• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзе ўзяць крыху шчасця  Давід Шульман

    Дзе ўзяць крыху шчасця

    Давід Шульман

    Выдавец: Радыёла-плюс
    Памер: 296с.
    Мінск 2005
    50.31 МБ
    «Макабі», адставіў пустую пляшку з піўнымі бурбалкамі на дне і сказаў: «А чаму б, цёзка, нам наогул не запрасіць сюды, можа, нават па матэрыял, нашага пісьменніка? За мяжой, як я зразумеў, ён яшчэ не быў. Дык няхай пачне з нас, Ізраіль — правільная краіна для пачынальнікаў падарожжаў. Як зразумееш яго, дык зразумееш і астатні свет. Скінемся з табой, магчымасці, дзякаваць Богу, дазваляюць, на білет і ўсё астатняе, бо, я мяркую, ён хоць і вядомы, але часы цяпер не тыя, з былымі вялізнымі тыражамі і, адпаведна, бабкамі. А я памятаю, ён яшчэ тады расказваў, што за выдадзеную кнігу жыў з сям’ёй два гады, пакуль не выходзіла наступная».
    «Так, можна падумаць, — адказаў другі Міша. — Тое, што грошай у яго зараз няшмат, гэта зразумела. Выгляд у яго выразна не мэтра. Хоць у ім і два метры. Буйны, адным словам, аўтар».
    Мішавы гутаркі адбываліся ў адным з эйлацкіх гатэляў, куды Ганман з жонкай прыехалі адпачыць. А Міша Шыльман жыў у гэтым горадзе.
    Пасля гэтых размоў мінула крыху болей за год. Сітуацыя вакол амаль сціхла. Можна было запрасіць госця, каб не рызыкаваць яго настроем. Доўга сазвоньваліся, потым паведамілі дакладна, што там, у цэнтральных касах, яго чакае білет тудыназад.
    I Жора, Георгій Гігілевіч, узняўся.
    Паколькі Міша Ганман жыў у Ако, першыя шэсць дзён пісьменнік Гігілевіч прабавіў на верхняй палове Ізраіля. Ён выкачаўся ў снезе на Хермоне, атрымаў задавальнення больш, чым каб зрабіў гэта ў сябе дома. Хоць, напэўна, там ён сабе такога вальнадумства не дазволіў бы. А тут, у спякотным Ізраілі, як не пакуляцца ў снезе? Яны з Мішам аблазілі ўсю поўнач, a потым узышлі ў Іерусалім...
    Позна ўвечары, вярнуўшыся ў Ако, Жора Гігілевіч паціснуў Мішу руку: «Дзякуй за ачышчэнне. Ніколі не думаў, што ў гэтым
    горадзе з мяне штосьці выпарыцца і ўзамен штосьці ўпырхне. Напэўна, я яшчэ разбяруся і дам імя гэтым «штосьці»... А пакуль, ведаеш, нейкая лёгкасць, міласць у свядомасці і целе». Ён папрасіў прабачэння, адмовіўся ад «пасядзець» і выйшаў на балкон. Патрусіў дробны дождж. Заблішчалі пад ліхтарамі мокрыя лісты. Вецер нёс жалобны пах зімовага мора. Гігілевіч ведаў, што ўсё гэта ён потым не аднойчы прыгадае. I тады таксама, напэўна, зробіцца надзвычай добра і спакойна на душы, як зараз.
    Адгуляўшы ў Мішы Ганмана, Пгілевіч паехаў уніз. На другую палову Ізраіля. За ім абяцала прыглядзець жанчына, таксама, як і Міша, «руская». Усё ж такі шэсць гадзін аўтобусам, у чужой краіне. «Безумоўна, можна было б і самалётам, але нам з Мішкам падумалася, што табе могуць спатрэбіцца і гэтая дарога, і гэтыя людзі ў аўтобусе і на стаянках. Табе ніхто не перашкодзіць. А вось жанчына-спадарожніца, яе зваць Соня, як ты заўважыў, мы толькі што з ёй пазнаёміліся, яна не дасць табе адчуць сябе чужым, без’языкім».
    Калі праз гадзіну шляху Соня сказала, што пазнала яго, бачыла па НТВ, Георгій падумаў, што свет не такі ўжо і вялікі. Вось ён едзе праз пустыню па дарозе, што робіць петлі між гарамі, і ўся яго творчасць — там, дома, вельмі далёка адсюль. Але вось тут, у яўрэйскай краіне, жанчына Соня ведае, што ён, Георгій Гігілевіч, існуе, жыве і піша. Ён падумаў, што з тых некалькіх яго кніжак, што ляжалі ў торбе, можна было б падарыць гэтай жанчыне адну, але...
    — Вы ведаеце, я б з задавальненнем падарыў Вам сваю кнігу, але пішу я па-беларуску.
    — Я працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры. Так, так, не глядзіце, быццам Вам нечакана зрабілі прыемна ў... пікантным месцы, ха-ха...
    Абое спачатку заўсміхаліся, а потым пачалі рагатаць, азіраючыся па баках, ці не занадта гучна яны выказваюць свае пачуцці.
    — Ведаеце, у яўрэяў заўсёды, нават калі яны вядуць сур’ёзныя гутаркі, прысутнічае гумар, інакш не выжыць. Так, я Соня Марголіна. Працавала настаўніцаў у Нясвіжы. Але гэта было... Шмат гадоў прайшло. Зараз еду да дачушкі. Яна жыве ў Эйлаце.
    Гігілевіча хвалявалі складаныя пачуцці. Тут, у чужой краіне, так далёка ад хаты, ён гутарыў на роднай мове з жанчынай, што пакінула Беларусь дваццаць год таму, але гутарыла на яго мове так, як не ўсе ўмеюць гаманіць там, дома. А можа, гэта не чужая краіна? I гэтая Соня Марголіна, і астатнія пасажыры аўтобуса, такія розныя і зусім не падобныя ў сваёй большасці на мінскіх яўрэяў, яму таксама не чужыя? Проста ў зямлі павінен быць гаспадар. Бог аддаў гэты кавалак ім. А яны, як добрыя, шчаслівыя гаспадары, заўсёды радуюцца добрым гасцям, прымаюць з адкрытым сэрцам і душой. Ён амаль не бачыў за гэтыя дні пахмурных твараў, хоць жыць тут было не гэтак проста. Ён, Георгій Гігілевіч, гэта зразумеў ужо на другі дзень жыцця ў Ізраілі. Мішу пазванілі і сказалі, што загінуў Глеб. Арабка ўзарвала сябе і загубіла чатырох салдат, у тым ліку і гэтага хлопчыка. Глеб быў сынам Мішавых дружбакоў. Жора таксама паехаў на пахаванне. I ён пазнаў маці гэтага хлопчыка. Яны вучыліся калісьці ў адной школе... Дык ці чужая гэтая зямля для яго? I гэтыя людзі, якім даручана быць салдатамі Бога? Ён дастаў з торбы кнігу і задумаўся, як жа лепей, правільней падпісаць, маючы на ўвазе і Беларусь, і Ізраіль, і гэтую жанчыну, якая гэтак цудоўна гутарыла па-беларуску? «Соні Марголінай, шчырай зямлячцы. Са шкадаваннем, што ўбачыліся ўпершыню толькі зараз. Ізраіль. 200.. год, зіма». Кніга называлася «Зямля запаветная»...
    — He стаміўся? — Міша клаў у багажнік машыны сумку госця.
    — He паспеў. Побач была цудоўная жанчына, Соня Марголіна. Размаўлялі ўвесь час. Здавалася, што я нават і не ў Ізраілі.
    Толькі карціны за акном былі біблейскія, ды некалькі салдатак у салоне аўтобуса. Нязвыкла для вачэй — дзяўчаты з ружжамі.
    — Тут у нас шмат незвычайнага. Паехалі, a то дома зачакаліся.
    Яны сядзелі на балконе і абедалі.
    — Так, кватэра ў цябе добрая. I балкон вялікі, метраў дваццаць, напэўна?
    — Дзесьці так.
    — Мама робіць фаршыраванага шчупака?
    — Тут няма суседа Самцэвіча, а таму няма каму лавіць шчупакоў. I наогул, мне здаецца, гэтая рыба тут не водзіцца. Ёсць шмат іншых рыб, і ёсць, як мама яго кліча, «драўляны» карп, бо ён не такі смачны, як быў там. Але яна і яго ператварае ў фаршыраванага «шчулака».
    — Я таму і запытаўся. А наогул, гляджу, у вас гэткі ж хатні лад, што быў і там. I нават рэчы знаёмыя.
    — Фізічна мы, безумоўна, перабраліся цалкам, але духам яшчэ часткова там. I Соня Марголіна, напэўна, сказала б табе тое самае. Дзеці нашы ўжо поўныя ізраільцяне, хоць частку жыцця пражылі і там. А мы вось «старыя», мы часам і думаем па-беларуску. Не-не, і вырвецца слова з той мовы, незразумелае твайму суразмоўцу, але што дакладна перадае тваю думку на той момант.
    Яны пасмоктвалі віскі і гутарылі, гутарылі... Для Мішы гэта была сапраўдная раскоша. Заціснуты працай і хатай, ён пакутаваў ад немагчымасці простых вечаровых гутарак і спрэчак. Сяброў не завёў, у гэтым узросце новыя сябры з’яўляюцца вельмі рэдка. Добрыя знаёмыя былі. Але свайго кола па разумовых інтарэсах і духоўнай блізкасці ў гэтым горадзе для яго не знайшлося. А хатнія гутаркі, як правіла, небагатыя. I круцяцца вакол некалькіх тэмаў: суседзі, саслужбоўцы, падаражэла, спякотна, скідкі ў суперы... I таму душа Мішы раскашавала і муркала, быццам котка.
    — Слухай, для яўрэя ты занадта добра ведаеш пра беларусаў.
    — Але ж я беларускі яўрэй. Mae продкі слухалі беларускія песні і гаварылі на гэтай мове. Сябравалі, працавалі разам. I прырода. Яна ж таксама ўплывае на думкі, лад жыцця, на памяць. Ты, можа, і не ведаеш, а тыя ж, каму не «баліць», не цікавяцца іншым жыццём. Калі ў Мінску разграмілі яўрэйскі тэатр, яўрэі пайшлі ў беларускі тэатр, а не ў рускі. Мне расказвалі, што ў Купалаўскім тэатры трэць залы бывала яўрэйскай. I ў антракце гэтая публіка гутарыла, мяшала ідыш з беларускай. А падчас майго апошняга прыезду да вас я быў у поўнай зале Купалаўскага тэатра адзіным яўрэем. Сёй-той паглядаў на мяне са здзіўленнем. I, дзіўна супала, п’еса была на яўрэйска-беларускую тэму. I рэжысёр быў беларусам, а мастак-пастаноўшчык яўрэем, здаецца, нават з Соніным прозвішчам. Ну, скажы, гэта што, таксама выпадкова ў перапляценні нашых жыццяў і лёсаў? I ведаеш, што нас яшчэ звязвае? Чысціня. Безумоўна, я не нацыяналіст. Але ў беларусах, у адрозненне ад рускіх, няма «басурманскай» крыві. Яна ж Белая, чыстая Русь. А ў той Русі, ператраханай татарскім ігам, азіятчынай і астатнімі — злосць і зайздрасць, буйства і нянавісць да іншых, непадобных. I таму там ніколі не будзе нармальнага, цывілізаванага жыцця для ўсіх. А ў тваёй краіне яно магчымае. Патрэбна толькі заставацца ці рабіцца самім сабой.
    — Калі б мне сказалі, што ў Ізраілі са мной будуць гутарыць пра тое, што засмучае многіх у нас, ніколі б не паверыў.
    — Хочаш, я скажу яшчэ штосьці «нацыяналістычнае»? Беларускія яўрэі адрозніваюцца ад яўрэяў з іншых месцаў і краін, Яны дабрэйшыя, інтэлігентнейшыя ўсваёй агульнай масе, больш раскрытыя для іншых. Аднойчы я быў на Мёртвым моры — дарэчы, заўтра рванем туды, — агледзеўся вакол, а людзей было вельмі шмат, і беспамылкова выбраў месца прызямлення. Маімі суседзямі аказаліся былыя працаўнікі аўтазавода, у сэнсе МАЗа. I мы
    пачалі кантактаваць так, якбыццам працягваем гутарыць дзесьці на Мінскім моры, у Ждановічах. Вось толькі спёка, спёка была ў той дзень. Лета ў нас доўгае, здаецца вечным і бязлітасным, як зіма ў Сібіры, толькі са зваротным знакам. А восень і вясна мінаюць імгненна, за нейкія некалькі тыдняў. Вось зіма, гэта калі толькі плюс дваццаць, дае затое адпачынак зроку і душы, што стаміліся ад блакітнай нябеснай прасторы і лютага сонца, Хоць там, на поўначы краіны, зіма невясёлая. Марозаў, праўда, няма, але сырасці больш, чым патрэбна...
    Дзень дагарэў, і загучаў вечар. Яны паехалі паслухаць мора. Удзень яго не так чутно, як уначы. Міша адышоў на дзесятак метраў ад Жоры. Гігілевіч сядзеў у белым пластмасавым крэсле з адчуваннем поўнай адзіноты: ён быў адзін на адзін з морам і ноччу. Пражэктар слізгаў па заліве, прамень пагойдваўся на хвалях, то зазіраў у ілюмінатары яхт, што стаялі непадалёк, то адскокваў, зноў тапіўся ў густой цемры. 3 яе вырвалася адна з яхтаў і панесла ў мора свае вясёлыя агні.
    Яны вярталіся з Мёртвага мора. Гутарылі пра тое, што краіна маленькая, а колькі ў ёй усяго рознага.