Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Традыцыйна-бытавая культура
Віктар Цітоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 207с.
Мінск 2001
Слабада (воля, волька) — гэта новыя пасяленні жыхароў, вызваленых на пэўны час ад феадальнай павіннасці. Кожны раз пасля чарговай вайны сяляне аднаўлялі разбураныя раёны, распрацоўвалі пусткі, уладкоўвалі жыллё, адраджалі не толькі сваю, але і панскую гаспадарку. 3 мэтай ажыўлення эканомікі разбураных раёнаў феадалы заахвочвалі мігрантаў ці перасялялі сюды са сваіх менш пацярпелых маёнткаў залежных сялян, вызваляючы іх на пэўны тэрмін (3—10 і болей гадоў) ад падаткаў. Так утвараліся новыя паселішчы, аб паходжанні якіх сведчаць шматлікія тапонімы, што захаваліся на геаграфічнай карце,— слабада, слабодка, слабуды, воля, волька, вулька і т. п. Пасля вызначанага тэрміну слабада набывала статус звычайнай вёскі, хаця яе ўклад
36
Капліца (XVIII ст.). В. Прошкава Глыбоцкага рна
і культура вызначаліся некаторымі своеасаблівымі рысамі ў адрозненне ад мясцовых вёсак.
Аколіца — паселішча дробнай шляхты, якая сялілася асобна ад сялянвяскоўцаў. Была агароджана з усіх бакоў, вызначалася сваёй забудовай, бессістэмнай планіроўкай, наяўнасцю тупіковых завулкаў і сцежак. Найбольш пашырана была ў XVII — пачатку XX ст. Утваралася са шляхты, што служыла ў магнатаў, пазней — і аднадворцаў; у значнай ступені складалася з далёкіх і блізкіх сваякоў, аб чым сведчылі і патранімічныя (фамільныя) назвы аколіц — Заневічы (тут жылі Занеўскія), Грамыкі, Кулікі (тут жылі Кулікоўскія), Пачабуты і інш. У 1938 г. аколіцы былі аднесены да разраду вёсак, ва ўмовах калгаснай сістэмы паступова сціралася розніца паміж аколіцай і вёскай.
Фальварак (ад нямецкага Vorwerk — хутар) — невялікае пасяленне ў некалькі двароў, першапачаткова
37
Маёнтак (сядзіба) Агінскіх: Лебядзіны востраў
абазначаў феадальную гаспадарку, маёнтак, дзе жыў феадал. Вялікія маёнткі мелі некалькі феадальных сядзіб — фальваркаў. Пасля аграрнай рэформы 1557 г. фальварак стаў асновай арганізацыі феадальнай (фальварачнапаншчыннай) гаспадаркі. Тут у цэнтры сядзібы стаяў панскі дом, разнастайныя гаспадарчыя і прамысловыя пабудовы, у прыватнасці свірны, скляпы, гумны, адрыны для сена, канюшня, вазоўня, рамесныя майстэрні, кузня, млын, бровар, карчма, пякарня, вяндлярня, сырніца, размяшчаліся сажалкі, дзе вырошчвалі рыбу, побач — пладовы сад, пасека. Фальварак, такім чынам, быў свайго роду аграрнапрамысловым комплексам. У некаторых фальварках ствараліся мануфактуры па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, апрацоўцы лесу, вырабу шкла, ткацкія і інш. Пазней пры фальварку маглі будаваць жыллё бліжэйшыя служкі феадала, аканомы, святары; пры буйных фальварках былі царква, гасціны (заезны) двор. Недалёка ад фальварка размяшчалася вёска, сяляне якой абслугоўвалі фальварачную гаспадарку.
Засценак — паселішча дробнай шляхты ў 1—3 сядзібы. Узнікла пасля рэформы 1557 г. разам з так званымі
38
Сядзіба Ф. Багушэвіча: Дом паэта (фота Л. Андрэевай)
Каплічка «Распятая свабода»
39
ўстаўнымі вёскамі. У сувязі з рэформай уся зямля дзялілася на тры часткі, тры полі; аднак шмат зямельных астраўкоў і ўрочышчаў заставаліся за межамі («за сценкамі») асноўнага масіву, яны здаваліся ў арэнду дробнай шляхце. Так узнікалі засценкі, якія адрозніваліся ад хутароў сацыяльным паходжаннем жыхароў. 3 цягам часу (у выніку сямейных падзелаў) засценкі маглі павялічвацца да 5—10 і болей сядзіб. У савецкі час засценкі зніклі як у выніку ссялення жыхароў з хутароў, так і перайменавання іх у вёскі.
Хутар — адасобленая сялянская гаспадарка з сядзібай, якая знаходзілася непасрэдна на зямельным надзеле селяніна. Узнікалі пасля рэформы 1861 г., аднак масавы характар працэс хутарызацыі набыў у канцы XIX — пачатку XX ст. у сувязі са сталыпінскай аграрнай рэформай. У 1906—1914 гг. з вёсак на хутары перасялілася чвэрць насельніцтва Віцебскай і каля 15 % Магілёўскай губерняў. Рост хутароў прадаўжаўся і ў 20ых гадах і быў перапынены прымусовай калектывізацыяй і ліквідацыяй «кулацтва» як класа. У Заходняй Беларусі хутары захаваліся да 50—60ых гадоў, калі не лічыць асобных выпадкаў адасобленых пасяленняў, якія сустракаюцца і ў наш час. У суседніх рэспубліках Прыбалтыкі прадпрымаюцца небеспаспяховыя спробы адраджэння хутароў як фермерскіх гаспадарак.
Мястэчка — гістарычны тып паселішча, што ўвасабляў у сабе пераходныя рысы сяла і горада, аб чым сведчыць і паходжанне самой назвы: «miasteczko» (польск.) — гарадок. Мястэчкі з’яўляліся гандлёварамеснымі цэнтрамі, пэўную ролю тут адыгрывала і сельская гаспадарка. Узнікалі з XV—XVI стст. на гандлёвых шляхах пры княжацкіх маёнтках (Ружаны, Гальшаны, Любча, Шчорсы, Зэльва), феадальных замках (Дзісна, Сураж, Ляхавічы, Мір), манастырах (Жыровічы, Ануфрыева), вырасталі з магнацкіх сёл і вёсак, часам — сярод лясоў «на сырым корані» (Дзівін, Смаляны, Станькава, Лагішын, Баркулабава),— у гэтым выпадку магнаты вызвалялі мігрантаў на пэўны тэрмін ад падаткаў. Сацыяльны і этнічны склад местачкоўцаў быў даволі стракатым, у большасці мястэчак пераважала яўрэйскае насельніцтва. У XVI—XVII стст. на Беларусі налічвалася больш за 300 мястэчак, большасць з іх — у заходняй частцы краіны. Многія карысталіся магдэбургскім правам — правам на самакіраванне. Мястэчка мела цэнт
40
ральны гандлёвы пляц, які ажываў у час кірмашоў; вакол яго размяшчаліся храмы, будынкі местачковай управы, пастаялы двор, корчмы, гандлёвыя лаўкі. У савецкі час большасць мястэчак страціла сваё значэнне гандлёвых цэнтраў і была пераведзена ў разрад звычайных вёсак, меншая частка — атрымала статус гарадоў і гарадскіх пасёлкаў.
Пытанні, заданні:
/. Якімі матывамі кіраваўся чалавек, выбіраючы месца для пасялення?
2. Што такое дысперсная (рассеянная) сістэма рассялення? У якім рэгіёне Беларусі яна была шырока распаўсюджана?
3. Што ўяўляла сабой устаўная вёска?
4. Якія асаблівасці рассялення ўласцівы для Палесся? Характэрныя рысы палескай вёскі?
5. Якія тыпы паселішчаў былі распаўсюджаны ў Беларусі?
6. У чым розніца паміж вёскай і сялом, засценкам і хутарам?
7. Як узнікалі слабоды?
8. Што такое фальварак?
9. Раскажыце пра гісторыю ўзнікнення мястэчак, заняткі і этнасацыяльны склад іх жыхароў.
НАРОДНАЕ ЖЫЛЛЁ
Сядзібны комплекс
Пры вывучэнні традыцыйнай культуры народа мы асаблівую ўвагу звяртаем на народнае жыллё. Менавіта яно данесла да нас праз вякі і эпохі каштоўнейшую інфармацыю аб тым, як жыў чалавек, чым жыў, як арганізоўваў свой паўсядзённы быт, якімі прыладамі і рэчамі карыстаўся, што дазваляе прасачыць вытокі і эвалюцыю яго самабытнай культуры.
У шырокім сэнсе жыллё — гэта не толькі жылыя памяшканні, але і ўся сядзібная забудова, што складаецца з цэлага комплексу жылых, падсобных, гаспадарчых і прамысловых пабудоў, кожная з якіх выконвала свае, уласцівыя ёй функцыі і разам з тым цесна дапасавалася адна да адной, утвараючы гарманічнае цэлае — адзіны жыллёвабытавы комплекс. Сядзібны комплекс складаўся ўласна з жылля (хата), клеці, свірна, варыўні (стопка), склепа (пограб), павеці, адрыны для сена, абарога, гумна, сушні, лазні, хлявоў, студні, вяндлярні, рамеснай майстэрні і інш. Большасць з гэтых пабудоў вядомы паўсюдна ў Беларусі, некаторыя былі распаўсюджаны ў асобных рэгіёнах, пры гэтым істотныя карэктывы ў іх геаграфію ўносілі тып паселішча і сацыяльны склад жыхароў. Кожная са згаданых сядзібных пабудоў адрознівалася сваімі функцыямі, памерамі, планіроўкай, канструкцыйнымі асаблівасцямі, займаючы пэўнае месца ў сістэме ўсёй забудовы.
Жыллё было асноўнай архітэктурнай часткай сядзібных забудоў. Усе іншыя памяшканні дапасаваліся да яго з улікам іх функцыянальнай мэтазгоднасці, утвараючы той ці іншы кампазіцыйнаархітэктурны малюнак. Жыллё, як і іншыя сядзібныя памяшканні, будавалася з дрэва. Тым не менш яно прыкметна адрознівалася на тэрыторыі Беларусі канструкцыйнымі асаблівасцямі,
42
формай стрэх, іх пакрыццём, памерамі, дэкаратыўным аздабленнем, інтэр’ерам, аб чым будзе асобная гутарка.
Жыллё характарызавалася той ці іншай планіроўкай, стасункамі з падсобнымі памяшканнямі. Найбольш часта сустракалася двухкамернае жыллё тыпу хата + сенцы. Такая планіроўка вядома са старажытных часоў. Часам у сенцах адгароджвалася невялікая камора (ці кладоўка). Даволі распаўсюджаным было і трохкамернае жыллё тыпу хата4сенцы|клець або хата|сенцы —|хата. На поўначы Беларусі і на Палессі часта сустракалася трохкамернае жыллё хата|сенцы|варыўня (стопка). Планіроўка жылога памяшкання нярэдка ўскладнялася вылучэннем святліцы і кухні (хата|хата —|сенцы; хата + кухня фсенцы). Часам пры ўваходзе ў сенцы звонку ўладкоўвалася паўадкрытая галерэя — падсені (падчэні) альбо ганак. Такое жыллё часцей сустракалася ў заможнага сялянства, аднадворцаў, дробнай шляхты.
Клець (камора, кладоўка, спіжарня, свіран) служыла для захоўвання збожжа, прадуктаў, бытавых рэчаў, адзення. Сустракалася як у комплексе з жыллём (хатафсенцы + клець), так і асобнай пабудовай, якая звычайна размяшчалася насупраць хаты. Зруб клеці ставіўся на высокія штандары, падлогу ўтвараў насціл шчыльна падагнаных дошак. Клець часта мела скляпеністую (гарбатую) столь з цесна прыгнаных адно да аднаго бярвенняў, на якіх ляжаў дах.
У клеці каля сцяны адгароджваліся засекі для збожжа. Побач стаялі бочкі, кадоўбы ці саламяныя карабы з зернем, крупамі, мукой, макам, ільносемем, каноплямі і інш. Тут захоўвалі кубельцы з салам, бачонкі з квасам і іншым пітвом; на бэльках падвешваліся кумпякі, шынкі, каўбасы, кашы з паляндвіцай і іншымі мяснымі прыпасамі. Тут жа стаялі куфар ці кубел з тканінамі, адзеннем, ложак, дзе летам спалі маладыя члены сям’і. Як адзначаў у свой час A. К. Сержпутоўскі, дарослыя маладыя людзі на Мазыршчыне жывуць у клеці, для іх лічыцца непрыстойным спаць у хаце, нават узімку. А клецей у гаспадарцы мясцовага селяніна бывае некалькі — па колькасці жанатых мужчын. Загадзя, напярэдадні вяселля, жаніх і яго бацька рупяцца аб уладкаванні асобнай клеці для будучых маладажонаў. Заўважым, што на Палессі яшчэ ў пачатку XX ст. захоўвалася вялікая трохпакаленная сям’я (бацька з маці, іх жана
43
Фрагмент акна.
В. Макановічы Рэчыцкага рна
Ганак і веранда.
В. Бароўка Магілёўскага рна (1967)
44
тыя сыны і ўнукі), якая выступала як адзіны працоўны калектыў з агульнымі інтарэсамі.