• Газеты, часопісы і г.д.
  • Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Традыцыйна-бытавая культура  Віктар Цітоў

    Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Традыцыйна-бытавая культура

    Віктар Цітоў

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 207с.
    Мінск 2001
    62.78 МБ
    На святы практыкавалі выраб піва. Ідэйны змест свята, яго месца ў сістэме народнага календара абумоўлівалі ў значнай ступені састаў кампанентаў і тэхналогію прыгатавання піва, у залежнасці ад чаго яно атрымлівала сваю назву: пакроўскае, дзмітраўскае, міхайлаўскае, мікольскае. Апрача таго, яно называлася па месцы свайго паходжання: гародзенскае, нясвіжскае, наваградскае, койданаўскае, лідскае, манастырскае. Піва варылі з ячменю, вар’іруючы ў розных прапорцыях састаў кампанентаў і тэрміны вытрымкі. Іншы раз замест ячменю ўжывалі пражаныя сухары з дабаўкай ячменю, хмелю, цукру, араматных зёлак. Піваварэнне было распаўсюджана пераважна ў ПаўночнаЗаходняй і Цэнтральнай Беларусі, часткова — у Падзвінні.
    Разгледжаны намі далёка не поўны асартымент страў сведчыць аб іх разнастайнасці і багатых традыцыях народнай кухні. Беларускія гаспадыні, для якіх кулінарнае майстэрства было справай прэстыжу не толькі ў сям’і, але і сельскай грамадзе, умелі шляхам розных тэхналагічных прыёмаў і камбінацый ператварыць простыя прадукты харчавання ў далікатэсныя стравы з заданымі якасцямі; характар страў і сістэма харчавання гарманічна стасаваліся з бытавой сітуацыяй, са свя
    157
    точным ці будзённым настроем, з сімволікай каляндарных свят, утвараючы выпрабаваныя вякамі адзіны рытм гаспадарчага і духоўнага жыцця.
    Пытанні, заданні
    1.	Якія асноўныя мучныя стравы былі ўласцівы традыцыйнай беларускай кухні?
    2.	Што ўяўлялі сабой у агульных рысах саладуха і кулага?
    3.	У якіх святах і абрадах ужываліся каійы?
    4.	Якія стравы з гародніны былі найбольш распаўсюджанымі ў беларусаў?
    5.	Назавіце асноўныя мясныя традыцыйныя стравы.
    6.	Якія напіткі былі найбольш распаўсюджанымі ў паўсядзё'нным побыце беларусаў?
    7.	У якіх звычаях і абрадах выкарыстоўваўся мёд і мядовыя напіткі?
    ТРАДЫЦЫЙНАЕ АДЗЕННЕ
    Адзенне з’яўляецца важным этнічным і сацыяльным паказчыкам. Яно выконвае не толькі практычныя, але і этнакультурныя, эстэтычныя, абрадавыя, магічныя функцыі. Адзенне адлюстроўвае дух эпохі, пануючы стыль і моду, індывідуальны густ, пачуццё меры, псіхалогію чалавека, яго фізічны стан, узрост, сямейнае становішча, сацыяльную і прафесійную прыналежнасць. Яно прыкметна залежыць і ад бытавой сітуацыі. Як паказвае гісторыя касцюма, людзі ў сваіх паводзінах не заўсёды кіраваліся камфортам і зручнасцю, аб чым яскрава сведчыць панаванне вельмі доўгай і зусім не практычнай жаночай вопраткі, мудрагелістых прычосак і галаўных убораў вышэйшых слаёў насельніцтва ў эпоху сярэднявечча. Тыя ж памкненні назіраліся і ў адзенні простых саслоўяў.
    Эвалюцыя адзення адлюстроўвала агульныя шляхі развіцця чалавечай цывілізацыі, культурных традыцый, народнай этыкі і маралі, расслаенне грамадства на сацыяльныя групы і класы і, адпаведна, эстэтычныя ўяўленні, густы кожнай з гэтых груп, іх этнічную і сацыяльную псіхалогію. Вядома, што ў старажытны перыяд мужчынскае насельніцтва многіх краін Еўропы насіла спадніцы ці доўгія сарочкі, якія былі выцеснены штанамі дзесьці ў XVI—XVII стст.
    Эпоха Рэнесанса ўнесла свае карэктывы ў агульны тунікападобны стыль вопраткі, што раней адпавядаў хрысціянскім догмам аб грахоўнасці чалавечага цела, якое пільна хавалася пад шырокімі складкамі. Распрыгонены свецкі касцюм набываў сучасныя рысы. Ён падкрэсліваў сілуэт, адцяняючы годнасць і элегантнасць чалавечай фігуры. Ён тонка ўлічваў і псіхалогію мужчын, іх неабыякавасць да жаночай прыгажосці. Жанчыны сталі насіць карсет, акцэнтуючы ўвагу на жаноцкасці форм і ліній, тонкасці таліі; з гэтай жа мэтай ужываліся
    159
    Рэканструкцыя касцюмаў XI ст.
    Галаўныя ўпрыгожванні славян
    160
    Выявы старажытных мініяцюр
    і абручыкі пад сукенкі, што павялічвалі мастацкую кантрастнасць і гармонію форм. Касцюм вышэйшага саслоўя ў большай ступені насіў агульнаеўрапейскія рысы і прыкметна адрозніваўся ад вопраткі сялян, мяшчан і дробнай шляхты. Прычым прававы звычай забараняў чалавеку насіць вопратку прадстаўнікоў іншых саслоўяў; вопратка для чалавека была свайго роду візітнай карткай.
    У шырокім сэнсе адзенне — гэта не толькі вопратка, але і галаўныя ўборы, абутак, упрыгожванні. У залежнасці ад тыпалагічных асаблівйсцей (канструкцыі, спалу
    161
    Тыпы Магілёўскай губерні. («Жывапісная Расія». Т. 3. 1882 г.).
    чэння асобных частак у агульным комплексе, канкрэтных функцый) яно падзяляецца на мужчынскае і жаночае (па сваіх асаблівасцях тут можна вылучыць яшчэ дзіцячае і юнацкае), летняе і зімняе або верхняе (прамежкавы варыянт — дэмісезоннае), паўсядзённае і святочнае.
    Па сваіх функцыях ад святочнага некалькі адрозніваецца абрадавае адзенне. Так, белае вясельнае адзенне маладой цалкам адпавядала святочнаму настрою, у той час як абрадавае адзенне ў час пахавання ці памінання продкаў адлюстроўвала іншы настрой, несла іншую ідэйную функцыю. Адпаведна дэкор і колер адзення былі дыяметральна супрацьлеглымі. Каляровая гама ўлічвалася таксама ў перыяд посту і мясаеду. У прыватнасці, у перыяд посту пазбягалі насіць вопратку з чырвоным колерам; белы колер лічыўся сімвалам чысціні, чырвоны — сімвалам жыцця. Касцюм, такім чынам, адлюстроўваў бытавую сітуацыю, ідэю самога свята ці падзеі; ён адпавядаў настрою, натуральна і гарманічна спалучаўся з прыродным асяроддзем, з інтэр’ерам жылля.
    Матэрыяламі для адзення служыла мясцовая сыравіна — лён, пянька, воўна, а таксама аўчына, футра, скура
    162
    і інш. У якасці фарбавальнікаў выкарыстоўвалі настоі розных кветак і траў, лісце і кару, балотную руду, гліну. Асноўныя фарбы, што складалі каляровую гаму народнага адзення,— чырвоная, сіняя (васільковая), чорная, бурая (альховая). У другой палове XIX ст. разам з распаўсюджаннем анілінавых фарбавальнікаў яны сталі яшчэ больш разнастайнымі і спалучалі аранжавы, фіялетавы, зялёны, блакітны і іншыя колеры. Асноўнымі спосабамі ўпрыгожвання тканін, апрача афарбоўкі, былі ўзорнае ткацтва, вышыўка, набойка, адбельванне, мярэжка, аплікацыя, гафрыроўка, карункавы арнамент.
    Мужчынскае адзенне
    У тыповым варыянце традыцыйны комплекс мужчынскага адзення складалі доўгая, амаль да каленяў, кашуля і штаны з даматканага палатна натуральнага (белага) колеру; галаўны ўбор — валеная з воўны або пашытая з сукна шапка (магерка), у зімовую сцюжу — вушанка (аблавуха) з аўчыны; асноўны абутак — лапці, часцей лыкавыя, больш заможныя па святах насілі скураныя боты.
    Кашуля мела некаторыя лакальныя асаблівасці ў кроі, форме каўняра і рукавоў; яе насілі навыпуск паверх штаноў, пад пояс. Такі спосаб нашэння, уласцівы для ўсіх народаў, захаваўся ў XIX ст. з часоў Старажытнай Русі. Рэшткі шарсцяных паясоў у вялікай колькасці знаходзілі ў раскопках старажытнарускіх курганоў, прычым пераважна ў мужчынскіх пахаваннях. Звычай насіць адзенне абавязкова з поясам устойліва захоўваўся ў беларускай вёсцы да пачатку XX ст. «З’яўленне без шапкі і босым,— пісаў М. Я. Нікіфароўскі, характарызуючы побыт і звычаі жыхароў Віцебшчыны,— не здзівіць чужых людзей так, як з’яўленне без пояса». Выраз «распаясаўся» якраз бярэ вытокі ў тым культурным асяродку і адносіцца да неахайнага чалавека, як кажуць, ахламона, які паводзіць сябе неадэкватна, непрыстойна ў грамадскіх месцах.
    Кашуля (сарочка) — самы старажытны і ўстойлівы элемент у традыцыйным народным касцюме. У найбольш старажытным варыянце яна мела тунікападобны крой, доўгія, нярэдка ніжэй кісці, рукавы і прамы разрэз вората. Доўгія рукавы стваралі нязручнасці ў час рабо
    163
    ты, і іх прыходзілася засукваць,— адсюль і прымаўка: «Працаваць засучыўшы рукавы (ці спусціўшы рукавы)».
    Ва ўсіх усходнеславянскіх народаў кашуля была вядома ў якасці адзінага летняга адзення: яе насілі падлеткі аж да самай жаніцьбы. Такая кашуля была некалькі даўжэй за звычайную — тую, што насілі ў комплексе са штанамі. Як рудыментарная з’ява звычай мужчын хадзіць у адной сарочцы адзначаўся ў асобных месцах Расіі яшчэ ў XIX ст. На тэрыторыі Беларусі ён пазней за ўсё захаваўся ў старавераў. Кашуля была ў летні час нярэдка адзіным адзеннем сялянскіх хлапчукоў — так званых «бясштонікаў» і дзяўчынак да 10 гадоў; яе насілі з поясам: хлопчыкі — ніжэй таліі, на бёдрах, дзяўчынкі — часцей на таліі або вышэй таліі, на грудзях. Пасля адмены прыгону назіраліся адрозненні ў адзенні хлопчыкаў і дзяўчынак ужо з чатырохгадовага ўзросту.
    Штаны (нагавіцы, ганавіцы, порткі, парткі) шылі з больш грубага, чым кашуля, зрэбнага палатна; яны мелі вузкія калашыны («штаны з вузкім шагам»). У зімовы час паверх іх надзявалі штаны з даматканага сукна шэрага колеру (суконнікі). Кішэняў у іх не было, а неабходныя ў паўсядзённым ужытку рэчы (крэсіва, люлька, нож і інш.) насілі ў скураной сумцы (шабета, каліта) або падвешвалі непасрэдна да пояса. Без нажа і люлькі, пісаў Ю. Крашэўскі аб палескім селяніне, ён не выйдзе за парог сваёй хаты.
    З’яўляючыся неабходным элементам беларускага адзення, паясы адыгрывалі важную ролю ў звычаях і абрадах. Іх даравала нявеста свайму выбранніку напярэдадні і ў час вяселля, іх бралі з сабой, ідучы ў адведкі да парадзіхі, імі спавівалі нованароджаных і гадавалых дзяцей, іх ахвяравалі царкве, яны выкарыстоўваліся як рытуальныя атрыбуты ў час гаданняў, замоў, заклінанняў.
    Паясы вызначаліся вялікай разнастайнасцю, адрозніваючыся сваімі памерамі, наяўнасцю дадатковых дэталяў, узорным арнаментам, спосабам вырабу. Па спосабах вырабу яны падзяляюцца на плеценыя, тканыя і вязаныя. Найбольш старажытныя — плеценыя паясы, якія ўтваралі рэльефны ўзор на плоскай ці акруглай паверхні. Акруглыя паясы называлі яшчэ кручанымі. Аднак найбольш распаўсюджанымі ў XIX — пачатку XX ст. былі паясы тканыя. Шырыня плеценых паясоў
    164
    Дзядуля ў світцы. В. Гліннае Столінскага рна (пач. XX cm.)
    3—7 см, тканых — да 15—20 см, а даўжыня — да 2—3 м. Яны мелі махры або кутасы на канцах і ў звычайным стане абкручваліся вакол таліі 2—3 разы і завязваліся збоку, звісаючы канцамі амаль да каленяў. Дапаўненнем мужчынскага касцюма былі безрукаўкі (камізэлькі, жылеткі), якія шылі з ільняной ці шарсцяной, звычайна аднатоннай, тканіны.
    Верхняе адзенне беларускіх сялян мела свае адметныя рысы, што адлюстроўвалі яго тыпалогію і геаграфію бытавання. Найбольш распаўсюджаным і характэрным верхнім адзеннем былі суконная світа (сярмяга, латуха, сукмана, катанка) і аўчынны кажух (футра, шуба). Па свайму крою і колеру світы былі неаднолькавыя, утвараючы на тэрыторыі Беларусі некалькі варыянтаў. Найбольш распаўсюджанай была світа прамога халатапа