Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Традыцыйна-бытавая культура
Віктар Цітоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 207с.
Мінск 2001
У час пастоў уюны разам з іншай рыбай замянялі мяса, а ў цяжкія гады (недарод, ваенныя ліхалецці) мяса і хлеб. Іх сушылі, летам — на сонцы, зімой — у хатняй печы, вялілі, салілі, складвалі ў бочкі, нарыхтоўвалі пра запас. Імі запраўлялі стравы, клалі ў суп, боршч; свежыя — смажылі, запякалі ў пірагі, гатавалі далікатэсы. Вяленую і сушаную рыбу прадавалі оптам, вывозілі ў «палявыя краі», на Валынь і ў Польшчу, абменьвалі на хлеб, лён, каноплі і іншыя тавары.
Масаваму развіццю рыбалоўства на Палессі садзейнічала так званае сервітутнае права — права «ўваходу» ў дзяржаўныя і панскія ўладанні (лясы, азёры, выганы)
125
з мэтай збору ягад, грыбоў, лоўлі рыбы, выпасу жывёлы і інш. Нацыянальнавызваленчы рух 1830га, а затым 1863 г. прымусіў царскі ўрад пайсці на ўступкі сялянам і часткова захаваць абшчыннае землекарыстанне і сервітутнае права ў беларускіх губернях. Жыхары шматлікіх вёсак, хутароў, засценкаў, што размяшчаліся на берагах рэк і азёр, разглядалі лоўлю рыбы ў суседнім вадаёме як сваё спрадвечнае, натуральнае права і займаліся гэтым промыслам, не зважаючы на забароны мясцовых уладальнікаў і арандатараў.
Маючы старажытныя вытокі і адыгрываючы істотную ролю ў жыцці і побыце беларусаў, рыбалоўства склалася ў сістэму народных ведаў з уласцівымі ёй спосабамі і прыладамі лоўлі прафесійнымі навыкамі, стэрэатыпамі паводзін у пэўных сітуацыях, светаўяўленнямі, сакральнымі дзействамі, абярэгамі, вераваннямі. Адпраўляцца на рыбалку, паводле народных павер’яў, належала ціха і без шуму, не папярэджваючы аб гэтым блізкіх і суседзяў; пры сустрэчы з жанчынай (тым больш калі яна несла парожнюю пасудзіну) мэтазгодна было звярнуць з дарогі, абысці яе ці вярнуцца дадому. Калі з самага пачатку на вуду траплялі адзіндва яршы, то рыбалку можна было лічыць загадзя няўдалай. Мясцовыя рыбакі добра ведалі паводзіны розных рыб, звязваючы з імі пэўныя прыкметы, прагназіруючы стан надвор’я. У пахмурныя дні яны лёгка арыентаваліся на возеры, ведаючы, што шчупак стаіць у вадзе заўсёды галавою ў бок сонца.
Спосабы лоўлі і рыбалоўныя прылады адпавядалі экалагічным умовам, характару водных басейнаў, сезону года, надвор’ю, а таксама вызначаліся разлікамі на пэўную пароду рыбы, рэгіянальнымі традыцыямі і г. д. Пры багацці рыбнай фауны рыбу лавілі проста рукамі ці кошыкам у мутнай вадзе або заганялі на мелкаводдзе, білі палкай, прыціскалі шастом (ці вяслом) травяны зараснік, выбіралі і выкідвалі на бераг.
Бадай, самымі старажытнымі былі ўдарныя прылады — коп’і, стрэлы, крыху пазней — гарпуны, восці, багры. Баграмі выцягвалі на бераг (ці ў лодку) загарпуненую вялікую рыбу. Яны ж выкарыстоўваліся і ў час начной лоўлі, калі рыбу здабывалі, едучы ў лодцы, пры святле факела альбо перасвета. У зімовы час рыбу глушылі ўдарамі чакухі (драўлянай чуркі) па лёдзе. Як паказваюць археалагічныя знаходкі, да старажытных
126
прылад адносяцца і кручковыя снасці, у прыватнасці вуды з нажыўкай, а таксама блёсны, дарожкі.
Даволі шырока і з поспехам выкарыстоўвалі самалоўныя стаўныя пасткі: конусападобны буч, зроблены з лазовых прутоў; нерат, корпус якога ўяўляў сабой сетку, нацягнутую на абручы; венцер, ці жак,— той жа нерат, што меў у дадатак да сетчатага мяшка шырокія крылы і, адпаведна, большую эфектыўнасць лоўлі; паплаў і мярэжку — сеткавыя мяшкі на шастах, якія ставілі звычайна ў адтулінах езаў (пляцень), якімі перагароджвалі рачулку. Усе пасткісамаловы мелі шырокі ўваход, што паступова звужаўся гарлавінай, куды заходзіла рыба, не знаходзячы зваротнага шляху. Да самалоўных пастак адносяцца каробка (кош) і скрыпка (тыпу буча), што рабіліся з лазовых прутоў, лучыны, лубу; іх выкарыстоўвалі ўзімку (асабліва ў час адлігі) для лоўлі ўюноў, апускаючы ў палонку пад лёд. Для паспяховай лоўлі прыладамі гэтага тыпу патрэбна добрае веданне павадак рыбы, улюбёных месцаў яе знаходжання, стану надвор’я, шляхоў міграцыі і інш. Пры добрых умовах рыбакі за ноч выцягвалі поўныя кашы рыбы.
Ад стаўных адрозніваюцца рухомыя пасткі — волак, блізкі да яго брадан (ці браднік), таптуха, кломля, крыга, сак. У параўнанні з першымі яны не мелі лейкападобнай перагародкі, што перашкаджала выхаду рыбы, і патрабавалі ад рыбакоў большага спрыту. Волак і брадан мелі сеткавыя мяшкі шырынёй да 4 м, прывязаныя да двух доўгіх шастоў«дзядкоў» (у брадана шасткі злучаліся ўнізе папярочкай); волакам лавілі два рыбакі, кожны ў сваёй лодцы, браданам — адзін рыбак, паставіўшы свой човен папярок ракі, плывучы ўніз па цячэнні.
Таптуха знешняй формай мала адрознівалася ад буча, рыбу сюды звычайна заганялі, шумна топаючы вакол па мелкаводдзі. Той жа прынцып лоўлі пры выкарыстанні кломлі і крыгі. Апошняя ўяўляла сабой сетку, нацягнутую на два палазы, што ўтваралі крылы, якія маглі разыходзіцца на неабходную шырыню і замыкацца ўшчыльную (у час лоўлі крыгай удзельнічалі адначасова тры чалавекі).
Нарэшце, для лоўлі рыбы шырока прымяняліся звычайныя сеткі. Сярод іх вылучаліся простыя, аднасценныя і трохсценныя (трыгубіцы), што мелі тры рады сятчаткі розных памераў (рыба, што пападала сюды, заблытвала
127
Рыбалоўныя прылады:
крыга, волак, брадан, таптуха, бучы, венцер (жак)
ся ў сятчатых вочках). Сеткі, што мелі конусавідны мяшок пасярэдзіне («матнік»), адносяцца да добра вядомых паўсюдна снасцей тыпу невадаў. Сярод іх — летні невМ’ ?б° паДвалока, брэдзень (браднік, волак; часцей за ўсё ўжываўся на мелкаводдзі), мутнік (донны невад) і самы вялікі (часам да 400—500 м у даўжыню) зімовы невад. Розныя рэгіёны Беларусі вызначаліся не толькі маштабамі развіцця рыбалоўства, але і рыбалавецкай культурай, распаўсюджанымі тут прыладамі, спосабамі лоўлі, працоўнымі навыкамі, звычаямі, павер’ямі.
Да пачатку XX ст. абазначылася скарачэнне рыбных рэсурсаў, якія раней здаваліся невычарпальнымі і задавольвалі патрэбы вялікай масы насельніцтва. «Шчодрае багацце рыбы ў Заходняй Дзвіне,— пісаў у канцы XIX ст. А. Сапуноў,— стала паданнем старыны, хаця і не вельмі далёкай». Удасканаленне прылад і спосабаў лоўлі, меліярацыя, развіццё рачнога параходства і урбаніза
128
цыя ўносілі прыкметныя карэктывы ў экалагічнае асяроддзе, што не магло не адбіцца на стане рыбалоўства. Сучасная рыбная гаспадарка патрабуе клапатлівай yeari, прававога рэгулявання, аховы і ўзнаўлення прыродных рэсурсаў.
Пытанні, заданні:
1. Якія акалічнасці далі падставу вядомаму даследчыку сцвярджаць, што беларусы да нядаўняга часу жылі ў «драўляным веку»?
2. Назавіце асноўныя віды збіральніцтва.
3. Якія лугавыя травы выкарыстоўвалі ў ежу?
4. У якіх рэгіёнах Беларусі было найболый развіта рыбалоўства?
5. Раскажыце пра спосабы захавання рыбы.
6. Якія каійтоўныя пароды рыбы вадзіліся ў басейнах Беларусі?
7. Апішыце спосабы лоўлі і рыбалоўныя прылады (дайце іх класіфікацыю).
8. Якія прыкметы і павер’і існавалі сярод рыбаловаў?
Паляванне
Паляванне на дзічыну — такі ж старажытны занятак, як і рыбалоўства. У той час як збіральніцтва паслужыла пачаткам земляробства, паляванне стаяла ў вытоках жывёлагадоўлі. Яно дало штуршок удасканаленню розных прылад і зброі, садзейнічала асэнсаванню чалавекам свайго месца ў прыродзе, пашырала дыяпазон экалагічных ведаў, што ў сваю чаргу падрыхтавала пераход да новых форм жыццядзейнасці.
Неабсяжныя лясныя пушчы і ўрочышчы калісьці былі багатымі на дзічыну. Вобразную і рэалістычную характарыстыку сярэднявечнай Беларусі даў знакаміты паэт Мікола Гусоўскі (XVI ст.):
Нашы лясы — гэта наша скарбонка і свіран.
Наша камора жывіцы, і дзёгцю, і ягад, Мёду і воску, куніцы і рознай дзічыны...
Дзе ты ні пойдзеш — майструюць то пасткі, то сілы: Пасткай не зловіцца — сіллямі недзе засіліць, Перад законам і правам лясным на здабытак Роўныя ўсе тут — палюй, здабывай колькі можаш.
5. Зак. 305.
129
Край наш прырода такім надзяліла багаццем, Што незлічонасць у пушчах дзічыны і звера Волю дае не лічыцца з памерам здабычы.
Амаль у той жа час вядомы храніст М. Мяхоўскі ў сваім «Трактаце пра дзве Сарматыі» пісаў, што «дзікага звера тут болей, чым ва ўсім хрысціянскім свеце». Сярод паляўнічай фауны ён называў лясных быкоў (верагодна, зуброў), буйвалаў (так назваў ён мясцовых тураў), аленяў, дзікіх коней (тарпанаў), ланей, коз, кабаноў (вепраў), мядзведзяў, куніц і інш.
У сярэднявечных дакументах неаднаразова згадваюцца паляўнічыя і звераловы, сярод іх — лясныя стральцы, палясоўшчыкі, асочнікі, лоўчыя, баброўнікі і інш. Яны неслі службу ў пушчах, падтрымлівалі ў нармальным стане паляўнічую гаспадарку, ахоўвалі лясныя рэсурсы, добра ведалі месцазнаходжанне дзічыны, высочвалі (адсюль і «асочнік») і адстрэльвалі звера. Паляванне было, апроч таго, забавай, улюбёным заняткам князёў і воінаў. Князь Ягайла да канца дзён быў апантаны паляўнічы, не раз рызыкуючы сваім жыццём. Паляванне на буйнога звера для княжацкіх воінаў было свайго роду школай рыцарскага выхавання, што загартоўвала волю, развівала спрыт і адвагу. Рыхтуючыся да вайны з Тэўтонскім ордэнам, Ягайла і Вітаўт са шматлікім атрадам выязджалі ў Белавежскую пушчу, усю восень і зіму 1409 г. палявалі на зуброў, тураў, кабаноў, ласёў; салілі, вэндзілі мяса, складвалі ў бочкі, назапашваючы правіянт для свайго шматлікага войска.
У працэсе асваення лясных прастораў і пашырэння прыватнай уласнасці скарачаліся масівы «дзяржаўных» зямель, «нічыйных» сервітутаў. Асабліва вялікія страты неслі прамысловыя нарыхтоўкі і вываз лесу за мяжу, што набылі велізарныя памеры ў XVIII—XIX стст. I ўсё ж, нягледзячы на гэтыя акалічнасці, жывёльны і раслінны свет беларускіх лясоў у XIX ст. быў яшчэ даволі шчодрым і разнастайным. Я. Тышкевіч і П. Шпілеўскі, якія добра ведалі свой край, адзначалі шчодрае багацце бярэзінскіх лясоў. Сустрэцца з ласямі ці дзікамі, што так часта рабілі няпрошаныя «візіты» на сялянскія палеткі, або з больш небяспечнымі ваўкамі і нават мядзведзямі было тут звыклай справай. У сярэдзіне XIX ст. у лясах Барысаўшчыны вадзіліся тры віды мядзведзя: буры («канятнік»), чорны (з белым падгрудкам, або «сцярвятнік») і срабрыстабуры («мурашкаед», ці «бортнік»). Да
130
нашага часу ў Беларусі захаваўся са згаданых толькі адзіны — буры мядзведзь (жыве ў Бярэзінскім запаведніку). У 1627 г. быў забіты апошні тур. Да сярэдзіны XVIII ст. зніклі лясныя коні (тарпаны), а ў пачатку XIX ст.— высакародныя алені мясцовай пароды. Калісьці ў лясах Беларусі вадзіліся собаль, расамаха, чорны заяц, лясны кот.