Дзе ўзяць крыху шчасця
Давід Шульман
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 296с.
Мінск 2005
Мне, вымушанаму пакінуць салідную пасаду, было цяжка ўладкавацца на іншую, болыл ці менш падыходзячую працу. Я, быццам рыба на беразе, кідаўся туды-сюды, гатовы схапіцца за самы сціплы кавалак хлеба. Галоўнае — перачакаць кепскія часы. Але тыя, хто мог дапамагчы, трыумфавалі: нарэшце, яны ўбачылі мяне затурбаваным, пераможаным. Гэта страшна — пакутаваць праз непавагу з боку менавіта тых, хто не заслугоўвае добрых слоў.
Я разлічваў на тое, што ён, менавіта ён, дапаможа мне ўладкавацца на працу, хоць якую-небудзь, і такім чынам дасць мне магчымасць зноў дасягнуць духоўнай раўнавагі. Я меркаваў, што прыняць мяне кім-небудзь, уладкаваць будзе яму зусім не цяжка. У яго ж такая вялікая фірма і некалькі невялікіх, дзе, як правіла, заўсёды патрэбныя працаўнікі. У мяне была простая, мінімальная, у рэшце рэшт, бяскрыўдная просьба.
Можа, я памыліўся, што папрасіў у яго выгоды толькі для сябе? I таму мая просьба была нерэальнай? Але ж бываюць
Ці варта казаць?
выключэнні, калі паважаны чалавек мае справу з, як яму здаецца, гэткім жа чалавекам. А гэта ж я, а не яго браты, пазычыў яму калісьці энную суму, з дапамогай якой ён і раскруціўся.
Але хопіць, колькі пра гэта казаць можна. I ці варта?
ЗМАГАР
— Ты бачыш, што ад мяне засталося?
— Наадварот, цябе дадалося.
— Я не толькі пра форму, я — пра змест.
Мы сядзім у адкрытай кавярні, і ён цікуе прагным позіркам жанчын, што гуляюць у гэты пагусцелы вечар па ўзбярэжжы.
— Так, вока бачыць, а зуб... Як ты здольны спакойна жыць у гэтым сваім горадзе-курорце, калі навокал гэтулькі дабра?
Гэта ён да мяне, і рукі яго з цяжкасцю бяруць высокую шклянку з півам. Я яго разумею, бо мы знаёмыя ўжо год трыццаць. Сябрамі і дружбакамі ніколі не былі, але часамі сустракаліся ў адных і тых жа кампаніях у хвіліны радасныя і, на жаль, жалобныя.
Ён старэйшы за мяне год на восем. Але сёння я гэтага не адчуваю, магчыма, таму, што мы не бачыліся год трынаццаць, і нашыя ўспаміны пра даўнія часы (а мы, натуральна, як людзі, што даўно не бачыліся, будзем у іх уладзе) сёння застылі на адных і тых жа падзеях. 3 той толькі розніцай, што ён быў унутры тых падзей, а я — пабочны, але не абыякавы назіральнік. Бо быў дужа малады, цела звінела ад моцы і лёгкасці. I, уздымаючыся ранкам, я быў захоплены толькі адной думкай: што ж у мяне сёння наперадзе такое добрае?
— У вас тут весела і спякотна... — Ён асцярожна вярнуў шклянку на стол. — Ты ж ведаеш, я быў змагаром. I нават тут, у Ізраілі, цэлыя два гады. Цудоўна прыжыўся, вельмі мне пашанцавала. Адзін стары паляк дапамог, выпадковы сустрэчны. Іўрыта яшчэ не было, звязваў нас ідыш. Дай Бог Гершлу да ста дваццаці. Ён мяне ўладкаваў на працу. I пазнаёміў з добрымі людзьмі. Гэты сіпур' пра ўжыванне можна расказваць доўга і прыемна. Мне, мужыку пад пяцьдзесят, пашанцавала. Я на-
Сіпур — аповяд, гісторыя (іўрыт).
ват гуляў яшчэ ў футбол за школу, у якой, як ты здагадваешся, я быў, безумоўна, загадчыкам гаспадаркай.
Машына збіла мяне па дарозе на працу, я ехаў на ровары. Складалі доўга... Празпаўгода, прывязанага да ложка, уздымалі вертыкальна разам з ім, і цела маё ападала. Немагчыма было трываць боль у пазваночніку. Я, ведаеш, крычаў.
На ногі мяне ўсё ж паставілі. Дзякуй усім: I Богу, і лекарам, і сваякам. Але зрабіўся я зусім няўклюдны. Гэта я, змагар. Ты ж бачыў ранкам на моры: памятыя рукі і ногі, гармонікам стамлёны жывот. I з вады я выйшаў толькі з тваёй дапамогай.
Тады, перад выпіскай з бальніцы, страх, як кіла, катаваў мяне. Пачыналася новае жыццё, і я плакаў...
Ён зноў асцярожна ўзяў абедзвюма рукамі сваю шклянку з півам, зрабіў некалькі глыткоў і акуратна, павольна-павольна, вярнуў яе на стол.
— Як табе, Шурык, мой унук? Яму два гады, і ў яго ў роце кавалак каўбасы. А ты бачыў Макса, майго сына? Які ён вялізны і высокі. Ведаеш, чаму ён так выцягнуўся? У яго ў роце таксама заўжды быў кавалак каўбасы з нашага мясакамбіната. Ты ж разумееш, гэта была блатная сыравэнджаная каўбаса. Такой у краме не гандлявалі. А ён яе дужа любіў. Дай Бог маім дзецям здароўя, а каўбасы тут навалам.
Я ўсё чакаў, калі Зямка загаворыць пра іншае, пра той час, калі ён быў змагаром. Недарэмна ж яго блудлівы позірк выбірае з натоўпу, як ён сказаў, «дабро».
— Глядзі, яны спяшаюцца жыць, хочуць шчасця, лёгкасці і знаёмстваў. Ай, зараз усё спрасцілася: звоніш, да цябе прыязджаюць. Разлічваешся і атрымліваеш абслугоўванне. У тыя часы гэта быў цэлы спектакль. Білет, праўда, таксама каштаваў: рэстаран ці добра накрыты столік дома, падаруначкі, паездкі. Але гэта было прыемна рабіць. Ты быў рэжысёрам і з задавальненнем марнаваў пастановачныя. Каханне — гэта самая экстрэмальная сітуацыя. Ведаеш, колькі ў мяне было гэтай экстрымкі?
Усё. Ён раскалоўся. Я таксама добра ведаю, што каханне, з аднаго боку, дар, з іншага — хвароба. I як ён хварэў, я чуў. I чытаў. Тады была невялікая нататка ў мясцовай газеце пра антысавецкі лад жыцця і што паводле рашэння суда...
— Ты памятаеш Любу з паліклінікі? Медсястру, яна сядзела на прыёме з Дорай Львоўнай.
— Дора Львоўна была, здаецца, хірургам?
— Добрым, між іншым, хірургам, залатыя рукі. Я прыйшоў да яе на прыём. Ведаеш, праца цяжкая, нешта расцягнуў у сваім целе. Дора абмацала мяне, сказала, што давядзецца з тыдзень адпачнуць. I ўсё павінна мінуць. Думаеш, я слухаў Дору? Я паядаў вачыма Любу, а яна ўзнялася са свайго крэсла, прайшла за нечым да шафы, нічога там не знайшла і зноў села за стол і так паклала нагу на нагу, што я загінуў. Яна спытала ў Доры, які рэцэпт мне выпісаць. «Толькі спакой, ніякіх рэзкіх рухаў».
«Хворы, вы чулі, без рэзкіх рухаў». Люба здзекавалася... He, ты памятаеш Любу?
— Люба была адной з найпрыгажэйшых жанчын горада. 01, казалі, нягледзячы на гэта, строгіх нораваў.
— Дужа строгіх. Бо яе муж быў начальнікам КДБ.
— Што ты кажаш?
— Ты падумаў, напэўна: куды мне, маляру, цягацца з маёрам, начальнікам КДБ. Падумаў?
— Ну, уявіў сабе.
— Нічога ты не ўявіў. Па-першае, я тады някепска выглядаў, калі без залішняй сціпласці, а па-другое, па тых часах мы зараблялі добрыя бабкі. Цяжка працавалі, але мелі. А грошы — гэта надзьмутыя ветразі. 3 гэтым караблём даплывеш куды хочаш. Безумоўна, я не закідаў яе наяўнасцю. Тады гэта было не дужа прынята. Але элегантны падаруначны марафон, выпадковыя падвозкі на машыне, адны і тыя ж кампаніі, і ў Грузію мы паехалі...
Закажы мне некалькі глыткоў гарэлкі, грамаў пяцьдзесят. Бачыш, як рукі дрыжаць. Зараз трэба не разліць гэтую пару кропель. Цяжка, не ўдаецца мне пакуль. Рукі, як і вусны, многае памятаюць. У іх свая памяць. Дык вось, пра Грузію. Я зняў кватэру, наняў таксіста. Ён прыязджаў па першаму вызаву. Гаспадыня кватэры, жанчына дасведчаная, адразу вызначыла, што мы не муж і жонка. I дала некалькі тэлефонаў, калі мы захочам чагонебудзь дэфіцытна-смачненькага. I яшчэ тэлефон гаспадара невялікай яхты, калі захочам пакатацца асобна, а не ў калектыве турыстаў. I я званіў, і мы каталіся, і быў свет цудоўным!
Ты мяркуеш, прырода гэтак проста над намі папрацавала? Прынесла ўсяго пакрыху і — кульгайце, людзі. Я вось ведаю, самае каштоўнае, што яна ўклала, гэта жывёлу, што жыве ў кожным чалавеку, тое біялагічнае стварэнне, што з’яўляецца менавіта падчас секса.
He аматар я пераказваць падрабязнасці, але першыя дзён пяць-шэсць мы амаль не выходзілі з кватэры. Мы ашалелі.
Эх, выпіў бы я зараз, але больш нельга. Шурык, унучак, табе падабаецца тая дзяўчынка, таксама двухгодка? Ідзі акруці яе. Як табе мой унук? Між іншым, змагар гадуецца.
Свята душы і цела віравала тры тыдні. Вярнуліся мы рознымі рэйсамі. Я на дзень пазней. У аэрапорце сустракаў Монька, калега па працы, абароне і адпачынку. Ён быў на некалькі субот старэйшы за мяне і таму лічыў сябе разумнейшым. «Зямка, асцярожна, маёр нешта пранюхаў». Я і без Монькі ведаў, што курортны раман — маленькая мадэль жыцця. Прыгожа пачынаеш — і сысці прыгожа можна і патрэбна. Але не заўсёды так атрымліваецца. Пачуцці жывуць асобна, самі па сабе. Ты іх не бачыш, пакуты, каханне... Але вох як адчуваеш. I наогул, хіба ад добрага адмаўляюцца? Тым больш, што мы так падышлі адзін аднаму.
Карацей кажучы, адшукалі яны колькі сябровак, хто пераспаў са мной, і давялося дзяўчатам гэтым сказаць, што я — вы-
чварэнец, бо вымусіў іх... Невядома яшчэ, хто каго тады вымушаў. Яны наслухаліся дзесьці пра гэтыя магчымасці, прынялі іх і потым пра другое і чуць не хацелі.
Адным словам, за «антыграмадскі лад жыцця» — год кратаў і два пасялення. Соф’я Уласьеўна — савецкая ўлада — строга сачыла за маральным станам будаўніка камунізму.
Ведаеш, хто першым мяне наведаў? Ты ж разумны, пэўна, ведаеш, — Люба. Плакала, казала, што падасць на развод. Мы з ёй цэлы дзень згадвалі Грузію ў асобным пакоі. Купіў я час у начальніка турмы. I на выселкі яна таксама прыязджала. Да таго часу маёр атрымаў яшчэ адну зорачку, і іх накіроўвалі на працу за мяжу. Мы два дні з ёй развітваліся...
Было, было хораша, соладка...
Вось сяджу я на беразе мора ў тваім курортным горадзе і думаю раптам пра тое, чаму з усёй сваёй вельмі багатай біяграфіі Зямкі-змагара прыгадаў зараз менавіта Любу.
— Чаму?
— Бо за суседнім столікам сядзіць мужык, надзвычай падобны да таго гэбіста. I ўзрост, здаецца, падыходзіць. I позірк у яго пранізлівы, быццам прамень пражэктара на зоне.
— Хочаш, пайду даведаюся?
— He варта. Германа Пятровіча, мужа Любы, я запомніў на ўсё жыццё. Вунь у яго пад ніжняй губой радзімка. I як яго з такой пазнакай накіроўвалі за мяжу? He, ён не пазнаў. Ты ж бачыш, што ад мяне засталося. А наогул, ведаеш, колькі б ні наканавана было пражыць, нават у маім стане, усё адно гэтага мала...
Глыбінны свой пах выдыхала мора ў цемры, пераварочвалася ўсім цяжарам вады. Я глядзеў на Зямку і думаў пра тое, што ў жыцці не так шмат набярэцца дзён, якія можна было б назваць уласным жыццём. У яго іх было, здаецца, шмат.
— Шурык, ну, як дзяўчынка? Ты акруціў яе? Максік, ён, здаецца, хоча спаць. Падгані машыну, мы паедзем у гасцініцу.
ВІРАВАЛА РАДАСЦЬ
Нашым бацькам, што пакінулі нас яўрэямі
3 Філіпам мы не бачыліся амаль дзесяць год. Мы — гэта кампанія наша: Саша, зубны тэхнік, Макс, хірург, і мы з Лёўкам, два тэхнары. Сябруем год трыццаць. Апошнія дзесяць чацвёрка з нашай пяцёркі жыве тут. А Філіп усё заставаўся там. Ён, у адрозненне ад свайго таты, не быў чалавекам рашучым. Заўсёды доўга меркаваў, аналізаваў, быў занадта лагічны. А адвакат Яўген Філіпавіч Клімовіч зрабіў абразанне ў трыццаць год і перайшоў у іудаізм. Змяніць нацыянальнасць у пашпарце была тая яшчэ праблема. Напэўна, год пратупаў ён па міліцэйскіх інстанцыях, пакуль не прыбег аднойчы ўзрадаваны дахаты і паказаў сваёй Берце навюткі пашпарт: Яўген Філіпавіч Клімовіч, і ў пятай графе — яўрэй.