• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзе ўзяць крыху шчасця  Давід Шульман

    Дзе ўзяць крыху шчасця

    Давід Шульман

    Выдавец: Радыёла-плюс
    Памер: 296с.
    Мінск 2005
    50.31 МБ
    — Слухай, ты здаровы? — меў такую звычку пачынаць са мной гутарку Лёнік, што, шчыра кажучы, выклікала ў мяне пярэпалах.
    — Здаровы. Чаму пытаешся?
    — Будзе здароўе, усё будзе, — паўтараў ён. Гэта, напэўна, там, у Канадзе, набраўся Лёнік разумных гутарак. I наогул ён змяніўся. Да выезду тут гарэзаваў, як і ўсе. Цяпер не напіваўся і не мацюкаўся. Гэта нават часам перашкаджала ў здзелках.
    Лёнік падабаўся жанчынам. Яны, безумоўна, любяць парагатаць і павесяліцца з якім-небудзь жартаўніком. Але, шчыра кажучы, не дужа шануюць такіх мужчын. Разважаюць жанчыны даволі практычна: весялун не так заўзята зарабляе грошы...
    Да Лёніка падруліла Верка Белава. Я даўно зразумеў, што гэта норма: ціхага чалавека чорт акруціць. Безумоўна, не мая справа, што Верка Белава вырабляла з Лёнікам. А што я мог? Ён перастаў з’яўляцца. Калі я, нарэшце, пайшоў на яго здымную кватэру, аказалася, што ён кудысьці з’ехаў. «I не адзін», — паведаміла гаспадыня. I тады я падумаў, што BepKa Белава даб’е наш бізнес. Без Лёніка я нічога не варты: усе грошы ў яго.
    1	Гешэфт — справа (ідыш).
    Больш я Лёніка не бачыў. Неяк адзін знаёмы, калі я ўжо зачыніў усе рэстаранныя справы, расказаў мне, што цягаўся Лёнік з Веркай па некалькіх краінах, нават завітаў у Канаду, дзе яна яго і кінула. Сышлася з іншым, і той звёз яе ў Германію.
    А яшчэ я доўга спадзяваўся, што Лёнік прыедзе назад. Ці дашле мне ўзаемадапамогу.
    СЮЖЭТ ЯШЧЭ РАСПІШАЦЦА
    У гасцінічным нумары за сталом сядзелі тры былыя: галоўны інжынер, галоўны эканаміст і галоўны энергетык. Вельмі буйнога завода. У тым, савецкім жыцці. Уся тройка выехала яшчэ з Саюза.
    Сустрэча была традыцыйная. Штогод, у сакавіку, гаспадар нумара накрываў столік, і былыя інжынер і энергетык, прыхапіўшы з сабой «паліва для запраўкі», спускаліся з гарадской гары да мора, дзе эканаміст бавіў свой тыдзень адпачынку.
    — Гэта ж трэба, каб я, эканаміст, і не звычайны, а галоўны, гэтак праляцеў! Мала таго, што выплаціў трыццаць тысяч «зялёных» за гэтую здаецца ўласнасць, дык яшчэ пяцьсот даляраў штогод мясцовага падатку. Вы ўяўляеце, якую тут афёру правярнулі? Мой нумар прадалі пяцьдзесят два разы! За гэтыя бабкі я б у любой гасцініцы жыў каралём! I колькі год! Суцяшаюся тым, што ўсё адбылося на світанку майго алімства. I ў мясцовых ашуканствах я быў сляпы, глухі і бездапаможны. Хай сабе. Затое тут прыгожа, а на гэты раз і зусім ціха.
    Вы, безумоўна, трэніраваліся? Таму што, як бачыце, уся гэтая батарэя, — ён паказаў на столік, напалову заняты пляшкамі з алкаголем, — павінна сёння стрэліць. У бойку, таварышы!
    Ім было па пяцьдзесят з гакам. Усё трое былі паўнамызыя. Маршчыны не прыжыліся на іх тварах, бо не адшукалі свае дакладныя месцы. Праз год-два, магчыма, яны з’явяцца і замацуюцца. Бо жыццё накручвае на спіраль і хваробы таксама.
    — Вы чуеце, я п’ю таблеткі! — Гэта эканаміст, ён напаўняе шклянкі да паловы «трыма сямёркамі», брэндзі.
    — Я таксама.
    — I я, на жаль. У Ізраілі пасля лаўстагоддзя ўсе ядуць кадурым'. Нават калі не вельмі патрэбна. Але наперад ядуць. Такая
    1 Кадурым — таблеткі (іўрыт).
    сістэма. А паколькі з алкаголем яны несумяшчальныя, то прапаную на сёння пра аптэчныя справы забыцца. — I галоўны інжынер, як найстарэйшы паводле пасады, прапанаваў выпіць, натуральна, за сустрэчу.
    Нумар быў двухпакаёвы. Жонкі таўкліся каля таго месца, што называецца кухняй. Паплыў пах гарачай стравы... Пілі за кожнага паасобку, потым за кожную. Цудоўна дурэлі. Потым тройка былых выйшла на балкон. Двое адразу ляглі на крэслы, а эканаміст трымаўся за парэнчы. Заняліся далёкімі ўспамінамі, а таксама церабілі і дзень учарашні — ізраільскае жыццё. Мінулае заўсёды застаецца адным і тым жа, але згадваецца заўжды па-рознаму. Дапаўняецца адчуваннямі сённяшняга дня.
    — He, кім мог я, галоўны эканаміст, тут працаваць? Іўрыт не даўся. I пайшло: шафёр, электразваршчык, гандляр мэбляй, гандляр мясам і рыбай, шаўкаграфшчык, у сэнсе, наносіў фоткі на футболкі, а цяпер вось гандлюю сувенірамі з шутафам'. Часам думаю, няўжо гэта я, «гуманіст», у сэнсе гуманітарый, прамацаў усё гэта жыццё сваімі рукамі? Хай сабе вы абодва тэхнары, вам ручкамі звыкла. А я? Вось што жыццё, аказваецца, вырабляе. I ты яму ўдзячны за гэта. Бо ўзняўся на ногі, дапамог дзецям з кватэрамі і сам яшчэ ў дадатак уліп у гэты гасцінічны нумар. Але што мяне ўражвае, як былога эканаміста, гэта кошты. Прыязджаю ў гараж, нешта з машынай. Я ж гуманіст, у тэхніцы не надта. Дык вось, гаспадар гаража, яшчэ не раскрыў капот маёй «міцубішкі», пачмокаў вуснамі і схіліў галаву набок, згадаў, што ў яго ў хаце чацвёра дзяцей і назваў дзевяцьсот дзевяноста шэкеляў. Разумееце, не тысячу, а дзевяцьсот дзевяноста. Еду ў іншы гараж. Там сітуацыя амаль не адрозніваецца. Таксама галава набок, погляд па баках, а капот так і не адчынены. I ён называе чатырыста дзевяноста. Я
    ' Шутаф — саўладальнік (іўрыт).
    згаджаюся. Таму што майстар хоць і малады, але, кажуць, добры. 3 далейшай балбатні высвятляю, што ў яго ўжо... двое дзяцей. Толькі двое пакуль, а не чацвёра, як у тым гаражы. А з зубамі што?
    — Я вось зрабіў здымак. Секундная справа — сто шэсцьдзесят шэкеляў. I давялося зуб вырваць. Яшчэ сто сорак шэкеляў. — I галоўны інжынер неўсвядомлена пагладзіў шчаку з таго боку, дзе калісьці рос выдалены зуб.
    — Хлопцы, — эканаміст, намацваючы парэнчы, перабраўся бліжэй да інжынера і энергетыка, што напаўсядзелі-напаўляжалі. — Вы памятаеце Муліка, парторга і загадчыка аддзялення у той нашай стаматалагічнай паліклініцы? Дык вось, нядаўна з ім сустрэліся, пасядзелі, як вось зараз... I расказаў ён, як адкрываў тут свой кабінет. Хто яго, Муліка, ведаў у Ізраілі? Толькі дзесятак чалавек з нашага горада. А ім, як на злосць, зубы тады не балелі. I пайшоў тады Мулік да свайго старога сябра, калісьці ў медінстытуце разам вучыліся. Толькі Ігаль, былы Ігар — здагадаліся, так? — тут ужо год дваццаць жыў. Накіроўвае Ігаль да нашага Муліка кліентку, з мясцовых, значыць, ёй сказаў, што сам ён надта заняты, а спраў з яе зубамі шмат. Наш Мулік агледзеў рот, на запытальны погляд адказаў, што ў яго як раз ёсць час і ён можа проста зараз гэтай паняй заняцца. Сам разважыў, што працы тут на паўгадзіны, ну, максімум на гадзіну.
    Зрабіў ён працу. Кліентка задаволена пытаецца: «Колькі?» Азірнуўся Мулік па баках, потым паглядзеў на столь, вырашыў, што дзвесце. Але на ўсялякі выпадак сказаў, што трыста шэкеляў. Тая, ні слова не кажучы, аддае яму наяўнымі трыста, шчыра дзячыць і амаль уцякае.
    Праз гадзіну звоніць Ігаль і выдае Муліку такое... «Ты што мяне падводзіш? Я ёй сказаў, што працы тыдні на два. Ты бачыў, колькі ў яе на шыі залатых ланцугоў і пярсцёнкаў на пальцах?
    Я назваў тысячу васемсот шэкеляў. А ты зрабіў за паўгадзіны і за трыста. Ідыёт, каб я да цябе яшчэ каго накіраваў...»
    Мулік не паспеў нічога сказаць у адказ, бо гудкі ўжо паласкалі яго гукапрымальнікі. Але народ у Муліка пачаў з’яўляцца. Тая золаталанцужная кліентка накіравала сваіх сяброў, а сябры — сваіх сяброў. Наогул, Мулік падцягнуў свае кошты да агульнапрынятых і кліентуру не страціў...
    Эканаміст, як гаспадар нумара і становішча, прапанаваў увайсці, бо стол ужо перанакрылі.
    — Сябры, прапаную выпіць за мой юбілей. Два дні таму мне споўнілася пяцьдзесят шэсць...
    — Што гэта за юбілей? Лічба не круглая. Ты, як галоўны эканаміст, у лічбах жа павінен разбірацца.
    — Па-першае, спадар галоўны інжынер, каб вы ведалі, нядобрая рэч — круглыя лікі. Круглыя даты на псіхіку ціснуць. I гэты ціск я перажыў, дзякаваць Богу, год таму. А па-другое і галоўнае, як казаў мой тата, зіхроно ле-враха', кожны год пасля Сарака — гэта юбілей.
    Ад’юбілеілі эканаміста, потым інжынера і энергетыка. Іх дні нараджэння былі месяц таму... Зноў пачалі гутарыць. У гэты прыезд эканаміст казаў больш, чым у астатнія. Ён як быццам выгаворваўся на год наперад. Ці адгаворваў год мінулы? I наогул ён адчуваў сябе ў гэтай кампаніі, як у тым узросце, калі ўсё добра і бяздумна. I ён не ў шортах і красоўках, не ў майцы без рукавоў, а ў касцюме, пад гальштукам, у зручным кабінеце, а побач эканамісты і эканамісткі...
    — Я катастрафічна не падобны да таго, якім уяўляюся сам сабе. Гэтая неадпаведнасць, сябры-калегі, раздражняе. 3 узростам усё болей і болей...
    Энергетык, які прамаўчаў амаль увесь вечар, бо заўсёды быў сам у сабе з той пары, як пачаў мець справу з напружаннем, вадой, газам і іншымі рухавікамі прагрэсу, паглядзеў на
    ’ Зіхроно ле-враха — блаславёна яго памяць (іўрыт).
    поўную шклянку, выказаў сваю думку з нагоды рэплікі папярэдняга лрамоўцы.
    — Ацэнка твайго ўзросту са знешняга боку і ўнутранае самаадчуванне часта не супадаюць. I таму трэба паўтараць сабе: не глядзі так зацікаўлена на гэтую дзяўчыну. Яна ўсё адно лічыць цябе старым казлом. А таму пакуль перакінем і за тое, што мы яшчэ не стаміліся ад жыцця. I ні на што не забыліся, a таму сумленне нас не турбуе.
    Тры былыя сядзелі на балконе. Ці то прыйшоў час цверазець, ці то падзьмуў вецер з мора — гэтай доўгай і шырокай прасторы, дзе пад гарызонтам некалькі гадзін таму сонца само сябе ўтапіла. Ці то накопленая за гады новага жыцця ўпэўненасць у сабе. Ці то зноў эканаміст з нечаканай думкай пра тое, што «алкагалізм добра лечыцца трыперам», але паколькі нам ні тое, ні другое не пагражае, то мы кульнем яшчэ па кілішку. Бо заўтра ад’езд.
    Ад’езды і прыезды падводзяць рысу чагосьці ў жыцці. Больш выразна відаць мінулае, большага хочацца ад будучыні. Тры былыя выпілі за будучыню, за тое, што «груша не ляснулася на зямлю». У іх добрае мінулае! I сюжэт іх жыцця яшчэ распішацца новымі лістамі...
    ЦІ ВАРТА КАЗАЦЬ?
    Калі ён адразу згадзіўся з маёй просьбай, я зразумеў, што з гэтага нічога не атрымаецца: ён падтакваў неяк не па-мужчынску. Сядзелі ў яго ў кабінеце: ён — у сваім фатэлі за сталом, я збоку, на крэсле.
    — Так, так, — ён зноў пацвердзіў. Я глядзеў у яго спачувальныя вочы.
    — Зрабі мне ласку! — Я яго дужа прасіў, з пачуццямі чалавека, які ўсё ж спадзяецца на важнае для яго рашэнне.
    Ён гукнуў сакратарку. Праз некалькі хвілін яна прынесла два кубкі кавы з пенкай. Я зноў у двух словах паўтарыў сваю просьбу. Усё здавалася зразумелым. Ён нават цішком пазяхнуў, і позірк яго, здавалася, занепакоена накіраваўся ў нейкую далечыню.