• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзе ўзяць крыху шчасця  Давід Шульман

    Дзе ўзяць крыху шчасця

    Давід Шульман

    Выдавец: Радыёла-плюс
    Памер: 296с.
    Мінск 2005
    50.31 МБ
    Яго цесць, што сядзеў за сталом, падпольны гарадскі разнік Шмуэль Каган, усміхаўся ў сівую бараду.
    Філіп нарадзіўся праз год. Быў спартыўным хлопцам і выступаў потым за межамі. Працаваў масажыстам у зборнай па веласіпедным спорце. Але гэта ўжо асобная гісторыя.
    Год дваццаць таму пра клубы па інтарэсах гаворка яшчэ не вялася. Іх проста не было. Нашым клубам зрабілася гарадская лазня, па чацвяргах, з пяці да дзевяці вечара. Мы прыязджалі ўсёй кампаніяй, займалі дзве доўгія лавы, паўгадзіны ішло на прывядзенне навакольнай прасторы і парылкі ў належны санітарны стан, а потым... пачыналася асалода. Вымачаныя ўтазіках венікі і пазелянелая ад іх вада пачыналі дзейнічаць. Парылка, памыўка, калі ляжыш на лаве і цябе пераць венікам і мыюць мылам, і робяць «душ» з кіпеня, што валіцца з веніка, потым гарачы венік прыкладаюць да пятак і пояса... I мыюць гэтай зялёнай ад лістоў вадой, і масажыруюць. Усе навучыліся ў Філі. A
    потым зноў парылка і халодны душ. А мехайе...' Піва, сёе-тое памацней. I гутаркі, гутаркі. Мы выходзілі з лазні ў цемру, сядалі ў машыны, уключалі адны і тыя ж касеты, і кожны думаў ужо пра наступны чацвер.
    Потым аднойчы гутаркі змяніліся дзеяннямі. I вось ужо, дзякаваць Богу, мы тут, у Ізраілі. Усе, апрача Філіпа. Жывем, праўда, у розных гарадах — праз працу. Але як мінімум дватры разы на год сустракаемся па чарзе то ў аднаго, то ў другога. А месяц таму нарэшце вярнуўся Філя. Натуральна, сабраліся. Я запрасіў усіх да сябе. Красавік яшчэ не лета, і зусім не горача. Зняў невялікую кавярню на беразе, запрасіў Юру-музыку. Калісьці ён на світанку нашай рэпатрыацыі занатоўваў пад матуліну дыктоўку словы песень на ідышы. А потым някепска раскруціўся, дарэчы.
    Усё пачалося амаль ідылічна. Перад захадам вырвалася сонца з аблокаў, кінула апошні згасаючы прамень на мора, адлюстравалася ў вокнах гатэляў, папунсавела, папляскацела і адышло ў ваду. А мора было нерухомым, ледзь заўважна ўздымалася і ападала, як быццам дыхала...
    — Хлопцы, мы ў казцы! — Гэта Філя. Ён, натуральна, упершыню ў Эйлаце. — Я табе зайздрошчу, — кажа Філя мне.
    — Дык у чым справа, перасяляйся. Толькі ўлічы, што млявасцю і спёкай тут вее паўгода. Сонца проста засынае ў пачатку дня і прачынаецца толькі пад вечар, паспеўшы моцна надыхаць спёкай.
    — He, дзякуй, шаноўны. Яшчэ зарана, не агледзеўся ў цэнтры.
    Мы сядзім на беразе, пасмоктваем піва і размаўляем. Але вось Юра кажа, што ён гатовы. Я прасіў яго зрабіць што-небудзь незвычайнае. Ён пытаўся, што менавіта, а я казаў: не ведаю. Мы амаль разам пачыналі жыццё і ўжо шмат год сябруем.
    1	А мехайе — кайф (ідыш).
    I ўсё ж такі так! Нас пяцёра ў гэтай кавярні, больш нікога. Юра пяе на ідыш. Мы, яшчэ цалкам цвярозыя, кладзем рукі на плечы адзін аднаму і танцуем. Мы танцуем так упершыню ў жыцці. Заўсёды гэта рабілі парамі і з дамамі, а сёння, мужыкі за сорак, мы зрабілі гэта нечакана, не дамаўляючыся. Менавіта так. Напэўна, гены загаварылі. 3 гадамі заўважаеш, што набываеш у сваіх поглядах, у знешнасці, у паводзінах штосьці ад бацькі, дзеда, напэўна, ад іншых продкаў. I ўсё гэта пастулова праяўляецца. Выткалі, напэўна, тканіну нашых лёсаў і паводзінаў там, наверсе, куды сышлі ніткі ўчынкаў і спраў продкаў нашых і ўжо нашыя таксама.
    Саша заўсёды лічыўся самым гаманлівым, ведаў шмат розных гісторый і показак. Яшчэ б, ён жа меў справу з ратамі. Зараз, між чаркай і вуснамі, застыў яго тост «за сустрэчу, за цудоўны вечар».
    Пакуль Юра браў пару акордаў гэтай вядомай песні, мы і выпілі па першай. А паміж першай і другой перапынак невялікі. I расчулены Філіп, які не бачыў нас амаль дзесяць год і павернуты на пачуццях, што атрымаў за месяц, сказаў проста: «Мы сёння нап’емся». Тост прагучаў, і ўсе сцвярджальна кіўнулі.
    Надумаліся прыняць па трэцяй, «а потым антракт». Лёва калісьці быў музыкантам: скрыпач, кантрабасіст, гітарыст. Адзін час гэтым і карміўся, у вядомых, між іншым, складах. Але потым усё ж такі вярнуўся да інжынерства. I зрабіўся ў трыццаць два галоўным на вельмі буйным заводзе, нягледзячы на прозвішча Глюкман. He, Лёўка — гэта галава.
    — Я прапаную памянуць нашых бацькоў. Дзякуючы ім мы зрабіліся тымі, кім зрабіліся.
    Нашыя бацькі былі старэйшымі за маці год на дзесяць. Гэта былі пасляваенныя шлюбы. Яны вярнуліся з фронта, дарослыя мужчыны, і ажаніліся з дзяўчатамі, што прыехалі з эвакуацыі. Многа і цяжка працавалі, а год пад пяцьдзесят пачалі збірацца па суботах і святах у міньяне, на кватэры ў «фатаграфшчыка»
    Моні. Мой тата быў а габе, стараста, а чытаў Тору і трубіў у рог па святах дзядзька Лёва-бляхар, здаравяка, тата Макса. У Макса залатыя рукі. Ён быў там хірургам найвышэйшай катэгорыі. I ростам, і сілай пайшоў у бацьку. Чэмпіён інстытута па вольнай барацьбе тры гады запар.
    Бацькі выконвалі адвечную яўрэйскую мару: даць сваім дзецям больш, чым атрымалі самі. Яны былі традыцыйнымі яўрэямі: краўцамі і шаўцамі, печнікамі і кавалямі, інжынерамі і юрыстамі... Яны бачылі яўрэйскія сны, яўрэйскім жыццём жылі і паміралі яўрэйскай смерцю, дома, на сваім ложку... Калі мы з Лёўкам ад’язджалі вучыцца, тата прамовіў словы, сэнс і разуменне якіх дайшлі да мяне пазней, са сталеннем. «Ніхто не пачынаецца з нічога. Адзін Бог бясконцы. Кім жа ты пры Ім? Будзь сабой, і не больш. Усё было. Усё будзе. He будзь першым і апошнім. Пастарайся не зрабіцца дурнем...» Тады яшчэ ўсе былі жывыя, і стаяў жнівень, сонца пякло, і вецер нёс пах скошанай травы...
    Мы выпілі, усталі і абняліся. Саша заплакаў. Яго тата адышоў першым... Юра заспяваў «Майн штэтэле Бэлц»1. Чаму мы плачам? Яшчэ не старыя, і жанчыны нас любяць. Можа, таму што ідыш і бацькі? I ў глыбіні душы мы ўсё адно ў дзяцінстве, у найлепшай пары. I бацькі гутараць з намі на мамэ-лошн? Добрыя людзі заўсёды дзеці. А мы, здаецца, някепскія.
    Слёзы побач з весялосцю. Так зладжана яўрэйскае жыццё. Мы пяем і танчым. I незразумелыя Машыко, гаспадару кавярні, словы нашых песень, незразумела, чаму мы плакалі, а цяпер радуемся жыццю.
    Выйшлі пасмаліць. 3 мора ўжо дзьмуў вецер. Ён рагатаў у валасах і гладзіў тых, хто палысеў
    А Юра зладзіў сюрпрыз. Калі мы вярнуліся пад дах, там ужо былі жонкі, дзеці і... раў Мендэль. Раў гаворыць па-руску, хоць і
    Майн штэтэле Бэлц — маё мястэчка Бэлц (ідыш).
    сабра'. Ён маладзейшы за нас год на дзесяць, і яго мовне можна пазайздросціць. У яго кожнае слова на ідыш пяе. Ужо шмат год Мендэль дапамагае «рускім» уладкавацца ў жыцці.
    — Вас махт а ід? — пытаецца ён у мяне пасля таго, як пазнаёміўся з маімі сябрамі.
    — Іхдрэйзэх2. — А што, насамрэч даводзіцца круціцца, забяспечваць свой узровень жыцця. Але ён ужо не чуе майго адказа.
    — Ай-я-яй! — заспяваў Мендэль і выйшаў у цэнтр, павёў рукамі і пачаў танчыць, запрашаць нас да сябе. I вось мы ўжо робім а дрэйдл3. He, не ізраільцянамі, а яўрэямі адчуваем мы сябе цяпер. У нас а ідышэ нешомэ*. I з гадамі мы робімся ўсё больш яўрэістымі. Ідышкайт нашмат вышэйшы за ізраільства...
    Юра заспяваў пра Яффо. I мы прыгадалі, як год дваццаць таму хтосьці калісьці — тыя часы! — прывёз з Ізраіля бабіну пад тыя яшчэ вялізныя, цяжкія магнітафоны, з песнямі на ідыш. Тут я даведаўся, што спевака звалі Давід Эшэт. Тады гэта было такое свята душы! Мы памяталі гэтую песню пра тэлефон, пра Сцяну Плача, пра будучае вяселле марака... Песні былі запісаны «пад аркестр», а не пад фартэпіяна, як на старых, набытых ва ўцанёнай краме пласцінках па дзесяць капеек за штуку. Дзесяць пласцінак на рубель, як і ўцанёны Сталін са сваёй прамовай на нейкім даваенным з’ездзе.
    Гэта было даўно. А цяпер вось напаўсталы век падпоўз незаўважна. I мы на добрай паддачы. Нашыя паловы з дзецьмі, падзівіўшыся на нашыя танцы і харавыя спевы, з’ехалі. А раў Мендэль з намі. I п’е, як у Пурым5.
    — Ай-яй-яй!
    1 Сабра — жыхар Ізраіля, бацькі якога рэпатрыянты (іўрыт).
    2 Іх дрэйзэх — кручуся (ідыш).
    3 А дрэйдл — рух у танцы (ідыш).
    4 А ідышэ нешомэ — яўрэйская душа (ідыш).
    5 Пурым — свята, калі яўрэю дазваляецца напіцца (удакл. аўтара).
    Ён зноў у цэнтры. Яго танец — быццам малітва-маналог душы, якая радуецца.
    — Ай-яй-яй! — падхопліваем мы, і зноў кола, рукі на плячах адзін у аднаго.
    — Ай-яй-яй! — пяе ў мікрафон Юра. I Машыка таксама з намі. Але ён цвярозы. I разумее толькі «Ай-яй-яй!» А мы на ўвесь голас пяем:
    Шабес зол зайн,
    Мамес зол зайн,
    Шолем зол зайн,
    Шолем аф дэр ганцнер велт!'
    Месяц — начное сонца — глядзеў, як віравала нашая радасць.
    ’ Хай будзе субота, Хай будуць матулі, Хай будзе мір, Мір ва ўсім свеце! (ідыш).
    ЗЕМЛЯКІ
    Пісьменнік Георгій Гігілевіч ехаў з прыватным візітам. Яго, цяжкага на пад’ём, як ён казаў, маючы на ўвазе і свае сто трыццаць кілаграмаў, амаль год упрошвалі два былыя добрыя знаёмыя, што апынуліся ў Ізраілі. He, «апынуліся» — гэта не тое слова. Яны, Міша Ганман і Міша Шыльман, прыехалі туды, і менавітатуды, мэтанакіравана. Хоць маглі, пры вялікім жаданні, апынуцца і за акіянам.
    I вось, пражыўшы ў Ізраілі шмат гадоў, сябры надумаліся выклікаць Жору. Гэта там, для ўсіх, ён быў славутым пісьменнікам Георгіем Гігілевічам, а для двух Мішаў па-ранейшаму заставаўся Жорам-Юрам. Па-першае, таму што знакамітым Георгіем ён зрабіўся ўжо пасля іх ад’езду, а па-другое, таму што Міша Шыльман працаваў з Жорам яшчэ ў раёнцы, а Міша Ганман суседнічаў з будучым пісьменнікам праз два платы. Іх падзяляў дом і двор айца Міхаіла, святара мясцовага храма.
    Пасябравалі Мішы ўжо на заводзе, дзе адзін зрабіўся галоўным эканамістам, а другі — начальнікам цэха. Выклікалі менавіта Жору, а не каго-небудзь з завода, па адной простай прычыне. Міша Шыльман у апошні свой наезд на папярэдняе месца жыхарства (ха-ха, а калі скараціць, атрымаецца таксама ПМЖ) выпадкова сустрэў Жору ў трамваі. I потым яны добра пасядзелі ў адным рэстаране. Афіцыянтка ўважліва паглядзела на іх і так і спытала: «Вам паесці ці пасядзець?» Гадзіны чатыры сядзелі. Шмат гутарылі. У асноўным Міша. Бо Жору забугорнае жыццё, не турпаездка, а менавіта жыццё як працэс, было амаль невядома. А тут лёс-прысуд знаёмых яму людзей, усё адкрытае, і можна нават памацаць словамі гэтыя шмат гадоў іншага жыцця ў іншай краіне.
    Калі Міша вярнуўся дахаты і распавёў цёзку пра тое, як прабавіў час на ПМЖ і ў тым ліку пра пасядзелкі з Жорам, Міша Ганман пасля некаторай паўзы, у якую ён уключыў маленькую