• Газеты, часопісы і г.д.
  • Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Традыцыйна-бытавая культура  Віктар Цітоў

    Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Традыцыйна-бытавая культура

    Віктар Цітоў

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 207с.
    Мінск 2001
    62.78 МБ
    165
    Тыпы світ
    добнага крою. Такі фасон світ быў дамінуючым у паўночнаўсходняй частцы Беларусі. У паўднёвай зоне Беларусі бытавала прыталеная світа, характэрны крой яе вызначалі бакавыя кліны (вусы), спінка рабілася з цэльнага кавалка тканіны. Варыянты такога крою світ сустракаліся ў паўднёваўсходніх раёнах і на тэрыторыі Заходняга Палесся. На ўсходзе Палесся была вядома і світа, бакавыя вытачкі якой утваралі ніжэй таліі фалды
    166
    (хвалды). У некаторых выпадках фалды рабіліся ззаду, прычым спінка, як правіла, заканчвалася разразным швом па таліі.
    Кожны селянін меў звычайна дзве світы, адну — паўсядзённую, другую — выхадную. Апошняя мела багаты ўзорны малюнак у выглядзе каляровых шарсцяных шнуркоў, тасёмак, аплікацый, кутасоў, якія прышывалі па разрэзу вората, рукавах, кішэнях, бакавых швах і фалдах. «Гледзячы на ўзоры абшыўкі,— пісаў Е. Р. Раманаў, характарызуючы адзенне ў Магілёўскай губерні,— знаток можа амаль беспамылкова ўгадваць, з якой мясцовасці паходзіць той ці іншы беларус, хаця б сустрэць яго прыйшлося і не ў беларускай губерні».
    Колер світы вар’іраваў у залежнасці ад яе функцыянальнага прызначэння, сацыяльнага адрасата і раёна бытавання. У Падняпроўі і часткова ў Падзвінні дамінуючымі былі белы і светлашэры колеры, у Панямонні пераважаў шэры, а ў Цэнтральнай Беларусі разам з шэрым сустракаліся світы чорнага колеру. Відаць, чорны колер адыгрываў тут пэўную сімволікаабрадавую ролю. У Заходнім Палессі побач з цёмнашэрым сустракаліся буры і попельнашэры (сівы) колеры світак.
    У XIX ст. пад уплывам гарадской моды ў сялянскім асяроддзі сталі насіць доўгую бурку (ці бурнос) свабоднага пакрою. Яна шылася з валенага сукна, мела кішэні, хлясцік і капюшон. Яе насілі ў сырое надвор’е восенню ці вясной або надзявалі ў зімовы час паверх світкі ці кажушка. У якасці дэмісезоннага адзення ўжываўся і насоў (балахон, летнік), лёгкі плашч з грубай ільняной тканіны свабоднага пакрою. У зімовы час яго надзявалі паверх кажуха. Ён быў больш распаўсюджаным на поўначы Беларусі.
    У шырокім ужыванні былі і ўкарочаныя світы — світкі, або курткі, каптанікі, латушкі, сярмяжкі, казачынкі, як іх называлі ў розных мясцовасцях. Іх насілі як мужчыны, так і жанчыны. Іх крой мог некалькі адрознівацца, як і сама назва: для мужчынскага — пінжак, «кулёк», для жаночага — «сачык».
    У зімовы час ужываліся аўчынныя кажухі і футравыя шубы. Па свайму крою кажухі нязначна адрозніваліся ад світ. Іх насілі і мужчыны і жанчыны. Больш кароткія кажухі — кажушкі, паўшубкі — мелі свабодны пакрой;
    167
    Бурнос.
    В. Гейстуны Ашмянскага рна
    у жанчын яны былі апушаныя знізу і па ворату і дэкараваліся вышыўкай і аплікацыяй. Больш заможныя сяляне і шляхта насілі кажухі і шубы, пацягнутыя зверху сукном.
    Да шляхецкага адзення адносяцца капот, жупан, кунтуш, дэлія. Капот уяўляў сабой прыталены кафтан на гузіках, які шыўся з тонкага шэрага сукна. Жупан — больш доўгі кафтан, крыху прыталены, са стаячым каўняром; яго шылі са светлага ці шэрага сукна, радзей — атласу ці аксаміту. Жупан падпаясваўся поясам, які надаваў яму святочную ўрачыстасць і нацыянальную вызначанасць. 3 гэтай мэтай ужываліся знакамітыя слуцкія паясы. Паверх жупана насілася доўгая накідка больш цёмнага колеру — кунтуш, што зашпільваўся
    168
    Тыпы кажухоў
    ўверсе па каўняру. Кунтуш меў доўгія разразныя рукавы (каб было зручна валодаць шпагай).
    Дэлія (дылея) па свайму крою і функцыях адпавядала шубе; яе аснову, як і каўнер, складала футра, што
    169
    пакрывалася дарагімі «заморскімі» тканінамі. Яна мела свабодны крой і кароткія шырокія рукавы, апушаныя па краю.
    Пытанні, заданні:
    1.	Якія функцыі выконвае адзенне?
    2.	Як мяняўся агульны стыль адзення на працягу сярэднявечча?
    3.	Назавіце асноўныя спосабы ўігрыгожвання вопраткі.
    4.	3 якіх асноўных кампанентаў складаўся традыцыйны мужчынскі комплекс?
    5.	Якія функцыі (практычныя, абрадавыя і іній.) выконвалі паясы?
    6.	Назавіце асноўныя тыпы верхняга (зімовага) адзення.
    7.	Чым адрозніваліся паміж сабой світы на тэрыторыі Беларусі?
    8.	Якія тыпы вопраткі насіла беларуская йіляхта?
    Жаночае адзенне
    Жаночае адзенне ўвасобіла ў сабе найбольш ярка і выразна багацце творчай фантазіі народа, яго этнічныя традыцыі, духоўныя памкненні і густы. Яно спалучала ў сабе вялікую разнастайнасць кампазіцыйных форм, канструкцый, спосабаў упрыгожвання, яркую палітру фарбаў. Жаночы ўбор адпавядаў эстэтычным ідэалам народа, яго фальклорнаабрадавым звычаям, адлюстроўваючы паэтычнае бачанне акаляючага жыцця, гармонію прыроды і духу.
    Адзенне стасавалася з настроем душы, узростам і мясцовай традыцыяй. Кожная паважаючая сябе жанчына мела багаты гарнітур, дзе захоўваліся шматлікія рэчы, уборы для зімы і лета, будняў і свят, для розных жыццёвых і бытавых сітуацый. Дзяўчаты рыхтавалі кублы ці куфры з пасагам, дзе асноўнае месца займалі тканіны, упрыгожванні і рознае адзенне. Амаль усё адзенне рабілася сваімі рукамі, і па ім можна было меркаваць пра асабістыя якасці жанчыны, яе ўмелыя, зграбныя рукі, майстравыя навыкі, працалюбівасць, мастацкі густ.
    170
    Жаночы касцюм.
    В. Верх. Казловічы Калінкавіцкага рна (1930ыя гг.).
    (фота М. Раманюка)
    Святочны касцюм дзяўчат. Светлагорскі рн, пач. XX cm. (фота М. Раманюка)
    У тыповым варыянце традыцыйны жаночы комплекс складалі доўгая палатняная кашуля (сарочка), спадніца, фартух, безрукаўка. Найбольш устойлівай часткай (кампанентам) у гэтым комплексе была кашуля. Яна мела просты свабодны крой, што нярэдка ўскладняўся плечавымі ўстаўкаміполікамі. Яе шылі з кужалю (тонкага палатна); часам у паўсядзённых сарочках кужаль складаў толькі верхнюю частку (чэхлік), а ніжнюю (постаўку) — менш дыхтоўная, зрэбная тканіна. Такая сарочка мела нешырокі стаячы або адкладны каўнерык. У канцы XIX — пачатку XX ст. сталі распаўсюджвацца кашулі з гесткай, калі верхняя частка, прышытая да нешырокай какеткігесткі, утварала зборкі, што выступалі як стыль і мастацкі элемент кашулі. У адрозненне ад
    171
    Жанчыны ў святочных уборах.
    ДавідГародок Столінскага рна. (1992)
    мужчынскіх рукавы жаночых кашуль мелі часцей манжэты або валанападобныя зборкі.
    Святочныя кашулі ўпрыгожваліся багатым вышываным ці тканым арнаментам на плячах, манжэтах рукавоў, каўнерыку, радзей — па ворату і падолу. Лічылася, што, апрача эстэтычных вартасцей, узорны арнамент на плячах з’яўляецца абярэгам, ахоўвае сілу і спрыт працалюбівых жаночых рук. Крой кашулі, яе даўжыня і характар упрыгожванняў, каляровая гама ўзгадняліся з астатнімі кампанентамі жаночага комплексу: наяўнасцю безрукаўкі, асаблівасцямі паяснога адзення. У комплексе са спадніцай ці андаракам яна была карацейшай і не мела ўзорных упрыгожванняў на падоле, як назіралася пры наяўнасці панёвы; у комплексе з безрукаўкай
    172
    Комплекс жаночага святочнага адзення.
    В. Бездзеж Драгічынскага рна.
    узорны арнамент на грудзях быў непатрэбным, асноўны мастацкі акцэнт пераносіўся на рукавы сарочак.
    Спадніца адносіцца да паяснога жаночага адзення; яна была ўласціва амаль усім еўрапейскім народам, а ў некаторых — фігуруе ў якасці нацыянальнага мужчынскага адзення. Камбінацыя фасонаў, асаблівасці матэрыялаў і спосабаў упрыгожвання дазваляюць вылучыць у асобную групу андаракі. Спадніца часцей за ўсё ўжывалася як паўсядзённае адзенне і шылася з ільняной аднатоннай тканіны. Андарак (андрак, сукня) шылі з узорнага сукна ці паўсукна хатняй вытворчасці. Найбольш распаўсюджаным быў шматкаляровы клятчасты
    173
    ўзор («у шашку»), калі на чырвоным, ружовым, сінім, чорным фоне перасякаліся вертыкальныя і гарызантальныя палоскі вішнёвага, зялёнага, блакітнага, чорнага і іншых колераў. У Цэнтральнай Беларусі і Заходнім Палессі былі распаўсюджаны андаракі з узорам у форме гарызантальных палос. Апрача тканага арнаменту была распаўсюджана і гафрыроўка, калі андаракі акуратна складвалі «ў гармонік», адпарвалі, кладучы зверху (на пасцелены ручнік) гарачы хлеб, прасавалі.
    Андарак, сшыты з безрукаўкай (ліфам), утвараў новы тып адзення — саян. Апошні быў найбольш пашыраным у Падняпроўі. Ліфгарсэт пры гэтым шылі з больш тонкай самаробнай (шарсцяной ці льняной) тканіны або з пакупных аксаміту, саціну, шоўку і інш. У Падзвінні саян шылі з ільняных узорных, часта набіваных тканін пераважна сіняга колеру. Па сваей канструкцыі саян, такім чынам, набліжаўся да звычайнага сарафана.
    Адной з самых старажытных форм паяснога адзення была панёва. Часцей за ўсё яна ўяўляла сабой тры сшытыя полкі ўзорнай шарсцяной тканіны, што ахіналіся вакол таліі на паяску ці матузку. Панёва адносілася, такім чынам, да расхіннага тыпу паяснога адзення. Уперадзе, на месцы расхіну («прарэхі»), дзе знаходзіліся бакавыя краі (крыссе) панёвы, павязваўся фартух. Былі панёвы і суцэльныя («глухія»), полкі якіх сшываліся паміж сабой толькі напалову ці на 2/з даўжыні (плахта). Вядомы і панёвы, асобныя часткі якіх, сшытыя толькі ўверсе, рамбавідна спускаліся на кашулю. Панёва была заўсёды карацейшая за кашулю; пры гэтым падол апошняй упрыгожваўся арнаментальнай паласой.
    Неабходным кампанентам традыцыйнага жаночага ўбору быў фартух (хвартух, пярэднік, запаска). Яго шылі з 1—2 полак ільняной тканіны і багата ўпрыгожвалі ў ніжняй частцы вышыўкай, аплікацыяй, карункавым арнаментам, мярэжкай. Асабліва багатыя і разнастайныя ўпрыгожванні фартухоў у палескім касцюме. У комплексе з панёвай яны ўтвараюць арганічнае цэлае, дапаўняючы адзін аднаго. Як і панёвы, фартухізапаскі рабіліся нярэдка з шарсцяной тканіны; у больш ранні перыяд жанчыны насілі дзве шырокія запаскі — спераду і ззаду; сшытыя ў верхняй частцы, яны амаль нічым не адрозніваліся ад панёвыплахты.
    174
    Маладуха ў світцы.
    В. Посетаў Калінкавіцкага рна (фота М. Раманюка).
    Безрукаўка (камізэлька, шнуроўка, кабат, гарсэт, кітлік) рабілася з тонкага палатна, пакупнога атласу, аксаміту, парчы, багата аздаблялася вышыўкай, аплікацыяй, рознакаляровымі тасёмкамі. Яна зашпільвалася на гузікі ці шнуравалася па ворату, шчыльна аблягаючы жаночы стан. У адным выпадку камізэлька рабілася кароткай, да пояса, у другім — больш доўгай, прыталенай, часам яна мела дэкаратыўныя разрэзы («язычкі», пялёсткі) ці махрыстую акаёмку ўнізе па бёдрах.
    Верхняе (зімовае) адзенне жанчын нязначна адрознівалася ад мужчынскага. Світы, буркі, кажухі, шубы, насовы, кажушкі, сярмяжкі — усе гэтыя віды верхняга адзення ў аднолькавай ступені былі ўласцівы як мужчынам, так і жанчынам. Разам з тым жаночае адзенне было больш доўгім па фасону, прыталеным, часцей мела адкідны каўнер і дэкаратыўныя элементы. Звычайна