў у Саюзе, то мой новы знаёмы з шаснаццаці гадоў на гэтай зямлі. Мы шмат размаўлялі. Пра жыццё, пра неба, пра Бога, пра Ізраіль. Мінула два гады. Я ўспамінаўтое, што расказваў даўно мой дзед, потым гэты гісторык, і сам пра сёе-тое думаў. I прыйшоўдатаго, да чаго прыйшоў.
— Да няправільнай дзяржавы?
— He, я б сказаў па-іншаму: да краіны, што заблукала. Нядобра ўмешвацца ў чужыя справы. Але я і не буду гэтым займацца. Я буду проста думаць і ўспамінаць. Заснавальнікі гэтай краіны вельмі спяшаліся парваць з тым светам, дзе яны жылі і былі яўрэйскімі сацыялістамі, якіх пераследавала царская Расія. У іх было два шляхі: змагацца там, альбо бегчы сюды. Прыбеглі сюды, бо пасля 1905 года Расіі нічога наперадзе не свяціла. Але выглядаць уцекачамі з краіны, дзе іх не прызналі — гэта адно. Быць адраджальнікамі старажытнай краіны, спадкаемцамі Давіда і Саламона — гэта іншае. I з чаго ж яны пачалі? Усюды і заўсёды, народ, які прыходзіў на новыя землі, сцвярджаў сваю мову і свае культурныя каштоўнасці. Але тут быў адзіны, найбольш бязглузды выпадак, калі будуючы краіну, адначасова страчвалі сваю мову і сваю гісторыю, і ўсё гэта па ўласным жаданні, адмаўляючыся ад свайго духоўнага і гістарычнага багацця ў імя ўсеагульнай дзяржавы яўрэяў. Але яўрэі — гэта не адзін народ. А група розных народаў, якія адносяцца да адной сусветнай рэлігіі. У кнізе быцця апісваецца, як Іцхак выпраўляе свайго сына Яакава да Лавана, у Месапатамію: «I Бог Усемагутны хай блаславіць цябе, і расплодзіць цябе і памножыць, каб зрабіўся ты сонмам народаў». А потым сам Якаў, перадсмерцю бласлаўляючы Іосіфа, пацвярджае: «БогУсемагутны з’явіўся да мяне ў Лузе, у зямлі Ханаанскай, і блаславіў мяне. I сказаў мне: Вось я распладжу цябе і памножу цябе і зраблю цябе сходам народаў».
Так і атрымалася ў сапраўднасці. Але яшчэ да гэтага, тысячагоддзі таму, склаўся іўрыт. Ён быў мовай пастухоў і земляробаў, далёкіх ад якіх-небудзь, як сказалі б цяпер, тэхналогій. I калі патрэбна было пабудаваць Храм, яны запрасілі фінікянаў. Трэба было мець магутнейшую зброю, яна была ў філістымлянаў. Але ў чым былі геніяльныя тыя пастухі і земляробы, дык гэта ў духоўнасці, у асэнсаванні Адзінага Бога і спасціжэнні ідэалаў маральнага быцця чалавека і законнага, справядлівага лада грамадства.
Але пачалося пранікненне ў больш заземленыя сферы дзейнасці. Давялося перайсці на іншыя мовы: арамейскую, грэчаскую, арабскую, потым еўрапейскія і, нарэшце, стварылі новую мову — ідыш. Кажучы сучаснай мовай, іўрыт — маленькі камп’ютэр, a ідыш — вялікі. У іўрыта адсутнічаюць сувязі з іншымі мовамі, ён закаркаваны, ізаляваны, гэтазначыць, выклікае адчуванне правінцыйнасці. Недарэмна ж сярод лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі няма тых, хто зрабіў свае працы ў Ізраілі, ці размаўляў б толькі на іўрыце. А «мазгі» ж тут былі і ёсць. Затое амаль трэць ад усіх лаўрэатаў прэміі Нобеля размаўляла і размаўляе на ідышы. Дык вось, вялікі камп’ютэр, ідыш, лёгка звязвае сябе з інфармацыяй іншых камп’ютэраў. Але заснавальнікі сучаснага Ізраіля вырашылі стварыць свайго яўрэя і для гэтага махнулі на некалькі тысячагоддзяў... назад, адным скачком вярнуліся ў старажытную, злёгку падноўленую мову толькі з той прычыны, што іўрыт, мова рэлігіі, аб’ядноўваў усе яўрэйскія народы, а з іншага боку — абразаў усе сувязі з галутам. Box, як гэта было важна для стваральнікаў.