• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзе ўзяць крыху шчасця  Давід Шульман

    Дзе ўзяць крыху шчасця

    Давід Шульман

    Выдавец: Радыёла-плюс
    Памер: 296с.
    Мінск 2005
    50.31 МБ
    Яша з інструментам — гэта іншы чалавек. I калі ён проста крочыць з саксам у футарале, і калі іграе, выходзіць на сола.
    Музыка яго змяняе. Ён робіцца элегантным прафесіяналам, уздымае часам вочы ад пульта з нотамі і глядзіць у залу, туды, дзе сядзіць Тома. Яна, дарэчы, усё часцей з’яўляецца побач з ім. Але Яша працягвае іграць і ў такія моманты не звяртае на Тому ўвагі. Трохгадовая служба ў музузводзе між дарослых дзецюкоў-звыштэрміноўшчыкаў, з байкамі, жартамі, падколкамі, — гэта школа жыцця. Яша чакаў, калі Тома сама загаворыць з ім, а пакуль, натуральна, знаёміўся з іншымі дзяўчатамі. Але дзіўная рэч атрымлівалася: спаткаўшыся з Яшам усяго
    некалькі разоў, усе спасылаліся на адсутнасць часу і пераставалі нават падыходзіць да яго. Яша пачаў часцей зазіраць у люстэрка. Нейкіх раптоўных зменаў ён у сабе не заўважаў. I гардэроб быў нармальным. Ён губляўся ў здагадках і рабіўся ўсё больш прыгнечаным. Апошняй, хто з ім сустракаўся ўжо месяц, была Лена з паралельнай групы. Але сёння яна пазваніла з хаты і сказала, што захварэла. Ён купіў звычайны ў такіх выпадках набор цукерак і садавіны і накіраваўся да яе дахаты. На Лене не было твару. Дакладней, твар быў, але на ім...
    — Хто? — у Яшу абудзіліся мужчынскі пачатак і пачуццё помсты.
    — Дурніца твая, ідыётка.
    — Якая дурніца? Нічога не разумею.
    — Якая-якая! Томка!
    — Томка? Па-першае, яна не мая. Я з ёю ніводнага разу нават не размаўляў. А па-другое, чаму?
    — Таму. Улялюскалася яна. Як мяркуеш, чаму ад цябе адхіснуліся дзяўчаты?
    — Думаю, але прыдумаць не магу.
    — Гэта ўсё яна. Падыходзіць і кажа: адыдзі ад яго альбо будзеш хадзіць з набітай мызай. Рэжым ізаляцыі табе ўсталявала. Я паслала яе далёка. Але ўчора падышлі два мардавароты, а астатняе ты бачыш. Я цяпер некалькі дзён буду ачомвацца. — I яна заплакала.
    — Даруй мне, Лена. Я нічога не ведаў.
    Адкуль толькі ў яго адвага ўзялася? Ён зацягнуў Томку ў нейкі пад’езд і надаваў ёй па мызе.
    — Што, прыемна?
    — Пры-ем-на, — хліпаючы і выціраючы кулакамі слёзы, выла Тома.
    — Ідыётка!
    — Ты гэтак мяркуеш? — і яна захліпала гучней.
    — Я гэта ведаю.
    3 гэтай «ідыёткай» Яша Львовіч жыве зараз у Ізраілі. Яна зладзіла яму сапраўднае яўрэйскае жыццё. Іх старэйшы сын зрабіўся равінам. А Яша свой саксафон у суботу не чапае. Але на схіле суботы ён іграе для Томы «Маленькнй цветок» вось ужо дваццаць шэсць год.
    СКНАРА
    Такіх скнараў яшчэ свет не бачыў. I галоўнае, каму ён шкадуе? Сабе. Жонка дала Мішу на абед два яйкі, лусту чорнага хлеба і паўлітра малака ў шкляным слоіку. Дык ён аблупіў і з’еў толькі адно яйка, колькі хвілін глядзеў на другое, сказаў: «А гэта я пакіну на заўтра», выпіў малако, ламыў слоік пад кранам і разам з яйкам паклаў у палатняную торбу. На торбе было папольску напісана «Тыгоднік ілюстраваны...», а назва гэтага выдання, тыгодніка, ужо даўно, праз даўніну торбы, выцерлася і змылася.
    Селі забіваць казла. У бытоўцы-распраналцы стаяў доўгі стол і быў толькі адзін набор даміно. Таму гулялі «на высадку».
    Публіка была слясарна-бляхарская. Я, Арон і Міша, які Маісей па пашпарце, бляхары. Васька, Толік і Сярога — сантэхнікі. «Высадзілі» мяне з Мішам. Арон з Васем селі на нашыя месцы. Іх дуэт быў наймацнейшым у нашым калектыве. Таму мы далёка і не адсоўваліся ад стала.
    — He трэба мне марапоцаць мазгі, — гэта Васька да Арона.
    — Поц-монтаг, трэба было дулліцца, — Арон да Васі.
    Усім усё было зразумела. Калектыў змешаны, рускі слоўнікавы запас павялічаны за кошт ідыш.
    — He, ты праўда з дуба зваліўся, — і Васька ўстаў з-за стала. Іх «высадзілі» гэтым разам на дзіва хутка.
    Чамусьці гуляць расхацелася ўсім. Загаварылі «за жыццё».
    — Вось ты, Міша, зусім жа не пажраў, а малатком стукаць яшчэ пяць гадзін. — Гэта зноўку Васька. Ён наогул ніколі не змаўкае. Любка, яго жонка, так і кажа: «Калі б ты, Васечка, знямеў, табе б цаны не было». I правільна кажа. Здаровы, п’е няшмат, заробак і нават халтурныя — усё ў хату. А хата — бы лялька. Усё даведзена да патрэбнага орднунга. Ваську падабалася нямецкае слова «орднунг». Пра тое, што яно перакла-
    даецца як «парадак», ён даведаўся некалькі год таму, калі яму як раз стукнуў трыццатнік.
    — А ты, Вась, за мяне не турбуйся. Дай Бог, каб у свае пяцьдзесят пяць ты рабіў тое ж, што і я.
    Міша меў рацыю. Ён, у адрозненне ад іншых, у свае гады казаў яшчэ пра гарэлку і бабаў, а не пра хваробы. I любімы тост яго ў рэдкіх, праўда, паддачах, у якіх ён удзельнічаў, быў: «Каб буй стаяў і лодкі плылі». А самае галоўнае, у яго было добра з галавой. Яна не круцілася, калі даводзілася працаваць на вышыні, манціраваць паветраводы і канструкцыі. У яго і халтур хапала дзякуючы вышыні. Там, дзе ніхто не адважваўся, згадвалі пра Мішку з «Чырвонага металіста». I як бы рызыкоўна ні было, Мішка ніколі не браў сабе напарніка. Ён любіў атрымліваць увесь ганарар сам.
    Аднойчы ён адзін пафарбаваў касцёл, што побач з паліклінікай. Гэта на вышыні трыццаць метраў. Медсёстры і лекары цалюткі дзень назіралі за ім з вокнаў, але так і недачакаліся падзення і пераломаў.
    Ён быў сквапны. Казаў, што карысна хадзіць. Таму і не карыстаецца аўтобусам. Выходзіў з хаты на гадзіну раней. Добра — улетку. А ўзімку, падчас маразоў і галалёду?
    Калі пасля атрымання грошай усе скідаліся і ішлі то ў забягалаўку, то ў нечы гараж, Міша казаў, што якраз гэтых грошай яму не хапае для... I нешта прыдумляў. Гэтак ён «аддаляўся» ад калектыву. Але часам яго, «аддаленага», калектыў «набліжаў». Міша быў сквапны і... багаты. Правераным людзям даваў пазыку, пад працэнты, натуральна. Я купляў «Жыгулі» і пазычыў дзве тысячы на чатыры месяцы. Таму ў адзін з вечароў быў у яго ў хаце.
    — Ну, бачыш, жыву лепей, чым добра. Ведаеш, колькі ў мяне грошай? — Ён задаволена ўсміхнуўся. — Столькі, колькі заслугоўваю.
    А праз некалькі хвілін, сцішыўшы голас, дадаў:
    — У мяне ёсць сто тысяч. У простага рабацягі Маісея ёсць сёння заробленыя сто тысяч. А твае «Жыгулі» каштуюць шэсць тысяч. Зразумела? Гэтак ёсць шанец зрабіцца ўласнікам аўтапарку. А яшчэ... Хадзем.
    Мы ўскараскаліся па лесвіцы на гарышча.
    — Бачыш два чамаданы? Яны цалкам запоўненыя аблігацыямі. Ты малады, не падпісвайся на займы. Заем — гэта калі ў цябе адбіраюць частку заробку, кшталту пазычаюць. На пяць, дзесяць год і болей. Але прыходзіць тэрмін, і не вяртаюць. Таму што які-небудзь трактарыст-калгаснік, які працуе за палку ў табелі, у сэнсе за працадзень, а не за грошы, «просіць», ты разумееш, менавіта ён «просіць», каб у сувязі з напружанасцю ў свеце адцягнулі выплаты па аблігацыях на больш позні тэрмін. I кіраўніцтва, «ідучы насустрач працоўным», так і не вяртае пазыкі. I тады публіка за пляшку, за дзесяць рублёў, развітваецца з аблігацыямі, каб хоць нешта атрымаць з гэтых паперак. I тут я, Маісей Лібанаў, скупляю, скупляю іх. Рызыкую, натуральна. Але хто ў наш час не рызыкуе? Часам проста падымаю з зямлі, качаюцца ж пад нагамі. А на мінулым тыдні іх пачалі ўсё ж па-га-шаць. Дачакаўся я. — Ён задаволена хмыкнуў. — Колькі, мяркуеш, я атрымаю з гэтага гешэфта? Безумоўна, не ведаеш. Я атрымаю, праўда, не адразу, тысяч дзевяноста. Вось так, любы Максік. Хадзем, напішаш распіску, што атрымаў ад мяне грошыкі.
    Чаму Міша раскрыў мне сваё багацце, я не зразумеў. Натуральна, балабоніць я нікому не збіраўся. Але падумалася мне: гэта ж колькі адмоваў ад нармальнага, з нашага пункту гледжання, жыцця, было ў Мішы! Гэта ж колькі задавальненняў ён не атрымаў! А можа, яму патрэбна было толькі адно гэтае пачуццё: «У мяне ўсё ёсць, і я шмат магу, у адрозненне ад іх». Так, ён мог, але не рабіў. А мы штосьці рабілі, хоць не заўсёды маглі. Тады нашыя магчымасці вельмі адставалі ад нашых жаданняў.
    — Псаваць паветра, Вася, здольныя ўсе, а вось... — Міша паглядзеў вакол, лотым праз акно. — А вось ускараскацца на трубу старой кацельні не кожнаму дадзена.
    — Ты хочаш сказаць, што здолееш ускараскацца на гэтую ржавую, гнілую трубу па ржавых дужках?
    Гэта Толік, ён самы малады, толькі пасля арміі.
    — Я-то так, а вы слабакі, баіцеся пуп зламаць, на яйцы слабыя.
    Бытоўка захвалявалася. Безумоўна, ніхто не збіраўся лезці на трубу. Яна ўжо тры гады была ў аварыйным стане. I праз непатрэбнасць — кацельня ўсё адно не працавала, пару атрымлівалі з гарадской цеплацэнтралі — ніхто не збіраўся яе рамантаваць. А знесці не ведалі як: вакол цэхі, і заваліць яе не ўяўлялі магчымым. Махнула начальства рукой. Да пары да часу.
    — Ты палезеш? Яна ж там і сям свеціцца дзіркамі?
    — Чаму б і не, Арэле?
    — МішыгінерЧ I колькі ты хочаш за гэтую халтуру? — запытаўся Арон ужо па-руску.
    — Я? — Міша паглядзеў на ўсіх. — Скінецеся па чацьвертаку, а яшчэ... — ён задумаўся на імгненне, — а яшчэ скрыня піва.
    Сто дваццаць пяць рублёў і скрыня піва — гэта месячны заробак. Але адступаць не дазваляў гонар. Усе згадзіліся, праўда, грошы толькі заўтра, з палучкі. Калі ён, натуральна, уздымецца і спусціцца.
    — Тады заўтра і залезу.
    Рэшту дня гаварылі толькі пра трубу і Мішу.
    Надвор’е стаяла пахмурнае, бы цвярозы алкаголік. Але дажджу не было. А цяпло знікла яшчэ месяц таму. Адным словам, пейзаж панылы, кастрычнік месяц.
    Час да абеда ляжаў нерухома. Жыццё праходзіла бы ў напаўтрызненні. Але ў дванаццаць гадзін, як звычайна, за браму
    Мішыгінер — вар'ят (ідыш).
    выехала некалькі легкавушак. Начальства раз’ехалася на хатняехарчаванне.
    Завадскі двор каля былой кацельні быў закіданы кавалкамі жалеза, дошак, камянямі, пабітымі скрынямі. Хамаваты ветрык круціў шматкамі квітанцый і накладных. Міша выйшаў з бляхарскай, упэўніўся, што назіральнікі на месцы, пад складскім навесам, і, бы котка, пераскокваючы па буграх заводскага сметніка, наблізіўся да трубы. Труба сумавала, ёй было зябка без дыму.
    Ён падскочыў — першая дужка была на вышыні двух метраў, ухапіўся-падцягнуўся і... пайшоў уверх, шпарка-шпарка, толькі рукі мільгалі, адрываючыся ад адной дужкі і імгненна хапаючыся за другую. He мінула і пяці хвілін, як ён, стоячы на мастку, што абдымаў трубу зверху, на вышыні трыццаці метраў, памахаўусім рукой, такі маленькі знізу, нягледзячы на свае метр восемдзесят. Потым паглядзеў вакол і, аддыхаўшыся, палез уніз.
    Зваротны шлях лагражаў непрыемнасцямі. Некалькі разоў дужкі адламваліся і толькі цуд утрымліваў Мішу на трубе. Але «цуд» складаўся з досведу, таму хвілін праз дзесяць Міша зноўку скакаў па купінах заводскага сметніка. Ён увайшоў у распраналку, дастаў з кішэні курткі стограмовую пляшачку каньяку, адкаркаваў яе і выпіў няспешна, смакуючы кожны глыток.