• Газеты, часопісы і г.д.
  • Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Традыцыйна-бытавая культура  Віктар Цітоў

    Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Традыцыйна-бытавая культура

    Віктар Цітоў

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 207с.
    Мінск 2001
    62.78 МБ
    119
    Пытанні, заданні:
    1.	Якая існуе розніца ў паняццях «промыслы» і «рамёствы»?
    2.	Назавіце найболый старажытныя промыслы.
    3.	На якія групы можна падзяліць рамёствы? Якія крытэрыі пры гэтым трэба ўлічваць?
    4.	У чым выяўляўся універсальны характар сярэднявечнай гаспадаркі?
    5.	Якія вы ведаеце назвы вёсак, што паходзяць ад пражываўшых тут рамеснікаў?
    б.	Раскажыце пра цэхавую арганізацыю рамеснікаў.
    7.	Якія рамёствы скараціліся ў выніку развіцця індустрыі і не маюць перспектывы?
    8.	Чым, на ваш погляд, тлумачыцца патрэба ў адраджэнні рамёстваў і промыслаў? Якія з іх вы лічыце найбольш перспектыўнымі?
    ЗДАБЫВАЮЧЫЯ ПРОМЫСЛЫ
    Беларусы здаўна сяліліся сярод дрымучых лясоў, па берагах невялікіх рэк і азёр, нярэдка — на выспах і астравах пасярод неабсяжных балот. Адпаведна гаспадарчабытавы ўклад і паўсядзённыя будні тутэйшага жыхара былі арганічна звязаны з акаляючай прыродай, з лесам, сярод якога ён жыў. У лесе ён збіраў ягады, грыбы, арэхі, рабіў веснавую падсочку бяроз і клёнаў; тут ён адшукваў у дуплах дрэў мёд дзікіх пчол, прамышляў разнастайную дзічыну. 3 кары здабывалі лыка для лапцей і кошыкаў, мачала для рагож і вяровак, луб і бяросту для карабоў, калысак, розных бытавых рэчаў. 3 драўніны выпальвалі вугаль, паташ, выкурвалі смалу і дзёгаць. Дровы сагравалі ў зімовую сцюжу і падтрымлівалі цяпло і «вечны агонь» хатняга ачага. Дрэва служыла будаўнічым і каштоўным дэкаратыўным матэрыялам для разнастайных рамёстваў, а ў руках майстроў і ўмельцаў ператваралася ў цудоўныя ўзоры народнага мастацтва. Выключная роля дрэва ў традыцыйнабытавой культуры тутэйшых жыхароў дала падставу вядомаму даследчыку К. Машыньскаму сцвярджаць, што беларусы да апошняга часу жылі ў «драўляным веку». Ва ўмовах сярэднявечнага патрыярхальнага жыцця і рэдкай заселенасці прыродныя рэсурсы былі практычна невычарпальнымі і лёгка ўзнаўляліся натуральным экалагічным шляхам. Шчодрыя дары лесу, неабсяжныя паляўнічыя і бортныя ўгоддзі, рэкі і азёры, багатыя рыбай і іншай жыўнасцю,— усё гэта складала сапраўдную кармавую базу і давала насельніцтву ў дадатак да прадуктаў земляробства і жывёлагадоўлі істотныя жыццёвыя рэсурсы.
    Збіральніцтва
    Збіральніцтва — гэта, бадай, самы старажытны занятак першабытнага насельніцтва, што паслужыў у свой час вытокам земляробства. Ён мала змяніўся на працягу
    121
    тысячагоддзяў і ў сваім архаічным выглядзе захаваўся да нашага часу. Разам з тым прыкметна зменшыліся яго маштабы, што было абумоўлена скарачэннем прыродных рэсурсаў, перш за ўсё — масіваў першабытных лясоў, балотных ландшафтаў, так званых няўдобіц, лугавін, а таксама безгаспадарчым умяшаннем чалавека ў экалагічнае асяроддзе, парушэннем балансу ў сістэме «чалавек — прырода».
    У традыцыйнай народнай гаспадарцы здаўна істотную ролю адыгрывалі збор лясных ягад, пладоў, грыбоў, лугавых траў (кармавых, лекавых, дэкаратыўных), караняплодаў, падсочка дрэў і нарыхтоўка раслінных сокаў, збіранне мёду дзікіх пчол і шмат іншага. Кожны з гэтых відаў патрабаваў ведання мясцовай экалогіі, харчовых і лекавых якасцей тых ці іншых раслін, аптымальных тэрмінаў іх збору, спосабаў першаснай апрацоўкі, кансервацыі і ўжывання.
    Шчодрасць лясных дароў побач з жыллём рабіла іх даступнымі амаль для кожнага, таму яны не з’яўляліся ў звыклым сэнсе ласункамі для сельскага жыхара. Лясную ягаду — суніцы, чарніцы, брусніцы, буякі (дурніцы), маліны, парэчку, агрэст, ажыну — ужывалі часцей свежымі. Яны выкарыстоўваліся асобна і ў якасці састаўных кампанентаў многіх кулінарных вырабаў — пірага, варэнікаў, кісялю, кулагі, розных він і напіткаў. Значную колькасць ягад нарыхтоўвалі пра запас: брусніцы парылі ў гаршках, ссыпалі ў кадушкі і бочкі, дабаўляючы прыправу; з іх рабілі таксама сокі і павідла (на мёдзе); чарніцы часцей сушылі; журавіны захоўвалі замарожанымі, дабаўлялі ў квашаную капусту, выпрацоўвалі з іх сокі і напіткі. Ягады каліны і рабіны збіралі позняй восенню, іх захоўвалі на гарышчах, суквецці каліны закладвалі таксама ў стажкі разам з сенам, дзе яны вылежвалі пэўны тэрмін.
    У значным аб’ёме назапашвалі ў лесе грушы, яблыкі, жалуды, арэхі. Грушы, як і жалуды, ссыпалі ў засекі свірнаў ці стопак, дзе яны даспявалі, сушылі ў печах. Яблыкі разразалі на скрылькі, нанізвалі на суровыя ніткі, вязанкамі сушылі на сонцы; пад восень іх закладвалі ў стажкі сена, дзе яны захоўваліся нярэдка на працягу ўсёй зімы.
    Прыкметнае месца ў традыцыйнай сялянскай гаспадарцы мела збіранне розных відаў грыбоў. Сярод іншых перавагу аддавалі баравікам, падасінавікам (чырвонага
    122
    ловікі), у вялікай колькасці збіралі падбярозавікі (бабкі, абабкі), махавікі, маслякі (казлякі), лісічкі, апенькі, рыжыкі, зялёнкі, ваўнянкі. 3 мухамораў рабілі атруту для насякомых. У кожнай мясцовасці былі свае звычаі і асаблівасці ва ўжыванні тых ці іншых відаў грыбоў, у спосабах іх апрацоўкі і захавання. Большасць грыбоў ужывалі свежымі (смажанымі ці варанымі), значную частку закладвалі ў кадушкі на засол; баравікі, падасінавікі, абабкі сушылі пра запас. Сушаныя грыбы і ягады беларускія сяляне збывалі на мясцовых кірмашах, прадавалі скупшчыкам, якія развозілі іх далёка за межы Беларусі, асабліва ў стэпавыя раёны Украіны. За права збору ягад і грыбоў у панскім лесе сяляне павінны былі выконваць пэўныя (дарэчы, нязначныя) павіннасці: у сярэдзіне XIX ст. яны складалі 15—20 капеек у год з кожнага двара; палескія сяляне звычайна адпрацоўвалі за гэта два дні за год у панскім маёнтку.
    Пераважна вясной і ў пачатку лета, калі буяла маладая флора, шырока ўжывалі ў ежу лугавыя шчаўе і цыбулю, хрэн, крапіву, лебяду, кісліцу, аер, кветкі ліпы і інш. Лісце шчаўя, крапівы, лебяды збіралі да іх цвіцення, складвалі ў фаскі і макітры, перасыпалі па слаях соллю, дадавалі кмену і іншых араматных зёлак, квасілі пра запас. 3 іх гатавалі апасля розныя вадкія стравы (варывы). Шчаўе, кісліцу, цыбулю лугавую, маладыя пабегі аеру і інш. ужывалі таксама «жывымі» без усялякай апрацоўкі. Аер, лісты клёна і дуба выкарыстоўвалі пры выпечцы хлеба.
    3 іванчаю (скрыпеню), чабору, мацярдушкі, зверабою, кветак ліпы, маладых пабегаў сасны рыхтавалі адвары. Мноства лекавых раслін сушылі на зімку. У якасці лекаў выкарыстоўвалі і адвары з галінак маліны, парэчкі, вішні, кары дуба, крушыны, каліны. Бярозавыя, радзей дубовыя, венікі шырока ўжываліся ў парнай лазні, лекавагігіенічныя ўласцівасці якой былі вядомы са старажытных часоў.
    У раёнах Палесся і ў Паазер’і сустракаўся і своеасаблівы промысел па зборы яек дзікіх птушак. Як пісаў адзін з вандроўнікаў XIX ст., вясною ў нядзелю і па святах маладыя хлопцы цэлым гуртам адпраўляюцца ў Пінскія балоты збіраць яйкі дзікіх качак і гусей і «прыносяць іх столькі, колькі ў стане данесці кожны. Тады ва ўсёй вёсцы наладжваецца сапраўднае свята: у кожнай хаце дармавая яечня».
    123
    Збіральніцтва — адно з улюбёных заняткаў нашых продкаў, якое патрабавала добрага ведання экалогіі свайго краю, аматарскага інтарэсу і апантанасці і, нягледзячы на прыкметнае скарачэнне прыродных рэсурсаў, не страціла канчаткова сваёй ролі да нашага часу, і, напэўна, будзе існаваць столькі, колькі існуе чалавек як гаспадар на гэтай зямлі.
    Рыбалоўства
    Беларусь — краіна шматлікіх рэк, азёр і неабсяжных балот, багатых рыбай і вадаплаўнай птушкай. У гэтых умовах рыбная лоўля з’яўлялася вельмі распаўсюджаным і эканамічна выгадным заняткам. Асабліва шырокія памеры рыбалоўства набыло ў рэгіёнах Палесся і ў Паазер’і. Адыгрываючы істотную ролю ў сістэме харчавання, асвечанае народнымі павер’ямі, звычаямі, паданнямі, апетае ў песнях, яно спрадвеку было тут неад’емнай часткай паўсядзённага народнага побыту. Мясцовыя жыхары забяспечвалі рыбай не толькі ўласныя патрэбы, але і збывалі яе на кірмашах, вывозілі ў суседнія раёны, нярэдка — за межы Беларусі.
    Як адзначаў у свой час У. Сыракомля, што не раз наведваў шматлюдныя нясвіжскія кірмашы, сюды кожны год у другой палове верасня пастаянна наведваліся жыхары суседніх раёнаў Палесся, што везлі поўныя вазы рыбы ў скураных карабах. Шмат рыбы лавілі ў зімовы час, што было больш зручна для яе захоўвання і збыту. Жыхары вёсак, размешчаных вакол самага вялікага на Палессі Чырвонага возера (або Князьвозера), збіралі цэлыя абозы марожанай рыбы і адпраўлялі іх санным шляхам у Слуцк, Мінск, Жытомір.
    3 мэтай захавання агромністай масы рыбы нарачанскія рыбакі нарыхтоўвалі ўзімку тоўсты лёд, складваючы яго ў загаддзя падрыхтаваныя ямыпаграбы; летам яны рыхтавалі вазы, абкладваючы іх па сценках кузава ледзянымі крыгамі, загружалі іх дапаўна рыбай і везлі на кірмаш у Вільню. Шмат рыбы збывалі оптам яўрэйскім скупшчыкам, якія вывозілі яе ў Варшаву, Кіеў, Бердзічаў, Смаленск, Пскоў, СанктПецярбург і іншыя гарады. У Германію экспартавалі не толькі рыбу, але і рыбную луску, з якой выраблялі штучны жэмчуг.
    124
    Да нядаўняга часу водныя басейны і балоцістыя багны Беларусі літаральна кішэлі ўсялякай жыўнасцю. Як паказваюць археалагічныя знаходкі астэалагічных рэшткаў, тут здавён вылзўлівалі мноства разнастайных і каштоўных парод рыб, сярод якіх — асятры, сцерлядзь, ліні, язі, вугры, ментузы, самы, шчупакі, акуні, ляшчы, судакі і шмат іншых. Амаль той жа склад іхтыяфауны з невялікімі зменамі захаваўся да другой паловы XIX ст. Асятры, язі, вугры былі звычайнай ежай не толькі на панскім стале, але і простых сялян. Прычым на гарпуны ці восці траплялася шмат рыбы буйных памераў, якую немагчыма было вылавіць сеткай. Уражваюць сваімі памерамі самы да двух і болей метраў у даўжыню, вагой у некалькі пудоў, паўтараметровыя шчупакі і ментузы на 20—30 кг, шматкілаграмовыя ліні, судакі, ляшчы, акуні. Кожны з іх займаў сваё месца ў нацыянальнай беларускай кухні, складаючы аснову разнастайных страў і кулінарных вырабаў. Шмат рыбы збывалі местачковаму яўрэйскаму насельніцтву, для якога розныя рыбныя стравы былі не толькі жаданай паўсядзённай, але і абрадавай ежай.
    У вялікай колькасці вылаўлівалі і так званую мелкарыбіцу. У балотах і абмялеўшых рэках вадзілася зашмат уюноў. Добры рыбак, пісаў А. Сержпутоўскі, не вяртаўся дадому, пакуль не наловіць тросты ўюноў. Троста выступала як своеасаблівая адзінка вымярэння, уласцівая для Палесся. Злоўленых уюноў нанізвалі на пруткі даўжынёй 40—60 см, што складала адну метку; 60 метак давалі адну капу, 60 коп — трасту. Такім чынам, адзін звычайны ўлоў даваў дзесяткі кілаграмаў свежай рыбы (прычым разыходжанні ў некалькі кілаграмаў наогул не ўлічваліся ў практычнай метралогіі).