Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Традыцыйна-бытавая культура
Віктар Цітоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 207с.
Мінск 2001
У зімовы час сялянская хата ператваралася ў рамесную майстэрню. Тут у кароткія дні і па вечарах пры святле лучніка ці каганца рабілі ложкі і посуд, плялі лапці і розныя ёмістасці, майстравалі прылады, пралі, ткалі, шылі адзенне, вышывалі, вязалі. Па словах аднаго сучасніка, «увесь жаночы пол, колькінебудзь здольны трымаць у руках верацяно, з ранку і да позняй ночы верціць і круціць ім ад Піліпавых загавін да вясновага Міколля». Ля кутняй сцяны ці бліжэй да парога, паміж покуццю і «бабіным кутом», ставілі кросны для ткацтва.
64
Кросны.
В. Маканавічы Рэчыцкага пав.
Курная хата ў больш раннім варыянце характарызавалася слабай функцыянальнай размежаванасцю ўнутранай прасторы, дамініраваннем стацыянарных прадметаў, якія выконвалі функцыі мэблі,— нары для адпачынку, лавы, паліцы, нерухома замацаваны ў вуглу стол, зарытая насупраць печы калода, дзе шчапалі лучыну і інш. Такая хата мела высокую скляпеністую (гарбатую) столь і архаічную глінабітную ці каменную печ або нават адкрыты ачаг — вогнішча, над якім шырокім вусцем звешвалася труба (дымнік, каптур, кузуб). У традыцыйных клецях захавалася да нашых часоў старажытная канструкцыя скляпеністай столі, якая паказвае аналогію са старажытным жыллём. Хаты са скляпеністымі столямі яшчэ сустракаліся ў XIX ст. на Палессі.
Пераходнай формай ад скляпеністай столі да гарызантальнай варта лічыць столь, што рабілася на апорных трохчатырох бэльках, пакладзеных уздоўж хаты,— сярэднія на ўзровень вышэй крайніх. Канструкцыя такой
3. Зак. 305.
65
столі адзначана ў пачатку XX ст. на тэрыторыі Палесся. Скляпеністая форма столі вызначала адпаведную аб’ёмнапрасторавую форму ўнутранага памяшкання, наяўнасць верхніка для дыму, прысценных градаў, адсутнасць гарышча.
Вышэйпададзены інтэр’ер у агульных рысах адлюстроўвае найбольш тыповыя рысы, уласцівыя беларускаму жыллю, што, аднак, не вычэрпвае яго разнастайнасці, лакальных, этнаграфічных асаблівасцей. Так, уласцівая Панямонню і Заходняму Палессю тэхніка дойлідства (будаўніцтва з брусоў і так званых дыляў) дазваляла ў большай ступені выяўляць дэкаратыўныя магчымасці дрэва; звычайна сцены хат знутры мелі гладкую паверхню з выразнай тэкстурай. У ПаўночнаУсходняй і часткова ў Цэнтральнай Беларусі верхнік для дыму і рэгулявання цяпла ў хаце (яшчэ — душнік) рабіўся не ў столі, а ў верхніх вянцах зруба каля печы. У некаторых раёнах Палесся колькасць вокнаў (да трох) была строга рэгламентавана народным звычаем. У залежнасці ад экалагічных умоў падлогу рабілі глінабітную, земляную або драўляную. Апошняя часцей за ўсё сустракалася ў паўночных раёнах Беларусі і на Палессі. У балоцістых ці затапляемых паводкай мясцінах (дзе жыллё нярэдка будавалі на палях) драўляная падлога была абавязковым элементам.
Некаторыя рэгіянальныя асаблівасці назіраліся і ў канструкцыі курных печаў. У Заходнім Палессі былі вядомы курныя печы, што выходзілі вусцем у сенцы. Сюды выносіўся і пячны інвентар, адпаведны посуд і начынне; тут уладкоўваўся гаспадарчы куток. Дым з печы ішоў у сенцы. У даным выпадку мы маем архаічны варыянт «чыстай» хаты з курнай печчу. Такое ўладкаванне печы ў сістэме інтэр’ера не ўсюды лічылася практычным, бо ўзімку шмат цяпла трацілася дарэмна і ў такой хаце было халаднавата.
У Панямонні раней, чым у іншых рэгіёнах, глінабітныя печы былі заменены на цагляныя. У паўночнаўсходняй частцы Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. разам з глінабітнымі эпізадычна сустракаліся яшчэ печыкаменкі. Пераходнай формай да «белых» былі паўкурныя печы, гарызантальны дымаход якіх выходзіў у сенцы, пасля палення вусце дымахода (з боку сенцаў) шчыльна затыкалася драўлянай цуркай ці скруткам тканіны.
66
a
Курныя печы: а) каменка б) глінабітная
У доўгія зімовыя вечары сялянскія хаты асвятляліся лучынай, якую замацоўвалі ў спецыяльным прыстасаванні — лучніку. Лучнікі (лучыннік, стаячок, светач, дзед, паніч) адрозніваліся паміж сабой знешняй формай і канструкцыйнымі асаблівасцямі. Яны падзяляліся на пераносныя (рухомыя) і стацыянарныя. Сярод першых вылучаліся звычайны (стаячок, паніч) і падвесны лучнік. Стаячок уяўляў сабой стойку з крыжападобнай ці суцэльнай асновай, на верхнім канцы яе замацоўваўся клямар для лучыны (пад якую ставілі карытца ці цэбар з вадой). Функцыянальна больш зручнымі былі лучнікі, вышыня якіх, як і становішча лучыны, рэгулявалася перасоўкай. Падвесны лучнік уяўляў звычайна кароткі кій з крукам на адным канцы (якім ён чапляўся за шасток каля печы) і клямарам для лучыны — на другім.
Адметнай своеасаблівасцю адрозніваўся традыцыйны спосаб асвятлення хат на Палессі і часткова ў Цэнтральнай Беларусі, дзе быў распаўсюджаны стацыянарны лучнік — светач (свецеч, пасвет). Ён складаўся з трубыдымахода і падвешанай пад ёй жалезнай рашоткі (залеза), дзе палілі асмол. Найбольш практычным быў смалісты корчык, што доўга гарэў і даваў яркае святло. Дымаход светача меў унізе расшыраную лейкападобную форму, верхняя яго частка выходзіла вонкі праз гарышча і страху. Нярэдка пад дымаходам падвешвалі ці ставілі на рашотку плошку з салам (каганец). У больш архаічных светачах (аб якіх паведамлялі нам старэйшыя жыхары Клічаўскага рна) жалезная рашотка адсутніча
67
68
ла, а корчык ці трэскі палілі на ўладкаваным пад вусцем дымахода ўслончыку, абмазаным слоем гліны, ці на плоскім камені. Тут адначасова маглі і падаграваць вячэру. Стацыянарныя лучнікі былі генетычна звязаны са старажытным ачагом (агнішчам, ці вогнішчам). Ва Усходнім Палессі такія спосабы асвятлення ўжываліся яшчэ ў пачатку XX ст. Знікнуўшы, яны часткова зноў вярталіся ў сельскі побыт у час Айчыннай вайны. Да нядаўняга часу ў старых палескіх хатах можна было ўбачыць у столі насупраць печы залатаныя адтуліны, куды раней выходзіў дымаход светача.
Са светачам быў звязаны абрад «Жаніцьба коміна (або светача)». У летнюю пару (звычайна ад Вялікадня і да верасня), калі светлавы дзень быў доўгім, у лучніках і светачах не было патрэбы. Іх урачыста запальвалі толькі дзесьці ў сярэдзіне верасня (на Сымона). 3 гэтай нагоды коміндымаход бялілі, абвівалі хмелем і ручнікамі, пасыпалі збожжам ці семем, прыгаворвалі малітвы («Надзялі госпадзі здароўечкам») і запальвалі сухую лучыну ці асмол. Калі агонь гарэў весела, жвава — гэта лічылася добрай прыкметай. У гэтую ноч моладзь гуляла ды весялілася да раніцы.
Асвятленне ў шляхецкіх маёнтках, як і арганізацыя інтэр’ера, мела свае асаблівасці. У якасці асвятляльных сродкаў тут шырока выкарыстоўваліся васковыя свечкі, каганцы, каміны. Даволі распаўсюджанымі былі і печы галандскага тыпу, абліцаваныя ўзорнай кафляй. Вокны шляхецкага жылля мелі большыя памеры — у 6—10 зашклёных шыб, для мастацкага аздаблення вокнаў і ўнутраных дзвярэй ужываліся і каляровыя вітражы.
Пасля адмены прыгоннага права адбываліся якасныя змены ў народным побыце і культуры, што не магло не адбіцца і на арганізацыі сялянскага жылля. Курныя печы паўсюдна замяняліся на «чыстыя», ці «белыя», з дымаходам, нярэдка яны мелі збоку, на краю прыпечка, камінак, што замяняў сабой светач: тут па вечарах палілі асмол ці лучыну. У канцы XIX ст. у сялянскім жыллі ўсё часцей з’яўляліся цагляныя печы.
Павялічыліся памеры вокнаў, што мелі зашклёныя шыбы. Падлога масцілася цёсам ці дошкамі (незалежна ад характару мясцовых грунтоў), часам рабілі падлогу на адной палавіне хаты — ад покуці да печы, а прастора каля ўвахода (дзе размяшчаўся «бабін кут») мела глінабітны ток. Гарбатая столь саступіла месца сучаснай.
69
Печ белая
Печ з камінкам.
В. Капланцы Ігуменскага пав. 1904 г.
Прыкметна мянялася і мэбліроўка сялянскіх хат. Замест спальных нар (пола і палацяў) ці паралельна з імі сталі выкарыстоўваць драўляныя ложкі. У шырокі ўжытак пачалі ўваходзіць канапы, крэслы, больш сучас
70
Куток святліцы.
В. Лобча Столінскага рна
ныя сталы, табурэты, услоны, якія паступова выцяснялі нерухомыя лавы, сталы, услончыкі на плоскай аснове (больш зручныя для земляной падлогі). Ля кутняй сцяны стаўлялі куфар для адзення, які замяняў сабой традыцыйны кубел; куфры ў розных мясцовасцях і сацыяльных групах насельніцтва выяўлялі шмат прыватных асаблівасцей у аб’ёмных формах, прыкладных дэталях і дэкаратыўным аздабленні. Прыкметнай разнастайнасцю адрозніваліся дзіцячыя калыскі, шафкі, стулы, бытавы інвентар. Істотную ролю ў мастацкім афармленні інтэр’ера жылля адыгрывалі прадметы ўзорнага ткацтва — посцілкі, дываны, абрусы, ручнікі, што адлюстроўвалі багатую самабытную творчасць мясцовых майстроў.
Сцены хат нярэдка счэсвалі (склютавалі) знутры, што давала магчымасць больш поўна выявіць натуральную фактуру дрэва і яго дэкаратыўныя ўласцівасці. У асобных раёнах (Падляшша, Пасожжа) іх бялілі; часам бялілі толькі столь і верхнюю частку сцен, а асноўная плошча захоўвала свой натуральны выгляд; эстэтычнае і практычнае спалучаліся тут у розных
71
Стул плецены.
В. Шалціны Міёрскага рна
варыянтах. У Падняпроўі і Паазер’і хаты, як і раней, будавалі з круглых бярвенняў, якія на стыках пазоў замазвалі знутры глінай або тынкавалі па ўсёй плошчы.
Мэбліроўка і размяшчэнне разнастайных бытавых рэчаў у хаце ў многім залежалі ад памераў і структуры жылля і яго сувязі з падсобнымі памяшканнямі — сенцамі, клеццю, варыўнёй. У трохкамерным жыллі тыпу хата + хата + сенцы, хата + кухня+ сенцы печ і гаспадарчы кут (разам з кухонным посудам і адпаведным інвентаром) адчлянялі ад параднага памяшкання (святліцы), дзе заставаліся традыцыйная покуць, шафа, куфар з чыстым адзеннем і бялізнай, стаялі ложкі, крэслы, услоны.
Уяўленні аб аднастайнасці, аднароднасці беларускага традыцыйнага жылля, што нярэдка сустракаліся раней у нашай літаратуры, такім чынам, не адпавядаюць сйпраўднасці. Яны былі звязаны як з недахопам ведаў,
72
так і з палітызацыяй этналагічнай навукі. Нягледзячы на агульныя рысы (размяшчэнне варыстай печы ў бліжнім вуглу каля ўвахода, покуці — у дальнім вуглу па дыяганалі ад печы, наяўнасць прысценных лаў, спальнага пола, палацей і інш.), інтэр’ер народнага жылля выяўляў на тэрыторыі Беларусі багатую разнастайнасць, што адлюстроўвала мясцовыя вытворчыя і мастацкія традыцыі, сацыяльную неаднароднасць' грамадства, індывідуальныя памкненні і густы.