• Газеты, часопісы і г.д.
  • Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Традыцыйна-бытавая культура  Віктар Цітоў

    Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Традыцыйна-бытавая культура

    Віктар Цітоў

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 207с.
    Мінск 2001
    62.78 МБ
    Свіран (паўклець, клець, імбар, шпіхлер, лямус) — пабудова, блізкая да клеці па сваім функцыянальным прызначэнні. Свіран служыў для захавання адборнага збожжа і будаваўся, як правіла, асобна. Небагатыя гаспадаркі абыходзіліся адным памяшканнем — свірнам ці клеццю, якія часта фігуруюць як ідэнтычныя паняцці. У больш заможных сялян мы знаходзім адначасова клець (адну або некалькі) і свіран. Апошні прыкметна адрозніваўся ў Беларусі знешняй формай і канструкцыйнымі асаблівасцямі. Як і клець, ён будаваўся на высокіх штандарах ці палях (да 1 м над зямлёй), меў, як і клець, грунтоўна ўладкаваную страху, а нярэдка і гарбатую столь, і шчыльную падлогу з засекамі для збожжа. У Панямонні і Паазер’і нароўні са звычайнымі будавалі і двухпавярховыя свірнылямусы з галерэяй на ўзроўні другога паверха. Яны былі асабліва характэрны для фальваркаў і засценкаў. Прыкметна вылучаліся сваімі памерамі грамадскія свірны, куды сяляне восенню звозілі ўсёй грамадой частку свайго збожжа «на пажарны выпадак» і маглі атрымаць яго ў канцы зімы ці вясной пры яго нястачы ці для сяўбы.
    Варыўня (стопка, ісцепка, прыізбіца) — паўназемнае памяшканне, упушчанае на паўметра ў зямлю; служыла для захоўвання гародніны, садавіны, бульбы, малочных прадуктаў. Тут адгароджваліся адсекі, куды ссыпалі буракі, бульбу, моркву, рэпу. Бліжэй да ўвахода размяшчаліся кадушкі і бочкі з квашанай капустай, буракамі, агуркамі, хлебным квасам, сокам, півам, стаялі гладышы з малаком і інш. У сярэдзіне памяшкання размяшчаўся невялікі ачагжароўня, куды ўзімку насыпалі гарачае вуголле (ці ставілі ганчарную або металічную пасудзіну з жарам). Варыўня бытавала ў сістэме сядзібных пабудоў не паўсюдна ў Беларусі, а пераважна там, дзе блізка да паверхні падыходзілі грунтовыя воды,— на Палессі, у Паазер’і, часткова ў басейне Бярэзіны і Нёмана. На астатняй частцы іх замянялі функцыянальна блізкія да іх скляпы.
    Склеп (пограб, лёх, байрак) — заглыбленае ў зямлю памяшканне тыпу зямлянкі, прызначанае для захавання гародніны, бульбы, напіткаў і інш. Склеп і пограб не заўсёды выяўляюць поўную ідэнтычнасць. Склеп, або лёх, часцей рабіўся ў сістэме жылля (пад сенцамі ці
    45
    Свіранлямус.
    В. Страча
    Астравецкага рна
    Варыўня (стопка).
    В. Раздзялавічы Ганцавіцкага рна
    Склеп (пограб).
    В. Гейстуны Ашмянскага рна, 1982 г.
    46
    клеццю) і меў мураваныя, радзей драўляныя сцены. Паграбы рыліся асобна ад жылля, звычайна мелі наземнае збудаванне — паграбню ў выглядзе стрэшкі на сохах або зрубнай пабудовы. На пясчаных схілах прырэчных тэрас, у падножжы дзюн і бугроў яны рабіліся без паграбні і мелі бакавы ўваход.
    Да паграбоў вельмі блізкія ямысховішчы. Іх капалі звычайна воддаль ад сядзібы або ў лесе. Аб іх паведамляў яшчэ ў XVI ст. Гваньіні. «Беларусы, усе маскавіцяне і літоўцы,— пісаў ён,— жнуць і малоцяць хлеб і захоўваюць яго ў свірнах, некаторыя маюць звычай захоўваць хлеб у выкапаных у глухім лесе падзямеллях, старанна выкладзеных знутры карой дрэў (звычайна бяростай). Туды ж беднякі зносяць усе харчы, сала і іншыя жыццёвыя прыпасы, а таксама адзенне і лепшае хатняе начынне, асабліва ў час вайны, для захавання як ад ворагаў, так і сваіх салдат». Частку харчовых прыпасаў і неабходных рэчаў хавалі ў лесе ў дуплах векавых дрэў. Сустракаліся і паграбысховішчы, што ўладкоўваліся ў тоўстых полых пнях, пакрытых плашкамі і карой, або ў кадаўбах, зарытых у зямлю. Прататыпам паграбоў маглі служыць як звычайныя ямы, так і старажытныя жытлызямлянкі.
    Заслугоўвае ўвагі тая акалічнасць, што ў даследаваных намі вёсках Крупскага і Барысаўскага раёнаў пасля Айчыннай вайны (1941 —1945) паралельна з варыўнямістопкамі распаўсюдзіліся і паграбы; пад іх прыстасоўваліся зямлянкі, якіх было даволі шмат у гэтым партызанскім краі.
    Гумно (клуня, стадола, рыга) — гаспадарчая пабудова для захавання і абмалоту збожжа. У цэнтры гумна быў выбіты ток для малацьбы, па баках — застаронкі, куды складвалі снапы. Мела высокую страху, якая падтрымлівалася на некалькіх сохах (слупы з сукаватай развілкай уверсе), пастаўленых у адзін ці два рады. Гумны прыкметна адрозніваліся на Беларусі сваімі памерамі, канструкцыйнымі асаблівасцямі, унутранымі прапорцыямі, колькасцю варот, формай стрэх, наяўнасцю пры іх паўжылога памяшкання, адрыны і агнявой сушні для збожжа.
    Сушня (асець, еўня) была прызначана для сушкі збожжа ў снапах; будавалася непасрэдна ў гумне або побач з ім. Звычайна асець (ці восець) мела два паверхі (ярусы): на ніжнім — размяшчалася печкаменка, на
    47
    Гумно.
    В. Масток Магілёўскага пав. 1912 г.
    Гумно шасціграннае (круглае).
    В. Старае Сяло Столінскага пав. 1927 г.
    48
    Азяроды (астроўкі).
    В. Трабы Ашмянскага пав.
    Астроўкі (па К. Машынскаму)
    верхнім — расстаўляліся неабмалочаныя снапы. Еўня (ці ёўня) уяўляла сабой больш простую пабудову тыпу лазні (дарэчы, яна нярэдка і выкарыстоўвалася як лазня).
    Хлеб сушылі і ў натуральных умовах, у полі, расставіўшы снапы ў бабкі (кожная бабка налічвала 10 снапоў), а таксама ў спецыяльных рашотчатых прыстасаваннях — азяродах. Зжатае і павязанае ў снапы жыта
    49
    закладвалі паміж жэрдак азярода і ў такім стане, правісаючы коласам уніз, снапы, як пісаў у сярэдзіне XIX ст. I. Эрэміч, «вісяць сабе «да запатрабавання» і сушацца, і зерне не баіцца ні мышэй, ні молі, ні сырасці. Кроплі дажджу слізгаюць па калоссях, амаль не дакранаючыся да зерня; для птушак няма ўседу».
    Адрына (пуня, сянніца) служыла для захавання сена, саломы, рознага сельскагаспадарчага інвентару, нярэдка — і транспартных сродкаў. Уяўляла сабой прасторнае зрубнакаркаснае памяшканне з шырокімі варотамі. Для захавання сена ўладкоўвалі і абарогі (стажарні, балясоўкі), што ўяўлялі сабой рухомую стрэшку на 4 бакавых слупах (яна падымалася ці апускалася ў залежнасці ад колькасці нарыхтаванага тут сена).
    Лазня (баня) будавалася на краі сядзібы або выносілася за яе межы да ракі, возера, крыніцы. Па сваіх канструкцыйных асаблівасцях у Беларусі вядомы лазні двух асноўных тыпаў — зрубныя і зямлянкі. Апошнія рабілі ў пясчаных схілах па берагах рэк, яроў, балак, пагоркаў, дзе зручна было іх будаваць. Апрача асноўных функцый лазні выкарыстоўвалі для сушкі льну, які тут жа, пад стрэшкай, мялі, трапалі, вычэсвалі; у лазнях распарвалі і дрэва, з якога апасля гнулі дугі, абады, санныя палазы. Часам сельская грамада будавала адну агульную («кагальную») лазню. Вядомы лекар Хрысціян Генер адзначаў у канцы XVIII ст. вялікую цягу пасожскіх сялян да лазні, якая лічылася тут панацэяй ад усіх хвароб.
    Фальварковая шляхта, а пазней і заможныя сяляне ўзводзілі ў межах сваіх сядзіб млыны, сырніцы, вяндлярні (капцільні). У залежнасці ад рухаючай сілы млыны падзяляюцца на вадзяныя, ветраныя (ветракі) і механічныя (конныя і валовыя), якія адрозніваліся паміж сабой канструкцыяй. Вадзяныя млыны вядомы з часоў Старажытнай Русі. Яны будаваліся на невялікіх рэках, дзе зручна было рабіць плацінызапруды, устанаўліваючы тут вадзяное кола. Тэрмін іх дзеяння складаў 200—250 дзён у год (перапынкі ў рабоце былі звязаны з суровымі зімовымі ўмовамі і летнім абмяленнем рэк).
    Ветракі асабліва шырока распаўсюдзіліся ў XIX — пачатку XX ст. Напрыклад, толькі ў адной Чырвонабудскай воласці Гомельскага павета ў 1873 г. працавала 30 сялянскіх ветракоў. Па сваёй канструкцыі ветракі падзяляліся на шатровыя (яны мелі вялікія памеры
    50
    Адрынахлеў (1987). В. Сапелі Глыбоцкага рна
    Абарог.
    В. Пятровічы Пастаўскага рна
    51
    Вадзяны млын.
    В. Волма Дзяржынскага рна
    і ў залежнасці ад напрамку ветру паварочваліся толькі верхняй часткай) і казловыя, так званыя казлоўкі невялікіх памераў на асявым слупе, што паварочваліся ўсім корпусам. У Паазер’і казлоўкі мініяцюрных памераў уладкоўваліся на колах; іх можна было перамяшчаць, запрэгшы коней. Многія ж сяляне ўладкоўвалі дома (у хаце, сенцах, клеці) невялічкія млынкіжорны. У залежнасці ад эканамічных магчымасцей і вытворчай спецыялізацыі ў межах сядзіб будаваліся сталярнабандарныя майстэрні, парні, кузні, ганчарныя горны, ваўначоскі, гарбарні і інш.
    Тыпы сядзібнай забудовы. Разнастайныя пабудовы размяшчаліся на сядзібе ў пэўнай паслядоўнасці і ўзаемазалежнасці, утвараючы той ці іншы кампазіцыйны і архітэктурнапланіровачны малюнак.
    На тэрыторыі Беларусі былі распаўсюджаны наступныя асноўныя тыпы дваровай пабудовы: замкнутая (вяночная), аднарадная (пагонная), двух і трохрадная, Гпадобная (сцяжковая) і свабодная (рассеяная, з незвязанымі пабудовамі). Кожны з гэтых тыпаў меў, акрамя таго, прыватныя ці пераходныя варыянты, што выяўлялі пэўныя лакальныя і сацыяльныя рысы. На поўначы і паўночным усходзе прыкметна пераважала замкнутая сістэма забудовы, што была шырока распаўсюджана і ў суседніх рускіх губернях. Жыллё і гаспадарчыя пабудовы размяшчаліся па перыметры двара. Да жылля
    52
    1 — хата,
    2 — сенцы,
    3 — лазня,
    4 — павець,
    5 — клець,
    6 — пограб, 7—9 — хлявы, 8 — адрына.
    Замкнуты (вяночны) двор. Падняпроўе а) агульны выгляд, б) план.
    (з боку сенцаў) прымыкалі хлявы, якія ў глыбіні двара заканчваліся адрынай. Насупраць хаты ставілі клець, да яе стасаваліся павець (для дроў і сельскагаспадарчых прылад), свіран, вазоўня. Нярэдка хлявы для буйной
    53
    Сялянская сядзіба (замкнуты двор).
    В. Масток Магілё'ўскага пав. 1912 г.
    Сядзібная брама.
    рагатай жывёлы і свіней будавалі па адзін бок двара, а канюшню і аўчарню — па другі, побач з адрынай — сянніцай.
    54
    б
    Сядзіба з трохраднай забудовай a) В. Будзічы Докшыцкага рна (агульны выгляд), б) В. Азярцы Лепельскага рна; план:
    1 — хата, 2 — сенцы, 3 — варыўня, 4 — павець, 5 — хлявы, 6 адрына.
    Нярэдка жылы комплекс хата + сенцы + варыўня, што быў распаўсюджаны ў Паўночнай Беларусі, утвараў разам з другімі пабудовамі трохрадную забудову, з’яўляючыся сярэднім звяном, якая падзяляла ўсю дваровую тэрыторыю на дзве часткі — чысты двор, або панадворак, і скотны двор, або дзяннік. На панадворку, як правіла, размяшчаліся клець і павець. Апошняя служыла не толькі складскім месцам (для гаспадарчых прылад, дроў), але і рамеснай майстэрняй. Па другі бок ад жылля размяшчаліся хлявы. Пры гэтым сенцы мелі двое ўваходных дзвярэй: адны — на чысты двор, другія — на дзяннік. Незабудаваную прастору, што заставалася паміж памяшканнямі, па перыметры двара абносілі парканам. Крыху ўбаку ад двара (у межах сядзібы) будавалі гумно, лазню, часам адрыну (пуню).