Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Традыцыйна-бытавая культура
Віктар Цітоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 207с.
Мінск 2001
102
ступені як сюжэтная аснова абраду, які набліжаўся да прасякнутага патаемным сэнсам тэатралізаванага відовішча.
Наступны ідэйнаабрадавы комплекс земляробчых звычаяў і абрадавых дзеянняў прыходзіўся на перыяд уборкі ўраджаю і заканчэння палявых работ. Кожная сельскагаспадарчая культура мела свае прыдатныя тэрміны ўборкі, якія пазначаліся ў народным календары, стасуючыся з асенняй сяўбой, ворывам зябліва, апрацоўкай сельскагаспадарчых прадуктаў і інш. Амаль кожнае свята гэтай пары, пачынаючы са Спаса, несла ў сабе пэўны ідэйнаабрадавы змест, звязаны з плёнам рытмічна арганізаванай працы, з ушанаваннем шчодрых дароў восені, што надавала чалавечаму існаванню новы эмацыянальны імпульс, стварала новы настрой з надзеяй на бестурботную зіму і бязбеднае жыццё. Важная сімволікаабрадавая роля надавалася першаму і апошняму зжатым снапам — так званаму «гаспадару» і жытняй бабе, якія азначалі сабой святы зажынак і дажынак, вакол якіх быў сканцэнтраваны цэлы комплекс працоўных, грамадскіх і сямейных звычаяў, абрадаў, тэатралізаваных відовішчаў з апдаведнымі песнямі, гульнямі, рытуальнымі дзействамі, святочнымі ўборамі і абрадавай ежай. На Палессі зажынкі адкрывала сталая, умудроная вопытам і аўтарытэтная на сяле жанчына. Жнеі перавязвалі кісці правай рукі жгутом саломкі, што, паводле старажытнага павер’я, служыла абярэгам ад стомы і хваробы, надавала працаздольным жаночым рукам новыя сілы. Зжатае жыта звязвалі з дапамогай цурак (яны нярэдка ўпрыгожваліся арнаментальнымі ўзорамі), ставілі ў бабкі, якія налічвалі 10 снапоў кожная; высушаныя ў бабках ці на азяродах снапы складалі ў копы па 60 снапоў кожная, адзін вялікі сноп накладвалі зверху — і дажджавыя кроплі лёгка слізгалі ўніз, не закранаючы самога збожжа.
Першы зажынны сноп цырымонна неслі ў дом, ставілі ў кут, з яго, як упаміналася, пасля выбіралі збожжа і змешвалі з семянным зернем. Па заканчэнні жніва на межах пакідалі некранутымі некалькі сцёблаў з каласамі, якія звязвалі ў пучок — «завівалі бараду». Адначасова рабілі дажыначны вянок, які надзявалі на галаву самай прыгожай жанчыне. Апошні сноп зжатага жыта ўпрыгожвалі кветкамі, убіралі ў спадніцу, завязвалі паверх каласоў хусту і пад звонкія гукі дажынных
103
песень урачыста неслі з поля дадому, захоўваючы яго,па традыцыі, на будучы ўраджай. 3 нагоды дажынак выпякалі вялікі каравай. У некаторых месцах дажынкі спраўлялі двойчы — па заканчэнні жніва азімых і жніва яравых. Дажынкі неслі ў сабе асвечаны старажытнай традыцыяй багаты духоўны змест, звязаны з культам зямлі і ўрадлівасці, адначасова ўслаўлялі жанчыну і яе нялёгкую працу.
Яшчэ адзін цыкл аграрных абрадаў прыходзіўся на глыбокую восень пасля заканчэння сяўбы азімых і ўборкі бульбы. 3 гэтай нагоды на Палессі білі пеўня, «каб усё было добра, каб усё спявала» (водгулле язычніцкіх ахвярапрынашэнняў). Гэтае свята спраўлялі вечарам, накрываючы шчодры стол; аднак сярод шматлікіх святочных страў не было гарэлкі: па словах мясцовых жыхароў (Столінскі рн), «яе патрэбу тады не панімалі». На гэту пару прыпадаў і старажытны абрад «Жаніцьба коміна». Глыбокай восенню, пасля бабінага лета, калі дні станавіліся кароткімі, сяляне ўпершыню вечарам, «гледзячы на зіму», урачыста запальвалі вогнішчасветач, які ўяўляў сабой на Палессі конусападобны ўнізе трубукомін, пад якой гарэлі смалістыя корчыкі, асвятляючы хату. Жанчыны і дзяўчаты вадзілі вакол коміна карагоды з песнямі і тэатральнымі гульнямі, інтэрмедыямі, шчодра абсыпаючы комін семем і збожжам. He падлягае сумненню глыбокі выток гэтага святочнага абраду, звязанага з культам агню і хлеба.
Увасобіўшы ў сабе старажытныя светаўяўленні, абшчынныя нормы маралі, народныя веды і калектыўны вытворчы вопыт, земляробчыя звычаі і абрады адыгрывалі істотную ролю ў жыццядзейнасці народаэтнасу, аб’ядноўваючы людзей на базе агульных каштоўнасцей і інтарэсаў. Будучы неад’емнай часткай беларускай традыцыйнай культуры, яны выконвалі важныя функцыі фарміравання нацыянальнай самасвядомасці, працоўнага і маральнага выхавання маладога пакалення, перадачы яму жыццёвага вопыту і добрых традыцый сваіх продкаў.
Пытанні, заданні:
1. Што такое народны календар?
2. Які дзень лічыўся пачаткам вясны па народным календары?
104
3. Раскажыце пра абрад заворвання.
4. Якія дні лічыліся найболый спрыяльнымі для сяўбы?
5. 3 якімі феналагічнымі прыкметамі (прыроднымі з’явамі) узгадняліся тэрміны сяўбы розных культур?
6. Якія святы адыгрывалі найбольш істотную ролю ў аграрным календары?
7. Раскажыце пра старажытныя павер’і і абярэгі, звязаныя з магіяй урадлівасці.
ПРОМЫСЛЫ I РАМЁСТВЫ
Промыслы і рамёствы займаюць важнае месца ў сістэме культуры і ў народнай жыццядзейнасці. Паралельнае ўжыванне гэтых тэрмінаў у літаратуры (як і ў бытавой гаворцы) паказвае на іх ідэнтычнасць, поўнае ці частковае супадзенне іх сэнсу, прадметнага зместу. Разам з тым у трактоўцы гэтых паняццяў ёсць пэўныя разыходжанні, якія звязваюцца з розным характарам працы, узроўнем майстэрства, сацыяльнаэканамічнай арганізацыі, адносінамі да рынку.
У вузкім сэнсе промысел — гэта падсобны (дапаможны, не галоўны) занятак з мэтай здабычы дадатковых сродкаў для існавання. Здабыванне і першасная апрацоўка прыродных рэсурсаў, гатовых прадуктаў прыроды вылучаюцца ў асобную групу так званых здабыўных, ці здабываючых, промыслаў. Да іх адносяцца: збіральніцтва, рыбалоўства, паляванне, пчалярства, лясныя і лесахімічныя промыслы.
У адрозненне ад промыслу пад рамяством здаўна разумелі вытворчасць розных вырабаў уручную з дапамогай адпаведных рамесных інструментаў, майстэрства ўмелых рук (адсюль старажыт. «рукамяство»), Пры гэтым кожны прыродны матэрыял, што служыць асновай для вырабу разнастайных рэчаў, патрабуе свайго «індывідуальнага» падыходу, асобай тэхнікі апрацоўкі, спецыфічных навыкаў і прылад працы. У залежнасці ад матэрыялаў вылучаюцца асобныя групы рамёстваў, што шырока былі распаўсюджаны колісь у Беларусі і якія далі пачатак апасля розным галінам прамысловай вытворчасці. У ліку іх:
дрэваапрацоўчыя (цяслярства, сталярства, стальмаства, бондарства, такарнае, разьба па дрэве, вытворчасць дахавых матэрыялаў і інш.);
металаапрацоўчыя (кавальства, слясарнае, вытворчасць посуду, вытворчасць зброі, чаканка, ювелірнае і інш.);
106
Промысел вулічны
апрацоўка мінеральнай сыравіны (ганчарства, цагельнае, кафельнае, кладка печаў, каменячоснае, мураванае дойлідства, мулярнае, гутнае);
гарбарнакушнерскія (гарбарства, кушнерства, аўчынашубнае, вытворчасць саф’яну, шавецкае, рымарства, вытворчасць рамянёў);
107
На беразе Прыпяці (калодныя вуллі на дрэве)
Стальмашнае рамяство (нацягванне шыны на кола). В. Сварынь Драгічынскага рна
108
Выраб колаў.
В. Заходы Рэчыцкага павета
Бондар за працай.
В. Нівы Жлобінскага рна
109
Посуд бандарны.
В. Запярынне Пухавіцкага рна
апрацоўка валакністай сыравіны і выраб адзення (ткацтва, сукнавальнае, шапавальнае, вязанне, вышыўка, пляценне, кравецкае);
прыгатаванне харчовых вырабаў і іх захаванне (мукамольная, вытворчасць алею, маслабойная, сыраварная, кулінарная, піваварная, вінакурная справы, прыгатаванне і захоўванне мясных вырабаў, рыбы, кансерваванне гародніны, фруктаў, ягад, грыбоў і інш.).
Такая класіфікацыя традыцыйных рамёстваў (ці промыслаў) з’яўляецца найбольш зручнай, хаця і не пазбаўлена некаторых умоўнасцей. Справа ў тым, што некаторыя промыслы спалучаюць у сабе разнародныя апера
110
Саламяны кош
Хутар каля Здзітава Драгічынскага рна
цыі, якія можна аднесці адначасова да розных відаў рамеснага майстэрства. Так, пляценне розных вырабаў у залежнасці ад матэрыялаў (лаза, бяроста, салома, рагоз і нават метал) можна аднесці да той ці іншай групы рамёстваў, хаця канечны выраб можа быць адзін і той жа (напрыклад, кошык, сумка і інш.). Да розных груп рамёстваў можна аднесці выраб посуду, кравецтва (пашыў адзення з тэкстылю і пашыў кажушкоў, дублёнак), рымарства (выраб скураной вупражы з металічнымі дэталямі і асобнымі драўлянымі элементамі), стальмаства і некаторыя іншыя.
Усе рамёствы і промыслы можна было б падзяліць на хатнія (для ўласных патрэб), рамяство па заказе і на рынак (дробнатаварная вытворчасць). Рамёствы і промыслы падзялялі таксама на стацыянарныя і адыходныя, ці вандроўныя (дойлідства, будаўніцтва мастоў, дарог, рамізніцтва, лясныя, лесахімічныя, лесасплаўныя і іншыя промыслы). Нарэшце, у асобную групу вылучаюць мастацкія промыслы, у якіх найбольш ярка ўвасабляецца народная творчасць, мастацкія густы, духоўныя памкненйі і нацыянальныя вытворчыя традыцыі.
У сярэднявечны перыяд амаль кожны сялянскі двор
Ш
выступаў як самастойны вытворчы калектыў з шырокім дыяпазонам гаспадарчай дзейнасці. Разнастайныя жыццёва неабходныя прадметы — харчовыя прыпасы, жыллё і адзенне, тканіны і скуры, рэчы хатняга ўжытку і посуд, сельскагаспадарчыя прылады і транспартныя сродкі — усё гэта ў абсалютнай большасці выраблялася на месцы сваімі ўласнымі рукамі. Універсальны характар сялянскай гаспадаркі быў шырокай базай вытворчага вопыту і народнага ўмельства, што пры спрыяльных палітычных і сацыяльнаэканамічных умовах стварала прадумовы для агульнага росквіту рамёстваў і промыслаў. Народная традыцыя акумулявала шматвяковыя калектыўныя навыкі і вытворчыя веды, што арганічна ўваходзілі ў нацыянальны фонд народнай культуры.
У сярэднявеччы рамёствы з’яўляліся асноўнай формай прамысловай вытворчасці і адыгрывалі істотную ролю ў жыцці народа. 3 цягам часу з сельскага насельніцтва вылучалася мноства майстроў, для якіх рамяство станавілася важнай ці нават асноўнай крыніцай існавання. Частка іх несла дваровую службу пры панскіх ці дзяржаўных (гаспадарскіх) маёнтках і манастырах. Нярэдка дварыслужбы ўтваралі цэлыя пасяленні рамеснікаў адной спецыяльнасці — цесляроў, бондараў, гантароў, гарбароў, ганчароў, гутнікаў, буднікаў і інш., што замацаваліся ў тапанімічных назвах. Прадукцыя гэтых рамеснікаў забяспечвала патрэбы не толькі феадальнага маёнтка, але і прадавалася на кірмашах, збывалася за мяжу.
Статуты Вялікага княства Літоўскага замацоўвалі пэўныя прывілеі для рамеснікаў, якія паводле свайго юрыдычнаправавога становішча стаялі ў феадальнай іерархіі крыху вышэй простых сялянземляробаў. Частку залежных рамеснікаў феадалы сялілі ў горадзе на землях сваіх юрыдык (большасць сярэдніх і малых гарадоў у Беларусі былі тады прыватнаўласніцкімі). Гарадское рамяство наогул падтрымлівалася і ў значнай ступені развівалася за кошт прытоку ў горад сельскіх майстроў. Са свайго боку, яно рабіла жыватворны ўплыў на развіццё і тэхнічны ўзровень сельскіх рамёстваў. Вырабы сярэдневяковых рамеснікаў спалучалі ў сабе ўтылітарнапрактычныя, эстэтычныя і сімволікаабрадавыя функцыі і часта з’яўляліся творамі самабытнага народнага мастацтва.