• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзе ўзяць крыху шчасця  Давід Шульман

    Дзе ўзяць крыху шчасця

    Давід Шульман

    Выдавец: Радыёла-плюс
    Памер: 296с.
    Мінск 2005
    50.31 МБ
    Яна, нарэшце, заплакала. Грыша вызваліў да іншых часоў пляцоўку перад дзвярыма, паставіў крэсла на месца і, пасунуўшыся бокам сваім метрам дзевяноста да жонкі, паклаў свае рукі на яе тое, што ніжэй паясніцы. I, як тая драўляная цацка, дзе дзядуля з бабуляй злучаны дзвюма планачкамі і здзяйсняюць абавязковыя сумесныя рухі, Грыша з Мілай накіраваліся ў спальню.
    Ужо потым, супакоіўшыся, паклаўшы галаву на мужавы грудзі, Міла запыталася:
    — Эдзікі таксама едуць?
    — Амаль увесь міфаль' едзе. Гаспадар расшчодрыўся. Сам таксама захацеў у Эйлат. Безумоўна, і Эдзікі.
    Грыша хацеў перавярнуцца на бачок, ужо быў зрабіў спробу зняць галаву жонкі з сябе, але Міла яго апярэдзіла. Яна кулаком стукнула яго па жываце і скамандавала: «Ляжаць». Ён войкнуў і падпарадкаваўся.
    ' Міфаль — прадпрыемства, майстэрня (іўрыт).
    «Эдзікаў» — Эдзіка Франка з жонкай Вольгай — Міла чамусьці недалюблівала. Хоць выгляду не паказвала. Сам-насам з Грышам яна асуджала іх, перамывала косткі то Эдзіку, то Вользе. Галоўнае, што ёй было незразумела: «Што ён у ёй знайшоў? Здыхля, ні сракі, нейкія пухірыкі замест цыцак, сукенка на ёй, як быццам яе і не здымалі з вешалкі ў шафе, вісела сабе там і вісіць тут. Але падчапіла такога хлопца, такогахлопца...»
    У гэтай счэпцы ўжо былі і два дзіцяці, і шэсць гадоў жыцця ў Ізраілі. Франкі былі на некалькі гадоў маладзейшыя за Парандзюкоў. Яны не тое каб сябравалі сем’ямі, але падтрымлівалі кантакты. Таму што, па-першае, мужы працавалі разам і, ла-другое, абедзве сям’і жылі ў адным доме.
    — Грыша, мне ўсё ж хочацца ведаць, навошта ты з сябе так паздзекаваўся. Я маю поўнае права ведаць.
    Грыша, які ўжо быў вырашыў, што працэс выздараўлення завяршыўся, узяў галаву жонкі ў свае рукі, зняў яе з сябе, паклаў на падушку, потым спусціў ногі з ложка і, чаканячы кожнае слова так, што пачуў бы любы, хто знаходзіўся ў гэты момант у кватэры, сказаў, як адрэзаў:
    — Хоць месяцы два ты не будзеш цягаць мяне па сваяках, вывозіць у Тэль-Авіў на драны шук\ і наогул я хачу адпачыць.
    — Добра, Грышачка, адпачывай, адпачывай. Пасмоктвай свае пляшкі. Толькі будзеш у супер сам хадзіць. Я болыл не піванос.
    Яна ўстала, накінула халат і пайшла па сваіх кухонных справах. Трэба было пакінуць ежу дзецям на гэтыя некалькі дзён і сёе-тое сабраць у дарогу. Будзільнік Міла ўжо завяла на пяць раніцы.
    1	Шук — базар, рынак (іўрыт).
    Здаецца, Эйлат быў такім жа легкадумным. He ўвесь горад, а тая яго частка, дзе размясціліся гасцініцы. I дзе ў «Спорце» рассялілі гэтыя два аўтобусы з Кір’ят-Гата. «Рускіх» было пары чатыры. Яны хутка згрупіраваліся і накіраваліся да мора. Астатняя публіка аглядзелася, вывучыла лобі і буфет з яго найпрасцейшым наборам напояў і закусак і абкружыла басейн.
    Была другая палова дня, і сонца не ленавалася. Грыша, у ахвоту налашчыўшы сваім целам зялёныя воды Чырвонага мора, пасунуў свой ляжак у негусты цень навеса-грыбка і з асалодай выцягнуўся на ручніку, пакладзеным Мілай на белы пластмасавы ляжак. Было добра. Вось толькі белы капялюшык, начэплены Мілай на яго голы чэрап, сям-там падціскаў. Але даводзілася трываць. «Гэх, прыгажосць, — казаў сам сабе Грыша. — Hi працы, ні сваякоў, ні крамаў. Спакой: жыві і радуйся». Ён, не гледзячы, памацаў рукой у торбе, выцягнуў пляшку з півам, сеў, чпокнуў бляшаным коркам, і прахалодная асалода пацякла ў нетры яго цела.
    А Міла мазалася крэмам. Потым без слоў падышла да Грышы, выціснула частку крэма яму на руку і павярнулася спінай. Грыша, адной рукой трымаючы пляшку з півам, другой расціраў крэм на спіне жонкі.
    — Грыша, адкладзі наканец сваю пляшку і прыкладзіся ручкамі як след.
    Ён глынуў яшчэ некалькі разоў і прыстроіў пустую пляшку да аднаго месца, што выпіналася з плавак. Эдзікі, што назіралі за гэтай сцэнай, выбухнулі смехам. Міла рэзка павярнулася, паглядзела спачатку на суседзяў, што рагаталі, потым на Грышу і таксама заквахтала.
    — Box, ты ведаеш толькі пра адзін канец. Здаецца, на вашай фабрыцы зусім высушваюць мазгі.
    Грыша, задаволены атрыманым эфектам, злёгкуляснуўжонку ніжэй пояса і пацягнуў яе ў мора.
    — Хадзем, Міл, купацца.
    . ..Увечары, пасля вячэры, Эдзікі і Парандзюкі накіраваліся на прагулянку. Грыша з Мілай былі ў Эйлаце ўжо ў чацвёрты раз, і таму гулянне пад Грышавым кіраўніцтвам прывяло іх праз паўгадзіны ў яхт-паб. Заказалі піва, нават Міле.
    — Пэўна, я сёння прыкладуся да піўка. I на маю долю таксама, Грышачка.
    Прынеслі шэсць вялікіх куфляў, арэшкі і маленькія абаранкі. Грыша ўжо перакуліў паўтара куфлі, пакуль астатнія падышлі да сярэдзіны першага. Зайгралі музыкі, там, унутры, каля стойкі. Частка публікі адарвалася ад піва, выйшла на пляцоўку і пачала дрыгацца.
    Парандзюкі і Франкі сядзелі звонку, на невялікім узвышэнні. Злева быў заліў, дзе на якары пагойдвалася тузіны тры невялікіх яхтаў і катэраў. Справа, між насцілам, на якім стаялі столікі, і ўнутранай часткай паба, прагульвалася публіка.
    — Што, хаверым', добра, а? — Грыша адставіў пусты куфаль убок, падцягнуў трэці да сябе. — Гуляе ветрык, хвалі калышуцца, і мы вольныя такія. Добра. Атрымлівай асалоду, хаверым.
    Яны праседзелі яшчэ з гадзіну, паўтарыўшы заказ. Грыша разлічыўся, даў традыцыйныя чаявыя, і яны пацягнуліся ў гасцініцу. Чым менш заставалася ісці, тым хутчэйшым рабіўся Грышаў крок. У гасцініцу ён уварваўся. Піва скатвалася і ўпіралася ў ніз жывата. Ён уляцеў у туалет і са стогнам асалоды апёк унітаз, над якім нахіліўся, адной рукой трымаючыся за сценку.
    — А калі б гасцініца была не так блізка? — спачувальна спытала Міла.
    — Давялося б паліць кветкі на якой-небудзь клумбе.
    ' Хаверым — сябры (іўрыт).
    — Бедныя кветкі, яны загінул і б ад твайго кіпеню.
    Грыша выклікаў ліфт, і яны ўзняліся на свой трэці паверх.
    Апошні дзень у Эйлаце. Заўтра раніцай ужо ад’езд. Усе размясціліся на лежаках вакол басейна.
    — Грыша, як твая галоўка, не баліць?
    — Амаль не, я ж трэніраваны.
    Яго босы чэрап быў схаваны пад капялюшыкам і нічым сябе з-пад яго не выдаваў. Толькі Міла і ведала цяпер пра яго існаванне і турбавалася, каб Грыша не перагрэўся.
    — Спадарства, спадарства! А цяпер мы правядзем яшчэ адзін конкурс.
    Масавік-забаўнік, хлопец у шортах і майцы навыпуск, спыніўся побач з Франкамі і Парандзюкамі:
    — Пераможцы гэтага спаборніцтва атрымаюць вельмі добры прыз. Мне патрабуюцца дзве сямейныя пары. Вось вы, калі ласка.
    Грыша паглядзеў на Мілу. Тая паціснула плячыма: маўляў, не ведаю, ісці ці застацца на лежаку. А Франкі ўжо ўсталі. Міла падумала: чым яны горшыя за гэтых Эдзікаў?
    — Хадзем, Парандзюк, ты ж чуў, прыз вельмі добры. Чаму ён павінен дастацца Франкам?
    — А ты ведаеш, што трэба будзе рабіць?
    — Адкуль? Але мяркую, што калі што-небудзь падняць ці адсунуць, то ты гэта з лёгкасцю зробіш. Хадзем, хадзем.
    — Зацягнеш ты мяне куды-небудзь не туды.
    — Спадарства, вось дзве сямейныя пары. Зараз мы паглядзім, як гэтыя дзве цудоўныя пані кахаюць сваіх мужоў.
    — Міл, а Міл, мне здаецца, не давядзецца нічога падымаць. А табе, магчыма, давядзецца распрануцца.
    — Што ты плявузгаеш, Грыш, тут жа поўна людзей. А калі ўсё ж так, то ў адрозненне ад гэтай здыхлі мне ёсць што паказаць.
    — Такім чынам, спадарства, вось выходзяць два мае памочнікі. Конкурс — на час. Пяць хвілін. Зараз на мужчын апрануць шчыльныя акуляры, у такіх звычайна купаюцца ў моры. Па камандзе мужчыны падставяць галовы маім памочнікам, тыя ажыццявяць пэўныя дзеянні, а любыя жонкі павінны будуць прывесці ў парадак тое, што падасца ім ненармальным у іх мужах. Такім чынам, падрыхтаваліся? Раз, два, тры... пачалі!
    Памочнікі ўзялі каструлі, што стаялі побач, сцягнулі з Парандзюка і Франка капялюшыкі і перакінулі ім на галовы змесціва. У каструлях быў... растоплены шакалад.
    — Грыша, да плячэй ты зараз, як негр. I, здаецца, мне трэба зрабіць з цябе белага чалавека. Грышачка, я гэта зраблю з табой. Салодкі ты мой. Я зараз абліжу тваю качарэжачку дарагую.
    I яна пачала лізаць. Там, дзе праходзіў яе язык, заставалася светлая палоска. Адна, другая, трэцяя... Усё ваколбасейнавае насельніцтва ўстала з лежакоў і зайшлося рогатам. З’явіўся чалавек з кінакамерай. Ён здымаў у асноўным Парандзюкоў. Бо Вольга, якая таксама паспрабавала аблізваць Эдзіка, вельмі хутка спыніла гэтую справу. Разам з шакаладам у рот лезлі і валасы. Мурзатыя Франкі назіралі за Парандзюкамі і таксама смяяліся. А Міла вылізвала ўжо ў Грышы за вушамі, адцягвала іх, каб было зручней і, галоўнае, найхутчэй наблізіцца да прыза. Народ падаваў розныя парады, падказваў, дзе яшчэ відаць шакалад.
    — Стоп! — скамандаваў забаўнік. I нечакана дадаў па-руску: «А то вас праўда ад вушэй не адарвеш». I адразу ж пераклаў гэтую фразу. Народ зноў выбухнуў рогатам. Перад ім, народам, стаялі Грыша з амаль чыстай галавой і ўся ў шакаладзе Міла.
    — Спадарства, спонсар гэтага конкурса — фірма «Эліт», вытворца шакаладу і іншых ласункаў. Зараз прадстаўнік фірмы ўручыць прыз гэтай цудоўнай сям’і...
    — Шаноўная сям’я... — прадстаўнік зрабіў паўзу і паглядзеў на Грышу.
    — Сям’я Парандзюк, — прадыктаваў Грыша.
    — Шаноўная сям’я Парандзюк! Наша славутая фірма прапануе вам у зручны час выправіцца на тры дні ў замежнае падарожжа. Адзін з гатэляў Турцыі чакае вас, Вялікі дзякуй.
    I ён ўручыў Грышу канверт. Усе запляскалі ў ладкі, і прадстаўнік фірмы таксама. Парандзюк усміхаўся, Міла павісла ў яго на шыі і пэцкала сваімі пацалункамі яго сімпатычную «качарэжачку».
    Калі мінуў усплеск весялосці і публіка зноўку залягла вакол басейна, да Парандзюкоў падышоў той жа прадстаўнік фірмы і прапанаваў... падпісаць кантракт.
    — Спадарства, наш кінааператар і я хочам выкарыстаць знятыя кадры для рэкламы. Мяркую, што прапанаваная сума задаволіць вашую сям’ю і вы здолееце яшчэ шмат разоў прыязджаць у Эйлат на адпачынак. У крайнім выпадку, зрабіць некалькі буйных пакупак. Калі вы згодныя, то падпішам праз два дні ў офісе нашай фірмы.
    Парандзюкі глядзелі адно на аднаго недаўменнымі вачыма. Але паступова сэнс сказанага пачаў даходзіць да іх, і першай уключылася Міла:
    — Згодныя мы. Сям’я Парандзюк будзе супрацоўнічаць з вашым калектывам.
    Міла лётала па нумары і думала, што ж яна павінна зрабіць, пакуль Грыша ў душы змывае шакалад. Тое, што яна павінна