Дзе ўзяць крыху шчасця
Давід Шульман
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 296с.
Мінск 2005
Аграновіча я пазнаў, а ён у мяне ўглядаўся. Потым назваў наш горад, і я сказаў, што я адтуль і мы знаёмыя. Што ён мяне лячыў. Тры тыдні я ў яго адлежваўся, памятаю, набраў кілаграмы два вагі і розных уражанняў пра перабітыя насы, якія ён даводзіў да ладу, пра былых глухіх, якія ўсё яшчэ крычалі, калі гутарылі, і пра тых, хто «размаўляў» ручкай і паперай. Іх горла было яшчэ чымсьці занятае. Часам у горлах засядалі прадукты, «кавалак у горла», наадварот, улазіў. Тады Аркадзь Ната-
навіч выходзіў з аперацыйнай і аддаваў перапалоханым сваякам той самы ком, што стаяў упоперак горла. Праз дзень пацыент, што ледзьве не аддаў канцы, азіраючыся па баках, заходзіў у кабінет Аграновіча і з удзячнасцю пакідаў каньяк і цукеркі. Ласункі найчасцей даставаліся сяброўкам-канкурэнткам. Яны ўсё жтакі зрабіліся яго сяброўкамі, блізкімі сяброўкамі...
А каньяк... У канцы тыдня яны замыкаліся з Яфімам-уролагам, таму таксама аддзячвалі каньяком, і выходзілі, калі было ўжо вельмі цёмна, у надзвычай добрым гуморы, і не асабліва добрым стане цела. Ігар, таксіст, ужо гадзіну стаяў там на прыколе і чакаў. Спачатку яго ўратаваў калісьці Аграновіч, а потым так склалася, што да яго здароўя прыклаў рукі і скальпель Яфіма Максавіча.
Аграновіч згадаў мяне. Мы ж штодня сустракаліся па дарозе на працу, а потым некаторы час — у трэнажорнай зале. Аркадзь Натанавіч трымаў сябе ў форме. У яго была маладая жонка, год на дваццаць маладзей, ужо другая. А ў першай засталіся два яго дзіцяці, якіх ён ставіў на ногі. Дачка была на пяць год маладзей за цяперашную жонку і вучылася ў добрым інстытуце. А сына ён уладкаваў у вайсковае вучылішча, той з дзяцінства марыў зрабіцца лётчыкам. 3 новай жонкай, Ірынай, ён завёў зноў дачку. Ёй было два гадочкі, а Ірыне — дваццаць пяць. I яе тата быў сакратаром гаркома партыі. Дужа крывіўся, між іншым, спачатку. Але праз год-два змірыўся і нават паляпваў Натанавіча па плячы. Быў ён на тры гады старэйшы за зяця. А Ірына, наколькі я ведаў і бачыў, на мужа малілася. Мы з ёй, дарэчы, вучыліся ў адным класе. А тата яе прымаў мяне ў партыю, у КПСС. Што было, тое было. Нашыя шляхі з Аграновічам у тагачасным жыцці, такім чынам, перасякаліся не аднойчы. Так, а яшчэ я ў яго першай жонкі шыў адзенне. Яна была цудоўнай краўчыхай. Колькі нявестаў і жаніхоў апранула...
Усе гэтыя сувязі-перапляценні выплываюць у мяне зараз, на наступны дзень. Бо ўчора ў гатэлі Аграновіч прадставіў мяне ўсёй
сваёй мішпосе: старэйшай дачцэ з зяцем і ўнукам, сыну з нявесткай і маладому свайму сямейству з жонкі і двух дзяцей. Ірка мяне пазнала,безумоўна.
Потым нечакана з’явіўся Яфім, уролаг Яфім Максавіч. Мы з ім жылі на адной вуліцы і, безумоўна, былі знаёмыя.
Цяжка. Спыніліся пад раніцу. Ну, яны нядаўна з былога Саюза. Будуць штосьці пераздаваць, каб заняцца звыклай справай. Дык вось, яны ўсё гэтак жа трэніраваныя спадаром Каньяком, а я за столькі год тут зусім страціў кваліфікацыю.
Учора я сустрэў Аграновіча. А сёння цяжка...
ЗАЛАТЫ ІНТАРЭС
Муся, жонка Навума, зацяжарыла ўвесну. I хоць дзяцей Шварцам хапала нават па ізраільскіх мерках, але гэтым разам адбывалася ў іх усё ж нешта больш радаснае. Што менавіта, яны пакуль самі не ведалі. Хоць Муся і не адразу пасвятлела з твару, калі падумала пра свае далёка за сорак — узрост, калі жанчыны як бы і не павінны ўжо нараджаць. Навум жа жартам тлумачыў усё проста — панчэр, пракол.
Бог не скупіўся Шварцам на ўдачу. Дарослыя сыны-блізняты, як убачылі мамін жывот, вырашылі паскорыць свае шлюбы. Яны ўжо даўно сустракаліся з мясцовымі дзяўчатамі і вяселлі адгулялі хутка. Былі сыны Навума годнымі дзецюкамі: пад два метры, шырокія ў плечах, вясёлыя, хітрыя і ў ложку паказалі сябе добрымі дубаснікамі. Пайшлі яны, ім на доўгія гады, у свайго дзеда, каваля Вольфа, хай зямля яму будзе пухам!
Навум быў задаволены шлюбам. Яшчэ б! Гэтыя нечаканыя вяселле за вяселлем яму нічога не каштавалі. А нявесткі, гэтыя даўганогія бамбізачкі, падарылі яму і Мусі на некалькі год наперад і новыя рэчы, і посуд, і яшчэ сёе-тое. Праўда, дасланыя лёсам сваты — дзіўна, як у іх выгадаваліся такія бамбізкі — чамусьці падаліся Навуму маленькімі, бы в’етнамцы. Але затое былі гэтыя «в’етнамцы» на добрых пасадах. Цяпер сваякамі Навума Шварца былі «паляк» — адвакат Аўраам Вілюжны, і «немец» — банкір Гершэнзон Макс. I жонкі іх, свацці Навума, як ні дзіўна, працавалі, трымалі зубныя кабінеты. Вось у такія мішпохі ўвёў лёс Мусю і Навума.
Сваты яго шанавалі. А як жа інакш: такія хлопцы, не наркаманы, не разбэшчаныя, пісьменныя, не тое што некаторыя мясцовыя. А прасунуць сваіх зяцёў яны здолеюць. I з’явяцца ў іх унукі-волаты, не роўня некаторым задыханым заморкам.
Навум камбінаваў у думках: бацькі на тое і бацькі, каб калінебудзь пакіравацца ў апошні шлях, пакінуўшы ўсю спадчыну
Залаты інтарэс
спадкаемцам. Значыць, рана ці позна ўсё будзе належаць Шварцам: і вілы, і кватэры, і добрыя грошы, і становішча. Паставяць на ногі браты, безумоўна, і сваю сястру, і таго, хто павінен нарадзіцца... Яму часам нават ніякавата рабілася — дзіва што, такія магчымасці! У галаву яму толькі не прыходзіла, што і сам ён калі-небудзь адыдзе. Шчаслівыя ці зайздроснікі не ўяўляюць сябе ў смерці.
Box, зараз бы нараджаць і нараджаць, залаты інтарэс. Можна было б... Ад таго, што «можна было б», дух захоплівала. Але Муся на многіх ужо няздатная, вось разродзіцца, дасць Бог, чацвёртым — і ўсё. Значыць, трэба... шукаць ёй замену. Спачатку Навум прыйшоў у жах ад такой думкі. Вось смеху будзе: скажуць, на старасці зусім ашалеў. Але галава працягвала працаваць. Дзяцей ад маладух ён будзе падкідваць Мусі, а той толькі і застанецца прыкідвацца зноў пузатай.
Калі Навум усё патлумачыў Мусі, у дэталях і падрабязнасцях, яна ці то засмяялася, ці то заплакала. Муся падумала крыху і ўляпіла Навуму па аплявусе — спачатку з аднаго боку, a потым з другога. «Яшчэ раз такое прыдумаеш, яйцы табе выражу», — пачуў Навум ціхую праўду.
Такім чынам, радасць Навума, яго залаты інтарэс, былі няпоўнымі. I ўсё ж такі ён не надта зніякавеў. Штосьці планаваў, не здаваўся, але маўчаў да пары да часу, які з ранку да вечара бавіў на вахце ў банку Гершэнзона.
ПАЗЫКА
— А гэта ты мне пра што?
— Ну, гаворкі-гаворкамі, а ты як хочаш. Але рухай мазгамі, варушы імі...
Валера паставіў шклянку. Яны пілі гарэлачку тут, на беразе мора, крыху ўбаку ад будкі ўратавальнікаў. Адчувалі сябе не зусім утульна гэтым вечарам, мужчыны з сівізной на вісках, побач з кавяранькай, дзе маладыя хлопцы і дзяўчаты модна крыўляліся і перакрыквалі адзін аднаго, лізалі марожанае, пілі сокі, хто седзячы за столікамі, а хто стоячы.
— Чуеш, Валера, а цану ён табе называў? I калі разлік?
— Ад цаны да аплаты дарога, хавер, можа быць доўгай. Але ў дадзеным выпадку трэба плаціць адразу.
Сава хацеў вярнуць свае грошы. Праз дурноту, а дакладней, праз сваю даверлівасць, тры гады таму ён даў Віцьку ў пазыку пяць тысяч «зялёных», тэрмінам на год, «для адкрыцця бізнеса». I нават не ўзяў распіскі. I вось ужо два гады той кажа, што грошай няма, што пагарэў ён. Калі з’явяцца — аддасць. A пяць тысяч «зялёных» — гэта сума. I Саву яны патрэбныя цяпер, час купляць кватэру.
— А наогул, Сава, як ты мог паверыць чалавеку, якога бачыў на свай жонцы?
— Калі тое было? Я яшчэ і жанаты не быў. Паверыў, не паверыў... У яго тут ужо і ўнук гадуецца.
— Калі між мужыкамі ўстае баба, гэта кепска, даўно ці нядаўна. Запомні. Дык вось, ёсць пара варыянтаў, адносна недарагіх: палова сумы — яго можна забіць, трэць — збіць. Вось што мне сказалі.
— Ты што, Валера? Забіваць жа нявыгадна, я ж прыплаціць павінен, а мой пятак зляжа ў магілу таксама.
— Тады збіць, вытрасці з яго душу і грошы. He падаваць жа ў суд і дзесяць год атрымліваць па сто шэкеляў у месяц.
— Твая праўда...
Пазыка
— Давай па апошняй, a то засядзеліся.
Сава атрымаў тры з паловай тысячы праз тыдзень. I быў задаволены. Віцькаў твар нагадваў халадзец. А Валера колькі тыдняў хадзіў з перавязанай рукой.
лысяк
— Грыша, што ты з сабой зрабіў? Цяпер ніводная баба на цябе не паглядзіць. Навошта мне такі муж, на якога ніхто не глядзіць? Навошта ты зрабіў тое, што (табе на доўгія гады) рабіў твой дзед? У яго, зразумела, выйсця не было, галава была пакрыта рэдкім мохам, і ён яе галіў. Грыша, дзе твая шавялюра? Навошта ў цябе сіне-белы чэрэп? Што за выбрыкі? Я пытаюся, бо вельмі хачу ведаць.
Міла паставіла рукі ў бокі, пачакала ўсяго некалькі секунд, у якія, безумоўна, не памясціўся б Грышаў адказ, працягнула свой маналог:
— Цяпер усе будуць казаць: «Гэты босы на галаву прыдурак — яе муж?» Альбо: «Яна, пэўна, вар’ятка, калі жыве з гэтым лысяком». I працягнуць яшчэ горш: «Чорт чорта пазнаў і на пачостку пазваў». Грыша, я не хачу быць чортам, я хачу быць Мілай Парандзюк з Чарновіц.
Яна заўсёды ставіла націск на другі склад, калі казала пра той горад, з якога «вырвалася» сюды. I яшчэ, калі хвалявалася, часта замест «е» вымаўляла «э». Гэты чарнавіцкі акцэнт разам з нейкім нязвыклым для сённяшняй саракагадовай жанчыны местачковым крыўляннем, ды яшчэ з сумессю іўрыт-ідышрускай мовы, якая ўтварылася за дзесяць год жыцця ў Ізраілі, рабілі Мілу падобнай да старой адэсіткі шасцідзесятых гадоў.
— Дык вось, я выпытваю ў майго мужа, Грышы Парандзюка: навошта ты гэта зрабіў? Мы ж выязджаем на некалькі дзён у Эйлат. Там будзе шмат сонца, яно будзе біць у тваю спаганеную качарэжку. Там усе будуць прыгожа гуляць. А я што ж, буду сядзець у нумары паміж табой і тваёй скрыняй піва? Парандзюк, адказвай!
Калі Міла казала «Парандзюк», гэта значыла, што альбо яна зараз пачне плакаць над сваёй горкай доляй, альбо пойдзе ў краму і купіць што-небудзь зусім непатрэбнае. Грыша аддаваў пера-
вагу першаму. I таму паставіў крэсла перад самымі дзвярыма, уссеўся сваімі ста кілаграмамі і шырока расставіў ногі. Ссунуць гэты «помнік» Міле ніколі не ўдавалася.
— Мілёк, — гэта заўсёды, калі яна была, як курок на ўзводзе. — Мілёк, я працоўны чалавек, мне сорак пяць. Я стамляюся на сваім заводзіку, ты ж ведаеш пра капіталістычную эксплуатацыю. I мне ўжо хочацца пасля працы проста адпачываць. Ты разумееш, што я маю на ўвазе.
— Парандзюк, ты апошнім часам зрабіўся сапраўдным валякам. Качаешся на канапе, смокчаш гэтае агіднае піва, а потым усю ноч цягаешся ў прыбіральню. Калі б ты гэта рабіў незаўважна. Дык ты ж чапляешся за мяне, калі выпаўзаеш з-пад коўдры. Ты ідзеш, атрымліваеш асалоду ад развітання з былым півам, потым, бы самазвал, узняўшы свой зад, упаўзаеш у наш ложак і ляпаешся ўсёй сотняй на бедны матрац. А я? Бэдная я, ні хоць асалоды ад папісяць, ні ад бэднага матраца.