• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзе ўзяць крыху шчасця  Давід Шульман

    Дзе ўзяць крыху шчасця

    Давід Шульман

    Выдавец: Радыёла-плюс
    Памер: 296с.
    Мінск 2005
    50.31 МБ
    А Мішка быў не ў крыўдзе. Ён з замілаваннем назіраў за бацькамі, прыгадваў сваё жыццё і думаў пра тое, як пашанцавала яму са старымі.
    ПЭЙСАХУ ХАЦЕ
    У тыя часы ў нашым горадзе жыло шмат яўрэяў. Дзесьці палову з іх складалі тыя, хто нарадзіўся ў пазамінулым стагоддзі, затым ішлі іх дзеці, якія з’явіліся на свет ужо ў дваццатым стагоддзі, у дваццатыя-трыццатыя гады, і мы, пасляваенныя падлеткі. Нам было па трынаццаць-пятнаццаць год. I, здаеццца, мы былі апошнімі, каму пашанцавала быць звязанымі моцнымі повязямі з традыцыямі яўрэйскага жыцця.
    Большасць нашых яўрэяў жыла ва ўласных драўляных хатах. Раніцай з комінаў клубіўся дым — гэта палілася ў печках. У іх варылася смачная ежа. Газавыя пліты з вялікімі чырвонымі балонамі былі яшчэ наперадзе, яны з’явіліся год праз пяць-сем. Большасць жанчын за пяцьдзесят былі хатнімі гаспадынямі: хадзілі з вялікімі валізкамі на рынак, куплялі прадукты, потым цягнулі гэтыя валізкі праз увесь горад — аўтобусы хадзілі пакуль не па ўсіх вуліцах.
    Калі наставаў вечар і дахаты вярталіся мужы, у сталовай, за вялікім сталом, збіралася ўся сям’я і ўсе абедалі, хаця па гадзінніку быў час вячэраць. Але абедам было прынята лічыць такую трапезу, калі падавалася першае — суп, вадкае. А суп падаваўся, калі дахаты вяртаўся гаспадар.
    Летнія вечары бавілі на вуліцы. У сваёй хаце заўсёды знойдзецца праца: то адрамантаваць плот, то прыбраць у хлеўчуку, то пакапацца ў агародзе, нанасіць вады з калодзежа. Час для вадаправодаў ва ўласных хатах яшчэ таксама не прыйшоў. A потым, ужо ў канцы вечара, на лаўках ля кожнай хаты вяліся няспешныя гутаркі з суседзямі пра жыццё-быццё.
    Дажджлівая, гразкая восень прыносіць няўтульнасць. I хоць у хаце было цёпла і суха, заваконныя капрызы прыроды наводзілі тугу.
    Зіма, белая і светлая, падбадзёрвала. Прылятаў снег, мароз казытаўся, нецвярозыя мяцеліцы замяталі двор і вуліцы. Раніца
    пачыналася з рыдлёўкі, шырокай, драўлянай. Трэба было пракопваць дарожкі, выходзіць да людзей. Але быў у канцы зімы час, калі па гэтых дарожках людзі ішлі да нас: у нашай хаце пяклі мацу.
    Пачыналася ўсё за месяц-паўтара да Вялікадня — Пэйсаха. Мацу пяклі таемна ў некалькіх уласных хатах. Складаўся графік: у які дзень, у чыёй хаце. Да Пэйсаха паспявалі напячы тоны мацы. Гэта было многа. Але столькі патрэбна было гораду. Кожны, хто хоча, на Пэйсах павінен быць з мацой.
    За некалькі дзён да падзеі прыходзіў старэйшы падрада. Так называліся тыя пяць-шэсць пастаянных сяброў брыгады, якія рабілі мацу. Звычайна гэта быў мужчына, заняты на вельмі важнай аперацыі: ён саджаў мацу ў печ. Пра ўсё было дамоўлена. «Вы хочаце працаваць таксама? — пытаўся ён у гаспадароў. — Тады вось на гэтай і на гэтай аперацыі. Акрамя грошай за хату і дровы, будзеце атрымліваць яшчэ па дваццаць капеек з кілаграма».
    Цяпер вам зразумела, чаму мацу пяклі таемна? He толькі таму, што гэта было наогул забаронена. А яшчэ і таму, што тут зараблялі грошы. He дужа вялікія, але ўсё ж такі грошы. А калі з’яўляюцца грошы, то патрэбна плаціць падатак дзяржаве. A як з забароненай дзейнасці спаганяць падатак?
    Зараз стане зразумелым, чаму фінінспектар Міша Антановіч, які ўсё жыццё жыў сярод яўрэяў, чакаў канца зімы, каб зрабіцца паважаным чалавекам. Ён браў... за маўчанне. Таму, што ўсё ведаў і разумеў. Як гэта адбывалася і колькі ён браў, ведалі толькі ён і старэйшы падрада. Але што браў — ведалі ўсе яўрэі і дзякавалі Богу за тое, што ёсць такі чалавек, які не перашкаджае. Таму што галоўнае — гэта маца і Пэйсах.
    Увечары напярэдадні, калі канчаткова цямнела, у двор заязджала кабыла з санямі, з якой упраўляўся дзядзька Макс з коннага двара пры гархарчгандлі. Выгружалі і заносілі ў хату станкі. Так, так, станкі, якія — з дапамогай людзей, безумоўна, — рабілі мацу.
    А вы што думалі? Стаяць людзі з качалкамі і робяць круглыя лісты? Так, раней так і было, але прышлі іншыя часы, і галоўны механік аднаго з заводаў, член КПСС Барыс Вульфавіч Задорнаў, сканструяваў і зрабіў у сябе на заводзе, безумоўна, таемна, тыя два галоўныя станкі і «трамбоўку». I меў потым таксама нейкую капейку з кожнага кілаграма. Праз некалькі гадоў эксплуатацыі Задорнаў прадаў станкі старэйшаму падрада Довіду. Гэтак ён, Довід, зрабіўся поўным гасладаром падрада: сам наймаў працаўнікоў, у асноўным сваякоў, сам дамаўляўся, сам плаціў.
    Пяклі мацу па начах, пачынаючы гадзін з шасці вечара. Да гэтага часу ужо некалькі гадзін палілася ў печцы, каб набраць патрэбную тэмпературу, якую потым увесь час падтрымлівалі, падкідаючы дровы. Ужо стаяў напагатове ўвесь канвеер: табурэтка з вялікай міскай у куце, побач — некалькі вёдраў з вадой і мука. Тут праходзіў замес. Ён лічыўся цяжкаватай працай. Рыўка была ў ліку некалькіх жанчын, якіх бралі на гэтую працу. A далей ішла трамбоўка. Ну, тут заўсёды працаваў Паўлік. Амаль ніхто не ведаў прозвішча гэтага трыццацігадовага гоя1. Ён быў высокі, дужы, мог шмат выпіць. Але не «на мацы», безумоўна. Гадоў праз дзесяць ён усё ж такі спіўся, паспеўшы папрацаваць усе гэтыя гады першым у горадзе запраўшчыкам двухлітровых сіфонаў з газіроўкай.
    Але вернемся да Паўліка трыццацігадовага. Яго праца лічылася самай высокааплатнай і самай цяжкай. Паспрабуйце гадзін трынаццаць запар з Рыўкінага замеса рабіць цеста, якое праз гадзіну зробіцца мацой. Паўлік кідаў «прадукцыю» Рыўкі на стол і пачынаў спачатку лупцаваць яе рукамі, а потым трамбаваць: падкладваць пад трубу, падымаць і апускаць яе, замацаваную на канцы спецыяльнага, метр на метр, стала, душыць, душыць цеста, пераварочваючы яго, складваючы, потым зноў распластоўваць. He кожны маляр мог адужаць такую справу. Чаму маляр? Таму што гэта была самая папулярная сярод маладых яўрэяў высокадаход-
    ’ Гой — не яўрэй (ідыш).
    ная праца. У малярных брыгадах працавалі на дзевяноста працэнтаў яўрэі, маладыя, дужыя, задзірыстыя. Амаль штодня пасля працы яны заходзілі ў кавярню і бралі свае сто грамаў з «прычэпам» — гарэлку і куфаль ліва. А потым ішлі дахаты. Рускія члены брыгады ўхуткім часе пачыналі разумець ідыш, размаўляць на ім. Але калі Паўлік раптам па нейкай прычыне не мог прыйсці, маляры выдзялялі для гэтай працы двух чалавек.
    Пасля трамбоўкі гатовы кавалак цеста паступаў на станок, на валікі. Там Дора, жонка Довіда, прапускала цеста праз валікі туды-сюды, патанчаючы яго да патрэбнай таўшчыні. Круціў кола станка хтосьці з мужчын. Калі круціць кола на працягу паловы сутак, можна застацца без рук. Так казаў круцільшчык Моцік.
    Але вось ужо суцэльная стужка цеста пацягнулася да другога станка. Там таксама валікі, але з іголкамі. 3 гэтага станка выходзіць стужка з дзіркамі. Ну, усё, далей самая танная праца: стужку разразаюць на кавалкі і вешаюць на тонкія двухметровыя палкі, па пяць-шэсць штук на адну. А далей ужо «зэцар», той, хто працуе ля печкі, распластвае лісткі, крутануўшы палку прама ў печцы. Гэта таксама вельмі цяжкая праца. Адстаяць ля гарачай печкі ўвесь час немагчыма, і таму Довіда замяняе цётка Геня, у якой, нягледзячы на яе шэсцьдзесят, «яшчэ няма ціску». Зэцары працуюць па дзве-тры гадзіны, па чарзе, потым адпачываюць. Маца ў печцы. Вось тут трэба ўпільнаваць, заўважыць патрэбную кандыцыю і вялікім саўком выцягнуць лісты на свабоду, на стол. Ну, усё. Амаль. Цяпер маца астыне, і яе складуць у белую навалачку ці прасціну, завязаўшы pari. А яшчэ лепш — у вялікі чамадан. Картонныя скрынкі з’явяцца пазней.
    I вось пацягнуліся ў хату людзі, пакупнікі мацы. Сёй-той з іх ужо быў у нас раней, удзень, заносіў муку і навалачкі. Але большасць пякуць яе з падраднай мукі. Ім кажуць, калі прыйсці, і яны прыходзяць у гадзіну ночы, у дзве, самі складваюць цёплую мацу ў прынесеную тару, разлічваюцца з гаспадаром хаты і сыходзяць у цемру са сваімі пяццю-дзесяццю кілаграмамі на спіне. Тыя, хто пёк больш, дваццаць-трыццаць кілаграмаў, пры-
    язджалі на Яшавым таксі. I Яша развозіў кліентаў па хатах. 3 ім дамаўляліся загадзя, каб ён узяў начную змену. А тыя, хто не мог забраць мацу свежанькай, з’яўляліся раніцай. Выслізгвалі з двара, азіраліся па баках, хутка пераходзілі на другі бок вуліцы і спяшаліся дахаты.
    У нашай хаце за перадвелікодны месяц пяклі мацу тры-чатыры разы. Шмат гадоў запар. Я сустрэў многа новых людзей. Некаторыя былі зусім не падобныя да яўрэяў, але яны былі «нашы». Некаторыя «вялікія яўрэі» — дырэктары заводаў, інструктар райкома партыі, два старшыні калгаса, да нас самі не прыходзілі. Дасылалі жонак. Іх «абслугоўвалі» вельмі ўважліва, таму што шанавалі мужоў. Яны заставаліся яўрэямі, нягледзячы на партбілет у кішэні.
    Падчас разліку падлічвалі выпушчаную прадукцыю, дзялілі грошы. Між іншым, мне таксама сёе-тое перападала. Памятаеце, разрэзаныя кавалкі стужкі трэба было развешваць на палкі? Дык вось, гэтым займаўся я, мяняючыся з кім-небудзь з падрада. To вешаю на палкі, то кручу кола валікаў з іголкамі, каб не заснуць. He, школу я не прапускаў, я быў выдатнікам. Проста ў нас пяклі найчасцей у ноч з суботы на нядзелю.
    Увечары ў панядзелак зноў заязджалі ў двор санкі і перавозілі станкі і ўсё астатняе ў чыюсьці іншую хату, і там усё паўтаралася.
    I прыходзіў Пэйсах. Сінагогі ўжо і... яшчэ не было. Міньян' збіралі ў каго-небудзь дома. У горадзе было два міньяны. Вярталіся бацькі і дзяды прасветленыя, вясёлыя: «Лутйонтэф\» — «Са святам!», «У наступным годзеў Іерусаліме!» Вінаградная настойка, свая, дамашняя, талеркі і відэльцы з другой шафы, вялікая талерка для мацы (яна ў мяне дома зараз, ёй год пяцьдзесят, не менш). Тата расказвае, а я ўжо чакаю ежы, смачнай-смачнай. Пэйсах у хаце!
    1	Міньян — яўрэйская малітоўная група (удакл. аўтара).
    Мы штогод ездзілі ў Т., тата і я. Тата — пачынаючы з пасляваенных гадоў, я — з тае пары, як мне споўнілася дзесяць.
    Маленькі гарадок з некалькімі доўгімі вуліцамі, адна-двухпавярховы. А на выездзе з гарадка, на ўзгорку, — гета. Унутры агароджы — помнік і сосны.
    Калі я быў яшчэ не дарослым, да гэтых соснаў, бачных з усіх бакоў, прыходзіў тата разам з цёцяй Фрэйдай. Гэта было ранкам, калі раса яшчэ абмывала ногі. Яны дабіраліся пешкі больш за гадзіну. Цёця Фрэйда — сваячка, яе брат быў жанаты на татавай сястры. Да вайны. Мы спыняліся напярэдадні ў цёці Фрэйды. Я яшчэ спаў, калі яны ўжо вярталіся. Потым мы снедалі і ў абед з’язджалі аўтобусам дахаты. Тры гадзіны язды, не дужа далёка. Звычайна гэта адбывалася ў канцы лета.