• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзе ўзяць крыху шчасця  Давід Шульман

    Дзе ўзяць крыху шчасця

    Давід Шульман

    Выдавец: Радыёла-плюс
    Памер: 296с.
    Мінск 2005
    50.31 МБ
    Мы сядзелі ў «Журавінцы-Клюкаўцы», там быў найлепшы ансамбль, і журавініліся да самага закрыцця. А потым два дні прабавілі ў «Юнацтве» — загарадным туркомплексе на беразе вадасховішча. Жылі няспешна, лёгка, шчаслівілі сваіхжанчын Ішлі па жыцці, а не скакалі, у модных, колеру радна, плеценых тэнісках, яркіх шортах і шкарпэтках у тоўстую каляровую палоску.
    ШКЛЯЙВЕР-ПУЧЫНСКІ
    Пачынаў ён Шкляйверам, а калі ўсе раз’язджаліся, быў ужо Пучынскім, пасынкам вядомага мастака. Праз гэтага Шкляйвер-Пучынскага здарыліся са мной дзве непрыемнасці.
    Быў Ігар шчодралюбным хлопцам. I музыкам, іграў на акардэоне. Музыка не была нашай галоўнай справай, мы рыхтаваліся зрабіцца тэхнарамі. А інстытуцкі аркестр — нашае хобі. Шчодралюбны музыка — грымучая сумесь. Ён хутка сыходзіўся з дзяўчатамі, нядоўга затрымліваўся і адыходзіў гэтак жа хутка, як і знаёміўся. Жылі мы з ім у адным пакоі, і таму я ўсё ведаў. Я ж яму казаў: гэтым разам ты ўлез не ў свае грады. Карына — дзяўчына Жоры Апанасава, мясцовага шпанюка. Кажуць, ён нават сядзеў. Сказаў — і разахвоціў Ігара яшчэ больш. Некалькі разоў ён сустракаў Карыну пасля працы, праводзіў. Вяртаўся ў інтэрнат вясёлы і задаволены: «Яшчэ крыху, яшчэ трошкі-трошкі...» Да «трошкі-трошкі» не дайшлі мы. Вяртаюся пасля рэпетыцыі ў інтэрнат, гадзін у дзесяць вечара. «Як тваё прозвішча, студэнт?» Называю, не задумваючыся, чаму кагосьці цікавіць маё прозвішча. Называю і атрымліваю кулаком у твар. I яшчэ колькі разоў. Валюся, страчваю прытомнасць на імгненне. Ачомваюся — вакол нікога.
    Адзін з тых, што нападалі, на наступны дзень зайшоў у пакой, дзе я ляжаў з ліхтаром пад вокам і разбітай губой. Папрасіў прабачэння, Яны зблыталі прозвішчы. Маё і Ігарава былі падобныя. «Ты ўжо прабач, заказалі твайго суседа. А яўрэйскія прозвішчы не кожны адрозніць». Ён паставіў у тумбачку пляшку гарэлкі і выйшаў, вінавата паціснуўшы плячыма. Сумленны бандыт патрапіўся.
    Пакуль я хадзіў у здраўпункт атрымліваць запозненыя прымочкі, камендант падчас адсутнасці студэнтаў, што былі на занятках, правяраў пакоі. Ён быў калісьці міліцыянерам і любіў па старой памяці пашманаць.
    Пляшка гарэлкі ўжо стаяла на стале, а каля ўвахода ў пакой пільнавалі дзяжурны выкладчык і сам камендант. Разумею, што да чаго. Кажу, здыміце адбіткі пальцаў, я не ведаю, адкуль яна ў пакоі, мы жывем на першым паверсе, можа, хто выпадкова не туды...
    Выселілі на два месяцы. Прыехала мама Ігара. Дапамагла знайсці кватэру, заплаціла, даведалася падрабязнасці. Сказала, што справу можна паправіць. Яна якраз выходзіць замуж.
    Праз месяц Ігар хадзіў у навучальную частку і мяняў усе дакументы. 3 гэтага часу зблытаць нашыя прозвішчы было складана, яны знаходзіліся ў розных канцах алфавіта.
    Дарэчы, Жора Апанасаўсваю задачу-мінімум выканаў. Ігар потым некалькі дзён не выходзіў з хаты. I наперадзе ў яго было яшчэ спатканне з дантыстам.
    сг=^ 52 с^£>
    БАЛЬНІЧНАЯ ГІСТОРЫЯ
    Тыдзень назад хірург Беліньяк падчас агляду сказаў, што наступная нашая сустрэча адбудзецца ў яго на стале. Уся падрыхтоўка з майго боку будзе ў тым, што дзень напярэдадні нашага спаткання я мушу прабавіць без ежы, а яшчэ не панікаваць. I калі першае было справай дробязнай, то другое корпалася ўва мне да таго самага моманта, пакуль доўгачаканы сон не праглынуў частку ўспамінаў пра мінулае жыццё і самазаспакойвальнае мармытанне «не я першы, не я апошні».
    Свежым майскім ранкам я пайшоў з хаты на некалькі дзесяткаў гадзін, каб увечары на наступны дзень упаўзці пацяжэлым целам у свой ложак.
    Я праляцеў на самалёце над паловай Ізраіля і апынуўся ў аэрапорце Сдэ-Доў. А яшчэ хвілін праз трыццаць, агледзеўшы праз вокны аўтобуса ранішні Тэль-Авіў, сядзеў насупраць рэгістратаркі, якая, пабегаўшы пальчыкамі па клавішах камп’ютэра, падсунула мне на подпіс некалькі запоўненых бланкаў, з якімі і накіравала на другі паверхтрэцяга корпуса.
    Шахар, хлопец год трыццаці, у белым халаце, накінутым на магутны торс, памераў мне ціск, распытаў пра маю вагу, хоць побач стаялі шалі, пра шкодныя звычкі, папрасіў выцягнуць руку і раптам начапіў на яе бірку так спрытна, як быццам зашчоўкнуў наручнік. На бірцы былі напісаны два прозвішчы — прафесара Беліньяка і маё. Ад гэтага нечаканага ўчынку ў галаве маёй заміргалі розныя нядобрыя думкі. Чамусьці прыгадаліся кадры з нейкіх фільмаў, дзе біркі боўталіся на ніжніх канечнасцях, а іх уладальнікі ў гэтым жыцці ўжо нічога не здольныя былі зрабіць. Потым гэтыя кадры змяніліся на раддомаўскія, дзе саплі, крычалі і плакалі ўладальнікі бірак на ручках. Перад імі жыццё толькі пачынала рассцілацца. Гэтыя дзіцячыя ручкі падштурхнулі да думкі, што, напэўна, пасля ўсіх гэтых спраў і ў мяне пачнецца нейкае новае, не падобнае на ранейшае, жыццё.
    Той жа Шахар прывёў мяне ў палату, дзе два лежакі былі занятыя, а трэці, каля акна, рыхтаваўся да сустрэчы з маім целам. Праз некалькі хвілін на ложак ляглі блакітны халат і ручнік. Я ўсё зразумеў. Склаў сваё адзенне ў тумбачку каля ложка і ўлез галяком у гэты халат, завязаў тасёмкі на жываце. Раскрыў фіранкі прасторы пры ложку, лёг на спіну. У прыадчыненае акно, саскокваючы з дахаў суседніх дамоў, залятаў халаднаваты для мяне, эйлатца, тэль-авіўскі ветрык. На адным з балконаў маладая жанчына займалася аэробікай. Музыкі я не чуў, але рухі былі грацыёзнымі і прыемнымі. Калі хтосьці цешыць тваё вока прыгожым целам, то камусьці трэба і бялізну развешваць. Балкон без бялізны — быццам стары без маршчынаў. На балконе другога дома бялізну развешвала жанчына год сарака. Яе рухі часамі таксама рабіліся падобнымі да танца. Яна цягнулася да вяроўкі то адной рукой, то адразу дзвюма, прыціскала тую вяроўку падбароддзем, каб удалей усё на ёй размясціць. Яшчэ гэтая жанчына згіналася і выпроствалася, паварочвалася налева і направа. Адным словам, тая ж аэробіка, толькі з бялізнай.
    За вакном гушкалася сонца, ветрык, балконы зжанчынамі і дахі, а ў палаце нумар 213 ляжалі яшчэ два мужчыны. Прыйшоў час кінуць на іх вокам і пазнаёміцца. Той, што ляжаў каля шафы, быў вернікам. Год трыццаці, шырокі і мажны. Цела займае ўсю шырыню ложка. Барада, чорная кіпа і, здаецца, недурныя вочы скрозь шкельцы акуляраў на буйным твары. Нармальныя прозвішча і імя — Фрэнкель Барух. Побач з ім на крэсле сядзіць, устае, выходзіць, зноўку заходзіць і сядае яго жонка, жанчына таксама шырокая, у доўгай чорнай спадніцы і — паверх — белай кашулі. Я не прыслухоўваюся, пра што яны гутараць, але, здаецца, пра дзяцей. Добрая яўрэйская сям’я.
    Паміж мной і Фрэнкелем — Панічкоўскі Аўраам. Ён значна старэйшы за нас, Баруха і мяне. Год пад шэсцьдзесят. Амаль увесь час гаворыць па тэлефоне: то па тым, што на тумбачцы,
    — у кожнага з нашай тройцы на тумбачцы тэлефон, — то па мабільніку. Яму звоняць, ён аддае нейкія каманды, перазвоньвае. Адным словам, сам перамясціўся і кантору сваю перамясціў на бальнічны ложак.
    Але вось ён робіць паўзу ў тэлефонных перамовах, бо ў палату ўваходзіць яго дачка, вельмі, між іншым, сімпатычная паненка год дваццаці шасці. Аднак заседзецца ёй не даюць: з’яўляецца санітар і просіць паненак пайсці. Ён апранае пальчаткі і пачынае галіць у Фрэнкеля ніжнюю частку жывата. Потым сыходзіць. Яму на змену з’яўляецца другі санітар, таксама ў зялёным адзенні, і апрацоўвае лязом жывот Панічкоўскага. Абодва — і Фрэнкель, і Панічкоўскі — ляжаць з ушпіленымі ў вену капсуламі, праз якія, напэўна, потым у іх целы закапаюць розныя вадкасці.
    Чарговы санітар-лезанос пайшоў, і зайшла Рахель, медсястра. Яна сказала, што халат я апрануў няправільна, трэба пераапрануцца. Яна закрывае фіранкамі прастору вакол майго ложка і застывае ў чаканні. Я ўздымаюся з ложка, няспешна развязваю тасёмкі, кідаю на Рахель шматзначны позірк і агаляюся. Кручу халат над галавой і зноўку, усоўваючы рукі ў рукавы, закрываю спачатку пярэднюю частку, а потым, павярнуўшыся да Рахелі голай спіной і задам, завязваюся ўжо правільна. Амаль увесь гэты час я назіраю за рухамі вачэй Рахелі. Зноў кладуся, і Рахель са словамі: «Пагляджу, як ты будзеш выпінацца праз некалькі гадзін, пасля стала» — заганяе мне ў вену на правай руцэ іголку і, усміхаючыся, выходзіць у калідор. Я таксама ўсміхаюся, згадваючы адыграную сцэну і позіркі «глядачкі». А пра сябе думаю: «I праўда занадта развесяліўся».
    А ў палату ўваходзіць нянечка Талі, уся ў зялёным. Просіць узняць халат, бо будзе галіць мяне. Талі вельмі прыгожая жанчына. Ёй год дваццаць восем. Яна мае цудоўную паставу. «На волі» я б абавязкова павалокся за ёй і паспрабаваў бы сяго-таго дамагчыся. А цяпер я ляжу задраўшы халат і закахана гляджу
    на яе. Талі дастае са слоіка нейкі белы парашок, рассыпае яго ўнізе майго жывата і пачынае галіць будучае «поле бойкі». «Поле» пачынаецца з правага боку, крыху ніжэй ад пупка і ў хуткім часе сантыметр за сантыметрам пасля няспешнай працы робіцца белым-белым. У такім атракцыёне я ўдзельнічаю ўпершыню: ложак, чароўная пані, лязо... Ніз майго жывата ўяўляе сабой частку шахматнай дошкі: палова белая-белая, а другая — цёмная ад расліннасці.
    На ўсё свой час. Ужо прывезлі Баруха. Адданая жонка гладзіла яго па руцэ. Фрэнкель бадзёра адказваў, што з ім усё добра, і рабіў планы на наступны дзень. Усё часцей тэлефон каля яго ложка нагадваў, што пастаўлены тут не дарма. Зрэшты, як і тэлефон Панічкоўскага. Цяпер Аўраам казаў, каб перазванілі ўвечары: яго вось-вось павязуць. I павезлі. Вярнулі праз дзве гадзіны. Побач з ім сядзела, як я яе назваў, паненка Ірэнка. Апрача яе, прарэзаўся яшчэ сын Аўраама, які ўжо званіў, што прыедзе за бацькам заўтра. У перапынках паміж званкамі Панічкоўскі гаварыў пра конкурс Еўрабачання, на якім «наша Дана заткнула ўсіх».
    — Я адразу зразумеў, што гэтая песня найлепшая. I нават званіўтабе дахаты. Алетвой тэлефон маўчаў. Ты, пэўна, дзесьці была.
    — Была, — адказала паненка Ірэнка. — I таксама бачыла.
    Нарэшце з прыгодамі лрыехаў мой любы пляменнік. Ён з’явіўся ў палаце ў салдацкай форме і з вялізнай сумкай за плячыма. А прыгоды... Справа ў тым, што ён, мой пляменнік, любіць падсілкавацца. I хоць, гледзячы на яго хударлявую постаць, гэтага не скажаш, тым не менш, што ёсць, тое ёсць. А як грунтоўна пад’ясі, то праз некаторы час даводзіцца... I вось неадкладная патрэба лрыціснула майго сваяка на прамежкавым прыпынку, куды аўтобус заехаў хвілін на пяць. Шафёр быў папярэджаны, і пляменнік не спяшаўся. 1 што ён адчуў, калі выйшаў з галоўнай прыдарожнай установы і ўбачыў хвост аўтобу-