• Газеты, часопісы і г.д.
  • Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Традыцыйна-бытавая культура  Віктар Цітоў

    Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Традыцыйна-бытавая культура

    Віктар Цітоў

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 207с.
    Мінск 2001
    62.78 МБ
    83
    Структура земляробства. Суадносіны пасеваў розных культур, іх роля ў народнай гаспадарцы жыхароў нашага краю мала мяняліся на працягу многіх стагоддзяў. Асноўныя пасяўныя плошчы займалі збожжавыя культуры — пшаніца, жыта, авёс, ячмень, проса, грэчка, гарох, у агародах вырошчвалі капусту, моркву, рэпу, буракі, агуркі, цыбулю, часнок, мак, кмін; важнае значэнне мелі і старажытныя тэхнічныя культуры — лён і каноплі.
    Пшаніца — старажытнейшая культура, шырока распаўсюджаная на ўсіх кантынентах. Радзімай яе з’яўляюцца стэпавыя раёны ПаўднёваЗаходняй Азіі (Месапатамія, Сірыя, Палесціна), дзе яна вырошчвалася больш за 10 тыс. гадоў таму. 3 пшаніцы беларусы гатавалі разнастайныя кулінарныя вырабы і стравы — белы хлеб (пірог), святочны каравай, праснакі, пернікі, крэндзелі, бліны, аладкі, кашы, макароны, малочныя заціркі і шмат іншага. У старажытнасці (да XI ст.) пшаніца займала першае месца сярод збожжавых культур, уступіўшы яго пасля азімаму жыту.
    Жыта да VIII—IX стст. наогул у нас не высявалася. Аднак у той час яно было шырока вядома як дзікае пустазелле, што спадарожнічала пасевам пшаніцы і стварала яму сур’ёзную канкурэнцыю. Жыта прыйшло да нас з Курдзістана і Каўказа (праз тэрыторыю Украіны). Стаўшы асноўнай збожжавай культурай, яно на працягу XII—XIX стст. займала каля палавіны ўсіх пасяўных плошчаў. 3 жытняй мукі гатавалі каларыйны, багаты вітамінамі хлеб, бліны, саладуху і разнастайныя мучныя стравы. Жытняя салома шырока выкарыстоўвалася для пакрыцця стрэх сядзібных пабудоў і ў вытворчасці розных вырабаў.
    Авёс на працягу шэрага стагоддзяў устойліва займаў другое месца (услед за жытам), складаючы ў XIX ст. каля 25—29 % усіх пасяўных плошчаў. Як і жыта, ён быў калісьці пустазеллем, аднак людзі рана ацанілі яго кармавыя якасці. Добра вядомы традыцыйныя стравы з аўса — талакно, кісель, печыва; неачышчаны авёс шырока выкарыстоўваўся як фуражная культура (для коней).
    Ячмень, як і пшаніца, адносіцца да самых старажытных культурных раслін, што вырошчваліся ў Месапатаміі і Егіпце 7—8 тыс. гадоў таму. 3 яго не толькі выпякалі хлеб, але і рабілі солад, гатавалі піва, што было
    84
    вядома каля 3—4 тыс. гадоў да н. э. Ячмень не баіцца халадоў, таму трывала прыжыўся і ў паўночных раёнах. Ён шырока выкарыстоўваўся не толькі для прыгатавання розных страў (кашы, хлебныя вырабы, пітво), але і на корм птушцы і свойскай жывёле (што «ня грэбавала» ячнай саломай і мякінай).
    Проса, радзімай якога з’яўляецца Кітай, непатрабавальна да клімату і лёгка пераносіць засуху, таму яго часта высявалі на лясных лядах, кідаючы насенне ў попел. Даволі распаўсюджанай да нядаўняга часу ў нас была і такая культура, як грэчка, багатая бялкамі і вітамінамі, добры меданос, што даваў магчымасць атрымаць пчалярам шчодрую ўзятку душыстага мёду.
    3 XVIII ст. у Беларусі пачала распаўсюджвацца культура бульбы, што прыйшла да нас з Чылі і Перу праз Іспанію і Германію (у Іспаніі яна з’явілася ў 1565 г.). На працягу цэлага стагоддзя яна вельмі марудна ўваходзіла ў сельскагаспадарчую практыку, прычынай чаго быў не толькі гаркаваты прысмак, але і адносіны царквы, якая падтрымлівала забабоны пра яе як «чортаў яблык», што ў свой час спакусіў Адама і Еву. Аднак ужо ў канцы XIX ст. бульба заняла трывалыя пазіцыі ў сельскай гаспадарцы, стаўшы «другім хлебам» для беларускага селяніна.
    Амаль у той жа час (XVIII—XIX стст.) распаўсюдзіліся і такія паўднёваамерыканскія культуры, як фасоля, сланечнік, кукуруза. Апошняя доўгі час вырошчвалася як агародная культура і толькі ў апошнія дзесяцігоддзі стала адыгрываць прыкметную ролю ў палявых севазваротах. Выхадцамі з Паўднёваамерыканскага кантынента з’яўляюцца гарбузы, памідоры, а таксама табака. 3 канца XIX ст. важнае месца ў севазваротах набылі кармавыя травы, у прыватнасці канюшына і цімафееўка.
    Беларусам здаўна былі вядомы і фруктовыя дрэвы — яблыні, грушы, слівы, а таксама пладоваягадныя — парэчкі, маліна, ажына, агрэст, шыпшына і інш. Звычайна іх разводзілі каля дому, на краю сядзібы. Дагледжаныя сады ў дзесяткі і сотні пладовых дрэў былі часцей за ўсё ў шляхецкіх маёнтках, фальварках, засценках.
    Спецыялізацыя на тых ці іншых культурах у многім залежала ад глебавакліматычных умоў, мясцовых аграрных традыцый, сацыяльнай катэгорыі гаспадарак (сялянская, дробнаўласніцкая, панская, мяшчанская і інш.). Так, на лёсавых раўнінах Цэнтральнай Беларусі
    85
    вялікія плошчы пасеваў, побач з жытам, займала пшаніца, на паўночным усходзе (Падзвінне) — пасевы льну, ячменю, у Падняпроўі — канапель, аўса, на лядах Палесся — проса, грэчкі.
    Ураджайнасць тых ці іншых культур залежала не толькі ад глебавакліматычных умоў, але і ад аграрных ведаў, спосабаў апрацоўкі зямлі, догляду пасеваў, сістэмы земляробства. У Беларусі былі шырока вядомы некалькі асноўных сістэм земляробства: падсечнаагнявая (падсечная, лядная), абложная (лясная аблога, ялавіна), трохполле, шматполле. Кожная з іх, у сваю чаргу, мела прыватныя варыянты і мясцовыя асаблівасці, што было звязана з размеркаваннем пасяўных плошчаў, паслядоўным чаргаваннем пасеваў розных культур, тэхналогій апрацоўкі глебы, цыкламі эксплуатацыі зямлі, угнойваннем палёў.
    Найбольш старажытная падсечная сістэма земляробства сустракалася яшчэ ў XIX ст. у некаторых раёнах Беларусі, часцей за ўсё — на Палессі. Раскіданасць ворыўных участкаў сярод лясоў і балот, удалечыні ад паселішчаў ускладняла іх апрацоўку. Менавіта гэта і вызначала шырокае бытаванне ў земляробстве падсекі і лясной аблогі, якія захоўваліся тут да XX ст. Як паведамлялі мясцовыя карэспандэнты ў адказ на анкету РГТ, на Палессі, асабліва ва ўсходняй частцы, сяляне нярэдка распрацоўвалі лясныя ўчасткі, або навіну. Звычайна лес высякалі восенню, калі заканчваліся палявыя работы. Вялікія дрэвы ссякалі на некаторай вышыні ад кораня, тонкія дрэвы і кустарнікі карчавалі. На наступны год вясной або летам падсохлыя паваленыя дрэвы і галлё сцягвалі ў кучы і спальвалі, попелам падкормлівалі зямлю, глебу апрацоўвалі сахой і сукаваткай (смыкам), побліз пнёў рыхлілі матыкай, а потым засявалі просам, грэчкай, ячменем. Праз год падгніўшыя пні (ад вялікіх дрэў) карчавалі і ляда засявалі жытам. Пасля збору ўраджаю полю давалі адпачыць на працягу 4— 5 гадоў. За гэты перыяд тут зноў пачынала ўздымацца лясная флора, аднак яна не стварала значных перашкод пры апрацоўцы: карнявая сістэма маладых бярозак і асін не паспявала глыбока ўсталявацца ў пясчаную глебу і лёгка падразалася вострымі нарогамі палескай сахі. На ўзараным полі высявалі звычайна азімае жыта.
    Такім чынам, падсека на Палессі спалучалася з лясной аблогай (ялавінай). Звяртае ўвагу «засцерагальны»
    86
    рэжым апрацоўкі поля: палескі селянін выкарыстоўваў навіну толькі на працягу двух гадоў, а потым даваў ёй адпачыць, што садзейнічала хуткаму ўзнаўленню структуры пясчаных і супясчаных глеб, папярэджвала ветравую эрозію. На суглінках вызваленыя зпад лесу ўчасткі засявалі некалькі год запар, чаргуючы пасевы жыта і аўса (або проса ці грэчкі), затым, пасля іх абяссочвання, пакідалі на 5—8 гадоў «на міласць прыроды». Нярэдка на такіх лядах першапачаткова ўладкоўвалі кашары — агароджаны ўчастак, куды заганялі на ноч, а часам і ў поўдзень, статак жывёлы (гаўяды). Пасля шчодрага ўгнойвання гэты ўчастак аралі і засявалі збожжам яравых ці азімых і такім чынам уключалі яго ў лясную аблогу.
    Пры абложнай сістэме ўся ворыўная зямля падзялялася на 4—6 палёў, два з іх засявалі азімымі і яравымі, астатнія адпачывалі на працягу некалькіх гадоў.
    Найбольш заселенай і асвоенай пад земляробства была сярэдняя паласа Беларусі, у прыватнасці лёсавыя раўніны Панямоння, Цэнтральнай Беларусі (СлуцкаНясвіжская раўніна) і левабярэжжа Дняпра. У сярэдзіне XIX ст. ворыўныя землі ў Панямонні складалі палову ўсіх сельскагаспадарчых угоддзяў. У сістэме севазваротаў манапольна панавала трохполле. Тут уся ворыўная зямля дзялілася на тры полі (палеткі): адно з іх засявалася азімым жытам, другое — яравымі (авёс, пшаніца, ячмень, грэчка, проса), трэцяе — адпачывала пад парам. На наступны год папар засявалі азімымі, а поле, што раней было пад азімымі, засявалі яравымі, а яровае пакідалі пад парам. Угнойвалі толькі агароды і частку азімага поля. У панскіх маёнтках побач з трохполлем сустракалася чатырохполле з пасевамі кармавых траў.
    Мясцовыя жыхары збіралі параўнаўча высокі ўраджай збожжа, па афіцыйных паказчыках, у пачатку XIX ст. ён складаў сампяць — самсем, гэта значыць, што сабраны ўраджай у 5—7 разоў перавышаў семянное (пасеянае) збожжа. У канцы XIX ст. чысты збор зерня (за вылікам насення) у Лідскім, Ашмянскім, Слуцкім паветах складаў каля 15 пудоў на душу насельніцтва. Шмат хлеба збывалася на рынку, шмат ішло на экспарт у краіны Заходняй Еўропы.
    Менш спрыяльнымі для земляробства былі экалагічныя ўмовы ў паўночнай частцы Беларусі. Дзярновападзолістыя, часта завалуненыя глебы, мноства марэн
    87
    ных узвышшаў і азёр, кароткі вегетацыйны перыяд (175 180 дзён) звужалі магчымасці хлебаробства ў гэтым рэгіёне. Свайго хлеба ў некаторых раёнах правабярэжнага Падзвіння не хапала. У гаспадарцы тут важную ролю адыгрываў лён, па пасевах якога Падзвінне прыкметна пераўзыходзіла іншыя беларускія рэгіёны. Лён прадавалі на мясцовых рынках, везлі ў Рыгу і іншыя балтыйскія порты, адкуль за прададзены тавар прывозілі соль і заморскія тавары. У сувязі са зніжэннем урадлівасці ворыўных зямель ад частых пасеваў ільну значныя плошчы пакідалі пад аблогу. Вызваленыя ад лесу ўчасткі (ляды) выкарыстоўваліся на працягу трох гадоў без угнаенняў, затым на працягу пяці гадоў — з угнаеннямі, пасля чаго ўчастак пакідалі адпачываць і вярталіся да яго толькі праз дзесяць гадоў, калі ён паспяваў зарасці маладым лесам. У канцы XIX — пачатку XX ст. з мэтай узнаўлення ўрадлівасці глеб тут сталі шырока прымяняцца травапольныя севазвароты.
    Традыцыйнае земляробства на Палессі было максімальна прыстасавана да мясцовых экалагічных умоў. Найбольш асвоенымі былі лёсавыя раўніны ў басейне ніжняй Прыпяці, цэнтральны (Тураўскі) масіў і раён Пабужжа (Падляшша). Тут шырока прымянялася трохпольная сістэма земляробства. 3 другога боку, вялікія імшары Прыпяцкага Палесся былі слаба асвоены гаспадарчай дзейнасцю. Значную плошчу складалі балоты, няўдобіцы, сенакосы. Пад ворыва часта асвойваліся невялічкія ўчасткі, што ў выглядзе шматлікіх астраўкоў былі раскіданы на значнай плошчы сярод неабсяжных балот і лясоў. Тут, як ужо адзначалася, шырока прымяняліся лясная падсека і аблога.