Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Традыцыйна-бытавая культура
Віктар Цітоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 207с.
Мінск 2001
7
Важную ролю ў пашырэнні этнаграфічных ведаў адыгрывала і музейназбіральніцкая дзейнасць. Захавальнікамі рэліквій і каштоўных рэчаў — помнікаў элітарнай і бытавой культуры выступалі магнацкія маёнткі, шляхецкія сядзібы, храмы. Нашы продкі ўмелі цаніць прыгожае і ведалі кошт рэчам. У маёнтках Радзівілаў (Нясвіж), Сапегаў (Ружаны, Дзярэчын), Храптовічаў (Шчорсы), Тышкевічаў (Лагойск) былі сабраны багацейшыя калекцыі карцін, старадрукаў, слуцкіх паясоў, дываноў, бытавых рэчаў, керамікі, зброі.
Браты Канстанцін і Яўстафій Тышкевічы заснавалі ў сваёй сядзібе ў Лагойску музей беларускіх старажытнасцей, дзе было сабрана шмат археалагічных знаходак з мясцовых курганоў, каштоўных узораў зброі, культавых прадметаў, старажытных манет, мастацкіх твораў, а таксама багатая бібліятэка. Па звестках Паўла Шпілеўскага, у фондах музеяархіва Тышкевічаў у сярэдзіне XIX ст. захоўвалася тры тысячы тамоў каштоўнейшых кніжных збораў (сярод якіх шмат старажытных, унікальных), больш за тысячу манет і медалёў, 220 медных гравюр, 200 карцін італьянскага жывапісу, збор этрускіх ваз, каштоўныя археалагічныя, бытавыя прадметы, культавыя рэліквіі і інш. Калекцыя Тышкевічаў склала аснову Віленскага музея старажытнасцей, што быў адкрыты ў 1855 г. Апрача збіральніцкай Тышкевічы праводзілі значную навуковадаследчую работу; яны — аўтары вядомых краязнаўчаэтнаграфічных выданняў: «Апісанне Барысаўскага павета» (Я. Тышкевіч, 1847), «Вілія і яе берагі» (К. Тышкевіч, 1871).
У той жа час вялікую збіральніцкую і даследчую работу па беларускай кулінарыі і народнай медыцыне праводзіла Ганна Цюндзявіцкая. Выдадзеная ёй у 1848 г. кніга «Літоўская гаспадыня» ўтрымлівае сотні парад па гаспадарцы, прыгатаванні разнастайных страў і далікатэсаў, захаванні прадуктаў, мастацтву аздаблення тканін, гігіене і касметыцы, якія вывучаліся аўтарам на тэрыторыі Барысаўскага і Мінскага паветаў. Пасля смерці аўтара кніга перавыдавалася шэсць разоў (на польскай і рускай мовах; беларускае выданне было здзейснена ў 1993 г.).
Прыкметную ролю ў этнаграфічным вывучэнні Беларусі адыграла дзейнасць Рускага імператарскага геаграфічнага таварыства (РГТ), заснаванага ў 1847 г. у СанктПецярбургу. Заснавальнікі і кіраўнікі РГТ К. Бэр,
8
Я. Тышкевіч
К. Тышкевіч
Н. Надзеждзін, К. Кавелін вызначылі месца этнаграфіі ў сістэме навук, сфармулявалі яе задачы, распрацавалі метады этнаграфічных даследаванняў. Адначасова была распрацавана праграма сістэматычнага вывучэння народнай культуры і быту. Былі складзены апытальныя лісты, якія прадугледжвалі вывучэнне мясцовых паселішчаў, этнічнага і сацыяльнага складу іх жыхароў, мовы, жылля, сядзібных пабудоў, адзення, ежы. Праграма і апытальныя лісты былі разасланы па губернях і паветах Расіі. У хуткім часе (у 1852—1853 гг.) у РГТ сталі паступаць адказы ад мясцовых карэспандэнтаў — святароў прыходскіх цэркваў, настаўнікаў; сярод іх было нямала лістоў і з беларускіх паветаў.
Сярод падрабязных і дэталёвых адказаў можна выдзеліць «Апісанне Бельскага павета Гродзенскай губерні», зробленае святаром СтараКорнінскай царквы К. Брэнам (1853), «Апісанне Бездзежскага прыхода Кобрынскага павета Гродзенскай губерні» (аўтар— святар I. Кадлубоўскі, 1854), «Этнаграфічнае апісанне Ашмянскага павета Віленскай губерні», а таксама «Некаторыя звесткі пра Клімавіцкі і Чэрыкаўскі паветы Магілёўскай губерні» (аўтар А. Кіслоўскі, 1853). Гэтыя рукапісныя матэрыялы ўяўляюць сабой каштоўную крыніцу па вывучэнні беларускай традыцыйнабытавой
9
культуры; яны захоўваюцца ў наш час у Вучоным архіве Рускага геаграфічнага таварыства ў СанктПецярбургу. Самыя каштоўныя з матэрыялаў, што паступілі ў РГТ ад мясцовых карэспандэнтаў, былі надрукаваны ў «Этнаграфічным зборніку» — перыядычным выданні, што адыграла істотную ролю ў распаўсюджанні краязнаўчых ведаў. У прыватнасці, тут былі надрукаваны «Быт беларускіх сялян» Мікалая Анімелі, вольнаадпушчанага селяніна, які зрабіў дэталёвае этнаграфічнае апісанне паўночнай часткі Віцебскай губерні на памежжы з Латгаліяй (1854, выпуск 2), і «Этнаграфічны погляд на Віленскую губерню» Адама Кіркора (1858, выпуск 2). Апошняя была выкарыстана ў далейшым пры напісанні вядомай краязнаўчай працы «Жывапісная Расія» (1882, т. 3).
Нацыянальнавызваленчае паўстанне 1863 г. падштурхнула ўрадавыя колы Расіі да больш актыўнай палітычнай і культурнай экспансіі на тэрыторыі «ЗаходнеРускага краю», як тады называлі Беларусь. Руская грамадскасць нібы занава адкрыла для сябе Беларусь, якая раней уяўлялася апалячаным краем, «паганай Літвой», і вымушана была звярнуць увагу на просты люд, што пранёс праз вякі самабытную старажытнаславянскую культуру, захаваўшы ва ўмовах паланізацыі жывое беларускае слова і багаты шматжанравы фальклор.
У 1867 г. у Вільні быў заснаваны ПаўночнаЗаходні аддзел РГТ, які стаў новым цэнтрам па этнаграфічным вывучэнні Беларусі і суседняй Летувы. Вакол яго гуртаваліся мясцовыя сілы даследчыкаў і аматараўкраязнаўцаў; пазней стаў выдавацца і часопіс «Запнскн СевероЗападного отдела Русского географнческого обіцества» (1910—1914; рэдактар Дзмітрый Даўгяла). У пачатку 70ых гадоў была распрацавана і разаслана па паветах спецыльная анкета, якая ўключала больш шырокі спектр пытанняў параўнаўча з ранейшым апытальным лістом. У сваіх адказах на анкету мясцовыя карэспандэнты, пераважна настаўнікі народных школ, даюць падрабязную характарыстыку мясцовай гаспадаркі, разглядаюць сістэмы земляробства, спосабы апрацоўкі зямлі, ворыўныя прылады, асаблівасці жылля, адзення, ежы, стан падсобных промыслаў і інш. У асобны раздзел вылучаецца апісанне трох сацыяльных тыпаў сялянскіх гаспадарак — заможнага, сярэдняга і беднага, дзе даец
10
А. Кіркор
ца падрабязны статыстычны і змястоўны аналіз зямельных уладанняў, колькасці свойскай жывёлы, сельскагаспадарчых прылад, транспартных сродкаў, хатніх заняткаў, падаткаў і інш. У цэлым пададзеныя апісанні даюць шырокую інфармацыю аб жыцці народа, яго гаспадарчым укладзе і традыцыйнай культуры.
Аднак, пазітыўна ацэньваючы дзейнасць РГТ, нельга забываць і тую акалічнасць, што яно было створана па ініцыятыве царскіх улад з мэтай збору шырокай інфармацыі аб народах Расіі і «навуковага» абгрунтавання імперскай палітыкі на прасторах вялікай Расіі, выпрацоўкі больш эфектыўных метадаў кіравання з улікам мясцовых гістарычных умоў. Таму не дзіўна, што сярод 17 членаў — арганізатараў РГТ 8 былі генералы і адміралы. Ды і сярод правадзейных членаў РГТ (а іх, па звестках 1895 г., было 720 чалавек) ваенныя складалі каля 30 %. Да таго ж РГТ было падпарадкавана не Акадэміі навук, а Міністэрству ўнутраных спраў, і віцэстаршынёй РГТ на працягу сямі гадоў (1849—1856) быў сумнавядомы генерал М. М. Мураўёў, душыцель паўстання 1863 г., празваны ў народзе «вешальнікам».
Разам з тым правадзейнымі членамі РГТ былі і сусветна вядомыя дзеячы, навукоўцы — Дз. М. Анучын, А. П. Крапоткін, М. I. Кастамараў, М. М. МіклухаМаклай, A. М. Пыпін, П. П. Сямёнаў і інш. У сваю чаргу, многія ваенныя мелі сур’ёзнае элітарнае выхаванне
11
і ўсебаковую падрыхтоўку і былі высокаадукаванымі людзьмі свайго часу.
Прадстаўнікі ваеннага саслоўя ўнеслі важкі ўклад і ў краязнаўчае вывучэнне Беларусі. Менавіта яны прымалі актыўны ўдзел у зборы звестак па тапаграфіі, тапаніміцы, геаграфіі, этнаграфіі, у сістэматычным вывучэнні ўсіх сфер народнай жыццядзейнасці. Да ліку іх можна аднесці М. В. БезКарніловіча, П. В. Баброўскага, I. Зяленскага, A. С. Дамбавецкага. Пад кіраўніцтвам генералмаёра М. В. БезКарніловіча праводзіліся тапаграфічныя здымкі і краязнаўчастатыстычнае вывучэнне Беларусі. Сабраныя ім матэрыялы былі надрукаваны асобнай кнігай «Гістарычныя звесткі пра цікавейшыя мясціны ў Беларусі» («Нсторнческне сведення о прнмечательнейшнх местах в Белорусснн с прнсовокупленнем другнх сведеннй, к ннм же относяшнхся»), выдадзенай у СанктПецярбургу ў 1855 г. Аўтар дае кароткі нарыс шматпакутнай гісторыі Беларусі, апісвае яе гістарычныя і культурныя помнікі, гарады, мястэчкі, характарызуе быт і заняткі мясцовых жыхароў. Пад Беларуссю ў той час разумелі толькі паўночнаўсходнюю частку сучаснай тэрыторыі (Віцебскую і Магілёўскую губерні), што мы знаходзім і ў кнізе БезКарніловіча.
У канцы 50 — пачатку 60ых гадоў разгарнулася мэтанакіраваная работа па сістэматызацыі і абагульненні разнастайных звестак па гісторыі, геаграфіі, народнай гаспадарцы, традыцыйнай культуры ў заходніх губернях Расіі. Гэтыя звесткі сцякаліся і назапашваліся ў ваенным ведамстве. У выніку вялікай абагульняючай працы з’явіліся на свет шматтомныя выданні пад агульнай назвай «Матэрыялы для геаграфіі і статыстыкі Расіі, сабраныя афіцэрамі Генеральнага штаба». Найбольш поўная і каштоўная інфармацыя была змешчана ў кнігах, прысвечаных Гродзенскай і Мінскай губерням. Іх аўтарыскладальнікі П. Баброўскі і I. Зяленскі дэталёва ахарактарызавалі геаграфічныя ўмовы, мясцовыя ландшафты, флору і фауну, шляхі зносін, гістарычнае мінулае краю, нацыянальны і сацыяльны склад насельніцтва, яго традыцыйныя заняткі, ежу, жыллё, адзенне, побыт, народны каляндар, звычаі, абрады, фальклор. Выхад «Матэрыялаў ...» бьтў прыкметнай з’явай у жыцці навуковай і культурнай грамадскасці не толькі Беларусі, але і Расіі. Абагульненая тут інфармацыя да нашага часу служыць каштоўнай крыніцай звестак аб традыцыйна
12
бытавым укладзе беларусаў і іх гісторыкакультурных сувязях з рускім, украінскім, польскім, літоўскім, яўрэйскім і іншымі народамі.
Крыху пазней у Магілёве была выдадзена фундаментальная трохтомная праца «Вопыт апісання Магілёўскай губерні ў гістарычных, фізікагеаграфічных, этнаграфічных, прамысловых, сельскагаспадарчых, лясных, вучэбных, медыцынскіх і статыстычных адносінах» (1882—1884, кн. 1—3). Сама назва паказвае комплексны, усебаковы характар тэматычнага зместу; усе закранутыя пытанні знайшлі тут даволі падрабязнае і глыбокае асвятленне. «Вопыт апісання...» быў створаны калектывам аўтараў пад кіраўніцтвам магілёўскага генералгубернатара A. С. Дамбавецкага, які быў яе рэдактарам і напісаў прадмову да кнігі.
Амаль адначасова з выхадам у свет шматтомных «Матэрыялаў для геаграфіі і статыстыкі Расіі» ў Парыжы, а затым у Пецярбургу быў выдадзены Р. Ф. Эркертам першы этнаграфічны атлас Беларусі (1863—1864). Ён складаўся з 6 карт, якія паказвалі размяшчэнне розных народаў — беларусаў, рускіх, украінцаў (усе яны паказаны пад агульнай назвай «рускія»), палякаў, літоўцаў, латышоў, немцаў, яўрэяў. Тэкставыя матэрыялы былі выдадзены асобнай кнігай «Погляд на гісторыю і этнаграфію заходніх губерняў Расіі» (1864). Тут аўтар дае высокую ацэнку сярэднявечнай культуры Беларусі і выказвае сумненне ў заваяванні яе літоўцамі, як гэта сцвярджалася ў афіцыйным расійскім друку. Беларусь ён вобразна параўноўвае з беднай, аднак прыгожай дзяўчынай, якая можа разлічваць на багатую спадчыну. Этнічную тэрыторыю беларусаў Эркерт акрэсліваў у межах ад Беластока на захадзе да Вялікіх Лук на паўночным усходзе і, зыходзячы з рэгіянальных культурнагістарычных асаблівасцей, падзяляў яе на тры часткі: усходнюю (да Бярэзіны), заходнюю і паўднёвазаходнюю, або Падляшша. Беларускае насельніцтва гэтых рэгіёнаў, на яго думку, утварала адпаведна тры этнаграфічныя групы: сапраўдных беларусаў, заходніх беларусаў, ці чорнарусаў, і падляшан. Апошніх ён лічыў найбольш апалячанай часткай беларусаў.