• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзе ўзяць крыху шчасця  Давід Шульман

    Дзе ўзяць крыху шчасця

    Давід Шульман

    Выдавец: Радыёла-плюс
    Памер: 296с.
    Мінск 2005
    50.31 МБ
    — Дарагія сябры! — Юзік, дзядзька, пастукаў відэльцам па келіху, і застольны гул скруціўся, адкаціўся на час за сцены залы. — Дарагія сябры, усё ў жыцці змяняецца ў свой час. Вось мой пляменнік Эдзік, якога я, здаецца — яшчэ зусім нядаўна, вучыў хадзіць і катаў у калясцы, вырас, мяркуючы па вашых выступленнях, у нармальнага чалавека. Што ж, мне, як яго найбліжэйшаму сваяку, не схаваю, вельмі прыемна. Ведаеце, выпадковага нічога не бывае, ні ў гісторыі, ні ў сямейных адносінах. Эдзік выгадаваўся ў простай сям’і, дзе ўсё дасягалася сваёй працай. На жаль, у нас не было багатых сваякоў, не атрымалі мы і спадчыны. Мы жылі як усе, з капейкі. Працавалі кавалямі і шаўцамі, плытагонамі і, як я, малярамі. Але дзеці нашы пайшлі наперад. Сталі інжынерамі і лекарамі, настаўнікамі і юрыстамі, музыкамі, як вось і мая дачка. Дзякуй за гэта Часу, што стаяў на двары. Часу жорсткаму і вераломнаму. Калі б вы ведалі, як цяжка ім было вучыцца. He, з мазгамі ў дзяцей нашых, дзякаваць Богу, заўсёды было добра. Вось таму і было цяжка. Дзяліцца будучыняй хтосьці там, — ён паглядзеў на столь і ўказальна выставіў вялікі палец правай рукі, — не жадаў. I аралі нашыя дзеткі, як кажуць, дзень і ноч, каб вось на такіх застоллях пачуць прызнанне сваіх дасягненняў. Міне яшчэ колькі часу і яшчэ пры нашым жыцці тыя, хто застаецца жыць тут з прычы-
    ны, як сказала Ніна — «нам вось няма куды з’язджаць», зразумеюць, чаму яўрэі зрушыліся з месца. Ведайце, што толькі не з-за ежы і не з жадання зарабіць вялікія грошы. У тумане будучыні майму пляменніку яшчэ трэба будзе прайсці свой шлях сумневаў і страхаў. I, магчыма, яшчэ ён будзе марыць пра мінулае, калі сучаснае яму не недта спадабаецца. Але не дай Бог. He хачу яму гэтага жадаць. Хоць настальгія — гэта не толькі тое, што было... Давайце вып’ем за тое, каб Эдзіку было добра там, а нам, тым, хто застаецца, было б добра тут, каб часовыя цяжкасці не пагражалі непатрэбным пастаянствам. Вып’ем, сябры!
    Потым плакалі, вохкалі і танцавалі. Эдзік таксама ап’янеў, але не кепска, не цяжка. I ўсё яму падабалася. Падумалася пра тое, што такі так, дабіраць сваё жыццё ўжо дакладна ён будзе ў другім месцы. Змяняе клімат. Можа, гэты клімат яго не паб’е? Прафесіяналаў мала, і іх цэняць. Будзе зноў укалваць, не прывыкаць. Карацей, наперад і далей, зялёнае святло! Вызваляем свае мазгі для новых ідэй!
    Музыка запоўніла рэстаран, улілася ў чаркі з гарэлкай і ў келіхі з віном, асела на лямпах і аконных фіранках. Усё, жыццё пад гэтым небам было ўпакавана. Заставаўся пах. У кожнай радзімы свой пах і прысмак...
    Імперыя рухнула праз год з невялікім. Эдуард Шыман да таго часу працаваў яшчэ рукамі. Але «напрацаваў» на ўзнос для сваёй кватэры і ўсяліўся ў яе ў дзень нараджэння былой імперыі — сёмага лістапада. Чырвоны сцяг ён не вывешваў. Але ўспомніў дэманстрацыі і настрой...
    Зараз ён адчуў сябе вольным і быў шчаслівы.
    РАКА ДЗЯЦІНСТВА
    Безумоўна, Мішка быў запісаны татарынам, па маці. Міхаіл Мотавіч Інкудзінаў. Мота Шуў, яго тата, не пярэчыў. Ён разумеў, што ў Савецкім Саюзе татарыну лягчэй зрабіць кар’еру. I ўсё ж такі ўсім сваім сынам Мота даў яўрэйскія імёны і зрабіў брыс'. Акрамя Мішкі-Маісея, былі яшчэ Лёва і Яша. Яша ростам пайшоў у маму, ніжэй за сярэдні, а вось першыя два пайшлі ў бацьку: пад два метры, дужыя, каржакаватыя.
    Школу скончыў толькі Мішка, вячэрнюю. Таму што пасля восьмага класа разам з сябрам, Віталем Свідзерскім, пайшоў у армію, выхаванцам. Служылі і вучыліся. А ў дваццаць два абодва зрабіліся прапаршчыкамі. Віталь на гэтым спыніўся. Таму што далейшым месцам службы была Германія, мара ўсіх вайскоўцаў. Там ён ажаніўся з сержанткай са штаба. I пачаў абанучвацца. Дахаты, да бацькоў, ішлі пасылкі з рэчамі і посудам. А раз на год, на адпачынак, яны прыцягвалі з Германіі пяцьшэсць чамаданаў, амаль непад’ёмных.
    Мішку ў Германію не пусцілі. Таму што ўсё ж Мотавіч. I Мішка паступіў у інстытут, на вайсковага юрыста. Ажаніўся ён у дваццаць пяць з Галкай Скварцовай, якая жыла на Прыбярэжнай.
    Мота Шуў на гэты момант з Тасяй развёўся і вёў вольны лад жыцця. Гады былі перадпенсійныя, а кватаранткі, што змяняліся два разы на год, — саракагадовыя. Як раз уварвалася ў грамадства пошасць жыцця: п’янства, чэргі... I Мота таксама адпойваў сябе віном дзеля аднаўлення душэўнага балансу. Разам з кватаранткамі. Грошай з іх Мота не браў. Тыя жылі за прыборку і сужыцельства. Але калі прыязджаў Мішка, кватаранткі знікалі. Ці перабіраліся спаць у лазенку.
    1	Брыс — абразанне (ідыш).
    Мота апранаў тое, што было год дзесяць таму святочным касцюмам, светлую кашулюў палоску і... сандалі набосую нагу. I дзе ён даставаў такія дзіцячыя сандалі сорак пятага памеру?
    Мота ганарыўся Мішкам. «Хоць адзін, — казаў ён, — выбіўся ў людзі». Бо Лёўка, адсядзеўшы за хуліганства тры гады, працаваў слесарам, а Яшка, які жыў з мамай, быў наогул грузчыкам, гэта значыць чалавекам без кваліфікацыі. Мота, праўда, таксама зорак з неба не схапіў. Усё жыццё адпрацаваў слесарам. Алетутвінаватая вайна, потым пяцідзесятыя-антысеміцкія...
    Мішка па заканчэнні інстытута паступіў у акадэмію і зрабіўся вайсковым пракурорам. Калі ў першыя гады падчас прыездаў ён яшчэ начаваўу Моты, а Галка — у сваіхбацькоў, тоўапошнія прыезды ён Моту толькі наведваў, а жыў у цешчы.
    Часам адпачынкі Віталя і Мішкі супадалі. I тады Мішка не вылазіў з хаты бацькоў Віталя. Яны жылі на беразе рэчкі. Стаяла лета, цёплая раскоша, пахла сенам і яблыкамі. I Мота жыў у трохстах метрах...
    Падчас свайго апошняга прыезду, ужо падпалкоўнікам у трыццаць чатыры гады, Мішка, як звычайна, прыйшоў да мяне. Вось жа якое дзіва. Акружэнне ў яго было, апрача бацькі, зусім не яўрэйскае. А першым, каго ён наведваў пасля бацькі, былі наша хата і я. Блізкімі сябрамі мы ніколі не лічыліся, я і старэйшы на чатыры гады. Суседзі, так, і яўрэі. Мы рабілі «лехаім»\ збіўшыся з ліку, сядзелі і марнавалі час на лянівыя нешматслоўныя размовы. Часам ён нечакана захапляўся і рабіўся балбатлівым, бы футбаліст пасля ўдалай гульні. Потым раптоўна змаўкаў, як быццам згадаў штосьці такое, што прымушала яго зноў сябе кантраляваць. У яго ўжо гадаваліся двое дзяцей, круцілася ў хаце фігурыстая жонка, і сам ён быў высокі атлет, з буграмі мышцаў і глыбокімі залысінамі на галаве.
    4	Лехаім! — За жыццё! (тост) (ідыш, іўрыт).
    Мота купаўся ў белых кальсонах з тасёмкамі ўнізе. Жанчыны на беразе ўзіраліся з цікаўнасцю. Мішка сядзеў у позе радэнаўскага мысляра, дзеці яго гарэзавалі ў вадзе з дзядулем. Мішка залез у рэчку, намыліў мачалку і пачаў церці спіну бацьку. Потым ён паплыў да моста, лёгка і прыгожа.
    Стаяла маё апошняе савецкае лета. Праз паўгода я змяніў мову і надвор’е.
    На беразе мора сядзела невялікая кампанія, чатыры мужчыны. Я б, можа, і не звярнуў на іх увагі, каб не адчуў, што хтосьці «загадвае» мне прыгледзецца. I я прыгледзеўся. Мішка чухаў нос і ўказальным палыдам праводзіў па вуснах, зверху ўніз. Мне загадвалі маўчаць. Як у тым кінафільме. Толькі адбывалася ўсё не ў кавярні, а тут, на беразе мора, у горадзе, дзе я распісаў апошнія пятнаццаць год свайго жыцця. I сядзеў я не за столікам, а на пляжным тапчане.
    Мішка ўсміхаўся, вочы яго размаўлялі са мной. Ён быў амаль як раней. Жыццё ці натура — прычына таго, не ведаю. Прыгажун мужчына, шмат мяса там, дзе трэба. Здаецца, сэрца яго плакала і душа стагнала. Таму што ён пачаў ледзь заўважна пагойдвацца з боку ў бок, і ўсмешка яго зрабілася сумнай і адначасова шчаслівай.
    Колькі можна было глядзець? Хвілін праз дваццаць мае вочы стаміліся. Я апрануўся і адвярнуўся. Сыходзіў з разведзенымі рукамі, усім сваім выглядам даваў зразумець: нельга дык нельга, што зробіш. Пабачыліся, і дзякаваць Богу!
    А ўвечары ён прыйшоў... Мы абняліся, і Мішка заплакаў. Ніколі б не падумаў, што ён такі чуллівы. Але і ў мяне заказытала ў горле. Прорва ў часе. Да крыўднага шмат часу мінула з таго лета.
    Мы пілі гарэлку. Шмат. Памяць часта выкідае са свядомасці тое, што ёй, памяці, спадабалася, а не тое, што нам хочацца. Згадалі танцы ў адным з клубаў. Я там іграў. А Мішка з Віталем, дваццацігадовыя прыгажуны, заўсёды сярод закаханых у іх дзяўчат, пасылалі мне на сцэну паветраныя вітанні. Прыгадалі гарадскі парк, дзе аднойчы пабіліся з п’янюгамі з залінейнага раёна. Нашая яўрэйска-польская каманда выйшла з поля бойкі без адзінага сіняка. А тыя павалакліся да калонкі змываць чырвоныя сляды са сваіх тупых мызаў. Згадалі нашую вуліцу і сябе на ёй, калі мы былі маладзейшымі і «лепшай якасці».
    Калі мае хатнія паляглі спаць, ён сказаў: «Калі зраблюся старым, аднойчы прыйду і раскажу пра сябе. Можа, ты мяне пачнеш паважаць, як грабца на рацэ, што кіруе сваю лодку да вытокаў. Я ў цябе заначую, добра? У такім выглядзе мне з’яўляцца нельга. Вось толькі пазваню». Ён дастаў з кішэні мабільнік, выйшаў на балкон і з кімсьці гаварыў некалькі хвілін. Потым папрасіў мяне паслаць яму там жа, на балконе.
    Ранкам, як толькі развіднела, Мішка пайшоў. Уночы, у сне ён штосыді казаў на чужой мове. Я вярнуўся ў спальню і да ранку «перагортваў» тое Мішкава жыццё, пра якое мне было вядома. I не знаходзіў нічога дзіўнага. Ніякіх фактаў, каб узяць след.
    Быў асенні вечар. За акном імжыў дождж, вецер круціў мокрыя лісты, журба запаўзала ў душу. Але згадалася сказанае кімсьці, што ў роднай краіне хмары з градам здаюцца хлебам з соллю. А я быў пад дахам сваёй хаты. Бадзяўся па нетрах памяці. Мроі-ўспаміны пра дзяцінства, дзе лятаюць матылькі і пчолы, дзе гультай кот ляжыць на ганку хаты...
    Зазваніў тэлефон.
    — Дзень добры, гэта Мота Шуў. Міша прасіў перадаць, што ён не паспеў пастарэць. Але што ўсё жыццё рабіў патрэбную справу.
    — Мота, Вам колькі год?
    — Васемнаццаць. Прабачце, але я больш не магу гаварыць. Да пабачэння...
    Следам за намі ідзе рака дзяцінства, верная мясцінам, па якіх у апошніх снах ісці нам...
    ВЕРКА БЕЛАВА
    У мяне быў гешэфт' з Лёнікам. Ён вярнуўся з Канады, пахваліўся, што добра папрацаваў там. Я зразумеў, што ён пры грашах. Мы дамаўляліся некалькі дзён, потым адчынілі рэстаран. Купілі ўсё, што было патрэбна, нанялі трох чалавек. Я любіў рызыкаваць. А яшчэ калі рызыка здольна прынесці прыбытак...
    Галава ў Лёніка не надта працавала. I не пра ўсё мела сэнс яму расказваць. Ён, дарэчы, і не дапытваўся, калі я не заікаўся наконт грошай. А выпускаць з рук вялікія грошы для нас яшчэ час не прыйшоў.