• Газеты, часопісы і г.д.
  • Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Традыцыйна-бытавая культура  Віктар Цітоў

    Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Традыцыйна-бытавая культура

    Віктар Цітоў

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 207с.
    Мінск 2001
    62.78 МБ
    Разглядаючы паслядоўны працэс станаўлення і развіцця этнаграфічных ведаў, поспехі ў этнаграфічным вывучэнні Беларусі, нельга не адзначыць, што гэтыя поспехі ў значнай ступені былі вызначаны спалучэннем прафесійных ведаў, носьбітамі якіх былі высокаадукаваныя людзі свайго часу, што атрымалі класічную адукацыю (Я. і К. Тышкевічы, Ю. Крашэўскі, П. Шпілеўскі, П. Баброўскі, А. Рыціх, Я. Карскі, М. ДоўнарЗапольскі, 3. Глогер, М. Федароўскі, К. Машынскі), з самаадданай працай самавучак«разначынцаў», якія выйшлі з гушчы народа, добра ведалі яго паўсядзённы быт, культуру, звычаі, духоўныя памкненні (М. Анімеле, I. Насовіч, М. Нікіфароўскі, Е. Раманаў, Ч. Пяткевіч). Апошнія, не атрымаўшы класічнай адукацыі, упарта і апантана набывалі спецыяльныя веды праз самаадукацыю. Станаўленне іх як даследчыкаў народнай культуры ішло ў натуральным асяроддзі праз жывую практыку, стыхію народнага жыцця. Іх этнаграфічныя працы адрозніваюцца канкрэтнасцю і багатым фактаграфічным матэрыялам, які паслужыў у далейшым падмуркам этналагічнай навукі.
    Пачатак XX стагоддзя быў адзначаны ўздымам гра
    24
    мадскапалітычнага руху, ростам нацыянальнай самасвядомасці, шырокай хваляй нацыянальнакультурнага адраджэння. В. ДунінМарцінкевіч, Ф. Багушэвіч, Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч заклалі трывалы падмурак новай беларускай літаратуры. Прыкметную ролю ў мабілізацыі мясцовых краязнаўчых сіл, у выхаванні новай генерацыі даследчыкаў народнай культуры і быту адыграла газета «Наша ніва» (1906—1915). Яна была заснавана ў Вільні братамі I. Луцкевічам і А. Луцкевічам, В. Іваноўскім і іншымі дзеячамі Беларускай сацыялістычнай грамады; друкавалася на беларускай мове кірыліцай і лацінкай. Рэдактарамівыдаўцамі яе былі ў розны час С. Вольскі, А. Уласаў, Я. Купала. «Наша ніва» бачыла сваю мэту ў духоўным адраджэнні беларускага народа, сцвярджэнні яго годнасці і аўтарытэту на пасадзе сярод іншых народаў. На яе старонках друкавалі свае творы Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, А. Гарун, В. Ластоўскі, Цётка, А. Уласаў, 3. Бядуля, М. Гарэцкі, Ц. Гартны.
    Браты Луцкевічы былі і заснавальнікамі Беларускага музея ў Вільні (Віленскі беларускі гісторыкаэтнаграфічны музей), які дзейнічаў у 1921 —1945 гг. Яго асновай паслужыла прыватная калекцыя старасвецкіх рэчаў, сабраная I. Луцкевічам; тут сярод шматлікіх экспанатаў былі зборы каштоўных археалагічных знаходак, рэдкіх манет і медалёў, крыжоў, слуцкіх паясоў, дываноў, народных музычных інструментаў, разных вырабаў, а таксама рукапісныя кнігі і старадрукі, выдадзеныя ў XV—XVIII стст. у Вільні, Гродне, Нясвіжы, Магілёве.
    Справу беларускага культурнага адраджэння ў 20ыя гады прадоўжыў гісторыкакраязнаўчы часопіс «Наш край» (1925—1930), дзе друкавалася шмат матэрыялаў і карэспандэнцый з месцаў аб стане мясцовай эканомікі, развіцці рамёстваў і промыслаў, быце розных слаёў насельніцтва. Вывучэнне мясцовай сыравіннай базы, працоўных рэсурсаў, эканамічнага і бытавога ўкладу мясцовага насельніцтва тут цесна ўвязвалася з задачамі перабудовы сяла на сацыялістычны лад, аднак гэта не заўсёды давала належны эфект, бо генеральная лінія партыі была скіравана на барацьбу з так званымі перажыткамі, якія ў шырокім сэнсе атаясамліваліся з нацыянальнымі культурнымі традыцыямі.
    Разам з тым ужо ў канцы 20ых гадоў вывучэнне народнай культуры, як і краязнаўчы рух у цэлым, было
    25
    перапынена драконаўскімі мерамі і валюнтарысцкімі рашэннямі, таму што яно не стасавалася з «новым курсам» на суцэльную калектывізацыю і стварэнне сацыяльна аднароднага і уніфікаванага грамадства, якое калісьці маляваў Томас Мор у сваёй «Утопіі». Рэпрэсіі абрушыліся і на нацыянальна свядомую інтэлігенцыю, і на сялянства, якое прымусова адрывалася ад зямлі, многія пакідалі родныя хаты, шукаючы паратунку далёка за межамі Бацькаўшчыны.
    Этнаграфічнае вывучэнне традыцыйнай культуры было ўзноўлена толькі праз чвэрць стагоддзя, у часы так званай «хрушчоўскай адлігі». Аднак час быў упушчаны, помнікі культуры і этнаграфіі ў значнай колькасці знішчаны, не хапала даследчыцкіх кадраў, гуманітарная навука доўгі час не магла ачуняць ад летаргіі і шокавага стану. Адбыліся істотныя змены і ў сялянскім асяроддзі, у этнасацыяльнай і канфесійнай структуры грамадства. Вучонымдаследчыкам якраз рэкамендавалася вывучаць гэтыя змены і новыя з’явы ў культуры і быце працоўнага люду. Аднак абмежаванне даследаванняў савецкім перыядам, ігнараванне шматвяковага вопыту народа, нацыянальнакультурных традыцый розных слаёў насельніцтва звужалі базу беларускай этнаграфіі, рабілі яе дасягненні эфемернымі, сумніўнымі. Сапраўдную навуковую каштоўнасць набывалі тыя працы, што прысвячаліся шматвяковай гісторыі і традыцыйнай культуры народа.
    Асобныя бакі матэрыяльнай культуры і вытворчай дзейнасці былі разгледжаны ў працах I. М. Браіма (рыбалоўства), М. Я. Грынблата (адзенне, промыслы), В. С. Гуркова (жыллё, пчалярства), Г. М. Курыловіч (ткацтва), A. I. Лакоткі (жыллё), Л. А. Малчанавай (матэрыяльная культура), С. А. Мілючэнкава (ганчарства), I. Д. Назінай (музычныя інструменты), М. Ф. Раманюка (адзенне), Я. М. Сахуты (мастацкія промыслы), В. Я. Фадзеевай (вышыўка), В. С. Цітова (матэрыяльная культура, промыслы), С. Ф. Цярохіна (пчалярства, паляванне).
    Народнаму дойлідству і яго гістарычным стасункам з прафесійным мастацтвам прысвечаны публікацыі A. М. Кулагіна, С. А. Сергачова, 3. С. Пазняка, М. А. Ткачова, A. А. Трусава, Ю. А. Якімовіча.
    Вопыт этналагічнага вывучэння беларускаўкраінскага Палесся быў абагульнены ў спецыяльнай манагра
    26
    фіі «Палессе. Матэрыяльная культура» (Кіеў, 1988), падрыхтаванай калектывам вучоных Беларусі і Украіны. Тут разам з тыпалагічнай характарыстыкай гаспадарчай дзейнасці і матэрыяльнай культуры прасочваюцца параўнаўчагістарычныя паралелі і мясцовыя этнакультурныя асаблівасці гэтай старажытнай славянскай правінцыі. Параўнаўчаму вывучэнню традыцыйнай культуры беларусаў, рускіх, украінцаў прысвечана і калектыўная манаграфія «Этнаграфія ўсходніх славян. Нарысы традыцыйнай культуры» (М., 1987), а таксама кніга Д. К. Зяленіна «Усходнеславянская этнаграфія» (М., 1991; яе першае выданне выйшла ў Лейпцыгу на нямецкай мове ў 1927 г.).
    Прыкметнай з’явай у гісторыі беларускай этнаграфіі з’явілася выданне энцыклапедыі «Этнаграфія Беларусі» (1989), у стварэнні якой прымала ўдзел шырокая навуковая грамадскасць. Разам з тым распачалася работа над шматтомным выданнем «Беларусы», першы том якога «Прамысловыя і рамесныя заняткі» пабачыў свет у 1995 г.
    Нельга не адзначыць, што матэрыяльная культура ў апошнія гады рупліва даследуецца археолагамі і мастацтвазнаўцамі, што збліжае іх інтарэсы і адкрывае шырокія магчымасці для плённага супрацоўніцтва і падрыхтоўкі фундаментальных комплексных прац.
    Пытанні, заданні:
    1.	Прыпомніце старажытныя пісьмовыя крыніцы, у якіх ёсць звесткі пра нашу краіну і яе жыхароў.
    2.	Назавіце дзеячоў культуры канца XVIII — перійай паловы XIX cm. і іх творы, у якіх адлюстраваны этнаграфія і фальклор беларускага народа.
    3.	Калі і кім былі сабраны першыя каштоўныя музейныя калекцыі ў Беларусі?
    4.	Раскажыце пра дзейнасць РГТ і яго поспехі ў вывучэнні Беларусі.
    5.	Назавіце перыядычныя выданні, дзе друкаваліся матэрыялы па беларускай этнаграфіі.
    6.	Аб чым пісала «Жывапісная Расія» (асноўны змест)? Як вызначалася этнічная тэрыторыя беларусаў яе аўтарамі?
    27
    7.	Дайце ацэнку серыі прац «Матэрыялы для геаграфіі і статыстыкі Расіі».
    1.	Якія навуковыя працы заклалі трывалы фундамент этнаграфіі як навукі?
    2.	Назавіце імёны найбольш вядомых даследчыкаў Палесся. Чым тлумачыцца асобая цікавасць этнографаў да кулыпуры Палесся?
    3.	Назавіце буйнейшыя этнаграфічныя працы пачатку XX cm.
    4.	Падрыхтуйце творчую біяграфію аднаго з этнографаў, збіральнікаў і даследчыкаў народнай творчасці.
    5.	Якую ролю адыгралі газета «Наша ніва» і часопіс «Наій край» у гісторыі краязнаўства і этнаграфіі Беларусі? Якія сучасныя часопісы друкуюць матэрыялы па беларускай культуры?
    6.	Раскажыце аб сучасных дасягненнях беларускай этнаграфіі (этналогіі).
    ГЕАГРАФІЯ РАССЯЛЕННЯ I ГІСТАРЫЧНЫЯ ТЫПЫ ПАСЕЛІШЧАЎ
    У характары рассялення і знешнім абліччы паселішчаў адлюстроўваюцца гісторыя асваення краю, мясцовыя этнакультурныя традыцыі народа, яго паўсядзённы побыт, узаемаадносіны чалавека з прыродай. Выбар геаграфічнага асяроддзя з’яўляецца папярэдняй умовай народнай жыццядзейнасці, адлюстроўваючы гістарычны лёс народа, спецыялізацыю гаспадаркі, яго духоўныя традыцыі. Добра вядома народная прымаўка: «Рыба шукае дзе глыбей, чалавек — дзе лепей». Беларус здаўна сяліўся сярод лясной стыхіі на ўзбярэжжы рэк і азёр; істотнае значэнне мела і ўрадлівасць мясцовых глеб, што ўплывала на эфектыўнасць земляробчай гаспадаркі.
    Пры разглядзе гісторыкаэтнаграфічных рэгіёнаў намі часткова закраналіся асаблівасці рассялення ў Беларусі. На поўначы насельніцтва пражывала ў невялікіх вёсках, на хутарах, у засценках. Раскіданыя на вялікіх абшарах сярод лясоў і азёр, яны ўяўлялі сабой рассеяную, ці дысперсную, сістэму рассялення з густой сеткай маладворных паселішчаў. Як сведчаць вынікі Першага ўсерасійскага перапісу насельніцтва 1897 г., у Віцебскай губерні на кожныя 100 вёрст (вярста = 1052 м) прыходзілася 70 сельскіх пасяленняў, у кожным з іх пражывала ў сярэднім 50 жыхароў. Такім чынам, паселішчы сустракаліся тут амаль праз кожны кіламетр. Яны налічвалі ў сярэднім 5—10 сядзіб і не мелі выразнай структуры, дакладна акрэсленай вуліцы; ад хаты да хаты, ад сядзібы на луг, да возера, выгану, суседняга паселішча вялі ненабітыя шляхі і вузкія сцяжынкі, якія маляўніча агіналі азёры, балоцістыя ўрочышчы, перасякалі ручаіны, губляючыся ў навакольных гаях.
    Мясцовае насельніцтва вельмі пакутавала ад феадальных усобіц і ваеннай навалы іншаземцаў, што ставіла яго на мяжу выжывання, уплывала на характар
    29
    і геаграфію рассялення. Нярэдка людзі ўладкоўвалі «на пажарны выпадак» зямлянкі і паграбы ў лесе, куды зносілі свой скарб, рабілі запас прадуктаў. Часам селянін распрацоўваў лясное ляда воддаль ад сваёй сядзібы. 3 цягам часу ён будаваў тут гумно для хлеба, а пасля — хату і гаспадарчыя пабудовы, пакідаючы старую сядзібу ці перадаючы яе ў спадчыну. Пры выбары месца для жылля селянін памяркоўна ацэньваў яго экалогію і прыгажосць, урадлівасць мясцовых глеб, наяўнасць вадаёма, багацце мясцовай флоры і фауны і, нарэшце, права ўласнасці на гэтую зямлю.