Дзе ўзяць крыху шчасця
Давід Шульман
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 296с.
Мінск 2005
Малюнак быў і сонечны, з грэбенем пясчанага бархана і россыпамі зорак, што хаваліся ў асляпляльнай прасторы і бясконцасці, і поўны чорных зорак, якія зліваліся з ценем. А тоненькі, зыбкі край хвалі пераходзіў каля гарызонта ў невыразныя абрысы літары «Л».
Ганначка пайшла ў школу. Іўрыт, як і ўсім дзецям, ёй даўся лёгка. Люда з бацькамі хадзіла ва ульпан' і падпрацоўвала прыборкамі ў прыватнай краме. Найлепш за ўсіх адчувалі сябе бабуля з дзядулем, хоць адрывацца ад каранёў найскладаней у гэтым узросце. Ішло звычайнае жыццё першага алімаўскага года.
Люда атрымала чарговы ліст. Лявон пісаў, што падаў дакументы на выезд. «Я вяртаюся да сябе». Апошнія словы былі незразумелыя. Напэўна «да цябе», — падумала Люда. Але не, Грыгаран вяртаўся менавіта да сябе, Льва Абрамавіча Гліка, якім ён быў ад нараджэння да партызанскага атрада. Ён едзіў у MacKey, браў дакументы брата і свае метрыкі, якія захаваліся там, хадзіў у дзесяткі арганізацый і даказваў, што ён усё ж Глік, хоць большую частку жыцця быў Грыгаранам. Акрамя блізкіх маскоўскіх сваякоў і Машы ніхто не ведаў пра яго паходжанне. Нават сыны.
1 Ульпан — у дадзеным выпадку ўстанова, дзе вывучаюць іўрыт (удакл. аўтара).
Развітанне Грыгарана з сям’ёй было спакойным. Вечар напярэдадні ад’езду прабавілі ўчатырох, без нявестак і ўнукаў. Вячэралі, упершыню за многія гады, разам. I размаўлялі. Лявон прасіў прабачэння ў Машы і сыноў за тое, што вось так, нелагічна, заканчвае сваё жыццё. Што, напэўна, прынёс ім і фізічны боль. «I жыццё жорсткае, і любоў бывае жорсткая...» — працытаваў кагосьці Грыгаран. «Трымайцеся мамы, аты, Маша, беражы дзяцей нашых».
Пяць гадзін ад Бен-Г урыёна да Эйлата Лявон не адрываючыся глядзеў на Люду і Ганначку. Гаварылі мала, гладзілі рукі адно аднаму і церліся шчокамі. Таксіст здзіўлена пазіраў у люстэрка.
Праз месяц Лявон купіў трохпакаёвую кватэру на Людзіна імя. Там, у Расіі, ён прадаў амаль усе свае малюнкі, і атрымалася прыстойная сума. Яны зноў зажылі разам, у «адным гняздзе». На сцяне ў салоне віселі два малюнкі: «Дарога да цябе» і новы, які Лявон напісаўужо тут. Ён называўся «Успамін»... Свой «грузінскі» капялюшык Лявон насіў ужо пастаянна. I хадзіў па суботах у сінагогу, Калі Ганначцы споўнілася дванаццаць, зладзілі батміцву'.
А яшчэ праз год яго не стала...
Прыляталі Маша і сыны. Абедзве жанчыны трымаліся поруч. I дзеці таксама былі разам.
А яшчэ праз два гады яны вярнуліся назаўсёды: Маша, яе сыны са сваімі сем’ямі. Яны мелі права, таму што былі найбліжэйшымі сваякамі Льва Абрамавіча Гліка.
Амаль год жылі ў Люды. Яна ж была іх... сваячкай. Гэтае сваяцтва ладтрымлівалася ўвесь час. Так прасіў Лявон у Люды і ў лістах да Машы незадоўга да свайго сыходу.
Асамы апошні малюнак Грыгарана называўся «Не дарэмна».
1 Батміцва — пачатак сталення дзяўчына (іўрыт).
УСМЕШКА КАПІТАНА
Патрульны карабель разразаў хвалі ў двухстах метрах ад берага. Яго радары спыніліся ад замілавання, назіраючы, якунізе дзесьці тысяча чалавек здзяйсняла чарговы заплыў Акаба— Эйлат, пра які заўтра напішуць газеты, што прыйдуць у захапленне ад «дзвюх з паловай тысяч удзельнікаў».
Зелянелі каптурыкі найслабейшых, з упрыгожаных лодак суправаджэння падгіквалі наймацнейшым. Усё гэта набліжалася да пляжа, дзе з біноклем у руках, голы да пояса, стаяў высокі грудаста-жыватасты мужчына. Часам ён уздымаў руку з оптыкай, накіроўваў свой позірк туды, дзе яшчэ біла канечнасцямі ў вадзе большасць заплыўшчыкаў, а тым, хто ўжо хапаў берагавое паветра, апусціўшы бінокль, ён адказваў, што не ведае, дзе выдаюць...
Да самога заплыва ён меў ускосныя адносіны: калісьці яго хлопчыкі праплывалі за трэніроўку большую адлегласць. Але навошта вярэдзіць душу, калі вакол легкадумна распластаныя целы на ляжанках, не надта спякотнае кастрычніцкае сонца, яшчэ цёплае мора, а сам ён ужо шматкроць трапляў у кадры зацугляных фотаапаратамі зялёнашапачных хранікёраў. Ён пераканаўся, што больш нічога цікавага не прадбачыцца, узяў з лежака сваю сумку і накіраваўся ў той бок пляжа, дзе пад навесам на зялёнай траўцы і за драўлянымі сталамі кучкаваліся такія ж, як ён, «рускія».
— Жора, заходзь, — гукнуў яго знаёмы голас. Гэта быў Элік, калега па мінулым жыцці. Яшчэ нядаўна яны сябравалі сем’ямі, часта бывалі адзін ў аднаго. А апошнім часам, на жаль, кантактавалі толькі па тэлефоне.
— Ну, бачыў, што робіцца? — Элік глынуў піва з пасудзіныаднаразоўкі.
— Плывуць, — паціснуў плячыма Жора.
— А вось аркестра няма. I сакратара гаркома няма, і...
— I піянераў няма, — яхідна працягнуў з’едлівым тонам Жора.
— Піва хочаш? — пераключыўся Элік. I, не дачакаўшыся згоды Жоры, былы славуты трэнер Эльдар Сарэнштэйн накіраваўся да стойкі бара. Праз хвіліну ён вярнуўся з дзвюма пеністымі ёмістасцямі.
— Дзякуй, Сарэнштэйн, — выпіўшы да канца першую паўлітроўку і кіўнуўшы галавой, адрэагаваў на пачастунак Жора.
— Будзь здаровы, Крыгерс, — глынуў са сваёй пасудзіны Элік і падсунуў другую, яшчэ поўную, сябру.
Пагутарылі пра жонак і дзяцей, крыху пра працу, хвілін пятнаццаць абмяркоўвалі новыя манеты, якія купіў Крыгерс для калекцыі.
Да гэтага часу спустошылася і другая паўлітроўка, а душу Крыгерса ўсё адно катавала невядомая такая смага. He, піць не хацелася, але гэта ўсё адно была смага да... вады.
— Пайду паплаваю, — Жора распрануўся і няспешна, прыдушваючы сваім цэнтнерам драўляны насціл, спусціўся да вады. Незразумелая смага вылілася ў тое, што ён надумаўся здзейсніць... антызаплыў: з Эйлата ў Акабу.
Спачатку заплыў за буйкі, натуральна, не адрэагаваў на воклічы з уратавальнай вышкі. Крыгерс проста іх не чуў. Бо ён працаваў, сам сабе даваў каманды. Зараз у ім адначасова былі Крыгерс-трэнер і Крыгерс-плывец. Метраў праз пяцьсот ён перавярнуўся на спіну, вырашыў адпачнуць. Галава была пустая. Вочы ўзіраліся ў блакітнае неба, але, здаецца, нічога не заўважалі. Раскатурхала яго з гэтага пустажыцця хваля ад цеплахода, што плыў побач з ім. I Крыгерс паплыў далей, пад здзіўлена-ўстрывожана-захопленыя погляды людзей на палубе. З’явілася тое вядомае другое дыханне. I Крыгерс «прайшоўся» слачатку брасам, a потым паплыў спакойна. Ён песціў мора сваім магутным целам, а мора лашчыла яго.
У хуткім часе Жору вылавілі. Уся працэдура заняла гадзіны дзве. Яго акцэнт, пах піва, плаўкі запэўнілі памежнікаў, што ён
не шпіён і не перабежчык. Але праца праводзілася: звязваліся з зямлёй, гэта значыць з берагам, штосьці запісвалі. I выпусцілі ў ваду, як кіта, што патрапіў на сушу.
Рукі і ногі Крыгерса запрацавалі зараз, як у спартсмена перад самым фінішам. Тарпедай імчаў ён да берага. I думкі ў яго галаве беглі зараз наперагонкі. Самая ўпартая з іх была пра суму штрафа. Але даганяла яе іншая: «А раптам не?» Дужа загадкава ўсміхаўся чамусьці капітан на тым вартавым катэры...
У ТУРМЕ
Я ў краіне ўжо чатырнаццаць год. I вось патрапіў. Але не шкадую пра тое, што зрабіў. А ў Саюзе быў у «санаторыі» два разы. Хвароба не самая страшная: дапамагаў некаторым пазбавіцца ад кашалькоў. Упершыню папаўся даволі позна, мне было трыццаць восем. Падвяла любоў да прыгажосці. Гэта была шыкоўная пані, высокая, з пастаўленымі на свае месцы ножкамі і попкай, а позірк, а позірк які... Сумачку я ўскрыў, справа простая, забраў што патрэбна. Мне б знікнуць, дык не, крыху адступіў і цешыўся з яе, быццам нейкі юнак са скулкамі. А ёй патрэбна было плаціць за нейкую французскую парфуму, тады яшчэ быў дэфіцыт на гэтую ваткасць. Чаргу падціскала. Яна разгаласілася, як апошняя кірмашная гандлярка, яе чароўны раток вырабляў са словамі такое, што нават гандляркі, што шмат чаго чулі, гэтыя дзяўчаткі-худобкі, засаромеліся. I раптам яна вылупілася на мяне, на мае метр пяцьдзесят шэсць у чаравіках, нармальны яўрэйскі шнобель між карых вачэй, і пайшла... А я, што той трусік перад удавам, стаю сабе і ўсё. Што напала на мяне, якая моц прыклеіла да драўлянай падлогі нейкага раймага? Адным словам, тут і муж яе з’явіўся, звычайны калгаснік, але ў добрым касцюме і паддва метры.
Калі б не Фраерман Г рыша, адвакат, я адпачываў бы год пяць, а так — паўтара гады і пятнаццаць тысяч рублікаў яму за паслугі. Праўда, ён таксама даў каму трэба, як жа без гэтага. Але пятнаццаць тысяч — гэта былі грошы.
Мяне ў «санаторыі» чамусьці шанавалі. I начальства — яно любіла мае анекдоты, і калегі, што лячыліся часам на нарах побач. У майстэрні я прышываў да целагрэек кішэні. Ну, я прафесійна ўсё прымацоўваў: а раптам нарвуся на адну з іх аднойчы?
Адбыў я гэтыя паўтара гады там, вяртаюся дахаты, і Софа мая кажа: «Ісаак, табе сорак год, пара атрымліваць прафесію».
Калі я прыносіў сотні і тысячы раней, ніхто і не заікаўся пра мой непрафесіяналізм. А зараз на табе. Што за свет пайшоў? Але пагутарыў я з Сёмкам Элькіндам і пачаў вучыцца на цырульніка. Саракагадовы мужчына вучыцца ў хлопца год дваццаці пяці, але ўжо майстра-мадэльера, што так, то так. А справа пайшла. Mae прыстасаваныя пальцы так джыгалі нажніцамі і грабеньчыкам, што сам Сёмка цешыўся. Нашыя крэслы стаялі побач. I яшчэ, я ж мужык ужо, заўсёды пад гальштучкам, у светлай кашульцы, халацік-пінжачок найсвяжэйшы, я прычасаны. А моладзь, усе гэтыя Сёмкі, Боркі і Андрэйкі, з грывамі-падзюлямі на вачах, у нясвежых кашулях з-пад пінжакоў... Адным словам, пайшоў кліент да мяне. Нават дахаты пачалі прыходзіць. Куток у салоне я пераабсталяваў. Софачка мая на сёмым небе, дзеці трывала на зямлі, пры ўсялякіх электроніках і замежных адзеннях. I вось у свае сорак пяць дапусціў я дзве памылкі. Першая: навучыўся дамскім прычоскам, прычым займаўся гэтым толькі ў хаце. Ах, якім жанчынам круціў я галовы! Софачка запісвала кліентак па тэлефоне натыдзень наперад. Мы працвіталі. I вось тут хтосьці капнуў. Я нават здагадваюся, хто. 3 нашай цырульні. Прыйшоў фінінспектар, як раз тады я працаваў над галоўкай пастаяннай кліенткі. I Грыша Фраерман нічога не здолеў зрабіць, і мужы некаторых кліентак. Часы былі такія. З’ехаў я зноў у «санаторый», цяпер ужо на пяць зім і вёснаў.
А другая памылка... Хоць як палічыць, справа ж была прыемнай. Адным словам, падчас нашага росквіту заклалі мы з Софачкай, як аказалася потым, нашую дзяўчынку. Раней было тры хлопчыкі, і вось падчас «лячэння» майго нарадзілася Іначка. I праз яе, дачушку-чушку, я апынуўся тут.