• Газеты, часопісы і г.д.
  • Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Традыцыйна-бытавая культура  Віктар Цітоў

    Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Традыцыйна-бытавая культура

    Віктар Цітоў

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 207с.
    Мінск 2001
    62.78 МБ
    У 1864 г. выйшла яшчэ адна аналагічная праца — «Атлас народанасялення ЗаходнеРускага краю па веравызнаннях» А. Ф. Рыціха. Атлас складаўся з 10 карт, якія паказвалі геаграфію рассялення беларусаў і іншых
    13
    народаў. Аднак пры вызначэнні этнічнай прыналежнасці аўтар зыходзіў у першую чаргу з веравызнання, таму значная частка беларусаўкатолікаў (як, дарэчы, і ў Р. Эркерта) была залічана да палякаў, а праваслаўных беларусаў — да рускіх. У сваёй кнізе «Славянскі свет» (1875) А. Рыціх у значнай ступені пераглядае і ўдакладняе свае пазіцыі, ён дае шырокую параўнаўчую характарыстыку славянскім народам, дзе належнае месца адводзіць і беларусам. Прычым пры вызначэнні этнічнай прыналежнасці аўтар улічвае цэлы комплекс фактараў (этнічная гісторыя, мова, культура, рэлігія). Вынікам яго арэальнага даследавання з’явілася і этнаграфічная карта, дзе акрэслены тэрыторыі рассялення беларусаў і суседніх народаў.
    У гэты перыяд разам з назапашваннем этнаграфічных матэрыялаў адбывалася іх асэнсаванне, былі дасягнуты прыкметныя поспехі іх абагульнення і паглыбленага вывучэння розных бакоў традыцыйнабытавой культуры.
    Шмат этнаграфічных матэрыялаў публікавалася ў перыядычных выданнях — навуковых зборніках, часопісах, газетах. У ліку гэтых выданняў ужо згаданыя намі «Этнографнческнй сборннк», «Запнскм Русского географнческого обіцества», «Запнскн СевероЗападного отдела Русского географнческого обіцества», а таксама «Современннк» (1836—1866), «Этнографнческое обозренне» (1889—1916), «Жнвая стармна» (1890—1916), «Вестннк Западной Росснн» (1864—1871), «йсторнческнй вестннк» (1880—1917), «Внленскнй временнмк» (1904— 1915), «Матермалы по этнографнн Росснн» (1910—1929, 4 выпускі) і інш. Тут публікавалі свае працы вядомыя збіральнікі і даследчыкі беларускай этнаграфіі — П. М. Шпілеўскі, A. К. Кіркор, М. I. Кастамараў, М. Я. Нікіфароўскі, Е. Р. Раманаў, М. М. Косіч, A. М. Пыпін, I. Эрэміч, М. Я. Янчук, Я. Ф. Карскі, М. В. ДоўнарЗапольскі, A. М. Харузін, A. К. Сержпутоўскі, I. А. Сербаў і інш.
    Каштоўная інфармацыя пра Беларусь і беларусаў змяшчалася ў часопісах, што выдаваліся ў Варшаве і Вільні на польскай мове. У іх ліку «Tygodnik ilustrowaпу» («Тыднёвік ілюстраваны» — літаратурнамастацкі часопіс, 1859—1939), «Klosy» («Калоссе», 1865—1890), «Athenaeum» («Атэнэум», 1841—1851), «WisTa» («Bic
    14
    ла» — орган польскага этналагічнага таварыства, 1887— 1905), «Ziemia» («Зямля» — ілюстраваны часопіс польскага краязнаўчага таварыства, 1910—1914). Тут, апрача артыкулаў аб культурным і грамадскім жыцці, публікаваліся карэспандэнцыі пра жыццё і быт насельніцтва, пра знакамітых людзей, помнікі гісторыі і культуры.
    Шмат краязнаўчаэтнаграфічных артыкулаў і паведамленняў было надрукавана на старонках губернскіх газет — «Внленскне губернскме ведомостн», «Внтебскне губернскне ведомостн», «Гродненскне ...», «Мннскне ...», «Могнлевскне губернскме ведомостм» (1838—1917), а таксама «Внленскнй вестннк», «Епархнальные ведомостм», што выходзілі ў кожным губернскім цэнтры.
    У другой палове XIX ст. разам з небывалым пашырэннем краязнаўчых і этнаграфічных ведаў аб Беларусі, выхадам у свет сур’ёзных абагульняючых прац былі закладзены трывалыя асновы этнаграфіі (этналогіі) як навукі аб народахэтнасах, іх гісторыкакультурных стасунках і заканамернасцях развіцця ў прасторы і часе. Гэты перыяд характарызаваўся з’яўленнем цэлай плеяды таленавітых этнографаў, рупліўцаў і збіральнікаў каштоўнейшых «россыпаў» народнай мудрасці, шматвяковай нацыянальнай спадчыны, яе асэнсаваннем і ўключэннем у сусветны гісторыкакультурны працэс. Поспехі ў этнаграфічным вывучэнні Беларусі былі падрыхтаваны шматграннай дзейнасцю папярэдніх даследчыкаўпадзвіжнікаў, дэмакратычна настроеных прадстаўнікоў мясцовай інтэлігенцыі.
    Для П. Шпілеўскага, Ю. Крашэўскага, У. Сыракомлі шматдзённыя вандроўкі ў паштовых экіпажах, іх сустрэчы і гутаркі з мясцовымі жыхарамі былі не толькі пашырэннем этнаграфічных ведаў, але і апрабаваннем жыццёвых установак, маральных высноў, фарміраваннем актыўных грамадзянскіх пазіцый. П. М. Шпілеўскі ў сваіх літаратурнакраязнаўчых нарысах «Падарожжа па Палессі і Беларускім краі» (1853—1854), «Мазыршчына» (1859), «Вясельныя абрады ў засценкаўцаў Віцебскай губерні» (1854) жывымі каларытнымі фарбамі ўзнаўляе рэалістычныя карціны беларускай правінцыі, яе непаўторную экзотыку, самабытную культуру мясцовых жыхароў, іх побыт, жыллё, адзенне, старажытныя звычаі і абрады. Любоў да свайго краю надае асобую пранікнёнасць выявам народнага жыцця, выпісанага ім праўдзіва і пераканаўча. Шырокая геаграфія маршрутаў
    15
    дазваляе прасачыць у «змене кадраў» этнаграфічныя асаблівасці ў розных раёнах Беларусі, мясцовыя фарбы і лакальнаварыятыўнае багацце беларускай народнай культуры.
    У канцы 70 — пачатку 80ых гадоў распачалося выданне шматтомнай краязнаўчай працы «Жывапісная Расія» (пад агульнай рэдакцыяй П. П. Сямёнава). Беларусі і Літуве быў прысвечаны 3і том (1882). Асноўная частка гэтай кнігі была напісана A. К. Кіркорам, раздзел, прысвечаны беларускай Смаленшчыне і Браншчыне,— С. М. Максімавым. Асноўны змест кнігі складае папулярнае асвятленне этнічнай гісторыі беларускага краю, яго старажытнага насельніцтва, гістарычных падзей, якія паўплывалі на лёс Беларусі; важнае месца тут займае натуралістычнае апісанне прыроды, культурнага ландшафта, жыцця і побыту мясцовых жыхароў, іх заняткаў, народных звычаяў, абрадаў, старажытных вераванняў.
    Цікава чытаецца краязнаўчаэтнаграфічны нарыс «Беларуская Смаленшчына з суседзямі», напісаны вядомым рускім пісьменнікам і этнографам С. М. Максімавым. Аўтар на аснове сваіх уласных назіранняў паказвае паўсядзённы народны побыт, этнакультурнае аблічча трох суседзяў на рускабеларускаўкраінскім памежжы, якое ён вызначае на ўсходзе па лясных рэдказаселеных масівах водападзела Дняпра і Волгі ад Ржэва да Вязьмы і Бранска і далей па р. Дзясна да НоўгарадСеверскага. Разам з тым П. П. Сямёнаў, што напісаў заключны нарыс і быў рэдактарам усяго выдання, не звяртаючы ўвагі на этнічны склад насельніцтва, вылучаў дзве культурнагістарычныя вобласці — Беларускае і Літоўскае Палессе. Да першай ён адносіў тэрыторыю Віцебскай, Смаленскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў, да другой — губерняў Ковенскай, Віленскай і Гродзенскай.
    Вяртаючыся да этнакантактных зон, дзе выяўляецца з асобай яскравасцю каларытнае багацце суседніх этнічных культур і плыняў, дзе ўзаемадзейнічаюць розныя этнічныя элементы, утвараючы своеасаблівы культурны ландшафт, нельга не згадаць працы М. М. Косіч, у прыватнасці яе «Літвіныбеларусы Чарнігаўскай губерні, іх быт і песні» (1901). Аўтар нарадзілася ў с. Расуха Мглінскага павета (зараз Унечскі рн Бранскай вобл.), расла і выхоўвалася ў мясцовым народным асяродку, які
    16
    арганічна ўвайшоў у яе жыццё і жывіў яе творчасць. «Калі маці,— успамінала яна апасля,— ад’язджала на ўсё лета ў Пецярбург, мне была даравана поўная свабода. Я тады з сялянамі адпраўлялася на золку да позняй ночы ў поле, на сенажаці, дзе па прыкладу дарослых прымала ўдзел ва ўсіх работах, хаця старэйшыя глядзелі на мае працоўныя забавы як на недарэчныя свавольствы. За гэтае лета я так паспела прывязацца да дваровых, што плакала ад душы, калі даведалася, што, па Маніфесту (аб адмене прыгоннага стану 1861 г.— В. Ц.), усе ідуць ад нас».
    Любоў да простага народа, добрае веданне яго душы, этнічнай псіхалогіі, прафесійная назіральнасць і жыццёвая праўда надаюць працы М. Косіч значэнне літаратурнаэтнаграфічнага помніка, які выклікае да нашага часу жывы інтарэс.
    У вывучэнні традыцыйнабытавой культуры Паўночнай Беларусі прыкметнае месца ў плеядзе нястомных збіральнікаў этнаграфічнай спадчыны належыць М. Я. Нікіфароўскаму. У сваіх «Нарысах простанароднага жыццябыцця ў Віцебскай Беларусі» (1895) ён узнаўляе шырокую і рэалістычную карціну народнага жыцця, скрупулёзна, з метадычнай паслядоўнасцю апісвае сялянскую сядзібу — жыллё, гаспадарчыя і прамысловыя пабудовы, разнастайныя прадметы ўжытку, земляробчыя прылады, адзенне, ежу. Кніга М. Нікіфароўскага — гэта першае ў Беларусі, як і наогул у тагачаснай Расіі, грунтоўнае і сістэматычнае даследаванне матэрыяльнай культуры. Апрача таго, Нікіфароўскім апублікаваны збор «Простанародных прыкмет і павер’яў, абрадаў і звычаяў» (1897), «Нарысы Віцебскай Беларусі» (у часопісе «Этнографмческое обозренне», 1892—1899). Апошняя праца складаецца з шэрага асобных артыкулаў — «Старцы», «Дудар і музыка», «Гульні і ігракі», «Бабы, або жонкі» і інш., дзе дэталёва і з вялікім майстэрствам этнографа адлюстраваны жыццё і быт розных (у тым ліку і абяздоленых) слаёў насельніцтва.
    Вывучэнню этнаграфічнай спадчыны беларусаў аддаў шмат сіл і энергіі вядомы беларускі этнограф Е. Р. Раманаў. Асноўная яго праца «Беларускі зборнік» у 9 тамах (1886—1912)—свайго роду энцыклапедыя народнага жыцця. Тут знайшлі адлюстраванне амаль усе бакі народнай культуры і быту — песні, танцы, гульні, абрады, звычаі, наоодныя веды, аграрны каляндар, пры
    17
    М. Нікіфароўскі
    Е. Раманаў
    кметы, павер’і і г. д. Сюды ўвайшло каля 10 тыс. фальклорных твораў, многія з іх запісаны самім Раманавым. Пры запісах ён прытрымліваўся строгіх прынцыпаў навуковай дакладнасці, захоўваючы ўсе дыялектныя асаблівасці мясцовых гаворак, і пашпартызацыі матэрыялаў (час і месца запісу, прозвішча інфарматара ці выканаўцы, яго сацыяльная прыналежнасць). Восьмы том (выпуск) «Беларускага зборніка» быў прысвечаны матэрыяльнай культуры; у аснову яго былі пакладзены ўласныя матэрыялы, сабраныя ім у Быхаўскім павеце.
    Е. Р. Раманаў вядомы таксама як археолаг, што праводзіў археалагічныя раскопкі старажытных курганоў. Ён жа быў руплівым даследчыкам і збіральнікам помнікаў народнай культуры. Сабраныя і апрацаваныя ім калекцыі этнаграфічных рэчаў увайшлі ў «залаты» фонд музеяў, большая частка іх у наш час захоўваецца ў Расійскім музеі этнаграфіі (СанктПецярбург).
    Багатыя матэрыялы па духоўнай культуры беларусаў і рускіх Смаленскай губерні былі сабраны і сістэматызаваны У. М. Дабравольскім. Асноўная яго праца — «Смаленскі этнаграфічны зборнік» (ч. 1—4, 1891 — 1903). Выніковай была і збіральніцкая дзейнасць П. В. Шэйна, які арганізаваў шырокую сетку карэспандэнтаў (у ліку іх былі М. Нікіфароўскі, Ю. Крачкоўскі, Я. Карскі,