• Газеты, часопісы і г.д.
  • Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Традыцыйна-бытавая культура  Віктар Цітоў

    Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Традыцыйна-бытавая культура

    Віктар Цітоў

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 207с.
    Мінск 2001
    62.78 МБ
    Тэрмін «дарога» быў вядомы ўжо ў ХП ст. і першапачаткова азначаў шлях, пракладзены праз лес («прадзірацца праз лес»), што часцей за ўсё было звязана з перамяшчэннем войска. Больш старажытная агульнаславянская назва дарогі — «чэста» («cesta») мае этымалагічны выток ад аднаго і таго дзеяння, літаральна — «чысціць ад лесу». Летапісы расказваюць аб ваенных паходах кіеўскіх князёў на Полацк, што кожны раз патрабавала ўзнаўлення старажытных шляхоў праз густыя лясы, будаўніцтва новых мастоў і гацей.
    У X—XII стст. існавала асобная павіннасць мясцовага насельніцтва — забяспечваць праезджых княжацкіх ганцоў, пастаўляючы для іх коней і вазніцу. Відаць, ужо ў той час намячаліся разрады сухапутных шляхоў, абазначаліся, сярод іншых, дарогігасцінцы, што набывалі першараднае значэнне. На тэрыторыі Беларусі такімі «гасцінцамі» былі перш за ўсё ўчасткі старажытных волакаў на шляху «з вараг у грэкі», якія мелі не толькі мясцовае, але і міжнароднае значэнне. Гэтыя шырокія, нярэдка з драўляным насцілам дарогі вялі праз водападзелы басейнаў Дняпра і Заходняй Дзвіны, у прыватнасці, у раёнах сучаснай Оршы і Віцебска (дзе блізка падыходзілі прытокі Альшанка і Лучоса), каля Лепеля (водападзел Бярэзіна — Эса), а таксама паміж басейнамі сістэмы Дняпра і Нёмана (Пціч — Нёман, Бярэзіна — Вілія) і інш.
    У вярхоўях гэтых рэк, там, дзе пачыналіся волакі, тавары перагружаліся на вазы, а самі чаўны перацягва
    183
    ліся да суседняй ракі па сушы. Каб аблегчыць шлях чаўноў па сушы, пад іх падкладваліся круглыя цурбаны — каткі. Няцяжка заўважыць пераймальную сувязь каткоў і архаічнага тыпу старажытных калёс, што рабіліся з суцэльнага цурбана дрэва і былі злучаны нерухома з воссю. Дарэчы, у Беларускім Прыдняпроўі назва «каткі» захавалася да нашага часу для абазначэння звычайных колаў. Рачныя судны з грузамі пры транспарціроўцы па сушы маглі ўстанаўлівацца і на колавую аснову, пры гэтым у якасці цяглавай сілы выкарыстоўваліся коні ў пастромачнай запрэжцы. Старажытнае паданне расказвае аб сумесным паходзе славянскіх плямён з удзелам крывічоў і радзімічаў на Візантыю (907 г.). Калі бухта «Залаты Рог» аказалася перакрытай, князь Алег пайшоў на хітрасць, паставіўшы свае чаўны на колы, і рускі флот пры спадарожным ветры рушыў на парусах да сцен Царграда.
    Старажытныя шляхі праходзілі часта па берагах рэк. Важны сухапутны шлях пралягаў уздоўж Заходняй Дзвіны. На гэтым шляху знаходзіліся і падуладныя Полацку княствы Герсіка і Кукенойс, з якімі доўгі час падтрымліваліся палітычныя і гандлёваэканамічныя сувязі. У зімовы час сухапутнымі шляхамі станавіліся скаваныя лёдам рэкі. Полацкія купцы ў зімовы сезон вазілі санным шляхам па Дзвіне свае тавары ў Рыгу; іх караваны налічвалі часам некалькі дзесяткаў падвод і мелі спецыяльную ўзброеную ахову.
    Сем важных гасцінцаў разыходзіліся ва ўсе бакі ад старажытнага Полацка, паслядоўна звязваючы яго з Вільняй, Рыгай, Ноўгарадам, Псковам, Віцебскам (адкуль шлях ішоў на Смаленск), Друцкам (праз Лукомль), Мінскам. Гэтыя шляхі знаходзілі прадаўжэнне на поўдні, у прыватнасці, уздоўж Друці і Дняпра шлях вёў да Чарнігава і Кіева; Мінск быў звязан наезджаным трактам са Слуцкам і Туравам; паўночней Слуцка дарога разгаліноўвалася ў напрамку да Клецка, на што паказвае скапленне старажытных паселішчаў у гэтым раёне. Яшчэ адзін бальшак, ці гасцінец, вёў з Мінска на Койданава, Наваградак, Гродна. Даволі старажытным быў шлях з Мінска на Смаленск, што ішоў праз Ізяслаўль (Заслаўе), Лагойск, і далей на Барысаў, Друцк, Копысь, Оршу, Дуброўну.
    У ХІП—XIV стст. на важнейшых дарогах, што звязвалі ўдзельныя цэнтры, была наладжана спецыяльная
    184
    служба дастаўкі на месцы рознай карэспандэнцыі — загадаў, распараджэнняў улад, пасылак; дзесьці ў XV— XVI стст. яна склалася ў рэгулярную паштовую сувязь. Да гасцінцаў прымыкала мноства менш значных шляхоў і прасёлкаў, якія таксама мелі важнае значэнне ў паўсядзённым гаспадарчым жыцці сельскіх акруг. Тут прыкметна пераважаў перавоз грузаў на кароткія адлегласці. Гэтыя дарогі вызначаліся своеасаблівай патрыярхальнай экзотыкай, адлюстроўваючы характар мясцовых ландшафтаў; яны мелі мноства аб’ездаў, рызыкоўных перапраў, даступных не ва ўсе поры года.
    Прамаезджых дарог, што пралягалі на вялікія адлегласці праз лясы і балоты, было мала. Яны ўзнікалі як стратэгічныя, у сувязі са значнымі ваеннымі падзеямі, аб чым сведчаць і іх назвы: «Вітаўтаў шлях», «Баторыевы дарогі» і інш. З’яўленне артылерыі (XV ст.), рост гандлёваэканамічных сувязей рабілі будаўніцтва і ўладкаванне новых дарог жыццёвай патрэбай. Так быў палепшаны і на асобных участках значна скарочаны старажытны шлях Мінск — Орша — Смаленск. У прыватнасці, быў пракладзены прамы бальшак ад Мінска да Барысава праз Смалявічы і далей ад Бабра да Оршы праз Талачын, Коханава.
    Разам з тым старыя гасцінцы, што аказваліся ў баку ад новых маршрутаў, прыходзілі ў заняпад: паступова заціхаў на іх рух купецкіх караванаў і экіпажаў, некаторыя з іх рабіліся звычайнымі прасёлкамі, а на асобных участках станавіліся зусім непраезджымі, зарасталі хмызняком і лесам. Аднак некаторыя гасцінцы, нягледзячы на, здавалася, другараднае значэнне, прадаўжалі адыгрываць важную ролю ў мясцовым гандлі. Па іх у абход застаў і мытняў накіроўваўся вялізны паток кантрабандных грузаў, што абумовіла росквіт кірмашовага гандлю ў такіх цэнтрах, як Шклоў, Зэльва, Свіслач.
    Далучэнне Беларусі да Расійскай імперыі ў канцы XVIII ст. прыкметна мяняла арыентацыю культурнаэканамічных сувязей і з цягам часу вызывала змены ў геаграфіі шляхоў зносін. Па загаду генералгубернатара Чарнышова яшчэ ў 70ых гадах ва ўсходняй частцы Беларусі былі пракладзены гасцінцы, шырыня якіх, абмежаваная глыбокімі прыдарожнымі канавамі, дасягала 15 м. Паабапал дарогі былі пасаджаны дрэвы, што служылі добрымі арыенцірамі, асабліва ў зімовую непагадзь, і стваралі характэрныя прыдарожныя краявіды.
    185
    У канцы XVIII ст. былі пабудаваны шырокія шляхі з Віцебска на Смаленск. У першай палове XIX ст. былі пракладзены буйнейшыя магістралі — МаскоўскаВаршаўская шаша (праз Крычаў, Рагачоў, Бабруйск, Слуцк, Кобрын, Брэст) і шаша Пецярбург — Кіеў, або, як інакш яе называлі, Беларускі тракт (прайшоў праз Віцебск, Оршу, Магілёў, Гомель). Важнае значэнне мелі тракты Вільня — Гродна — Беласток, Вільня — Мінск — Бабруйск, Віцебск — Рыга.
    Буйнейшыя дарогі будаваліся за кошт казны і земскіх улад з удзелам мясцовага насельніцтва. Сяляне, што пражывалі паблізу дарог на адлегласці да 30—50 верст, прыпісваліся да таго ці іншага участка дарогі і па запатрабаванню мясцовых улад павінны былі выдзяляць пэўную колькасць конных падвод і пешых работнікаў. Работы па ўладкаванні дарог выконваліся звычайна ў веснавы перыяд, радзей — летам і лічыліся, па словах сучаснікаў, як «самыя цяжкія і няўдзячныя».
    Асабліва працаёмкай была пракладка сухапутных шляхоў ва ўмовах Палесся. Тут на працягу многіх верст прыходзілася будаваць гаці (ці грэблі), рабіць цвёрдыя насцілы з бярвенняў, узводзіць масты і пераправы. Гаці і масты тут нярэдка ўзводзілі ў зімовы час, калі замярзаў балоцісты грунт. Спачатку па краях і пасярэдзіне ўздоўж шляху клалі тоўстыя бёрнылігары, на іх — накат бярвенняў, а паверх — галлё (хмызняк); у летні перыяд па два бакі капалі глыбокія канавы або рвы, выкідваючы грунт на праезджую частку. Бакавыя схілы гаці замацоўвалі плятнём, засаджвалі дрэвамі. Прыдарожныя рвыканавы выконвалі не толькі меліярацыйную ролю, але і служылі транспартнымі шляхамі: па іх сплаўлялі лес, плавалі на лодках, перавозілі нарыхтаваныя дровы, сена і інш. На дрыгвяністых балотах замест гацей узводзілі масты на палях, што ўзвышаліся на 20—50 см над балотам.
    Часам гаці цягнуліся на дзесяткі вёрст па непраходнай дрыгве, на асобных участках перапыняючыся астраўкамі пясчаных дзюн і бугроў. Адна з найбольш старажытных дарог, што праходзіла па глухіх, менш абжытых раёнах Прыпяцкага Палесся, вяла ад Мазыра да Чырвонага возера (Князьвозера) на Азераны, Тураў. На ўчастку ад Дзякавіч да Азеран на адлегласці ў 13 вёрст цягнулася адна суцэльная гаць, уладкаваная на зыбкім дрыгвяністым грунце. Калі едзеш па ёй, пісалі
    186
    Пераход праз балота («Жывапісная Расія». Т. 3. 1882)
    сучаснікі, яна калышацца пад вамі на зыбкім балоце.
    Адна з важнейшых дарог у цэнтры Палесся, што злучала Мазыр з Туравам і Пінскам, праходзіла ўздоўж Прыпяці, спачатку — па правым беразе да Скрыгайлава, дзе была паромная пераправа, затым пралягала па левабярэжжу да Перарова і Людзінава, дзе належала зноў пераправіцца на пароме на правы бераг, каб дабрацца да Турава; ад Турава яна ішла далей на Пінск. Дарога мела мноства гацей, мастоў, рызыкоўных перапраў. Звычайна той ці іншы мост насіў сваю ўласную назву, што паходзіла ад назвы бліжэйшага ўрочышча, імя майстрабудаўніка або падання ці легенды, з ім звязанай (Гумнішчанскі, Ягораў, Воўчы, Чортаў і інш.). Шлях паміж населенымі пунктамі тут вымяралі не вёрстамі, а колькасцю перапраўбродаў, якія трэба пераадолець: звычайна казалі, што ад такогато сяла да месца прызначэння столькіто бродаў.
    У залежнасці ад напружанасці руху, упарадкаванасці і спецыяльнага прызначэння сухапутныя шляхі падзяляліся на паштовыя, гандлёвыя і прасёлачныя. Паштовыя дарогі мелі рэгулярную пасажырскую сувязь. Уздоўж іх на адлегласці 17—22 вярсты размяшчаліся станцыі з пастоем для гасцей і экіпажаў; тут жа была і карчма.
    187
    Побач знаходзіўся цэлы комплекс гаспадарчых і прамысловых памяшканняў — стайня для коней, адрыны для сена і экіпажаў, свірны, кузня са стальмашняй і інш. Тут праезджы падарожнік мог падкаваць каня, замяніць кола ці зламаную вось, нацягнуць абады, падмазаць дзёгцем восі, адрамантаваць вупраж. Многа пастаялых двароў з карчмамі ўзнікла і на гандлёвых трактах, якія рэгулярнай паштовай службы не мелі.
    Паштовыя і гандлёвыя гасцінцы выконвалі важную ролю ў этнічнай кансалідацыі беларускага народа, узмацнялі адзінства эканамічнага і культурнага жыцця. Яны аб’ядноўвалі вытворчыя сілы і наяўныя рэсурсы краю ў адзіны функцыянальна зладжаны арганізм. Вялізная маса сельскагаспадарчых тавараў — хлеб, лён, пянька, сала, мёд і інш.— накіроўвалася па іх на мясцовы рынак; з другога боку, розныя прамысловыя вырабы паступалі ў вёску. Частка сельскагаспадарчай прадукцыі і мясцовая сыравіна дастаўляліся да рачных прыстаней, адкуль ішлі на экспарт у прыбалтыйскія порты або па Дняпры на поўдзень да Чарнаморскага ўзбярэжжа. Вялізны паток хлеба і сала ішоў у зімовы перыяд з Пінска ў Брэст і далей на Варшаву.