• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзе ўзяць крыху шчасця  Давід Шульман

    Дзе ўзяць крыху шчасця

    Давід Шульман

    Выдавец: Радыёла-плюс
    Памер: 296с.
    Мінск 2005
    50.31 МБ
    нешта здзейсніць, было зразумела, як два на два. Але што?.. Так, сапраўды!
    У пакой яны ўвайшлі разам: Грыша з душа і Міла... з півам. Цэлая скрыня ўпіралася ў яе жывот і хіліла Мілу да падлогі.
    — Нішто сабе! Я ж цяпер да вечара не выйду з нумара.
    — Ну і добра, Грышачка. Ці часта мы бываем разам цэлы дзень? Толькі ўрыўкамі. А зараз толькі ўдваіх і ўсё што хочаш робім. А...
    — Ты сапраўдная Парандзючка, Мілка, — Грыша адной рукой гладзіў прыціснутую да яго грудзей галаву жонкі, а ў другой трымаў ужо адкаркаваную пляшку «Карлсберга».
    — Добры горад Эйлат. Праўда, Грыша? А твой лысяк яшчэ лепшы. — I яна некалькі разоў лізнула яго босую галаву.
    БАСІН
    — I Ашкелон ваш, і Кір’ят-Гат — такая глуш, такая глуш, — тужліва сказаў Басін, перакідваючы ў сябе чарговую, трэцюю чарку белага «Кяглевіча».
    He, ён не быў нецвярозы, ён быў сумны. Днямі яму споўнілася сорак пяць год, а сёння ён зноў спазнаў фіяска.
    — Разумеееш, Максім, — няспешна працягваў Лёня Басін, — кожная мяркуе, што яна красуня, недурная, пяшчотная і ласкавая. I кожная кажа, што ёй усё тыя ж трыццаць ляць. А зазірнеш у пашпарт, там усе сорак з гакам. Усё. Годзе. Завяршаю ўсе гэтыя знаёмствы-шнаёмствы.
    Ён падчапіў у слоіку салёны агурочак і гучна хрумкнуў. Абодва сядзелі на кухні ў Максіма і закусвалі чарговую Лёневу няўдачу.
    Максім, сябар Басіна з дзяцінства, які падстроіў яму гэтае знаёмства, шкадаваў, што даверыўся мясцовай цырульніцы: «Яна такая сімпатычная, сціплая і майстрыха, вось яе тэлефончык...» Ён гэтулькі разоў заракаўся ўмешвацца ўтакія справы. Дык жа сябар, добры мужык, гіне. Гі-не.
    — I што, зусім-зусім кепская?
    — Я, безумоўна, не прыгажун, хоць у маладосці за мной шмат дзяўчат пабегала, ты ж памятаеш. Я так і кажу па тэлефоне: быў някепскі, дадайце год пятнаццаць-дваццаць, трычатыры кілаграмы, мінус частку валасянога покрыва, плюс жаданне мець жонку і сваіх дзяцей, мінус цешча ў адным са мной горадзе, і яшчэ шмат-шмат плюсаў. Здаецца, усё зразумела.
    — I што, зляталіся матылькі?
    — He надта шмат, але пасля маёй аб’явы ў газеце — дватры званкі штодня. Слухай, Максім, адкуль у Ізраілі столькі развядзёнак і маці-адзіночак? Яўрэйкі ж!
    — Краіна маленькая, няма дзе растварыцца. Саюз жа быў вялікі. Хай сабе на ўвесь Мінск якая тысяча яўрэек-развядзёнак. Дык і горад жа быў пад два мільёны.
    — Праўда, праўда, — прамармытаў Лёня.
    — I ўвесь гэты дэсант прызямліўся між Беэр-Шэвай і Хайфай, — працягваў Максім. — Дадай яшчэ дэсантніц з Кіева і Чарнаўцоў, з Бугульмы і Таганрога...
    — Досыць. У мяне па геаграфіі заўсёды былі пяцёркі. I па матэматыцы таксама.
    — Таму склалася, Басін, вялізнае войска, — скончыў свой адказ Максім.
    — Шкада мне яго, гэтае войска, — ціха сказаў Лёня. — Яму наканаваныя не толькі перамогі.
    — Жыццё, спадар Басін, такі аддала загад.
    — Гэх, што такое жыццё, Максім? Адно і тое ж: праца, хата, піва, дзяўчаты ў хвіліны журбы...
    — Жыццё, Басін, — вялікая праца, але і шчасце. Першую частку майго пастулата тут, у Ізраілі, ты выконваеш у свайго бапабайта'. Што тычыцца другога, то ўладкавацца складаней. Ёсць у мяне адна знаёмая...
    — Не-е-е, — зарыкаў Лёня. — Не-е-е, не хачу, не хачу!
    — Ты што, упершыню знаёмішся? Купіш не купіш, а пагандлявацца можна, — Максім развёў рукамі, бы стары местачковы яўрэй; сёе-тое, здаецца, у нас у крыві, незалежна ад таго, дзе мы нарадзіліся: ва Умані ці ў Маскве.
    — Ведаеш, сябра Максім, яна палезла цалавацца адразу пасля ежы. Наталіла голад, набралася моцы — і наперад.
    — А што ў гэтым кепскага? Можа, яна цябе, мужыка, чакала год. I ўсё ў ёй засумавала і замлела. А тут ты, Лёня Басін, дзяцюк хоць куды і яшчэ пры сіле. I таксама разамлелы ад ежы. I ўзрост у яе самы жаночы-жаночы, калі ўсё пішчыць і трэцца.
    1	Балабайт — гаспадар (іўрыт).
    Вось, мабыць, з гэтай галадухі яна, ламаючы сябе, і прыціснулася да цябе. Кожнаму ж шчасця хочацца.
    — Хацець не шкодна. Толькі я прызвычаіўся ўсё сам захопліваць.
    — Захо-о-опнік, — з’едліва працягнуў Максім. — I дзе ж твае трафеі?
    — Можа, дзесьці і бегаюць, — прамыкаў Лёня. — Давай лепш яшчэ па чарцы.
    — Яшчэ па адной-другой мы кульнём, але ты ад гутаркі не ўцякай.
    Яны кульнулі па сто. Агурочак, перчык, каўбаска...
    — Ты зразумей, Басін, без кампрамісаў нельга. Нешта недаглядзець, ад нечага адвярнуцца...
    — Дык кракадзіліха жа была, разумееш, кра-ка-дзі-ліха, — застагнаў Лёня. — Жыўцом магла схрупаць. Ледзьве ўцёк, сказаў, што праз гадзіну аўтобус, а наступны толькі ранкам.
    — Ну, гэты раз кракадзіліха, а можа, наступны раз будзе козачка. Трэба шукаць. — Максім устаў з-за стала і прынёс паперку з нумарам тэлефона.
    — Добра ўжо, давай. Як зваць нашую козачку? Прыгожае імя — Ілана, гэта па-нашаму, здаецца, Алена, га?
    — Вось ёй і пазвоніш ужо ад свайго імя. Я бачыў яе фота. Што трэба. Хутка адпачынак, вось і запросіш.
    — Гэх, сябра Максім, спыніцца б ужо і прызямліцца.
    — Усё будзе добра, Басін, не засмучайся, выспішся ў аўтобусе, я цябе зараз падвязу да таханы'.
    — I ўсё ж такі такая глуш, такая глуш, — і Ашкелон твой, і той жа Кір’ят-Гат, — лрамовіў Лёня, падымаючыся ў аўтобус і развітваючыся з Максімам.
    Аўтобус вёз яго ў пляжны Эйлат.
    ’ Тахана — аўтастанцыя, прыпынак (іўрыт).
    ВЫРАТАВАЛЬНІК I ДОКТАР
    — На вашых вачах, Дзіма, адбываецца гульня, фінал якой, я перакананы, адбудзецца найлазней сёння ўвечары ці ўночы.
    — Вы пра што, Доктар?
    Абрам Львовіч, па прозвішчы Доктар, калісьці там, у Саюзе, працаваў на славутым курорце масавіком-забаўнікам, ці прасцей — «два прытупы, тры прыхлопы». Была такая абавязковая пасада ў кожным санаторыі, доме адпачынку, на турбазе. Але паколькі прозвішча ў яго было простае, а імя «складанае», то і ўсё сваё тагачаснае жыццё ён лічыўся доктарам. I нават тут падчас кантактаў з людзьмі ён застаўся Доктарам. Жыццё змяняецца, а звычкі — не.
    — Я пра тое, Дзімачка, — Дзімачку было дваццаць сем, a Доктару ж было шэсцьдзесят з гакам, — лра тое, што гэты выратавальнік з бліскучай галавой зараз вырабляе.
    Доктар меў на ўвазе не разумовыя здольнасці выратавальніка, а тое, што яго галава сапраўды блішчала, як пятка немаўляці. Ці таму што мора ўсё змыла за гады працы выратавальнікам, ці то чужыя падушкі адпаліравалі.
    — Вось глядзіце, буду «перакладаць». Зараз на сваёй пласкадоннай лодцы ён катае дзіцёнка, мама якога назірае з берага. Назірае за абодвума. I за дзіцёнка спакойная. Бачыце, позірк у яе лянівы, разняволены... Цяпер выратавальнік павінен вярнуць дзіцёнка мамусі і пачнецца монаспектакль.
    I сапраўды, бліскучы выратавальнік павеславаў да берага, вынес малога, пасадзіў яго на ляжак, вярнуўся на сваю лодкудошку. Пагуляў у паветры вяслом, потым мышцамі і, магутна заграбаючы, кінуўся ў мора. Яго загарэлае, мускулістае цела пералівалася ўсімі мелодыямі моцы. Было прыгожа. I жанчына, дзіцёнак якой яшчэ нядаўна трымаўся за моцную нагу ўратавальніка на той самай лодцы, таксама глядзела на гэты жывы
    малюнак. Позірк у яе быў такі ж разняволены, але шал ужо пачынаў свой забег у яе вачах.
    Выратавальнік тым часам адплыў метраў на дваццаць пяць і...
    — Паказальнае выступленне, Дзімачка. Глядзіце ўважліва, думайце і... вучыцеся.
    Доктар зняў з шыі бінокль, перадаў яго свайму суразмоўцу. I сам прыстасаваў далоні казырком да вачэй, таксама пачаў назіраць за тым, што вось-вось мусіла пачацца непадалёк ад берага.
    Спачатку выратавальнік памахаў рукамі, прадэманстраваў некалькі культурысцкіх поз і «салдацікам» скочыў у мора.
    — Гэта не ўсё, Дзіма. Нешта яшчэ будзе, павінна быць.
    I як быццам у пацвярджэнне слоў Доктара, ззяючы ад вады і сонца бліскучагаловы выратавальнік паплыў, магутна заграбаючы дужымі рукамі. А следам за ім паплыла... лодка. Ён паварочваў улева — і лодка за ім, ён направа — і яна туды ж. Чорт забяры, зноў было прыгожа. Уратавальнік рабіў петлі ў моры, як заяц, а яго верная лодка, бы прывязаная, імкнулася за ім.
    Дзіма, які ўжо сёе-тое бачыў у жыцці, павярнуўся да Доктара і разявіў рот, каб задаць пытанне, але той апярэдзіў яго:
    — Дзімачка, я ж Вам казаў, што пачынаецца спектакль. Як у тэатры. Перадаў Вам бінокль, каб Вы маглі ўсё бачыць. Той, хто на беразе, гледзячы ўдалячынь, бачыць толькі плыўца і лодку. I гэта, безумоўна, уражвае. А ў бінокль бачная яшчэ і вяроўка. Прывязаная да нагі, яна, быццам суфлёр у тэатры, падказвае лодцы, што рабіць, куды плыць. А плыць трэба да берага. Зараз ён сядзе на пясок побач з лежаком той пані з дзіцёнкам, прыме прыгожую позу, загаворыць пра сённяшні вечар. I хоць зноў падскочылі кошты на каханне і пяшчоты, здаецца, крэдыт для гэтага лысага адкрыты.
    Доктар забраў у Дзімы бінокль, засунуў яго ў торбу, адвярнуўся, загаварыў з доктарам навук Росіным.
    А ўратавальнік паўтарыў усё, пра што нядаўна казаў Доктар.
    ...Ён, аказваецца, жыве ў суседнім пад'ездзе. Вось ён выводзіць са сваёй машыны тую, ранішнюю, пані і вядзе ў хату. Усё гэта ўвечары бачыць Дзіма з акна сваёй кватэры. I думае, што Доктар сказаў бы, напэўна, так: «Антракт скончыўся. Пачынаюцца фінальныя сцэны».
    СЛАБАК
    Трэба было, у рэшце рэшт, пачынаць сваю справу. Лёнік злётаў за мяжу, на сваю былую радзіму, паездзіў сюды-туды у цяперашняй радзіме і пачаў дзейнічаць. Будучыя кампаньёны прыязна абдымаліся, паляпвалі па спіне, але Лёнік разумеў, што гэтыя абдымкі — самадзейнасць на сцэне. Інстынкт самазахавання і багатая практыка бацькоў і яго ўласная падказвалі: тут патрэбна гарэлка.
    Падаўся ён у «Далікатэсы». Цыцкастая прадаўшчыца беспамылкова вызначыла патрэбы кліента і выставіла на прылавак перад Лёнікам батарэю пляшак, падобных да снарадаў: танна і шмат. Адгадала яна і тое, каму дастанецца гэты пачастунак. Каньякі і віскі такім — гэта проста смешна: піць будуць усё адно шклянкамі, а яшчэ скажуць, што пахне клапамі і самагонкай.
    Пачалі ў кавярні, калі Віктар, уладальнік пасрэдніцкай канторы, кульнуў першы фужэр градуснай атруты. Па тым, як ён, здрыгануўшыся целам, пачаў закусваць, Лёнік усвядоміў, што справы пойдуць. Але чамусьці пасля першых тостаў сёй-той з запрошаных спалохаўся і паціху ўцёк дахаты. Засталіся лідэры і ён, Лёнік. Драматызм сітуацыі не даходзіў да яго мазгоў: адзін супраць траіх. Ён даверліва сеў насупраць волатаў — заправіл будучага бізнесу. Бяда навісла над ім, як прусак пад столлю. Піў шмат, каб не пакрыўдзіць запрошаных. Ратаваць сваё кволае здароўе вырашыў безнадзейна позна. Каб не выклікаць падазрэнняў у намеры ўцячы, выйшаў у туалет. Паспеў у апошні момант, яму яшчэ хапіла моцы растапырыцца над ракавінай. У галаве чамусьці пракручваўся фільм пра звяроў Афрыкі: рыкалі львы, слон трубіў, штосьці свістала і гікала.