• Газеты, часопісы і г.д.
  • Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Традыцыйна-бытавая культура  Віктар Цітоў

    Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Традыцыйна-бытавая культура

    Віктар Цітоў

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 207с.
    Мінск 2001
    62.78 МБ
    18
    А. Багдановіч, 3. Радчанка); паступіўшыя да яго запісы былі сістэматызаваны і выдадзены ў трох тамах пад назвай «Матэрыялы для вывучэння быту і мовы рускага насельніцтва ПаўночнаЗаходняга краю» (1887—1902).
    Значны ўклад у этнаграфічнае вывучэнне Беларусі ўнеслі польскія даследчыкі; некаторыя з іх доўгі час пражывалі ў Беларусі і звязаны з ёю глыбокімі каранямі. Да ліку вядомых этнографаў старэйшага пакалення адносіцца О. Кольберг, апантаны збіральнік народных песень, этнамузыказнаўца, прадстаўнік польскага рамантызму ў мастацтве. Ён нястомна запісваў аўтэнтычны фальклор — музыку і тэксты, фіксуючы дыялектныя асаблівасці гаворак, абрадавае афармленне, танцы, гульні, забавы, легенды, казкі, прымаўкі і г. д. Фальклорныя матывы ён нярэдка выкарыстоўваў пры стварэнні ўласных музычных твораў — мазурак, паланезаў, вальсаў, фантазій, музычных спектакляў. Пры жыцці Кольберг выдаў 33 тамы збораў; том, прысвечаны Беларусі («Belarus— Polesie», т. 52), пабачыў свет у 1968 г.
    I ўсё ж на беларускую этнаграфію больш значны ўплыў аказала дзейнасць М. Федароўскага, 3. Глогера, К. Машыньскага. М. Федароўскі пражыў на тэрыторыі Беларусі 27 гадоў; яго творчая праца была плённай і шматграннай. Ён глыбока і пільна вывучаў усе аспекты традыцыйнай культуры беларусаў, збіраў гістарычныя дакументы, старадрукі, творы мастацтва, вёў раскопкі старажытных курганоў. Ім былі сабраны (пераважна ў Заходняй Беларусі) тысячы народных песень, каля 10 тысяч прыказак, сотні казак, легенд, загадак, павер’яў, рэцэптаў па народнай медыцыне, разнастайныя каляндарныя, сямейныя абрады і звычаі. Шмат увагі Федароўскі ўдзяляў і матэрыяльнай культуры, розным гаспадарчым заняткам і промыслам. Фальклорнаэтнаграфічная спадчына М. Федароўскага складае шмат тамоў; яна часткова апублікавана ў працы «Люд беларускі» (у 8 тамах, 1897—1981), астатнія зборы знаходзяцца ў рукапісным аддзеле Варшаўскага універсітэта, архіве Польскай акадэміі навук і чакаюць свайго выдання.
    He менш выніковай была і дзейнасць другога польскага этнографа — 3. Глогера, што нарадзіўся ў Аўгустоўскім павеце, на памежжы Польшчы і Беларусі, і большую частку свайго жыцця правёў у маёнтку Яжэва
    19
    М. Федароўскі
    Я. Карскі
    каля Беластока. Яму належаць шматлікія публікацыі па этнаграфіі, археалогіі, гістарычнай геаграфіі, мастацтву, фалькларыстыцы. Ім была сабрана багацейшая калекцыя этнаграфічных рэчаў, зброі, прадметаў мастацтва, гістарычных карт, дакументаў. Многія з іх былі выкарыстаны пры напісанні яго чатырохтомнай «Старапольскай энцыклапедыі» (Encyklopedia staropolska ilustrowana, 1900—1903), дзе ёсць шмат матэрыялаў і па Беларусі. У якасці эпіграфа на тытульнай старонцы «Энцыклапедыі» Глогер паставіў: «Чужое ведаць — добра, сваё — абавязак». Ім былі выдадзены дзесяткі кніг, зборнікаў, альбомаў, шматлікія нататкі з падарожжаў, дзённікавыя запісы, артыкулы. Назавём, у прыватнасці, «Гістарычную геаграфію польскіх зямель» (1900; тут аўтар спыняецца на апісанні Віленшчыны, Брэстчыны, Міншчыны, Віцебшчыны, Смаленшчыны), «Этнаграфічны альбом» (1904), «Драўлянае будаўніцтва і вырабы з дрэва» (1907), «Далінамі рэк» (дзе апісана яго падарожжа па Нёмане, Вісле, Бугу; 1903), «Польскі год у жыцці, традыцыі і песні» (1900).
    Важнай вехай у этнаграфічным вывучэнні Беларусі быў Першы ўсерасійскі перапіс насельніцтва (1897), які даў рэальную карціну этнічнай сітуацыі ў Беларусі. У выніку перапісу быў атрыманы шырокі спектр ста
    20
    тыстычных даных аб этнічным, сацыяльным і канфесійным складзе насельніцтва ў сёлах і гарадах, у валасцях, паветах і губернях, паказана яго полаўзроставая структура, пісьменнасць, дэмаграфічны рост, заняткі. У аснову вызначэння этнічнага складу была пакладзена родная мова. Беларускую мову як родную назвалі 82,5 % жыхароў Магілёўскай і 76 % — Мінскай губерняў. Тут адмячалася стракатасць нацыянальнага складу ў гарадах Беларусі і асобных рэгіёнах. Так, на тэрыторыі Гродзенскай губерні налічвалася да 40 «наречнй», на якіх размаўляла мясцовае насельніцтва. Даныя перапісу былі дэталёва прааналізаваны, зведзены ў табліцы і выдадзены асобнымі выпускамі (сшыткамі) па кожнай губерні. Яны з’яўляюцца каштоўнай крыніцай па вывучэнні этнічнай гісторыі Беларусі.
    Пачатак XX стагоддзя адзначаны выхадам у свет буйнейшай абагульняючай працы Я. Ф. Карскага «Беларусы» (1—3 т., 7 выпускаў; 1903—1922). У 1ым томе «Уводзіны ў вывучэнне мовы і народнай славеснасці» ён на аснове ўсебаковага параўнаўчага вывучэння разнастайных крыніц разглядае праблемы паходжання беларусаў, вызначае самабытныя, глыбока нацыянальныя рысы іх культуры. Беларусаў ён лічыў аўтахтонамі, а іх мову адносіў да самастойнай этналінгвістычнай сістэмы, што захавала ў лепшым стане, параўнаўча з іншымі, сваю першародную славянскую аснову. У выніку арэальнага этналінгвістычнага даследавання ім была складзена этнаграфічная карта «беларускага племені», дзе ён вызначае асноўны масіў беларускіх гаворак і іх дыялектныя асаблівасці. Працу Я. Ф. Карскага і яго ўплыў на далейшае развіццё этнаграфічнай і беларусазнаўчай навукі цяжка пераацаніць. Яна падводзіла вынікі дасягненням у галіне беларускага мовазнаўства, славістыкі і этнаграфіі ў пачатку XX ст.
    Глыбокай распрацоўкай гістарычнай тэматыкі і праблем развіцця беларускай традыцыйнай культуры вызначаюцца і працы вядомага беларускага даследчыка канца XIX — першых дзесяцігоддзяў XX ст. М. В. ДоўнарЗапольскага. Ім сабраны і абагульнены арыгінальныя матэрыялы па песенным фальклоры, сямейных звычаях і абрадах, народнаму звычаёваму праву, беларускаму вяселлю, што выкладзены ў яго працах «Беларускае вяселле і вясельныя песні» (1888), «Песні пінчукоў» (1895), «Звычаёвае сямейнае права сялян Мінскай
    21
    М. ДоўнарЗапольскі	А. Сержпутоўскі
    губерні» (1897) і інш. У сваіх гісторыкаэтнаграфічных працах ён разглядаў праблемы этнагенезу і этнічнай гісторыі, адстойваючы права беларускага народа на суверэннае існаванне. Яго асабістая трагедыя, як і шэрага іншых даследчыкаў, была прадвызначана самастойнасцю мыслення, крытычным стаўленнем да пралетарскай рэвалюцыі і яе наступстваў на класічную і нацыянальную культуры.
    Такая ж трагедыя напаткала таленавітых рупліўцаў беларускай спадчыны, вядомых дзеячаў беларускага сацыялдэмакратычнага руху В. Ю. Ластоўскага і A. А. Смоліча. В. Ластоўскі з’яўляецца складальнікам фундаментальнага збору аб развіцці пісьмовай культуры і кнігавыдавецтва на Беларусі «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі» (Коўна, 1926), аўтарам шматлікіх артыкулаў па гісторыі і этнаграфіі Беларусі, рэдактарам і выдаўцом часопіса «Крывіч» (Коўна, 1923—1927). А. Смоліч — стваральнік першай фундаментальнай працы па геаграфіі Беларусі (упершыню выйшла ў Вільні у 1919 г. і перавыдавалася тройчы). У сваёй кнізе «Геаграфія Беларусі» А. Смоліч прымяняе экалагічны падыход, дэталёва разглядаючы не толькі прыродныя ландшафты краіны, яе клімат і рэсурсы, але і нацыя
    22
    нальны склад насельніцтва, яго размяшчэнне, культурныя асаблівасці і гаспадарчыя заняткі. Асобны раздзел прысвячаецца ўсебаковай характарыстыцы вылучаных ім краінрэгіёнаў — Полацкага Надзвіння, Віленшчыны, Міншчыны, Наднёманскай краіны, Палесся, Беларускага лесастэпу (Гомельшчына, Браншчына, Паўднёвая Магілёўшчына), Дняпроўскага ўзгор’я (з гарадамі Мсціслаў, Орша, Магілёў), Віцебшчыны і Смаленшчыны. Тут дэталёва разглядаюцца гістарычны лёс гэтых зямель, культурны ландшафт, гістарычныя помнікі, адметныя асаблівасці прыроды і мясцовай гаспадаркі.
    Збіральніцкая і творчая праца многіх даследчыкаў народнага быту невыпадкова была звязана з Палессем, дзе яшчэ ў пачатку XX ст. лепш, чым у іншых рэгіёнах, захоўваліся традыцыйныя элементы ў жыцці і бытавой культуры жыхароў. Пра Палессе ёсць шмат цікавых этнаграфічных нататкаў, апублікаваных у розных выданнях яшчэ ў XIX ст. (Д. Булгакоўскі, I. Жылінскі, А. Забелін, Ю. Крашэўскі, В. Маракуеў, 3. Радчанка, В. Чубінскі, П. Шпілеўскі, I. Эрэміч і інш.).
    У плеядзе выдатных даследчыкаў народнай культуры гэтага рэгіёна адно з самых ганаровых месцаў належыць A. К. Сержпутоўскаму. Сабраныя ім у выніку шматгадовай экспедыцыйнапошукавай работы і апублікаваныя затым матэрыялы вызначаюцца арыгінальнасцю, інфармацыйнай насычанасцю, свежасцю і сведчаць аб глыбокім веданні народнага жыцця. Многія традыцыйныя з’явы даследчык разглядаў у кантэксце агульнаславянскай культуры, што дало магчымасць наглядна, на аснове параўнаўчых характарыстык, адлюстраваць мясцовую непаўторнасць і самабытнасць традыцыйнай культуры Палесся. Асаблівую ўвагу ён удзяляў матэрыяльнай культуры — жыллю, сельскагаспадарчым прыладам, бортніцтву, рыбалоўству, грамадскім звычаям і абрадам, чаму былі прысвечаны спецыяльныя работы «Земляробчыя прылады працы беларускага Палесся» (1910), «Бортніцтва ў Беларусі» (1914), «Нарысы Беларусі» (1907), «Прымхі і забабоны беларусаўпалешукоў» (1930) і інш. Каштоўнай крыніцай па вывучэнні матэрыяльнай культуры Палесся застаецца рукапісная спадчына А. Сержпутоўскага, а таксама сабраныя ім шматлікія калекцыі этнаграфічных экспанатаў і альбомы фотаздымкаў, што захоўваюцца ў Расійскім музеі этнаграфіі ў СанктПецярбургу.
    23
    Значны інтарэс уяўляюць для нас і этнаграфічныя матэрыялы, сабраныя і апрацаваныя I. А. Сербавым. Даследчык спалучаў у сабе веды прафесійнага этнографа з працавітасцю нястомнага вандроўніка і дапытлівага назіральніка. Яму пашанцавала назіраць знікаючыя формы абшчыннага жыцця і традыцыйнай культуры, занатаваныя і абагульненыя ім у публікацыях «Паездкі па Палессю 1911 і 1912 гг.», «Беларусысакуны» (1915), «Вічынскія паляне» (1928).
    Палессю прысвяцілі шмат увагі і вядомыя польскія і беларускія даследчыкі XX ст. К. Машынскі («Усходняе Палессе», 1928; «Народная культура славян», 1929), Ч. Пяткевіч («Палессе Рэчыцкае», ч. 1—2, 1928—1938), В. Мандальскі («Палессе», 1927), Ю. Абрэмбскі (альбом «Палессе»). Сур’ёзным навуковым даследаваннем палескага жылля з’явілася праца Н. I. Лебедзевай «Жыллё і гаспадарчыя пабудовы Беларускай ССР» (1929). У час экспедыцыі 1927 г. аўтарам было выяўлена мноства этнаграфічных помнікаў і дэталёва вывучана традыцыйнае народнае дойлідства ў раёне Прыпяцкага Палесся па маршруце Слуцк — Чырвонае возера (Князьвозера) — Мазыр.