Дзе ўзяць крыху шчасця
Давід Шульман
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 296с.
Мінск 2005
I тут ён засмяяўся. Так гучна, што ў кабінет зазірнула рэгістратарка. Лекар замахаў рукой, усё добра, дапамога не патрэбна, і паспрабаваў давесці свой смех да ўсмешкі. Праз пару хвілін яму гэта ўдалося. Зрабіўшы некалькі частых уздыхаў, патрасаючы лістом, Вісноўскі спытаў: «Ну што, яшчэ не здагадаўся?»
Гэта быў не мой аналіз. У страху, які ахапіў мяне там, у паліклініцы, я і не звярнуў увагу на прозвішча, год нараджэння і іншыя выхадныя дадзеныя. Хто б мог так кепска падумаць пра камп’ютэр? Хто б мог падумаць, што ён можа так «пагуляць». Жанчына, якая заказала ў яго вынікі свайго аналіза, з нейкай прычыны іх не атрымала. I пайшла. I тут я са сваёй карткай. А нехта атрымаў мае здаровыя дадзеныя і, нарэшце, уздыхнуў з палёгкай.
— Раю вычакаць некалькі тыдняў і пазваніць. Тут усе каардынаты ёсць. Нагода такая незвычайная, хоць ёй, магчыма, спачатку будзе не дужа ёмка размаўляць. Але ты ж ведаеш сучасных жанчын. Яны вельмі хутка мяняюць погляды, асабліва, калі побач «вельмі цікавы нахаба».
Вісноўскі вярнуў ліст з «маімі» дадзенымі. I мы засмяяліся разам. I ўспомнілі анекдоты...
Лянівае ранішняе сонца прасейвалася праз гардзіну на падлогу. Пры гэтым няяркім сонцы, у цішыні, адаспаўшы гадзін дваццаць, радасна адчуваць, што ты жывеш, што ты здаровы і ўсё навокал для цябе. А таму загуляю заўтра з сябрамі там, у роднай калісьці краіне. На ўсю катушку загуляю.
ІРЫНА
Спачатку зазваніў тэлефон. 3 яго паліўся упэўнены, бесцырымонны жаночы голас:
— Вы дома? Вельмі добра. Я буду хвілін праз дваццаць.
I ўсё. Кароткія гудкі. Я падумаў, што нехта жартуе. Нікога ў гэтую познюю гадзіну я не чакаў. I таму зноў уткнуўся ў тэлевізар. У маім халасцяцкім жыцці трыццаціпяцігадовага мужчыны апошнім часам гэтая скрынка вельмі часта была кампаньёнам усе вечары і выхадныя. Ажаніцца неяк не выпадала. Хоць усё маё жыццё было адзначана надзеяй. У гэтым сэнсе я быў заўсёды вернікам. Бо ўсе ж мы, з года ў год, з дня ў дзень, не прызнаючыся сабе пра гэта ўслых, чакаем аднаго — шчаслівай любоўнай сустрэчы. Жывем надзеяй на гэтую сустрэчу. Але, на жаль, насвеце нетак шмат шчаслівыхсустрэч. I тамуўжостолькі гадоў у маім жыцці галоўнае — праца. Дахаты прыходжу позна, «прыводжу сябе ў парадак», некалькі званкоў знаёмым і... кнопкі тэлевізійнага пульта. Вось і сёння дзень быў напружаным, і цяпер я расслабляюся, гледзячы па тэлевізары на чужое каханне. За акном восень, Тэль-Авіўскі лістапад, я ў крэсле-качалцы гляджу на сімпатычную гераіню, думаючы пра тое, чаму ў кіно ўсе, каго належыць любіць па сюжэту, такія абаяльныя.
Ад гэтых думак мяне адрывае стук у дзверы. Спачатку не разумею, што стукаюцца да мяне. Потым прыгадваю, што яшчэ тыдзень таму назад сапсаваўся званок. Стук у дзверы ўсё больш настойлівы. Цікава, хто ж гэта да мяне. Гляджу ў вочка, але яго, відаць, закрылі далонню. Добра, адмыкаю. Жанчына год трыццаці, у руках сумачка і парасон, з якога сцякае вада, на нагах цёмныя туфлі на абцасе і чорныя панчохі, таму яе крыху паўнаватыя ногі выглядаюць страйней.
— Што, дождж ідзе?
— Так, як бачыце, ідзе. Вы доўга яшчэ будзеце трымаць мяне тут, перад дзвярыма?
— А вы што, да мяне?
— Ну а да каго ж яшчэ. Я ж папярэдзіла, што буду хвілін праз дваццаць. Злавіла таксі, але ўсё адно змокла, пакуль дабіралася да вашага пад’езда. Калюжыны ў вас тут у двары.
— Ну, раз вы вымаклі праз мяне, то добра, заходзьце. Я, шчыра кажучы, падумаў, што хтосьці жартуе альбо проста памыліўся нумарам.
Яна ўпэўнена, як быццам не ў першы раз ужо, увайшла ў маю кватэру, зняла туфлі, і я ўбачыў яе пальцы скрозь прыліплыя панчохі.
— А парасон аднясіце і павесьце ў ваннай, няхай вада сцячэ.
Пакуль я хадзіў з парасонам, яна паспела зняць мокрыя калготкі і цяпер трымаючы іх у адной руцэ, вышуквала вачамі, у што абуцца.
— Зараз дам, — прамармытаў я, у разгубленасці ад такой хуткай хады падзей. Дастаў з шафы ў пакоі новыя, пра запас, пантофлі і ўручыў ёй.
— Вы здагадлівы. Дзякуй. Пачакайце яшчэ некалькі хвілін, пакуль я прывяду іх у парадак, — яна прыўзняла руку з калготкамі і прашлёпала ў ванную.
Сказаць, што я быў у разгубленасці, значыць — нічога не сказаць. Я быў ашаломлены той натуральнасцю, з якой незнаёмая мне жанчына паводзіла сябе ў маёй кватэры. I калі яна праз некалькі хвілін увайшла ў салон, я стаяў усё ў той жа позе: рукі мае былі крыху разведзеныя, а на твары застыла пытанне: што ж будзе далей?
— Ну што ж, цяпер запрашайце сядаць.
Яна села на канапу і жэстам «пасадзіла» мяне насупраць, у крэсла.
— Зрэшты, вы павінны здагадацца прапанаваць мне гарачую каву, для прафілактыкі. Ёсць у вас кава?
— Так, безумоўна. Вам якую, тую, што ў зернях, ці растваральную?
— Растваральную, такбудзе хутчэй. Малоць мы будзем пазней.
— Н-да, — прамармытаў я, захоўваючы ўсё тое ж пачуццё рэзкага здзіўлення, і пайшоў на кухню.
— Мне пра вас шмат расказвалі, — сказала яна, зрабіўшы некалькі глыткоў кавы. — Але ўпершыню ўбачыла я вас толькі ўчора, у кінатэатры, і вырашыла пазнаёміцца.
— Такім чынам, вы вырашылі па-зна-ёміцца, — сказаў я, расцягваючы «пазнаёміцца», і, здаецца, пачаў уваходзіць у каляіну таго тону, не, не нахабнага, але крыху пагардлівага і бесцырымоннага.
— He блюзнерце, вам гэта не да твару. Мяне зваць Ірына. Вы не жанаты, я не замужам. Так што ўсё натуральна.
— Натуральна тое, што вы навязваеце сябе мне?
— А хто сказаў, што я навязваюся? Я вам хутка спадабаюся. I вы будзеце ўдзячным за тое, што вас разгледзелі. У вас няма таго шыку, на які імгненна рэагуюць жанчыны. Да вас трэба прыгледзецца. А ў наш хуткаплынны час не ва ўсіх хапае гэтага самага часу. Вось і жывеце вы, добры чалавек, нікім не разгледжаны. Нікім, акрамя мяне.
— Па-вашаму атрымліваецца, што не мужчына разглядае, выбірае, а яго выбіраюць?
— Зараз так. Вы ўспомніце тых жанчын, што бывалі тут у вас. Думаеце, што ўгаварылі іх, таму што вельмі пастараліся? He, яны выбралі вас і згадзіліся зусім з іншай прычыны.
— 3 якой жа?
— Жаночы сакрэт.
— He жаночы сакрэт, а тыпова жаночая логіка. Многія жанчыны цвёрда ўпэўнены, што ім адусюль пагражае любоўная атака. I таму, груба кажучы, яны згодныя, але без боя не заўсёды здаюцца. Гэта ўсё даўно праверана.
— Вось вы які?
— Прабачце, вось такі.
— Што ж, мне зрабілася з вамі яшчэ цікавей.
— А мне цікава, хто ж гэта вам пра мяне расказаў?
— Няважна. Галоўнае, што праўду расказалі, што не расчаравалася я.
— О, вы занадта самаўпэўненыя.
— Hi кроплі. Прызнайцеся ж, я ўжо вам падабаюся. Вунь як вы паядаеце мае голыя ногі і думаеце пра тое, што жанчына ў такі позні час, у кватэры мужчыны... У вас ёсць які-небудзь плед ці коўдра? Дайце зараз жа сюды. Я закрыю ногі.
Ну што ж, дастаю з шафы плед, мамін падарунак, і накрываю яе ногі. Потым выпростваюся і хачу сесці на сваё месца, але яна жэстам паказвае, каб я размясціўся побач. Падпарадкоўваюся. У гэты момант мы абое глядзім у тэлевізар, дзе любоўная гісторыя падыходзіць да заканамернага фінала і экран на імгненне зацямняецца.
— У нас гэтага сёння не будзе. He стройце планы. Лепш падсуньцеся бліжэй і пацалуйце мяне.
Гэтая жанчына пачынала мне падабацца. He толькі таму, што цалавалася смачна. Мне падалося, што выбраная ёю метода выцякае з нашай мужчынскай псіхалогіі. Мы ведаем, напрыклад, што вунь тую жанчыну лаюць, называюць распусніцай, пералічваючы мора яе недахопаў. I вось нас ужо... цягне да гэтай жанчыны. Часам, каб спадабацца, аказваецца, лепш выпяліць свае недахопы. На іх адразу звернуць увагу, а потым ужо як здолееш павярнуць. Так мне думалася. Ці можна называць недахопамі ўсё тое, што зрабіла Ірына з моманту тэлефоннага званка, я не ведаю. Але, бясспрэчна, гэтая жанчына пачынала падабацца. Я, праўда, не паказваў гэтага, і нашы размовы працягваліся ў той жа, пачатай некалькі гадзін таму, манеры.
— Ну што ж, на сёння хопіць. Зараз вы выклічаце таксі і адправіце мяне дахаты. Ужо вельмі позна. I не кажыце больш ні слова. Паслязаўтра я чакаю вас у сябе.
Яна з’ехала. Даўно ўжо згас экран тэлевізара, а я сядзеў на канапе, на тым месцы, дзе яшчэ нядаўна сядзела яна. Мне здавалася, што канапа яшчэ захоўвае яе цяпло. I гэтае цяпло хвалявала.
Два дні паўзлі ледзь-ледзь. Нарэшце, я залятаю дахаты, прыводжу сябе, так сказаць, у парадак, складаю сёе-тое ў сумку, выходжу на вуліцу і еду на Фрыдман, да яе дома. Я ні пра што не думаю, не будую ніякіх планаў, не ведаю, чым і як скончыцца гэты вечар. Усе думы і думкі валодалі мной цэлыя два дні, з моманта нашага развітання. Зараз мая галава чыстая. He, гэта мне здаецца, што ўсё так. Я думаю пра яе. Напрыклад, як яна будзе выглядаць сёння. У мінулы раз, шчыра кажучы, асабліва не прыглядаўся. Усё было нечакана і незвычайна. A вось сёння... Можа, расчаруюся нават.
У вітальні, абабітай вузкімі драўлянымі дошчачкамі, былі ўбудаваная шафа для адзення, ва ўсю сцяну палічкі з кнігамі і люстэрка. Пад палічкамі пуфік, на які я паклаў сваю сумку.
— Ты вельмі добры, дзякуй за кветкі. Разувацца? Hi ў якім разе. Ты такі элегантны, што ў шкарпэтках проста страціш лінію.
Значыць, ужо на «ты». Ну што ж, нармальна, на «ты». Зараз выпрастаюся, я ж спрабаваў зняць туфлі, і разгляджу яе... Ці я ўжо быў закаханы, ці ўсё было на самай справе. Прыгожая. Зусім крышачку касметыкі, стройная, на шпільках, шэрая падоўжаная сукенка... I наогул, усё было на месцы. Яна, заўважыўшы, што я разглядаю яе, пачала прымаць стандартныя позы манекеншчыц, як бы кажучы: «Ну што ж, глядзі, ёсць што паказаць». Але не, нельга адразу паказваць свае пачуцці.
— Ну, як я?
Мне падалося, што сёння яе голас быў не такім смелым і свабодным, як у мінулы раз. Ён быў мякчэйшы і пяшчотнейшы. Як і ўвесь яе сённяшні воблік.
— Ты выглядаеш някепска, можна нават паспрабаваць закахацца.
Яе вочы раскрыліся ўва ўсю шырыню і глыбіню. Потым заміргалі вейкі. Здаецца, яна можа зараз заплакаць. Але не. Вось яна, крыху прыкусваючы ніжнюю вусначку, супакойвае сябе і няспешна, расцягваючы словы, цэдзіць з чароўнага роціка: «А ты нахаба, мой даражэнькі. Але ўсё адно, праходзь у пакой».
Усё было смачна. I шампанскае стаяла на асобным століку ў вядзерцы з лёдам. Мы міла гаманілі ні пра што, і кожны імкнуўся паказаць свае лепшыя бакі: эрудыцыю, увагу і іншае, што выстаўляецца вонкі, калі патрэбна спадабацца. Была кава, потым зноў шампанскае і цукеркі. I мы п’янелі. Ноч сышла, але ранак яшчэ не настаў, калі мы забыліся моцным сном.