• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзе ўзяць крыху шчасця  Давід Шульман

    Дзе ўзяць крыху шчасця

    Давід Шульман

    Выдавец: Радыёла-плюс
    Памер: 296с.
    Мінск 2005
    50.31 МБ
    Калі няма ніякай інфармацыі, яе прыдумляюць. У адной з гарадскіх газет вакол фотаздымка яхты быў тэкст, у якім чытачам паведамлялі, што напэўна (слова «напэўна» было набрана буйным шрыфтам) гэта яхта якога-небудзь новаспечанага мільянера. Таму што «старыя» мільянеры рэдка дэманструюць сваё багацце. А гэтая яхта цягнула мільёнаў на дваццаць долараў.
    Пакуль у горадзе гадалі і задавалі адзін аднаму пытанні пра гэтае з’яўленне ў Эйлаце, на самой яхце працягвалася жыццё. Няспешнае, крыху лянівае. Каманда, якая складалася з чатырох высокіх, атлетычна складзеных англічан і іх капітана, рабіла незаўважна сваю працу, пастаянна падтрымлівала яхту ў элегантным і працоўным стане. У любую хвіліну карабель быў гатовы накіравацца ў мора. Ён быў аснашчаны самым сучасным марскім абсталяваннем, уключаючы навейшыя камп’ютэры. Яхце быў толькі год. Яе гаспадар сам прымаў удзел у праекціраванні сваёй, як ён казаў, «радасці». Таму што яшчэ да таго, як ён зрабіўся багатым, быў доктарам тэхнічных навук, прафесарам, нягледзячы на свае трыццаць пяць гадоў. Ён быў таленавітым першапачаткова. I калі насталі «новыя часы», пра якія з цягам часу напішуць шмат раманаў, як толькі падзеі ўлягуцца, ён кінуў кафедру, дзе быў загадчыкам, і заняўся бізнесам. I дамогся поспеху, нягледзячы на ўсялякія перашкоды.
    Зараз яму было пад сорак пяць, і ён уваходзіў у дваццатку самых багатых людзей яго краіны. Справы вяліся ў некалькіх краінах. Як правіла, лалову года ён жыў у Расіі, а другую — у Італіі. Як і большасць новых багатых людзей, ён быў жанаты другі раз. Двое дзяцей ад першага разам з маці жылі ў Аўстрыі, у купленым ім доме на імя дзяцей. Двойчы на год абодва яго сыны прыляталі ў Італію, і ён бавіў з імі тыдзень часу. Больш ён сабе дазволіць не мог, хоць вельмі хацелася.
    Цяперашняй яго жонцы, Таццяне, споўнілася дваццаць восем год. I ў іх рос трохгадовы сын Міхаіл, названы ў гонар бацькі Таццяны, які пакінуў гэты цудоўны свет пяць гадоў таму. Зараз самога гаспадара на яхце не было. Учора ён вылецеў у Германію. На судне засталіся Таццяна з Мішкам, нянька, саракагадовая Маша, якая ў свой час скончыла інстытут замежных моў, і Нікала, мастак, з якім Андрэй Касонаў, гасладар яхты, пазнаёміўся ў Венецыі, у адной з галерэй, роўна год таму. Яны пасябравалі, гэты ўдачлівы бізнесмен і вядомы мастак Мікалай Селін, Нікала, як клікалі яго італьянскія калегі. Селін вось ужо амаль два гады жыў у Італіі. У былым Савецкім Саюзе за гэты час быў двойчы, па месяцу, у маці.
    Яшчэ ў інстытуце працы Селіна заўважылі не толькі наведвальнікі выстаў, але і спецыялісты. Малюнкі вылучаліся своеасаблівым мысленнем у трактоўцы сюжэтаў. Потым ён захапіўся кніжнай ілюстрацыяй. I там стараўся не толькі перадаць літаратурны вобраз. Яго ілюстрацыі маглі існаваць самастойна, паза тэкстам, жыць уласным жыццём. Тады працы былі адзначаны і ўсемагчымымі дыпломамі, і залатым медалём за мяжой. Але слава, сапраўдная слава, прыйшла крыху пазней. Яго яркі талент майстра раскрыўся ў жывапісе. Ён атрымаў Дзяржаўную прэмію, медалі і дыпломы за мяжой. Зрабіўся дарагім мастаком. Але малюнкі раскупаліся. Шмат іх было ў прыватных калекцыях, у галерэях і ў музеях па ўсім свеце.
    Яны былі аднагодкамі, Касонаў і Селін. Абодва былі адукаваныя і інтэлігентныя. Мелі шмат падобнага, агульнага ў поглядах, і таму ўзаемаадносіны складаліся проста, без натугі.
    Селін быў вольным мастаком і не толькі ў сэнсе творчым, але і ў сямейным. У яго былі дзве сяброўкі, жанчыны крыху за трыццаць, адна італьянка, а другая з Расіі. Абедзве кахалі яго, і ён кахаў абедзвюх. Вось так і жылі, ён тварыў, а яны ўпрыгожвалі яго жыццё і спрыялі творчасці.
    Некалькі тыдняў таму Андрэй прапанаваў Нікала марское падарожжа ў вузкім коле. Безумоўна, калі хоча, можа ўзяць з сабой яшчэ каго-небудзь. Але Селін сказаў, што паплыве адзін. Папрасіў толькі, каб выдзелілі каюту вышэй. Ён хацеў бачыць не толькі мора, але і неба. У апошні час неба ўсё часцей рабілася фонам, на якім разгортваліся падзеі на яго малюнках.
    Андрэй адразу палюбіў творчасць Нікала за захапляючы калейдаскоп метафар, алегорый, сімвалаў і вобразаў. За тое, што ў працэсе працы Нікала рабіў тое, што выплывала ў яго падсвядомасці — сон, мара, фантазія, жаданні. I ўсё гэта было працята ўнутраным усведамленнем свайго часу. I ўтым, як вёў свой бізнес Касонаў, і ў творчасці Селіна было, як ні дзіўна, шмат агульнага. Можа, і гэта таксама зблізіла, пасябравала два гэтыя таленты.
    Чарговы дзень прайшоў у сваім крузе. Паветра было ўжо напоенае цемрай, што ціха гусцела. Шумная, ярка асветленая набярэжная цягнулася метрах у трохстах ад яхты. Лютаўскі вечар хутка праглынуў кароткі дзень, і там, на набярэжнай, пачыналася начное жыццё. Тут жа, між вечных хваляў і цемры, жыццё чарговага дня таксама сыходзіла ў вечнасць. На сярэдняй палубе сядзелі і маўчалі Таццяна і Селін. Таццяна ўстала з крэсла, падышла да борта і, гледзячы ў бок горада, а потым павярнуўшыся да Селіна, сказала: «Мы ўжо тры дні ў Эйлаце і ні разу не спускаліся на зямлю. Ты што-небудзь ведаеш пра гэты горад?»
    — Я быў тут некалькі гадоў назад, два дні.
    — Ты быў у Ізраілі?
    — Так. Падарожнічаў па гэтай краіне, пражыў некалькі месяцаў.
    Селін устаў, падышоў да борта, але ўглядаўся не ў бок горада, а ў мора, у неба, сколатае зоркамі.
    — Ты звярнула ўвагу, які тут месяц?
    — Які?
    — Ён не завушніцай чапляецца за неба, а ляжыць у глыбокай калысцы, ахінуты таямніцамі нябеснага быцця.
    — Таямніцы не толькі на небе. Здаецца, і ў цябе поўна таямніцаў. Ты скрытны, заўсёды маўклівы, унікаеш роспытаў. I ўсё ж ты аказаўся некалькі гадоў таму ў Ізраілі...
    — Нічога дзіўнага. Я — мастак, і мне важна было наведаць гэтую краіну. Сябры, калегі. Яны прызямліліся тут год дзесяць таму. I таксама клікалі. Ды і...
    — Што «ды і...»?
    — Мой дзед, Абрам Селішчэр...
    — Твой дзед Селішчэр? — Здзіўленне застыла на твары Таццяны. I нейкая радасць. Але здзіўлення было больш.
    — Так, мой дзед, Абрам Селішчэр, быў мудрым яўрэем. Дваццацігадовым хлопцам, высокім, вялізным, ён спыніўся на беразе вялікай ракі на ноч разам з іншымі плытагонамі. У тыя часы шмат леса сплаўлялі па рэках. Уверсе, на беразе, размясцілася вялікая вёска. Жыла там прыгожа’я дзяўчына Аня Гарнастаева, Ганна Іванаўна. I была далей справа маладая, якая праз вялікія цяжкасці (яўрэі не любілі змяшэнняў, змяшаныя шлюбы былі вельмі рэдкія), праз два гады ўсё ж скончылася вяселлем.
    Мой бацька, Ізраіль Селішчэр, у далейшым Ігар Селін, ажаніўся з Зосяй Паланоўскай. Ад іх шчаслівага шлюбу сорак пяць гадоў назад з’явіўся я, Мікалай Ігаравіч Селін. Дык вось, мой дзед заўсёды заставаўся яўрэем. I сына, нягледзячы на тое,
    што жонка была руская, назваў Ізраілем. Дзед вельмі любіў мяне, і калі мы заставаліся адныя, часта расказваў мне пра гэтую зямлю. «Ні ад каго больш ты пра гэта не даведаешся, — паўтараў заўсёды дзед. —У гэтай краіне (ён меў на ўвазе СССР) Ізраіль — вялікі сакрэт, яго як быццам не існуе. Але тое, што я расказваю, можа, табе спатрэбіцца ў жыцці».
    Дзед быў мудры. Мяне гэтыя гісторыі, калі я ўжо зрабіўся мастаком, прымушалі шмат разважаць, а калі думаеш, то і прыдумляецца.
    — Але на тых тваіх малюнках, што я бачыла, няма ніякіх знакаў і прыкметаў яўрэйства. Затое амаль на кожнай то блізка, то ўдалечыні праглядаецца касцёл.
    — Гэта мамін уллыў, яна каталічка, нарадзілася ў Польшчы, у сям’і шчырых вернікаў. I з мамай я ўсё ж бавіў больш часу, чым з дзедам. А яўрэйства майго бацькі праглядалася толькі на яго твары і больш ні ў чым. I калі бабуля дапамагала дзеду захоўваць традыцыі яго продкаў, навучыўшыся многаму з яўрэйства, «ідышкайта», як яна казала, то ў доме маіх бацькоў запраўляла мама.
    — I як на гэта глядзеў дзед?
    — Я ж казаў табе, дзед быў мудрым яўрэем. Для яго галоўным быў парадак і спакой у хаце сына, і каб унук выгадаваўся годным чалавекам. I дзед не спрабаваў штосьці змяніць у парадку ў нашай хаце. Некалькі разоў у нашых размовах ён казаў мне: «Ты малады, у гэтым свеце павінна нешта змяніцца. Ты зробішся свабодным. Наведай тады Ізраіль. Зразумееш яшчэ некалькі ісцін». Дзеда не стала дзесяць гадоў таму. Бабуля прычытала, увесь час паўтарала «майн балабос, майн балабос...» «Майн балабос» — гэта на ідыш, а пабеларуску — «мой гаспадар». Агароджу і помнік дзеду прыдумаў я. Здаецца, мне ўдалося выразіць штосьці з жыцця майго дзеда. Агароджа была двухмесная. Таму што бабуля абвясціла ўсім сваякам, што яе месца побач з мужам. Яна пражы-
    ла яшчэ два гады і сышла да дзеда ў тым жа ўзросце, што і ён, у восемдзесят чатыры.
    Дзед з бабуляй засталі пачатак маёй славутасці. Безумоўна, ганарыліся і радаваліся кожнаму майму поспеху. Мне здаецца, нават больш, чым мае бацькі. Яны глядзелі адзін на аднаго, усміхаліся той нейкай таямніцы іх доўгага і мудрага кахання і казалі, што я павінен усё ж ажаніцца з вартай прыгожай дзяўчынай. На жаль, яны не дажылі, як і мой бацька, якога не стала тры гады таму. Ён сышоў маладым, далёка не дажыўшы да ўзросту сваіх бацькоў. I вось тады я вырашыў, што мне пара наведаць Ізраіль. Дзед аказаўся празарліўцам. Краіны нашай, той краіны СССР, не стала. Большасць зрабіліся людзьмі вольнымі. 3 усёй сям’і застаўся я адзін, у кім яшчэ была частка яўрэйскай крыві. I я прыляцеў на радзіму продкаў майго дзеда.
    — I як яна табе падалася?
    — Яна падалася мне рознай. Я шмат не разумеў, многае падалося мне супярэчлівым, ненатуральным. I ўтой жа час мне было тут добра. Але ўсе мае ўражанні і перажыванні таго часу — тэма асобнай размовы. Я, здаецца, стаміўся ад успамінаў майго дзяцінства, якія так і не адпускаюць да гэтай хвіліны. Цягне да слёз, таму што занадта хутка мінаюць нашыя гады. Але ў тваёй кампаніі гэтага рабіць не хачу. Зараз бы выпілі віна ў паўпустым якім-небудзь бары на беразе.
    — Так мы і зробім. Абмежаваная нашая прастора мне крыху надакучыла. Джэймс, — яна звярнулася да марака, які стаяў на вахце, — скажы, што мы спускаемся ў горад праз чвэрць гадзіны.
    Ужо на беразе, ступаючы са шлюпкі на зямлю, яна сказала маракам, якія вярталіся на яхту, што ўзяла тэлефон і перад тым, як вяртацца, пазвоніць.
    — Куды ж нам ісці?
    — Зараз агледжуся, пачакай. Ага, вось ён, развадны мост. Хадзем, там, за ім, раней было шмат бараў і кавярняў.