Дзе ўзяць крыху шчасця
Давід Шульман
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 296с.
Мінск 2005
Лёня, безумоўна, вучыўся на піяніста. Дома стаяла нямецкае піяніна «Арыён», высокае, старое, цяжкае. Падчас рамонту кватэры яго перасоўвалі чатыры чалавекі.
Усе ведалі, каго пераймае Лёня, калі ён пацірае рукі перад тым, як прабегчыся пальцамі па клавішах. А калі дзядзька Яніс браў пляменніка на рэпетыцыі аркестра, шчасце Лёні было бязмежным.
У чатырнаццаць год Лёня паступіў у музычнае вучылішчы. Але гэта было ўжо не ў Рызе. Іх сям’я пераехала ў іншы горад, дзе Абраму Львовічу прапанавалі кафедру ў політэхнічным. Лёнеў тата быў ужо кандыдатам навук.
3 другога курса Лёню адлічылі за... непаспяховасць. He, іграў ён добра, але — не тое. У тыя гады вучылішча давала класічную музычную адукацыю. Эстрадных аддзяленняў яшчэ не было.
Тата ўладкаваў Лёню ў палітэхнікум, на энергафак. Дзідра Рабертаўна вельмі турбавалася, хоць і змірылася з тым, што яе сын зробіцца чалавекам тэхнікі. Але Лёня... Пасля першага
ж дня заняткаў ён прыйшоў на рэпетыцыю інстытуцкага аркестра і прапанаваў свае паслугі. Браніслаў Канстанцінавіч Гембіцкі, які іграў джаз яшчэ ў даваенных польскіх аркестрах, слухаў Лёню і ўсміхаўся. Цяпер ён ведаў: многае давядзецца перарабляць у рэпертуары, але затое якая музыка загучыць...
Як вучыўся Лёня ў тэхнічнай установе, як здаваў курсавыя праекты і экзамены, заставалася незразумелым. Ён не мог зрабіцца тэхнаром, бо быў чыстым музыкантам. Калі ён сядаў за фано і пачынаў іграць... Першы рад падчас канцэртаў аркестра заўжды займалі дзяўчаты з музвучылішча. Яны бралі яго ў канцы канцэрта ў кола і адводзілі да сябе ў інтэрнат. Дахаты Лёня вяртаўся пад ранак, пад строгія погляды Дзідры Рабертаўны і ўсмешкі Абрама Львовіча.
Размеркаванне пагражала электрастанцыяй на вялікай і магутнай рацэ вельмі далёка ад дому. Што робіць Лёня? Дыпломны праект гатовы, але Лёня не ідзе абараняцца. Атрымлівае даведку, што праслуханы курс і падрыхтаваны праект на тэму «Электразабеспячэнне гарадскога пасёлка». А далей усё адбываецца вокамгненна. Ён паступае піяністам у ансамбль да маладой спявачкі, якая робіцца ўсё больш папулярнай. Робіць шыкоўныя аранжыроўкі песень, аб’язджае ўсю краіну і з’яўляецца аднойчы ў Рыгу на гастролі. Спявачка зрабілася вельмі славутай і спявала шмат песень маэстра. Рыжскага эстраднага аркестра ўжо не было, а дзядзька Яніс іграў у адным з рэстаранаў. Дзякуючы дзядзьку, Лёню Жалабінскага маэстра пазнаў. I сказаў, што ён тады, даўно, чамусьці падумаў, што гэты хлопчык з кароткай стрыжкай, у строгім касцюме пад гальштукам, мусіць зрабіцца джазістам.
Днямі быў канцэрт Маэстра. Напрыканцы вечара, калі на сцэну выйшлі ўсе ўдзельнікі, элегантны, нешматслоўны Маэстра сказаў, што ў спявачкі цудоўныя, моцныя музыкі. Лёня Жалабінскі ўсё гэтак жа, як у дзяцінстве, з захапленнем глядзеў на свайго куміра. I паціснуў працягнутую яму руку.
БАНДЫТ ФРЫДМАН
Гэтага бандыта Фрыдмана прывёў дахаты тата. He, гэта не матуля яго гэтак назвала. Так яго клікалі амаль усе яўрэі нашага горада, якія калі-небудзь бачылі яго ці чулі пра яго. Справа ў тым, што больш за палову свайго жыцця гэты Фрыдман прабавіў у турме — «прасаваў нары». Калі да гэтай «больш ад паловы» дадаць яшчэ семнаццаць, то якраз атрымліваецца трыццаць пяць яго год.
Ці часта ў тую эпоху вы чулі пра яўрэя, які, хай сабе ў некалькі заходаў, змарнаваў за кратамі столькі год? Дык нашыя яўрэі ў шасцідзесятыя гады таксама не чулі пра такіх. I спачатку ўзнік сумнеў: а ці яўрэй ён наогул? Але рэб Мейшке з лазні, які парыў і мыў некаторых кліентаў за той яшчэ рубель, пацвердзіў, што Фрыдман — яўрэй.
Чалавек, які столькі год «адпачываў на курорце», быў, безумоўна, бандытам. Так вырашылі і зацвердзілі мудрыя яўрэйскія галовы. Толькі вось чаму ён выбраў менавіта наш горад? Hi ў аднаго з гарадскіх Фрыдманаў ён не лічыўся сваяком. Ды і нашы Фрыдманы былі ўсе дробныя, а гэты — сапраўдны волат, ростам пад два метры, шыракагруды, з невялікім пузікам і вялізнымі «кулакамі-забойцамі», як адзначыла прыёмшчыца посуду баба Броня.
Але яго твар быў тыпова яўрэйскім, як у гарадскіх Фрыдманаў. Hoc, вочы, вусны, валасы крычалі пра гэта. 3 усяго чалавечага неяўрэйскімі былі яго гутаркі, яго жаргон, напэўна, думкі, ежа і звычкі. I што можна было чакаць ад гэтага «гоя Фрыдмана», які сядзеў за бойку? Калі яўрэі і сядзелі тады, то толькі праз свае галовы, а не кулакі. Забаліць такому нармальнаму яўрэю галава, і шарыкі ўжо круцяцца зусім не па-савецку, а праз некаторы час яго звозяць на зону за «эканамічныя злачынствы». I гэта было ўсім зразумела. А бандыт Фрыдман выбіваўся з гэтай каляіны. I ўсё ж такі ён быў свой, хай сабе выскачка, але які ўжо
ёсць. На самой справе мала хто ведаўтэрміны яго адсідак і дакладную прычыну. У асноўным хадзілі звычайныя плёткі, якія добра стасаваліся з яго асобай і таварыствам, што складалася з гоеў і гоек.
Але часам нешта ў ім прачыналася. I тады ён падыходзіў да майго таты, глядзеў, як тата працуе, потым звяртаўся да яго і тырчаў побач да той пары, пакуль яго не звалі штосьці паднесці. Працаваў ён грузчыкам — а кім яшчэ? У яго «універсітэтах» не рыхтавалі людзей прэстыжных прафесій. А моц была. Потым ён вяртаўся і зноўку круціўся каля бацькоўскага станка.
Што яны пасябравалі, сцвярджаць не магу, але памалу кантактавалі. I тата ўжо сёе-тое ведаў пра яго жыццё, а ён — пра наша. I калі аднойчы Фрыдман напрасіўся да нас у госці, тата адказаў згодай, тым больш што і сам збіраўся запрасіць яго.
Найперш Саша — так яго, аказваецца, клікалі — абышоў нашу хату, усе пяць пакоеў, не лічачы кухні. I гэты абход з аглядам заняў хвілін дзесяць. Вадзіў дзядзьку-бандыта па хаце я, тады трынаццацігадовы падшпарак. Ён паглядзеў на партрэты на сценах, кнігі ў маім пакоі.
— А хто ў вас іграе на піяніна? Што, на скрыпцы таксама здольны? А я вось — ні на чым.
— Ну, спяваць вы павінны, — запярэчыў я.
— Спяваць-спяваю, але якія мае песні, — чамусьці і з чагосьці ўздыхнуў Фрыдман.
— Ведаеце, дзядзька Саша, а мой тата дужа добра пяе. Ён у міньяне нашым — хазан.
— А што такое міньян і хто такі хазан?
— Міньян — гэта там, дзе моляцца яўрэі, — адказаў я ўпэўнена. — I там спяваюць. А тата — саліст, хазан.
— Праўда? — здзіўлена падціснуў вусны Фрыдман. — A адкуль ты ўсё гэта ведаеш? Ты там быў?
— Я не быў, але ўсе яўрэі ведаюць, што такое міньян і
хазан...
— Ая вось не ведаю... He, напэўна, я таксама ведаў, але забыўся. Даўно ўсё было, — вымавіў ён пасля невялікай паўзы. Адчувалася, што ён спрабуе нешта ўзгадаць ці ўявіць.
Потым быў абед, хоць правільней было б назваць яго вячэрай. Але паколькі за сталом сядзеў госць, то гэта ўсё ж такі быў абед. Мама заўжды «давала абед», калі хтосьці прыходзіў да нас у госці.
Елі смачна, няспешна, з вішнёвай хатняй наліўкай з цёмна-зялёнага графіна. Фрыдман хваліў маму і пытаўся, як што называецца. Здаецца, яму было добра. Гэты вечар, быццам шпаркі прамень кішэннага ліхтарыка, раптоўна асвятліў моманты яго дзяцінства ў бабулі, у мястэчку на беразе адразу дзвюх рэчак. Ён узгадаў сябе маленькага і высокіх, дужых бацьку і дзядулю, што сядзелі ў лодцы. А потым ад печкі выплыла яго мама з цымесам на талерцы. Фрыдман сядзеў, заплюшчыўшы вочы, малюнкі яго даваеннага дзяцінства паўсталі ў памяці наборам чорна-белых фотаздымкаў. I Саша заплакаў.
— Эх, Саша, Саша, — прамовіў бацька і падсеў на крэсла побач з Фрыдманам. Хочаш, прыходзь да нас часцей.
I тут тата заспяваў:
Снрота я н калека, Мне семнадцать лет. Я прошу у человека: Дайте мне совет.
Где мне можно прнютнться
1/Ілн Богу помолнться,
Все равно не мнл мне белый свет.
У таты пасля вайны нікога не засталося. I ён вельмі любіў маму і мяне з сястрой. Я ведаў гэтую песню на памяць, бо гэта была песня пра яго і другіх яўрэяў, што перажылі вайну. Татаў голас дрыжаў.
Мой отец в бою жестоком Жнзнь свою отдал.
Немец нз вннтовкн в гетто Маму расстрелял.
А сестра была в неволе,
Я был ранен в чмстом поле, Н глаза свон я потерял... Купнте, койфт же, койфт же папнросн...
Тата таксама заплакаў, і мама пачала іх абодвух супакойваць. Фрыдман пайшоў праз паўгадзіны. Больш я яго не бачыў. Казалі, што ў тую ноч яго забілі ў бойцы, калі ён стукнуў з развароту за «жыда», кінутага нейкім мужыком. А можа, гэтую смерць прыдумалі нашыя яўрэі, каб неяк спісаць грахі яго неяўрэйскага жыцця.
Я жыву ў іншай краіне. Сяджу на беразе мора і згадваю падзеі трыццацігадовай даўніны, бо гляджу на «бандыта Фрыдмана» вось ужо цэлую гадзіну. Я не магу памыляцца, гэта дакладна ён. Яму, мусіць, год шэсцьдзесят пяць. Прырода не здольная ствараць такіх двайнікоў.
Вось ён выходзіць з вады і ідзе проста да мяне. I я звяртаюся да яго:
— Скажыце, Фрыдман, цяпер вы ведаеце, што такое міньян? А хазан?
Я бачу здзіўленне ў яго вачах, бровы, што ўздымаюцца. Ён хапаецца рукамі за галаву, глядзіць на мяне і кажа:
— Мне здаецца, цябе клічуць... — і вымаўляе маё імя.
Увечары мама давала абед. Яна таксама адразу пазнала «бандыта». Гэта быў абед ужо ў іншай краіне, і на месцы галавы сям’і сядзеў я.
3 амерыканцам Фрыдманам прыйшлі яго амерыканская жонка і амерыканскі ўнук, а ён расказваў ім пра тое, што ў мяне быў тата, які змяніў усё яго жыццё.
...У тую ноч ён сабраў чамадан і з’ехаў у Маскву, дзе жыла яго адзінокая цётка. 3 ёй праз год ён зваліў у Штаты, дзе ўжо даўно жыў цётчын брат, гэта значыць яго дзядзька.
А потым усё было добра...
Жонка-амерыканка села за піяніна і зайграла «Купіце папіросы». I Фрыдман спяваў па-руску і на ідышы праз слёзы:
Купнте, койфт жа, койфт жа папмросн...
Покупайте, радн Бога,
Снгареты, спнчкн тоже,
Этнм вы спасете снроту...
У сэрца моцная памяць.
ГАРПУША
Віця Гарпаў працаваў слесарам, хаця быў прафесіянальным музыкантам. Пятнаццаць гадоў таму назад ён скончыў музычнае вучылішча, але адразу быў прызваны ў армію, дзе, зразумела, трапіў у аркестр. Ну, а пазней, пасля службы, лрабыўшы цывільным некалькі месяцаў і зразумеўшы, што працаваць у музычнай школе з яго спецыяльнасцю не вельмі грашавіта і клопатна, пайшоў зноў на поўнае дзяржаўнае забеспячэнне — на звыштэрміновую службу ў свой жа аркестр.
Ужо тады, к трыццаці гадам, ён быў моцным дзябёлым чалавекам, з вялікімі акулярамі на завостраным, крыху кірпатым носе, з вялікім таўстагубым ротам, гледзячы на які прафесіянал падумаў бы, што чалавек іграе на басе ці на барытоне. Але Віця Гарпаў іграў на кларнеце, і гэта зусім не пасавала да ягонай фігуры.