• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзе ўзяць крыху шчасця  Давід Шульман

    Дзе ўзяць крыху шчасця

    Давід Шульман

    Выдавец: Радыёла-плюс
    Памер: 296с.
    Мінск 2005
    50.31 МБ
    — Такая запаліць позіркам і лёгка звядзе па шляхах распуснасці. — Макс наліў «Фінляндыі».
    — Ну, пра распуснасць яшчэ можна паспрачацца. Адна мая знаёмая разважала інакш. «Яшчэ трэба падумаць, ці распус-
    насць і грэх гэта. Нам з табой было вельмі добра! Я вяртаюся дахаты ў добрым гуморы! I гэта перадаецца ўсёй сям’і. Так што мой муж павінен дзякаваць табе за тваё «акучванне».
    — Жанчыны — такая таямніца! Чым больш жыву, тым яны больш загадкавыя. Давай вып’ем за тое, каб мы яшчэ доўга тужылі па жаночым харастве і таямніцах, якія так прыемна раскрываць.
    — Давай, Максік. I яшчэ за тое бурленне крыві, якое не ўляглося, і за сэрца, якое яшчэ не спазнала пакоры.
    Кампанія з-за суседняга століка сыходзіла. Першымі ішлі мужчыны, за імі, напаўпавярнуўшыся да нас, жанчыны. Мы прыўсталі, сумна ўсміхнуўшыся, паглядзелі ім услед, намагаючыся ўбачыць, ці прыгожыя ножкі...
    — Я б зараз паслухаў блюз пра... лепшае жыццё. Няма, Макс, музыкі лепшай за блюз. Таму што гэта і колер, і настрой, і дзеянне, і просьба, і скарга...
    — Гляджу, туга засела ў куце твайго сэрца. He трэба, Дзімадружа. Хадзем у гасцініцу, там абяцаюць сёння аркестр і танцы. Можа, нашыя ногі яшчэ выпішуць які-небудзь твіст. У крайнім выпадку, танга. Хоць, здаецца, мы ў тым «традыцыйным» стане, які сярод інтэлігентных людзей прынята называць «глыбокай стомай». «Фінляндыя» была літровая...
    Мы сядзелі тварам да мора. Сядзелі доўга і нерухома, паддаўшыся чароўнасці эйлацкай зімы, тужлівай і пяшчотнай. Чароўнасці хваляў, што злёгку перакатваліся. Нягледзячы на снежань, неба было бязвоблачнае, спакойнага блакітнага колеру, і зусім не было хмараў. Каля берага ціха. Толькі шоргат ад накату хваляў на пясок. Праляцела над вадой стайка рыб. За імі, як быццам старэйшая, выскачыла вялікая, сантыметраў з дваццаць рыбіна, праляцела метр і зноў увайшла ў ваду. Каля Акабы на рэйдзе караблі. Метрах у трыццаці ад нас натоўпам уваходзяць у мора ці то ёгісты, ці то пафігісты. У асноўным жанчы-
    ны пазалочанага ўзросту. Шчабечуць гучна. Напэўна, усё ж пафігісты.
    Мы не займаліся далёкімі ўспамінамі. Толькі крышачку варушылі мінулы дзень, дакладней, яго ўчарашні вечар. Дзень жа быў тужлівы, а вось яго вечар... Калі раніцай кепска табе, значыць, увечары было цудоўна.
    — А я, ужо пасля музыкі і танцаў, сустрэў адну з іх у калідоры.
    — А дзе быў я?
    — А ты, Дзіма, седзячы ў нумары, чакаў далейшага дакіслення, адправіўшы мяне ў бар. Яна ішла насустрач, і калі мы параўняліся, сказала: «Вы мне падабаецеся. А я вам?» Крывой маланкай бліснула яе ўсмешка, заскакала на яе губе. «Так, — адказаў я. — Мне падабаюцца жанчыны, якім падабаюся я». Яна дастала з торбачкі люстэрачка, з выклікам падправіла памадай рот... Але быў я ў стане ўжо «вельмі глыбокай стомы». Цягнуць справу далей за флірт расхацелася. I я зазірнуў у яе прыжмураныя вочы, потым пацалаваў у шчочку, сказаў: «Дзякуй вам, дарагая» і пайшоў да цябе. Але пах, пах гэтай жанчыны не даваў мне заснуць вельмі доўга...
    — Хочаш, «пахіст», я раскажу табе сёе-тое. Як я пражыў аднойчы месяц, яшчэ ў той краіне?
    — Давай, — сказаў Макс, уладкоўваючыся зручней у крэсле.
    I я расказаў яму пра тое, што ў каханні вельмі малую ролю іграюць розум, талент і падобнае. А галоўнае — зусім іншае, нешта такое, чаго ніяк не зразумееш. Што пляжныя раманы... Ненадоўга, кораценька. Такая маленькая мадэль жыцця. Можна прыгожа пачаць і можна прыгожа пайсці. Тое, што не атрымліваецца ўжыцці. Тое, чаго нам хочацца. Але часам... Я расказаў пра Машу... Расказваць мне было прыемна...
    — I што, ты ёй яшчэ звоніш?
    — Так, вось ужо пятнаццаць гадоў, раз на месяц, у адзін і той жа дзень, у адзін і той жа час. А ў нас сем’і... Адным словам, як заўсёды, пачатак шчаслівейшы за канец.
    — I ніводнага разу не бачыліся за гэтыя гады?
    — Тры разы, па месяцу. А таму, Максік, што жыццё — гэта рытуал, распісаны там, дзесьці наверсе. I чамусьці не ўпісалі ў яго нас разам. Ты пра гэта хацеў спытаць?
    — Так, у кожнага свая дамова з нябёсамі. — Макс устаў з крэсла, падышоў да вады. Ледзь заўважны ветрык моршчыў мора. — Улетку жыць тут, напэўна, неспакойна. Занадта гарачае сонца, свеціць ярка і грэе, грэе. Стома моцная ад гэтага адбываецца, і мазгі плавяцца.
    Ён сеў зноў у пляжнае крэсла, маўчаў, крыху гайдаўся ў рытме нейкіх сваіх думак.
    Потым мы рушылі па набярэжнай, зайшлі ў піўны бар, настрой пачаў выпраўляцца. Пагулялі на зялёным полі більярда і калі з’явіліся зноў на набярэжнай, быў ужо рэдкі прыцемак. Зараз бы заваліць да каго-небудзь у госці, адтуль яшчэ кудынебудзь. Было б добра. Мы спыніліся, Макс дастаў запісную кніжку і пачаў перагортваць усё меню тэлефонаў.
    — Ну і каму, куды?
    — Яшчэ не ведаю, павінна ж быць нешта добрае ў камбінацыі некаторых з гэтых лічбаў. Дарэчы, колькі нам засталося? — Макс спытаў, працягваючы вышукваць са старонак прыемнае.
    — Засталося чаго?
    — Быць тут, чаго ж яшчэ.
    — Амаль тыдзень.
    — Гэта вельмі доўга. Давай... з’едзем на поўнач. — Мы паглядзелі адзін на аднаго, нешта смелае было ў нашых вачах. — Мне ўспамінаецца часам з Таго жыцця, як добра было ісці пад тонкім, як пыл, дажджом, у ботах і плашчы, позняй восенню, дзесыці ў наваколлі Мінска. Мокрыя ствалы дрэў, нясмелы вецер у кронах, і пахне, як тады пахне ў лесе...
    Я глядзеў на свайго сябра. Яму ўдалося застацца рамантыкам, верным сяброўству, верным самому сабе.
    — А што мы будзем сёння есці на ноч замест гарэлкі?
    — Што-небудзь лёгкае.
    — Тады як ты, Максік, паставішся да шампанскага?
    — Станоўча! Шампанскае робіць сумнага чалавека вясёлым, таму што ў бурбалках ёсць свая п’яная цікавасць...
    А раніцай мы паляцелі. На поўнач, у кібуц', у лес і дождж. Скончыўся для нас адзін настрой і пачаўся іншы.
    1 Кібуцы — камуны, створаныя яшчэ за 40 гадоў да заснавання дзяржавы Ізраіль. Прынцып іх дзейнасці — агульныя сродкі вытворчасці і роўнае размеркаванне даходаў (удакл. аўтара).
    ізі
    ЗДАРЫЛАСЯ НЕШТА НЕЗВЫЧАЙНАЕ
    Гэтае пляжнае знаёмства было зусім звычайным. Я з дзецьмі корпаюся каля мора, каля самай вады будую з пяска вежы і каналы. Mae дзяўчаткі лепяць «будматэрыялы», я складваю іх... Мы купаемся, зноў будуем і перабудоўваем...
    Вакол зусім мала людзей. Можа, таму, што дзень будні. Крыху вышэй, пад грыбком, — яшчэ адна сям’я з Масквы. Яны прыехалі дні чатыры таму. А мы вось ужо дванаццаць дзён тут. I праз некалькі гадзін пакідаем гэты курорт. Самалёт на Іерусалім — у дзве гадзіны. Амаль два дні там, а потым дадому, у Маскву.
    Яшчэ адна сям’я — пад другім грыбком. Але яны мясцовыя, размаўляюць на іўрыце. Так, мужчына з’явіўся нядаўна. Ён разаслаў сваю падсцілку ў цяньку, але сам уладкаваўся ў пластмасавым гнутым лежаку проста ў вадзе. Вось, мабыць, і ўвесь наш «пятачок». Ах, так. Яшчэ снуюць пляжныя працаўнікі. Яны пераносяць пластмасавыя лежакі, вызваляючы пляцоўку пад вячэрні канцэрт. Адзін з іх — ці то паляк, ці то з Прыбалтыкі. Гаворыць па-руску са спецыфічным акцэнтам. Ад яго і даведалася пра канцэрт. Шкада, з’язджаем, а так можна было б проста з нумара, з балкона, глядзець і слухаць.
    Я прылягла на ляжак. Лаўлю апошняе маё эйлацкае сонца. Калі расплюшчваю вочы, бачу, як Ксенія, малодшанькая, падае каменьчыкі таму мужчыну ў вадзе, яны пра нешта размаўляюць, мужчына год сарака і мая двухгодка. Знайшлі нешта агульнае. Потым і старэйшая, Ганна, падключаецца да гэтай размовы. Значыць, гавораць па-руску. Але, здаецца, удзяцей з’явіўся новы інтарэс, і яны пераключыліся зноў на ваду і пясок.
    Устаю і іду ў мора астудзіцца. Потым, страсаючы з цела салёныя кроплі, мінаю гэтага мужчыну, які так і ляжыць у вадзе.
    — I як, Вера, вам Эйлат?
    • Ну, дзяўчаты мае, здаецца, разбалбаталі ўсё.
    — Эйлат прыгожы, толькі дарагі горад. А як вас зваць?
    — Я — Аркадзь.
    Ён спрабуе выслізнуць са свайго воднага лежбішча, але спачатку плюхаецца ў ваду і толькі потым устае.
    — Так, Аркадзь. Прабачце, што так няспрытна прадставіўся.
    — Усё нармальна. Мы ж на адпачынку, а не на свецкім прыёме. Дык вось, дарагі ў вас курорт. Я кажу ў вас, таму што вы, здаецца, — ізраільцянін?
    — Я нават жыву ў гэтым горадзе.
    — 3 кім ні знаёміліся тут, усе былі ці то з Нетаніі, ці то з Тэль-Авіва, адны былі з Хайфы. Вы першы — з Эйлата. Даўно тут?
    — Дзесяць гадоў ужо. 3 самага пачатку. Так, а дарагі, гэта, калі не сакрэт, у колькі абыходзіцца ваш адпачынак?
    — Дзесятка пайшла толькі так. Праўда, гасцініца пяць зорачак — тут, і ў сталіцы вашай таксама.
    — Дзесятка — гэта чаго?
    — Дзесяць тысяч долараў. Тата наш там, у Маскве, зарабляе, а мы вось марнуем...
    — Ваш муж, пэўна, добра ўладкаваўся.
    — Зараз — так. Але пачыналі мы чаўнакамі, з Турцыі вазілі барахло. А потым мне надакучыла. Ён жа пайшоў далей. Праўда, у Лёні добрыя адукацыі, цэлыя тры, адна з якіх — МГІМО, міжнародныя адносіны. Ён адкрыў фірму. Сёння вось вылецеў у Туніс, а праз пяць дзён паляцім у Германію. Там я яшчэ не была. Але як раз паспяваю вярнуцца ў Маскву, і паляцім удваіх.
    — Добра жывяце. Вандруеце бесклапотна.
    — Так, здаецца, някепска. А вы чым занятыя?
    — Працую на гаспадара. Вось зараз — маленькі адпачынак. Праз пару дзён зноў запрагаюся. А пакуль лаўлю кайф вось тут.
    — Так, тут добра. Можа, я прыеду восенню, каб паглядзець краіну лепш.
    — Прыязджайце ў кастрычніку. Ужо не так спякотна. I яшчэ не ідуць дажджы там, у цэнтры краіны.
    Слова за слова, мы разгаварыліся. I аказалася, што ён ведаў Віцю Правалінскага, і Валодзю Стрэльчанка, і яшчэ некалькіх агульных знаёмых мы знайшлі. Гэта ж трэба такому супасці: я — масквічка, ён — дзесяць гадоў назад жыў у тым жа горадзе, што і Віця. Зараз гэта ўжо іншая дзяржава, не Расія. I Віця ў яго падпрацоўваў, спяваў у праграмах, прадзюсерам якіх быў Аркадзь.
    — Правалінскі можа мяне і не памятаць, дамовы я заключаў праз Стрэльчанку і плаціў яму, а ён ужо разлічваўся з астатнімі.
    — Я яму пазваню, раскажу, што пазнаёмілася з вамі.
    — Скажыце яму пра канцэрты ў Б. Ён, думаю, адразу ўспомніць.
    — А што гэта былі за канцэрты?
    — Гэта было, было... Даўно, але ўсё ж такі праўда і... някепска.
    — Таямніца?
    — He. Але не ўсе, прабачце, абавязаныя ведаць.
    Пра Віцю я б хацела даведацца. Бо ён чалавек не чужы. Сябар. Вельмі блізкі сябар... Ну, няхай сабе. Аркадзь даў мне нумар свайго тэлефона.