• Газеты, часопісы і г.д.
  • Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Традыцыйна-бытавая культура  Віктар Цітоў

    Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Традыцыйна-бытавая культура

    Віктар Цітоў

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 207с.
    Мінск 2001
    62.78 МБ
    В.С.Цітоў шнаграфічная СПДДЧЫНА
    ЗВ.С.Цітоў тнаграфічная СПАДЧЫНА Беларусь
    Традыцыйнабытавая культура
    2ое выданне
    МІНСК «БЕЛАРУСЬ» 2001
    УДК [39+008](=826)(091)
    ББК 63.5(4Бен)
    Ц74
    Цітоў В.С.
    Ц 74 Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Традыцыйнабытавая культура / В. С. Цітоў.— 2ое выд. — Мн.: Беларусь, 2001. — 207 с.: іл.
    ISBN 9850103809.
    Кніга — працяг працы аўтара «Этнаграфічная спадчына: Беларусь. Краіна і людзі». У ёй разглядаюцца асноўныя раздзелы народнай культуры — жыллё, адзенне, беларуская кулінарыя, сельская гаспадарка, промыслы і рамёствы, шляхі зносін і транспартныя сродкі. Значная ўвага ўдзяляецца традыцыйным ведам, звычаям, абрадам, вераванням. Асобны раздзел прысвечаны гісторыі этнаграфічнага вывучэння Качяпус’ "•’“Лйягтті няппмыу зтнографаў і фалькларыстаў.
    Кніга багата ілюстравана. Нрызначаецца }_............ ,	хто
    цікавіцца гісторыяй і культурнай спадчынай народа, пойдзе на карысць і студэнтам, гурткоўцамкраязнаўцам, вучням старэйд—"
    „ДК [39+008](=826)(091)
    ББК 63.5(4Бен)
    ISBN 9850103809
    © Цітоў В. С., 1997
    © Выдавецтва «Беларусь», 1997
    ДА ЧЫТАЧА
    Бадай што, няма іншай навуковай дысцыпліны, якая была б так непасрэдна і арганічна звязана з нашай Бацькаўшчынай, з яе гісторыкакультурнай спадчынай, як этнаграфія, ці, як яе зараз часцей называюць, этналогія. Яна скіравана на нас саміх: хто мы, дзе нашы карані, якія жывілі культурнае дрэва, хто нашы продкі, па якіх законах і традыцыях яны жылі, якія этнічныя (этнакультурныя, этнасацыяльныя) працэсы адбываюцца ў сучасным грамадстве. Задаючы гэтыя пытанні, мы асэнсоўваем свой гістарычны лёс, сваю спадчыну, якую пакінулі нам продкі, самакрытычна і памяркоўна ацэньваем плён сваёй працы, параўноўваем нашы дасягненні з культурнымі здабыткамі іншых народаў. Жыццё ставіць перад намі шмат праблем, сярод якіх няма амаль ніводнай, што сваімі каранямі так ці інакш не была б звязана з нашым гістарычным мінулым.
    За многія стагоддзі свайго існавання беларускі народ стварыў багатую і самабытную культуру, якая была ўвасоблена ў замках, абарончых і культавых збудаваннях, народным жыллі і бытавых рэчах, рыцарскай амуніцыі і ўзбраенні, нацыянальным адзенні, узорных тканінах, разнастайных прамысловых вырабах, духоўных традыцыях, звычаях, абрадах і інш. Няўмольны час і ваенныя ліхалецці мянялі культурны ландшафт нашай краіны, не пашкадавалі шматлікіх помнікаў нацыянальнай культуры, шэдэўраў самабытнай народнай творчасці. Патрабаваліся многія гады напружанай стваральнай працы, каб прывесці да ладу разбураную гаспадарку, аднавіць гарады і сёлы, раскрыць і рэалізаваць творчы патэнцыял народа. У гэтых умовах устойлівыя этнакультурныя традыцыі, уласцівыя беларусам, адыгрывалі выключную ролю: яны служылі свайго роду энергетычным рэсурсам, зыходным «капіталам», што дапамагаў адрадзіць разбураную гаспадарку і культуру, наладзіць нар
    3
    мальнае жыццё, выжыць у экстрэмальных умовах і захаваць сябе як этнас.
    Першая кніга «Этнаграфічная спадчына: Беларусь. Краіна і людзі», што выйшла ў выдавецтве «Беларусь», была прысвечана агульным пытанням беларускай этналогіі, тут знайшлі асвятленне асаблівасці этнагенезу і этнічных працэсаў, геапалітычнае становішча Беларусі, а таксама міжэтнічныя адносіны з іншымі народамі (рускія, палякі, украінцы, яўрэі, татары і інш.), якія здаўна пражывалі на нашай тэрыторыі і для якіх Беларусь стала другой радзімай.
    Гэта кніга працягвае курс беларускай этналогіі. У ёй асвятляецца гісторыя этнаграфічнага вывучэння Беларусі, дзейнасць вядомых збіральнікаў народнай мудрасці, даследчыкаў этнаграфіі і фальклору; аднак асноўная ўвага прысвечана традыцыйнабытавой культуры беларусаў — арганізацыі народнага жылля, земляробству, промыслам і рамёствам, ежы і харчаванню, адзенню, шляхам зносін і транспартным сродкам, а таксама вытворчым традыцыям, народным ведам, звычаям і абрадам. Чытач знойдзе тут неабходны мінімум навукова абгрунтаваных ведаў пра традыцыйную культуру, якая з’яўляецца асновай жыццядзейнасці кожнага народаэтнасу.
    3 ГІСТОРЫІ ЭТНАГРАФІЧНАГА ВЫВУЧЭННЯ БЕЛАРУСІ
    Першыя пісьмовыя звесткі пра нашу краіну і яе насельніцтва вядомы даўно — больш за 2 тыс. гадоў таму. Аб жыхарах Беларусі і Украіны пісалі антычныя аўтары. Грэчаскі гісторык і этнограф Герадот (5 ст. да н. э.) у сваёй шматтомнай «Гісторыі» ўпамінае скіфаў, сарматаў і іх паўночных суседзяў — неўраў, што засялялі басейн Прыпяці; да іх скіфы звярталіся за дапамогай у барацьбе з персідскім царом Дарыем. Аб неўрах і венедах (ці вентах) згадвалі і старажытнарымскія аўтары, у прыватнасці Тацыт і александрыйскі географ Пталемей (2 ст. н. э.). Пталемеем у той час была складзена карта, дзе на тэрыторыі сучаснай Беларусі, у басейне Прыпяці і Дняпра (старажытнага Барысфена), паказана рассяленне плямён пеўкінаў і бадзінаў (будзінаў).
    Больш дакладна пра старажытнае насельніцтва Беларусі — крывічоў (палачан), дрыгавічоў, радзімічаў, літву, яцвягаў і інш. паведамляюць летапісы, у прыватнасці «Аповесць мінулых часоў» («Повесть временных лет», пач. 12 ст.). У аснову «Аповесці» былі пакладзены больш раннія звесткі пра славян; яе аўтар (ім быў, верагодна, манах КіеваПячэрскай лаўры Нестар) пачынае свой летапіс з біблейскіх часоў, расказвае пра паходжанне славян, іх рассяленне на УсходнеЕўрапейскай раўніне, складаныя ўзаемаадносіны з суседзямі (венграмі, хазарамі, германцамі, балтамі і інш.), звяртае ўвагу і на грамадскі лад жыцця, звычаі, вераванні. Нягледзячы на агульнае паходжанне і рэлігію славянскіх плямён, у іх назіраліся прыкметныя культурнабытавыя асаблівасці; летапісец даволі падрабязна расказвае пра сямейнашлюбныя адносіны ў палян, іх «кротость н стыденне ко снохам н матерям», нетрываласць шлюбу ў драўлян, пра ігрышчы, што наладжваюцца паміж сёламі ў радзімічаў, дзе адбываюцца «плясанмя н бесовска песнн» і «умыкаху жены собе», пра перажыткі
    5
    матрыярхату ў мазаўшан, пра ўстойлівы звычай славен і крывічоў парыцца з венікам у лазнях («і тако самн ся мучат, едва вылезут жнвн»), што было не ўласціва дрыгавічам, палянам і валынянам.
    У XIV—XVII стст. з’яўляюцца летапісыхронікі — «Хроніка Еўрапейскай Сарматыі» Аляксандра Гваньіні (1578, 1581), «Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі» Мацея Стрыйкоўскага (1582), «Хроніка Быхаўца» (1ая пал. XVI ст.), «Баркулабаўскі летапіс» (пач. XVII ст.), «Хроніка горада Магілёва». У іх побач з запісамі гістарычных падзей даецца цікавая інфармацыя аб этнічнай геаграфіі сярэднявечча, аб ладзе жыцця, звычаях і вераваннях мясцовага насельніцтва. Каштоўныя этнаграфічныя звесткі пра сярэднявечную Беларусь і яе жыхароў мы знаходзім у «Трактаце аб дзвюх Сарматыях» кракаўскага гісторыка і ўрача Мацея Мяхоўскага (1517), у працах «Аб норавах татараў, літоўцаў і маскавіцян» Міхалона Літвіна (1550), «Пра рэлігіі, ахвярапрынашэнне, вясельныя і пахавальныя абрады русінаў, маскавітаў, татараў» Яна Ласіцкага (1582).
    Прыродны і культурны ландшафт беларускага краю, яго помнікі, знешні быт і звычаі насельніцтва не засталіся паза ўвагай нашых «гасцей» — іншаземцаў, што вандравалі па Беларусі (або праязджалі транзітам праз яе) і пакінулі цікавыя мемуары ці дзённікавыя запісы аб сваіх падарожжах (С. Герберштэйн, 1549; А. Майерберг, 1662; Б. Танер, 1678, і іншыя).
    Выдатным літаратурнаэтнаграфічным помнікам эпохі Адраджэння з’яўляецца «Паэма пра зубра» Міколы Гусоўскага (выдадзена першапачаткова на лацінскай мове. Кракаў, 1523). Паэтгуманіст з вялікай любоўю апісаў свой край — Беларусь, прыгажосць яе прыроды, быт і заняткі жыхароў — ратных рыцараў, паляўнічых, аратых. Ён напісаў сваю паэму ўдалечыні ад Радзімы, у Італіі; яго хвалявалі лёс і былая слава Вялікага княства Літоўскага, якое знайшло сваё алегарычнае ўвасабленне ў вобразе Зубра. М. Гусоўскі пераасэнсоўвае гісторыю і культуру сваёй Радзімы, абвяргае пашыраны міф аб «ілірыйскім дзікунстве» беларусаўлітвінаў, якія падаюцца ім як барацьбіты з сарацынамі — залатаардынцамі, туркамі, тэўтонамі.
    Са знакамітых дзеячаў сярэднявечча, якія ўнеслі каштоўны ўклад у вывучэнне праблем этнічнай культуры, мясцовага быту і звычаёвага права, варта назваць
    6
    Саламона Рысінскага (1560(?) — 1625) і Льва Сапегу (1557—1633). Яны валодалі шырокім дыяпазонам ведаў, разглядалі беларускую традыцыйную культуру як апірышча нацыянальнай грамадзянскай цывілізацыі. Статут Вялікага княства Літоўскага — канстытуцыя высокага еўрапейскага кшталту (рэдактарам яе быў Л. Сапега). Ён уяўляў сабой збор лепшых узораў народнага права, маральных норм і звычаяў, якія былі выпрацаваны на працягу многіх стагоддзяў і склалі базавы падмурак першай у гісторыі беларусаўлітвінаў канстытуцыі.
    У канцы XVIII — першай палове XIX ст. выйшаў шэраг прац па краязнаўству і этнаграфіі Беларусі. Сярод іх адзначым, у прыватнасці, такія як: А. Меер. Апісанне Крычаўскага графства, або былога староства 1786 года; I. Ляпехін. Дзённікавыя запіскі падарожжа... (1780, 1805), В. Севяргін. Запіскі падарожжа па заходніх правінцыях Расійскай дзяржавы (1803); Л. Галамбёўскі. Дом і двор (Domy і dwory, 1830), Люд польскі, яго звычаі і забабоны (1830); 3. ДаленгаХадакоўскі. Пра славяншчыну да хрысціянства (1818); Ю. Крашэўскі. Успаміны з Валыні, Палесся і Літвы (1840); Я. Чачот. Вясковыя песні знад Нёмана (1837), Вясковыя песні знад Нёмана і Дзвіны (1839); Я. Баршчэўскі. Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях (1844— 1846) і інш. Большасць аўтараў названых прац паходзілі з мясцовага сярэдняга саслоўя (дробнай шляхты), былі звязаны сваімі каранямі з Беларуссю, добра ведалі духоўную спадчыну народа, яго быт, звычаі, абрады. Некаторыя з іх (3. ДаленгаХадакоўскі, Я. Чачот, Т. Зан) за ўдзел у вызваленчай барацьбе доўгі час вымушаны былі жыць на чужыне, аднак не перапынялі сваю працу і не гублялі духоўных сувязей са сваёй Радзімай.
    Быт шляхты і беларускага сялянства знайшоў сваё адлюстраванне і ў мастацкіх творах Адама Міцкевіча і Уладзіслава Сыракомлі (Кандратовіча). Нагадаем паэмы А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш» і «Дзяды». Ва У. Сыракомлі, апрача шматлікіх паэтычных твораў, ёсць спецыяльныя краязнаўчаэтнаграфічныя працы — «Вандроўкі па маіх былых ваколіцах» (1853), «Нёман ад вытокаў да вусця» (1861), «Экскурсія па Літве ў радыусе ад Вільні» (т. 1—2, 1857—1860) і інш. У гэты перыяд этнаграфія развівалася ў цеснай сувязі з мастацкай літаратурай, геаграфіяй, краязнаўствам.