• Газеты, часопісы і г.д.
  • Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Традыцыйна-бытавая культура  Віктар Цітоў

    Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Традыцыйна-бытавая культура

    Віктар Цітоў

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 207с.
    Мінск 2001
    62.78 МБ
    200
    Тыпы вазоў
    выязных (пасажырскіх) транспартных сродкаў. На дарогах Беларусі паступова з’яўляліся палепшаныя тыпы экіпажаў — брычкі, карэты, кочы, фаэтоны, фурманкі, двухкалёсныя карыёлкі і інш. Усе яны адрозніваліся паміж сабой канструкцыйнымі асаблівасцямі, памерамі, сілуэтам і з’яўляліся свайго роду сацыяльнай прыкметай іх уладальнікаў. Распаўсюджаныя брычкі на жалезных рэсорах (або без іх) з’яўляліся тыповымі экіпажамі
    201
    «Роспускі» для перавозкі лесу
    дробнапамеснай і сярэдняй шляхты. Больш прывілеяваныя феадальныя слаі мелі да таго ва ўласным карыстанні двух і чатырохмесныя карэты і кочы з крытым верхам. Верхняя частка ўтрымлівалася над колавай рамай з дапамогай падвесных рамянёў або ланцугоў, у XVIII—XIX стст. яны амаль паўсямесна былі заменены жалезнымі рэсорамі. Паштовыя экіпажы, што абслугоўвалі рэгулярныя маршруты (карэты, берлінкі, фаэтоны, ландо, дыліжансы), у значнай ступені ўлічвалі маёмасны цэнз і плацежаздольнасць пасажыраў. У час язды на іх чаплялі званочкі, ці бомы, і іншыя павозкі (у залежнасці ад рангу) павінны былі ўступаць ім дарогу. Для масавага правозу пасажыраў служылі фурманкі, мнагамесныя экіпажы, нярэдка з крытым верхам. Пасажырскія экіпажы ў значнай ступені насілі інтэрнацыянальныя рысы.
    Сярод сялянства спецыяльныя выязныя павозкі — калымажкі, брычкі — ў Беларусі распаўсюдзіліся толькі ў другой палове XIX ст. Спачатку яны былі ўласнасцю больш заможных сялян, сельскіх умельцаў, аднадворцаў. Такія калымажкі не заўсёды мелі жалезныя восі і рэсорную раму. Вядома, што ў Польшчы, як і ў Заходняй Еўропе, брычкі выкарыстоўваліся часам на рэгулярных маршрутах як паштовы экіпаж. Дарэчы, і сама назва («bryczka») у польскай мове этымалагічна звязана з дру
    202
    Тыпы выязных экіпажаў
    Шархуны (бомы, «шумёлкі»).
    Міёрскі гісторыкакраязнаўчы музей
    гім тыпам транспартных экіпажаў — фурай, або фурманкай (пол. «Ьгука»).
    3 двухколавых павозак для коннай цягі найбольш часта ўжывалася так званая бяда (двухколка, вяртушка). Яна складалася з восіасновы, па канцах якой насаджваліся два колы, і замацаваных паверх яе на падушцы ў сярэдняй частцы дзвюх жэрдак, што служылі адначасова аглоблямі і апорай кузава. Апошні рабіўся
    203
    ў выглядзе скрыні ці плеценага каша з сядзеннем, нярэдка афармляўся з індывідуальным густам і камфортам. Лёгкасць і прастата канструкцыі рабілі бяду зручнай і прыдатнай для язды на кароткія адлегласці. Аналагічныя двухколавыя павозкі, абсталяваныя адпаведным чынам, шырока выкарыстоўваліся і ў гаспадарчых мэтах — для падвозу вады ад бліжэйшай крыніцы ці вадаёма, дроў, сыравіны і іншых малагабарытных грузаў. Для той жа мэты служылі і меншых памераў двухколавыя павозкі («каляскі») для ручной цягі.
    Паказальнай прыкметай традыцыйных транспартных сродкаў былі спосабы запрэжкі і тыпы вупражы. Паводле канструкцыйных асаблівасцей вылучаюць тры тыпы (ці сістэмы) вупражы: хамутовую, шлейную і ярэмную. На тэрыторыі Беларусі найбольш распаўсюджанай была хамутовая запрэжка. У Падзвінні і Падняпроўі, дзе асноўнай, а нярэдка і адзінай цяглавай жывёлай быў конь, яна безраздзельна бытавала амаль ва ўсіх тыпах экіпажаў і сялянскіх павозак.
    Пры запрэжцы каня ў аглоблі апрача хамута выкарыстоўваліся дуга, падсядзёлак, папруга, церассядзёлак, набадры (хамутнааглобельнадужная запрэжка). Пры перавозцы цяжкіх грузаў другі конь прыпрагаўся побач у пастромкі. У Заходнім Палессі сустракалася хамутнааглобельная запрэжка без дугі.
    Кожны з састаўных элементаў вупражы мог адрознівацца вонкавай формай, матэрыялам (скура, пянька, валокны ліпавай кары і інш.), канструкцыйным спалучэннем асобных дэталяў і спосабамі ўпрыгожвання. Упрыгожвалі пераважна выязную вупраж, якая заўсёды мела адзнакі саслоўнай прыналежнасці і індывідуальнага мастацкага густу. Беларускія майстрырымары валодалі рознымі спосабамі і навыкамі апрацоўкі элементаў з улікам іх узаемнага дапасавання і гармоніі, анатоміі і нораву жывёліны. Сродкі эстэтычнага выяўлення — колер, узорыстае шытво, шво, цісненне, кутасы і іншыя дэкаратыўныя дэталі. Дугу маляўніча расфарбоўвалі, шляю аздаблялі ціснёным арнаментальным узорам, аброць, набадры — бліскучымі металічнымі накладкамі, махрамі і кутасамі. Часам мастацкі акцэнт пераносіўся на наспінную дзягу, што рабілася з шырокай дэкаратыўнай палоскі скуры з бліскаўкамі або аплікацыяй. У час урачыстых выездаў на шыю каня надзявалі шархуны з бразготкамі або бразготкі ці званочкі чаплялі
    204
    Воз са збажыной у коннай (хамутнадужнай) запрэжцы
    1904 г.
    Вупраж (ярэмы, дуга). Рэчы беларускіх мігрантаў у этнаграфічным музеі ў Вроцлаве
    205
    пад размаляванай дугой, аздобленай кветкамі і каляровымі стужкамі. Выязная вупраж выконвала важную ролю ў беларускіх абрадах вяселля, масленіцы, у кірмашовых святах, гасцінах і інш.
    У сялянскіх гаспадарках паўднёвазаходняй Беларусі, дзе асноўнай рабочай жывёлай былі валы, амаль да сярэдзіны XX ст. ужывалі ярэмную вупраж. Яна з’яўляецца найбольш старажытнай і вядома з часоў неаліту. Узоры яе сустракаюцца ў антычных гравюрах і мініяцюрах. Вынаходства шляі (прататып хамута) адкрыла новы этап у развіцці гужавога транспарту, дало пачатак шырокаму выкарыстанню каня як цяглавай жывёлы. Першыя формы коннай вупражы на ўзор сучасных праніклі ў Еўропу з усходу праз вандроўнае насельніцтва — гунаў, авараў, венграў. На тэрыторыі Беларусі, паводле археалагічных крыніц, вядомы з XI ст., а дуга, падсядзёлак, папруга, набадры, лейцы — з больш позняй пары. Спосабы запрэжкі і сістэмы вупражы адлюстроўвалі глыбокія этнакультурныя сувязі ў шырокай зоне Еўраазійскага кантынента.
    Пытанні, заданні:
    1.	Да якога часу гужавы транспарт быў пануючым у Беларусі?
    2.	Якія тыпы транспартных сродкаў ужываліся беларускім насельніцтвам?
    3.	Што ўяўлялі сабой старажытныя сані? У якіх абрадах яны выкарыстоўваліся?
    4.	Назавіце некалькі прымавак і прыказак, дзе ўпамянуты воз. Чым тлумачыцца іх падабенства ў славянскіх народаў?
    5.	Якія тыпы летніх (колавых) павозак сустракаліся на Беларусі?
    6.	Назавіце асноўныя тыпы вупражы. 3 якіх кампанентаў складалася хамутовая вупраж?
    7.	Раскажыце аб спосабах упрыгожвання вупражы, яе эстэтычных і абрадавых функцыях.
    ЗМЕСТ
    Да чытача ..........................................л
    3 гісторыі этнаграфічнага вывучэння Беларусі ...	5
    Геаграфія рассялення і гістарычныя тыпы паселішчаў 29
    Народнае жыллё .....................................42
    Сядзібны комплекс ...................................42
    Інтэр’ер традыцыйнага жылля .........................59
    Народнае дойлідства. Звычаі і	абрады .... 73
    Народная гаспадарка ............................... S3
    Земляробства ........................................83
    Земляробства ў звычаях і абрадах ....................97
    Промыслы і рамёствы ...............................106
    Здабываючыя промыслы ..............................121
    Збіральніцтва ......................................121
    Рыбалоўства.........................................124
    Паляванне ..........................................129
    Пчалярства .........................................134
    Беларуская кухня .................................. 140
    Хлеб і хлебныя вырабы ..............................143
    Традыцыйныя стравы .................................149
    Пітво ..............................................156
    Традыцыйнае адзенне ...............................159
    Мужчынскае адзенне .................................163
    Жаночае адзенне .................................... 170
    Галаўныя ўборы .....................................176
    Абутак..............................................129
    Шляхі зносін і транспартныя сродкі.................182
    Шляхі зносін .......................................182
    Транспартныя сродкі.................................193
    Навуковапапулярнае выданне
    Цітоў Віктар Сцяфанавіч
    ЭТНАГРАФІЧНАЯ СПАДЧЫНА
    Беларусь. Традыцыйнабытавая культура
    Рэдактар Г. С. Пармон
    Мастакі I. А. Пракапенка, A. А. Саўчанка Мастацкі рэдактар A. A. Жданоўская Тэхнічныя рэдактары I. П. Касцецкая, Я. С. Шляшынская
    Карэктары Г. К. Піскунова, Ю. Ц. Петрыкеева, Н. Г. Лешчанка, Л. Б. Шынкевіч
    Падпісана да друку з гатовых дыяпазітываў 16.08.2001. Фармат 60x84 '/16. Папера афс. № 1. Гарнітура Таймс. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 12,09. Ум. фарб.адб. 12,55. Ул.выд. арк. 10,19. Тыраж 3000 экз. Зак. 305
    Падатковая льгота — Агульнадзяржаўны класіфікатар Рэспублікі Беларусь АКРБ 00798, ч. 1; 22.11.20.400.
    Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Выдавецтва «Беларусь» Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку. Ліцэнзія ЛВ № 2 ад 31.12.97. 220004, Мінск, праспект Машэрава, 11.
    Дыяпазітывы тэксту падрыхтаваны на Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «Паліграфічны камбінат імя Я. Коласа». 220600, Мінск, вул. Чырвоная,23.
    Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Мінская фабрыка каляровага друку». 220024, Мінск, вул. Каржанеўскага, 20.
    ■tejs
    
    
    
    
    За шматвяковую гісторыю беларускі народ стварыў багатую і самабытную культуру, увасобленую ў цудоўных храмах, замках, народным жыллі, святочным адзенні, дэкаратыўнапрыкладным мастацтве, традыцыях Яац	і кухні,
    аграрных ведах і навык звычаях і абрадах. Няўмольны час і ваенныя ліхалецці не пашкадавалі шматлікіх помнікаў нацыянальнай кулыпуры, шэдэўраў самабытнай народнай творчасці.
    У гэтыхумовах этнакулыпурныя традыцыі служьй свайго роду энергетычным рэсурсам,
    разбураную гаспадарку і культур] выжыць у экстрэмальных умові і захаваць сябе як этнас, Жыццё ставіць перад намі шмат праблем, сяродякіх амаль ніводнай, што сваімі каранямі не была б звязана з нашым гістарычным мінулым, з нашай спадчынай.