• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзе ўзяць крыху шчасця  Давід Шульман

    Дзе ўзяць крыху шчасця

    Давід Шульман

    Выдавец: Радыёла-плюс
    Памер: 296с.
    Мінск 2005
    50.31 МБ
    са, які ад’язджаў? Шафёр, як і ўвесь Ізраіль, быў, відавочна, ап’янёны поспехам Даны і не памятаў нічога, апрача словаў «Клеапатра», «Вікторыя» і яшчэ некалькіх, што выляталі напярэдадні з трыумфальнага ратка спявачкі.
    Пачалася пагоня. Добра, што фігуру пляменніка ўпрыгожвала салдацкая форма. Праз сто кіламетраў папутак і хваляванняў ён нарэшце дагнаў аўтобус і выказаў шафёру ўсё, што думаў пра яго гэтыя сто кіламетраў. Шафёр, паводле ізраільскага выхавання, паспрабаваў абурыцца, але ўвесь аўтобус устаў на абарону «салдаціка». I выцягнуў у якасці матэрыяльнай кампенсацыі беднага хаяля' сто шэкеляў са сродкаў кіроўцы. Пасля хвіліннага роздуму пляменнік шэкелі прыняў. 3 цэнтральнай аўтастанцыі ён прыімчаў да мяне на таксі.
    Але вось прыйшла і мая чарга задаволіць цікаўнасць прафесара Беліньяка, даць яму магчымасць пакорпацца ў маіх вантробах. Падагналі каталку, і мне нічога не застаецца, як пералегчы на яе, кінуць вокам на палату дзвесце трынаццаць, Панічкоўскага і Фрэнкеля, прашаптаць пра сябе: «Божа, дапамажы!» і супакоіць пляменніка: «Усё будзе добра, толькі пазвані бабулі і скажы, што мяне ўжо прыводзяць у парадак». Я ўсміхаюся, хоць, напэўна, праз усмешку пралазяць страх і нейкая непрадказальнасць далейшых дзеянняў з маім удзелам. Але рабіць няма чаго. Я даў распіску, падпісаў кантракт на гэтыя самыя дзеянні.
    Санітар у зялёным вывозіць мяне з палаты і пракатвае праз «пачэсную варту», з аднаго боку якога — Рахель і Талі, а з другога — мой пляменнік і чамусьці паненка Ірэна. Яна прыкладае руку да маёй шчакі і жадае па-польску поспеху. «Бэ-ацлаха!2» — паўтараюць усе на іўрыце. Я дзякую усім, і мяне завозяць у ліфт. Усё. Няма шляху назад. Толькі ўніз, у аперацыйную.
    1 Хаяль — салдат (іўрыт).
    2 Бэ-ацлаха! — удачы! (іўрыт).
    Я ў перадаперацыйнай. Побач — дзве каталкі з людзьмі ў чарзе. Нешта ўводзяць у маю правую руку, напэўна, заспакаяльнае. А чарга рухаецца. I вось я на аперацыйнай прасторы. Прасторай называецца вузкі чорны стол, на які мяне і перакатваюць. Пытаюцца, ці размаўляю я па-руску. «Безумоўна, — кажу, — хіба на маёй інтэлігентнай мызе гэта не напісана?» Цешуся ў душы, што гэтыя «рускія» займаюцца сваёй справай. Далей усе гавораць na-руску, апрача радыё, па якім перадаюць апошнія навіны. Шэсць вечара. Мне ўвагналі ў спіну ўкол: «Так лепш, потым будзе менш балець». Гэтыя хлопцы, пэўна, шмат усяго ведаюць пра розныя «так». Я кажу ім дзякуй і адчуваю, як ніз у мяне робіцца драўляным. I я нічым не магу паварушыць, і рукі ўжо прывязаныя. Апушчана фіраначка паміж мной верхнім і ніжнім. Уваходзіць Беліньяк. Букет лямп, які шмат чаго бачыў, абыякава пазірае зверху.
    Дзе блукаюць мае думкі? Я адчуваю гарачы цяжар у нізе жывата, апарат для вымярэння ціску, што сціскае маю левую руку, чую рэдкія словы прафесара Беліньяка і больш нічога. З’яўляюцца нейкія думкі, калі гучыць «Тода раба». Гэта Беліньяк дзякуе за дапамогу асістэнтам і сыходзіць. Мяне, быццам бервяно, перакладаюць назад на каталку і вывозяць у пасляаперацыйны адстойнік. Там, па ідэі, мой арганізм павінен ачомацца. Я зноў у акружэнні некалькіх сваіх «калегаў». Толькі іх, бедных, ляскаюць па мызе і яны пасля гэтага прыходзяць да свядомасці. А мяне колькі не лупі зараз па маіх драўляных нагах, я іх усё адно не адчуваю. Вось, дзякаваць Богу, заварушыўся палец на левай назе. Спрабую паварушыць астатнімі — марная справа.
    У адстойніку мітусяцца між намі два лекары, ён і яна, падключаюць кропельніцы, нейкія лрыборы. Потым дастаюць свае... багеты, раскручваюць іх, ляскаюць накрыўкамі ад бляшанак з колай і няспешна бяруцца за ежу. Мне робіцца весела і спакойна. Жадаю ім смачна з’есці. Пакуль астатнія тры ложкі
    падрэмваюць, я ўжо варушу ўсімі пальцамі на левай назе, a правая ўсё яшчэ бервяно бервяном. Чую ад лекара, што скончыў багет: «Мусіць, можна везці, дойдзе ў палаце». Уваходзяць дзядзька-санітар з маім пляменнікам, і я раблю той жа шлях, але ўжо назад, наверх: ліфт, другі паверх. «Пачэснай варты» няма, яе змена скончылася, і Талі з Рахеллю я больш не ўбачу. Палата. Зноў перакладваюць на ложак. Устрывожаны пошчак тэлефона на маёй тумбачцы. «Усё добра, мама. Яшчэ нічога не баліць, таму што мой ніз драўляны. Безумоўна, пройдзе, тады я сябе адчую. Унук твой побач, перадае табе прывітанне. Пасядзіць яшчэ з гадзінку. А няма чаго тут рабіць. Так, пазвані ранкам. Бывай».
    Ужо дзевяць гадзін, пляменнік з’ехаў. Калі яшчэ ён даедзе да свайго вечнага Іерусаліма... А я ўздымаю прасціну і пазіраю на тое месца, дзе па-ранейшаму адчуваю гарачы цяжар. Там усё заклеена марляй і ліпкай стужкай. Гляджу ніжэй і бачу звялага, нібыта ссохлы стручок перцу, былога караля з шахматной дошкі майго жывата. Я яго бачу але... не адчуваю. Мацаю рукой — і ўсё роўна не адчуваю. Такога страху я яшчэ ніколі ў жыцці не адчуваў. Цягну за шнурок, прыходзіць медсястра, ёй за сорак. Яна выслухоўвае мяне і пачынае смяяцца. Потым кажа, што так і павінна быць, і выходзіць з палаты.
    Я таксама засмяяўся. Ад болю. Войкаў і смяяўся. Крыху пазней замарозка адышла, і зрабілася балюча. Трываў, трываў і пацягнуў за шнурок. Прыйшла медсястра, змяніла раствор, зрабіла ўкол. Хвілін праз дзесяць я заснуў.
    Прачнуўся дзесьці каля шасці гадзін ранку, праз сон убачыў блакітнае неба, першыя праменьчыкі сонца, што выпаўзала з-за стрэхаў, тыя ж два знаёмыя балконы, на якіх жыццё пакуль яшчэ не паказвалася. Фрэнкель з Панічкоўскім спалі. Каля васьмі зайшоў Беліньяк. Распытаў пра самаадчуванне. Сказаў, што пасля абеда я магу ехаць дахаты. Потым там, у Эйлаце, трэба будзе паказацца яму праз пару
    тыдняў. А яшчэ ён сказаў фразу, сэнс якой мне быў незразумелы: «Трымай яйцы». Ён пайшоў, а я зжахам падумаў: як жа з’язджаць, калі мне так балюча і я яшчэ нават не ўставаў на ногі?
    У роздумах пра сваю сённяшнюю будучыню і цуды ізраільскай медыцыны я дажыў да хвіліны, калі адначасова зазванілі ўсе тры тэлефоны ў палаце. «Так, мама. У мяне ўсё цалкам у парадку. Прафесар ужо наведаў мяне. Сказаў, каб трымаўся. I нават канкрэтна за што. Сказаў яшчэ, што пасля абеда час вымятацца. Так, білет заказаны на чатыры гадзіны. Таму ў палове шостай я павінен быць дома. He хвалюйся, я пазваню з аэрапорта».
    У Фрэнкеля ўжо сядзіць жонка. Яна трымае яго за руку і расказвае пра дзяцей. У Баруха заспакоены твар і спакойны позірк сталага хатняга чалавека.
    Панічкоўскі ўсё гэтак жа не адымае вуха ад тэлефона, часта падносіць да другога мабільнік. Кантора працуе.
    Можна паспаць, калі не круціцца. Бо кожны рух — гэта ціхае «вой». I ўсё адно — унутраны смех: «I патрапіў жа ты ў сітуацыю! Сёрбай і запамінай». Нешта снілася, прыемнае і нечаканае. Мроілася незразумела, загадкава і амаль ніяк не праяўлялася, як быццам таямніца, схаваная ў часе.
    Вось, праспаў. Панічкоўскага ўжо няма. Паехаў дахаты.
    «Як — проста ўзняцца? Я не магу, мне ўсё баліць». Гэта я з медбратам, Шахар тлумачыць мне працэдуру ўставання і далейшага прыняцця душа. Рабіць няма чаго, спрабую ўстаць. Шахар паспявае падхапіць мяне, бо ложак спрабуе паехаць убок, і я застаюся на ўзлёце між ім і Шахарам. Хапаю паветра ротам, але стаю! Медбрат ахоплівае мяне распрасцёртымі рукамі і кажа, што трэба тупаць у душ. Я не супраць, але нешта згінае, цягне мяне ўніз, і ад гэтай цягі рэзкі боль пранізвае ўсё цела, ад мазгоў да пятак. He, нікуды я не пайду. А Шахар, гэты вялізны волат, штурхае, усміхаецца і нарэшце кажа: «Сядзеш на крэсла і будзеш мыцца. Шампунь там, мачалка таксама. Як
    вяртацца назад і за што трымацца, ты ўжо ведаеш». Вясёлы хлопец гэты Шахар.
    Час збірацца. Вось і паперы выдалі. Як я здолеў апрануцца без чужой дапамогі, сам не ведаю. Бо я зараз чалавек ненармальны. He ў сэнсе мазгоў, натуральна. «Галава ў нас у парадку, толькі ногі не ідуць». Фрэнкель і яго жонка жадаюць мне поспеху і абяцаюць, што ўсё будзе добра. Хачу ім верыць. Спускаюся на ліфце, цягнуся да выхаду. Сумка боўтаецца на маім плячы, перашкаджае рухацца. Рукам сёння не да сумкі. Каля брамы, на выхадзе, сустракаю паненку Ірэну, шаломкаемся.
    — А твайго бацьку выпісалі.
    — Ведаю. Ты спаў, калі я яго забірала.
    — Тады што тут робіш?
    — Чакаю цябе.
    — Мяне?
    — Так, цябе. Нехта ж павінен сумку несці.
    I яна здымае яе з майго пляча, спыняе таксі, дапамагае мне ўладкавацца на пярэднім сядзенні, сама дае нырца на задняе, і мы едзем у аэрапорт. Моўчкі. У маёй галаве пытанні выстройваюцца ў чаргу. Гэтая чарга прасоўваецца ўжо ў аэрапорце, куды я з падтрымкай Ірэны заходжу і з цяжкасцю апускаюся ў пластмасавае крэсла.
    — Нічога не разумею. Мне, безумоўна, прыемна, што такая жанчына побач. Але чаму, навошта і з якой прычыны? Хоць, пачакай, я памятаю тваю руку на маёй шчацэ да таго як... He, я нічога не разумею.
    — Я сама да канца не разумею. 3 той хвіліны, як пабачыла цябе, хтосьці ці штосьці распараджаецца мной. Ледзьве дачакалася ранку, каб зноўку... Я пакуль шмат чаго не разумею ў гэтай раптоўнай змене абставін майго жыцця. Як быццам сабе не належу.
    — Усё гэта дзіўна. Але, шчыра кажучы, калі ўбачыў цябе, падумаў: «Прыгожая гэтая пані Ірэнка». Iпазайздросціў таму, з кім ты глядзела Еўрабачанне.
    — He зайздросць, Хай ён цяпер думае і зайздросціць табе.
    — Мне? Я ў такім ненармальным стане, з цяжкасцю перасоўваюся, не магу нават пагладзіць тваю руку.
    — Можна, я палячу з табой? Я і білет ужо ўзяла.
    — Слухай, навошта табе гэта трэба? Я не здолею прапанаваць табе нічога цікавага. Я цяпер дзіцё. За мной даглядаць трэба і выходжваць.
    — Вось з гэтага я і пачну ўваходжанне ў тваё жыццё.
    — Ты мяркуеш, што нам гэта патрэбна?
    — Нічога не мяркую, нічога не ведаю. Дык я лячу?
    — Ляці. Пастараюся прыняць, як здолею.
    — He трэба мяне прымаць. Мой парадны прыезд да цябе адкладзем да папраўкі.
    — Мне трэба пазваніць маме. Дапамажы, калі ласка, дабрацца да тэлефона.
    «Так, гэта я, праз паўгадзіны вылятаю. Буду не адзін. Адна вельмі прыемная пані. Нечаканая, незразумелая сустрэча».
    Неба было ў аблоках. Самалёт даваў нырца ў іх і вынырваў назад. I ўсё ж такі здавалася, што ён завіс на адным месцы. Але ў належны час мы ўсё ж такі патрапілі ў Эйлат.
    Пра што думае мама, гледзячы з балкона ўніз на маё, з дапамогай Ірэны, выкараскванне з таксі? Але пасля пытання: «Як ты?» і майго адказу: «Я ў адносным парадку» мама сказала: «Яна не пані, яна прыемная дзяўчына». — «Гэтую дзяўчыну зваць Ірэна, яна не гаворыць па-руску, хоць сёе-тое разумее. Яе бацькі з Польшчы, а сама яна нарадзілася тут». Наступнае маміна лытанне было традыцыйнае: «А ідыш яна разумее?» — «А бісэле, обэр іх кенніт рэдн», — нечакана для мяне адказала Ірэна. — «Крыху, але я не ўмею гаварыць». «Усё, ёсць кантакт», — падумаў я пра сябе. Мама шануе тых, хто