• Газеты, часопісы і г.д.
  • Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Традыцыйна-бытавая культура  Віктар Цітоў

    Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Традыцыйна-бытавая культура

    Віктар Цітоў

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 207с.
    Мінск 2001
    62.78 МБ
    Земляробчая тэхніка беларусаў, увасобіўшы ў сабе шматвяковы вытворчы вопыт і характарызуючыся значнай разнастайнасцю, была максімальна прыстасавана да асаблівасцей мясцовых грунтоў і гістарычна вызначаных умоў гаспадарання. Большасць вядомых земляробчых прылад было вынайдзена яшчэ ў старажытнасці; на працягу сярэднявечча яны не зазналі істотных змен, захаваўшы сваю традыцыйную аснову да XX ст. На тэрыторыі Беларусі зыходзіліся арэалы важнейшых усходнееўрапейскіх тыпаў сох. Па сваіх канструкцыйных асаблівасцях вылучаюцца сохі: палеская (або літоўская), віцебская (руская, перакладка) і падняпроўская (магілёўская, беларуская), якія, у сваю чаргу, мелі
    88
    Сохі: а) палеская (літоўская); б) падняпроўская
    мноства прыватных ці пераходных тыпалагічных варыянтаў.
    У паўднёвазаходняй частцы Беларусі была распаўсюджана палеская саха, якая складалася з корпуса (рагач), адзін канец якога служыў дышлам, другі (з развілкай) — утвараў ручкі, і рабочай часткі (расоха, плаха). Расоха мацавалася ў адтуліне рагача пад пэўным вуглом, ад якога залежала глыбіня ворыва. Яна мела раздвоены канец, на які набіваліся жалезныя сашнікі. Адметнай рысай палескай сахі была яе асіметрычнасць — розная форма і пастаноўка сашнікоў і адвальных дошак (паліцы). У рабочым стане левы перавідны сашнік падразаў пласт зямлі збоку, а правы — звычайны ральнік — падымаў яго знізу, адвальваючы пры дапамозе паліц на правы бок. Такая канструкцыя сахі давала магчымасць акуратна пераварочваць ворыўны пласт і роўна араць па ўсім полі. Параўнаўчая масіўнасць форм, устойлівасць і плаўнасць ходу адпавядалі нетаропкай хадзе рабочых валоў, што выкарыстоўваліся пры гэтым у ярэмнай запрэжцы.
    89
    У Панямонні часта ўжывалася саха больш лёгкая за палескую, з дзвюма паліцамі і аднолькавымі сашнікамі. Замест дышла яна мела кароткі градыль, да якога прыстасоўваліся аглоблі для аднаконнай ці аднаваловай запрэжкі.
    У Падзвінні ў сельскагаспадарчай практыцы шырока ўжывалася саха віцебскага тыпу з перакладной паліцай для аднаконнай запрэжкі. Па верхнім краі рабочай часткі (плаха) мацаваліся папярэчныя брускі (адзін з іх утвараў па канцах ручкі); да брускоў мацаваліся аглоблі (вобжы). На ніжнія канцы плахі набівалі аднолькавыя (часцей трубчатыя) сашнікі. Адвальным прыстасаваннем служыла невялікая лапатападобная паліца; яе можна было перакладваць з аднаго сашніка на другі, каб адхінаць ворыўны пласт направа ці налева, што прыкметна павышала манеўранасць віцебскай сахі на вузкіх доўгіх загонах і ва ўмовах цераспалосіцы. Разам з тым саха арала на невялікую глыбіню, хутчэй адхінала, а не пераварочвала пласт і экалагічна адпавядала характару мясцовых дзярновападзолістых, часта завалуненых глеб. Яна шырока бытавала і ў суседніх абласцях Расіі — Пскоўскай, Наўгародскай, Цвярской — у зоне былога рассялення крывічоў і славен.
    На тэрыторыі Падняпроўя выкарыстоўвалася саха з больш доўгай нерухома замацаванай паліцай. Такая канструкцыя рабочай часткі давала магчымасць больш грунтоўнай апрацоўкі поля. Аналагічная канструкцыя сахі была распаўсюджана на тэрыторыі суседніх Смаленскай, Бранскай і Калужскай абласцей, а на захадзе абмяжоўвалася Бярэзінай.
    Нават у межах аднаго павета сохі маглі адрознівацца сваёй канструкцыяй, формай сашнікоў і расохіплахі, пастаноўкай паліцы і інш. Так, у Барысаўскім і Ігуменскім паветах, на сугліністых глебах у XIX ст. ужывалася саха палескага тыпу («паўзуха»), а на пясчаных завалуненых і лясных глебах — лёгкая саха колавага тыпу, так званая дрында. Апошняя мела вузкія трубчатыя сашнікі і амаль вертыкальную пастаноўку расохі, што дазваляла ёй пружыніць пры сутыкненні з карэнішчамі і валунамі. У XIX ст. колавая саха без паліцы нярэдка выкарыстоўвалася пры першым узорванні папару («ламаць поле»), у той час як пры ворыве пад сяўбу ўжывалася саха з шырокімі сашнікамі і адвальным прыстасаваннем. Сохі без паліц выкарыстоўваліся і пры
    90
    На ворыве
    акучванні бульбы, гэтыя функцыі яны зрэдку выконваюць у асабістых гаспадарках Паўночнай Беларусі да нашага часу. Аднак з гэтай мэтай часцей ужывалася сошка ральнага тыпу (акучнік, баразняк).
    Традыцыйныя прылады рыхлення — бароны вызначаліся простай канструкцыяй і значным падабенствам у многіх народаў.
    3 падсечнай сістэмай земляробства было звязана ўжыванне найбольш архаічнай бараны — вершаліны, або астрогі, якую А. Сержпутоўскі называў «незаменнай земляробчай прыладай для лясных глеб». Вершаліна ўяўляла сабой ствол елкі (часцей за ўсё верхавіну), сукі якой адсякаліся на адлегласці 40—60 см ад ствала, утвараючы завостраныя зубы. За больш тонкі канец мацавалі пастронкі, у якія запрагалі каня ці вала. У канцы XVIII—XIX ст. вершаліна нярэдка ўжывалася на лясных лядах, асабліва ва Усходнім Палессі і Сярэдняй Беларусі.
    Больш сучасная баранасукаватка, ці смык, рабілася з некалькіх расколатых яловых ствалоў, на якіх такім жа чынам, як і ў вершаліне, абсякалі сукі. Па этнаграфічных матэрыялах канца XIX ст., смык сустракаўся на большай тэрыторыі Беларусі, асабліва ў Падзвінні. Пра
    91
    Сукаваткасмык.
    В. Капланцы Ігуменскага пав. (1904)
    Барана плеценая.
    Заходняе Палессе
    92
    Барана брусковая
    В. Запярынне Пухавіцкага рна. 1979 г.
    цяглае бытаванне тут гэтага тыпу бараны было абумоўлена асаблівасцямі мясцовых завалуненых глеб: доўгія гнуткія зубы стваралі неабходную амартызацыю і параўнаўча лёгка пераадольвалі сустрэчныя камяні. Як і вершаліна, смык таксама шырока ўжываўся на лясных падсеках і аблогах.
    Аднак найбольш распаўсюджанай у XIX ст. была так званая плеценая, або вязаная, барана, якую рабілі з дубовых прутоў з заціснутымі паміж імі (з дапамогай плеценых вітаккольцаў) дубовымі зубамі. Яна выкарыстоўвалася на стараворыўных землях і шырока бытавала амаль паўсюдна ў Беларусі.
    93
    Барана«рады» для агарода.
    В. Морач Капыльскага рна
    Брусковыя, або рамныя, бароны з’яўляюцца больш позняй канструкцыяй, яны вядомы паўсюдна ў Беларусі, аднак найбольш шырока выкарыстоўваліся ў Падзвінні, дзе ў працэсе эвалюцыі земляробчых прылад замянілі смык. Шырокае распаўсюджанне тут дзярновападзолістых глеб на марэнных суглінках патрабавала эфектыўных спосабаў рыхлення (скараджэння), што абумовіла больш ранняе ўкараненне ў земляробчую практыку барон з жалезнымі зубамі. 3 гэтай мэтай тут ужывалі і каткі, у паверхню якіх набівалі драўляныя ці жалезныя зубы. Зацвярдзелыя камы, якія не паддаваліся скараджэнню, разбівалі спецыяльна прыстасаваным для гэтай
    94
    Сельскагаспадарчыя прылады Вроцлаўскі
    беларускіх мігрантаў. этнаграфічны музей
    Зжатая збажына ў бабках. Драгічынскі рн
    95
    мэты драўляным малатком (кука). Для рыхлення глебы служылі таксама розныя прылады матыжнага тыпу — заступы, драпачы.
    Асноўныя традыцыйныя прылады ўборкі ўраджаю — сярпы, косы, вілы, граблі, цапы, нягледзячы на агульнаеўрапейскія рысы, мелі мноства лакальнаварыятыўных асаблівасцей. Просты серп крыху адрозніваўся вуглом загібу, завостраным лязом, якое ў шэрагу выпадкаў мела зубчастую насечку. Зжаты сярпом хлеб сушылі ў снапах, расстаўляючы іх на полі ў бабкі, або ў азяродах. На ўсходзе Беларусі для гэтай мэты служылі асеці і еўні. Высушаны хлеб захоўвалі неабмалочаным у стажкахадонках (Усходняе Палессе) ці малацілі адразу на таку пры гумнах. Абмалочанае і правеянае збожжа сартавалі, засыпалі ў засекі (аруды) свірнаў і клецей. Караняплоды і бульбу ссыпалі ў скляпы, варыўні, частку захоўвалі ў ямах і капцах.
    Пытанні, заданні:
    1.	Як тлумачыцца сэнс слоў «гаспадарка», «гаспадарыць»?
    2.	Якія археалагічныя знаходкі сведчаць пра існаванне земляробства ў старажытны перыяд?
    3.	Што такое структура земляробства? Якія збожжавыя, агародныя і тэхнічныя культуры выроійчвалі жыхары Беларусі са старажытных часоў?
    4.	Назавіце культурныя расліны, якія прыйійлі да нас з Паўднёвай Амерыкі.
    5.	Якія сістэмы земляробства практыкаваліся ў Беларусі? Параўнайце падсечнаагнявую (лядную) і абложную (ялавінную) сістэмы земляробства.
    6.	Якім чынам чаргаваліся пасевы пры трохполлі?
    7.	Якія канструкцыі сох выкарыстоўваліся ў Беларусі?
    96
    Земляробства ў звычаях і абрадах
    Звычайна мы гаворым пра земляробства як пра матэрыяльную вытворчасць, звяртаючы ўвагу на сістэмы земляробства, структуру пасеваў, спосабы апрацоўкі зямлі, сельскагаспадарчыя прылады, вынікі працы земляроба. А між тым земляробства — гэта не толькі матэрыяльная вытворчасць; гэта — сістэма духоўнай культуры з уласцівымі ёй аграрнаэкалагічнымі ведамі, працоўнымі навыкамі, маральнымі каштоўнасцямі, звычаямі, абрадамі, вераваннямі. Да іх дапасоўваўся і гадавы народны каляндар як форма духоўнага жыцця. Ён увасобіў у сабе шматвяковыя апрабаваныя назіранні за сезоннымі феналагічнымі і астральнымі зменамі — прылётам з выраю (ці адлётам) розных птушак, цвіценнем і плоданашэннем раслін, паводзінамі жывёл і насякомых, фазамі Месяца, станам надвор’я ў пэўныя дні і нават за ўласным настроем і станам здароўя. Усё гэта суадносілася> увязвалася паміж сабой, прасякнутае адзіным рытмам прыроднага і чалавечага жыцця, і ўтрымлівала шмат парад і прагнозаў, карысных у паўсядзённай жыццядзейнасці. Кожная з такіх парад і прыкмет увасаблялася ў красамоўных прыказках, прымаўках, крылатых афарызмах, якія ўтвараюць цэлыя россыпы народнай мудрасці, адлюстроўваюць вобразны склад мыслення народа, яго мараль, кемлівасць, тонкі гумар:
    He сей напрасна, калі сунічка красна; Сей у добрую пару — збярэш хлеба гару; Сей лён на Станіслава (8 мая), вырасце, як лава; Да Міколы (22 мая) не сей грэчкі, не стрыжы авечкі; Ілля лета канчае, а жніво пачынае;
    Паміраць збірайся, а жыта сей; Сады садзі ў маладосці і старасці; На Бога спадзявайся, ды сам старайся; Гумно плача без гаспадара, а хата без гаспадыні і г. д.
    Каляндарны год для селяніна пачынаўся вясной (менавіта на сакавік да 1492 г. прыходзілася афіцыйнае святкаванне Новага года па праваслаўным календары), прычьім пунктам адліку служыла не астранамічная дата, а наяўныя прыкметы вясны, адпаведны стан надвор’я («Год на год не прыходзіцца»). Калі лес надзяваў свой убор, калі прыляталі з выраю птушкі, калі пчолы
    4. Зак. 305.
    97
    выляталі з вулляў, а па вечарах з ручаін і балот даносіўся дружны, многагалосы хор вадзяных жаб, тады ўжо сама прырода нібы давала селяніну «санкцыю» на пачатак земляробчых работ. Калі ж зязюля неспадзеўкі закукуе на голы лес, гэта выглядала анамальнай з’явай і ўспрымалася ў народзе як прадвеснік няшчасця: год чакаўся неўраджайным, галодным. Іншая справа, калі ў красавіку ці маі шмат вільгаці: «Красавік з вадою — май з травою»; «Мокры май — будзе жыта, як гай».