• Газеты, часопісы і г.д.
  • Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Традыцыйна-бытавая культура  Віктар Цітоў

    Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Традыцыйна-бытавая культура

    Віктар Цітоў

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 207с.
    Мінск 2001
    62.78 МБ
    Удасканаленне прылад палявання таіла вялікую пагрозу для дзікай прыроды. Ужо ў XVI ст. былі прыняты спецыяльныя артыкулы «Аб ловах, аб пушчах, аб бортным дрэве, аб бабровых гонах, аб сакаліных гнёздах», якія рэгламентавалі права «ловаў» і прадугледжвалі суровыя меры за браканьерства. Асобы ўказ забараняў сялянам уваход у гаспадарскі лес са стрэльбай. Разам з тым існавала мноства традыцыйных прылад і спосабаў «ловаў», якія паспяхова прымяняліся ў паляванні на розную дзічыну. 3 традыцыйных прылад, якія шырока ўжываліся ў сярэднявеччы, адзначым кап’ё, рагаціну, сякеру, нож; разам з тым выкарыстоўвалі і ваенную зброю блізкага бою — шаблю, меч, булаву, кісцень. Да XVIII ст. (у некаторых выпадках і ў больш позні час) ужываўся лук са стрэламі; для палявання на пушных звяркоў прымянялі стрэлы з тупым канцом (каб не пашкодзіць футру). У XII ст. з’явіўся арбалет, забойная сіла якога параўнаўча з лукам павялічвалася да 150— 200 м.
    У асобную групу можна вылучыць самаловы — розныя пасткі, так званыя жалезы, петлі (сілы), сеткі, ступіцы, ваўкоўні, лоўчыя ямы, загароды. Расстаўленыя на звярыных сцежках і адпаведным чынам замаскіраваныя снасці прыходзілася перыядычна правяраць; не ўсе з іх былі небяспечнымі для выпадковых наведвальнікаў лесу. У паляванні здавён выкарыстоўвалі таксама дрэсіраваных жывёл — розных парод сабак, выдру, сокалаў, качак.
    У паляўніцтве на буйнога звера, асабліва драпежніка, патрабаваліся асобы спрыт, сіла, рызыка і адвага. Паляўнічы да таго павінен добра ведаць павадкі жывёлы, яе інстынкты і магчымыя дзеянні ў стане смяротнай небяспекі. На мядзведзя палявалі пераважна ўзімку, падымаючы яго доўгім шастом з бярлогі. Летам яго падпільноўвалі на здабычы ці ў аўсе, куды ён звычайна прыходзіў ласавацца. Апрача стрэльбы (крамзеля, дубальтоўкі) запасаліся сякерай, рагацінай, вострым на
    131
    жом. На мядзведзя палявалі таксама з пасткамі, якія замацоўвалі ў бортных дрэвах. Быў вядомы яшчэ адзін, небесцікаўны спосаб палявання, аб якім у пачатку XIX ст. паведамляў рускі даследчык В. Севяргін. Ведаючы асаблівую цягу мядзведзяў да мёду, паляўнічыя гатавалі духмяны мядовы настой, змешаны з моцнай гарэлкай; налізаўшыся хмельнага «зелля», мядзведзь хутка засынаў, становячыся лёгкай здабычай паляўнічых. Яшчэ ў сярэдзіне XIX ст. мядзведжыя шкуры з’яўляліся прадметам бойкага торгу; зусім невыпадковая і вядомая прымаўка: «Дзяліць шкуру незабітага мядзведзя».
    Багатая фауна беларускіх лясоў садзейнічала рассяленню тут шматлікай папуляцыі «лясных санітараў» — ваўкоў. Апошнія далёка не абмяжоўваліся лясной дзічынай, нападалі і на свойскую жывёлу, знішчалі шмат маладняку, наведваліся ноччу і ў вёску, забіраліся ў хлявы, умыкалі неасцярожных сабак. Як паказвае афіцыйная статыстыка, толькі ў адной Магілёўскай губерні ў 60—70ых гг. XIX ст. ваўкі знішчалі штогод дзесяткі тысяч галоў свойскай жывёлы.
    На ваўкоў палявалі круглы год, асабліва — у канцы лета, калі маладыя ваўчаняты яшчэ трымаліся адзінай зграяй. На іх рабілі аблавы, у якіх удзельнічалі, апрача паляўнічых, шмат загоншчыкаў, так званых клікуноў; існаваў звычай праводзіць такія «мерапрыемствы» на дзень святога Іллі (2 жніўня). Дакладнае месцазнаходжанне воўчага логава ўстанаўлівалі, імітуючы выццё звера, на што звычайна адклікаліся неспрактыкаваныя ваўчаняты. На ваўкоў ставілі жалезныя пасткі з прынадай, рабілі ваўкоўні ў выглядзе высокага плотавастракола, рылі глыбокія лоўчыя ямы. Звычайна сценкі лоўчай ямы абстаўлялі гладкімі бярвёнамі, маскіравалі яе зверху, а ў якасці прынады ў цэнтры прывязвалі гуся ці парася. Быў вядомы і спосаб палявання на ваўкоў у лунную калядную ноч на шпаркіх конях, запрэжаных у санкі. У якасці прынады служыла жывое парася, якое завязвалі ў мяшок; яно вішчэла на ўсю ваколіцу, «спакушаючы» ваўкоў, што ў гэты час блукалі цэлымі зграямі. Гэта было сапраўднае спаборніцтва адчайна смелых і спрытных людзей, што гранічыла са смяротнай рызыкай; ваўкоў, што гналіся за возам, расстрэльвалі на хаду з санак, перазараджаючы стрэльбы.
    132
    Пасткі: жалезы, ваўкоўня
    Апрача буйных траваядных (зубр, лось, кабан), а таксама драпежнікаў (мядзведзь, воўк, рысь) здабывалі шмат касуль, лісіц, куніц, барсукоў, зайцоў, вавёрак. На малых рэках палявалі на баброў і выдру. Яшчэ ў сярэдзіне XIX ст. р. Случ была настолькі загрувашчана бабровымі хаткамі і плацінамі, што перавоз грузаў і сплаў лесу па ёй былі практычна немагчымымі. Па словах К. Машыньскага, жыхары Беларусі маглі наракаць толькі на прававыя акты, што абмяжоўвалі ці забаранялі паляванне, але зусім не на недахоп дзічыны.
    Аднак, жывучы сярод пушчы, людзі здаўна лічылі прыроднае асяроддзе сваёй роднай стыхіяй і сваім натуральным правам, не зважаючы на афіцыйныя акты і чыноўныя забароны. На Палессі дробную дзічыну лавілі вясною на выспах, куды яна збягалася ў вялікай колькасці, ратуючыся ад паводкі. Палявалі не толькі на звера, але і на птушак — глушцоў, рабчыкаў, цецерукоў, курапатак, гусей і качак. Да лясных гігантаўглушцоў падкрадваліся даволі блізка ў час току, прыкрыўшыся зялёным шалашыкам са звязаных галін. Пры паляванні на цецерукоў і качак выкарыстоўвалі і манькуту — чучала птушкі.
    I ўсё ж найбольш паспяховым было паляванне са спецыяльна абучанай падсадной качкай, ці, як яе інакш называлі, какеткай. Такую качку пускалі на ваду ў ціхіх затоках на шляхах пералёту птушак, прывязваючы доўгім шнурком за нагу; побач на плаву стаўлялі карытца з кормам. Сваім зычным краканнем качкакакетка «спакушала» дзікіх качараў, якія апускаліся каля яе на ваду, пападаючы ў цянёты. Палешукі ўмела
    133
    падбіралі качкукакетку з маладых свойскіх качанят, настойліва абучалі яе неардынарнаму мастацтву. Такая качка каштавала добрага вала ці каровы. «Дзякуючы ей,— пісаў у сярэдзіне XIX ст. I. Эрэміч,— паляшук на працягу вялікага посту насоліць ладны бачонак качараў, ды навэндзіць з паўсотні, ды прадасць (калі ёсць збыт) дзветры сотні». Вэнджаныя качкі збываліся на мясцовых таргах, вывозіліся, як і рыба, у Слуцк, Мінск, Вільню і іншыя гарады.
    Жыхары лясоў і рачных урочышчаў былі патомнымі паляўнічымі і звераловамі, добра ведалі паводзіны звяроў і птушак, высочвалі іх па няўлоўных прыкметах, імітавалі да здзіўляючага падабенства гукі рознай дзічыны, уводзячы яе ў зман. 3 той жа мэтай выкарыстоўвалі і ўмела зробленыя вабікі, ці манкі. Імітацыя гукаў прыроды з’явілася той асновай, на якой узнік і распаўсюдзіўся асобы жанр беларускага фальклорнага мастацтва.
    З’яўляючыся адным з самых старажытных, паляўніцтва было арганічна звязана са шматлікімі павер’ямі, гаданнямі, замовамі, магічнымі дзеяннямі, легендамі, паданнямі, у якіх дзівосным чынам перапляліся, спалучаліся праўда і міфы. Перад паляваннем па старажытнай традыцыі здзяйснялі сакральныя дзеянні; як і на рыбалку, выходзілі ціха з дому, не папярэджвалі аб гэтым нават блізкіх; у лес заходзілі задам наперад; вымаўлялі розныя замовы, каб дзічына сама выходзіла на паляўнічага, каб стрэльба не давала збою і г. д.
    Сучасны стан паляўніцтва патрабуе ўзнаўлення некалі шматлікай фауны, арганізацыі запаведнікаў і заказнікаў, аховы каштоўнейшых відаў жывёл (80 відаў дзікіх жывёл і птушак апынуліся пад пагрозай знікнення), прававога рэгулявання і пераадолення выніку экалагічнага крызісу, які пачаўся задоўга да чарнобыльскай аварыі.
    Пчалярства
    Гэты промысел мае глыбокія вытокі на Беларусі і ўзнік на базе дзікага пчалярства як адна з форм збіральніцтва. Сяляне адшуквалі ў лесе пчаліныя дуплыборці, выбіраючы мёд, для чаго прыходзілася выкурваць пчол. Эпізадычна дзікае пчалярства сустракалася яшчэ ў XVIII ст. Аўтар цікавай этнаграфічнай працы «Апісанне Крычаўскага графства, ці былога староства
    134
    1789 г.» А. Мейер паведамляе аб нярэдкіх знаходках у лесе старых борцей з запасамі цёмнага зляжалага мёду да 8—12 пудоў. Паводле старажытнага звычаю, чалавек, які знайшоў у лесе борць, атрымліваў права ўласнасці на яе, ставячы пры гэтым на дрэве сваю ўмоўную метку — «знамя». Так узнікла культурнае пчалярства, або бортніцтва. Пры гэтым людзі не толькі выкарыстоўвалі прыродныя дуплыборці, але і рабілі новыя, штучныя, выдзёўбваючы іх у ствалах дрэў на вышыні 4—15 м.
    Звычайна борць высякалі з сонечнага боку, прамавугольны ўваход у яе (даўжэнь) памерам 60X15 см заціскалі адпаведнай формы бруском, пакідаючы невялікую лазейку (лётку) для пчол. Каб прывабіць сюды новы рой, уваход апрысквалі настоем араматных траў, унутры клалі вільготны мох, змочаны ў духмяным, мятным растворы, а ў дадатак замацоўвалі да сценкі камеры акрайчык пчаліных сотаў. Незаселеная борць называлася ялаўкай. Калі яна прыходзілася даспадобы пчаліным разведчыкам, тыя прыводзілі за сабой малады рой.
    Недзе ў XV—XVI стст. распаўсюдзіліся калодныя вуллі, якія паранейшаму называлі борцямі, або калодамі. Першым калодным вуллём хутчэй за ўсё было тое ж борцевае дрэва, паваленае ветрам; участак ствала, дзе знаходзілася борць, акуратна адпілоўвалі з двух бакоў і ставілі ў неабходным месцы. Калоды расстаўлялі на дрэвах на вышыні да 15 м пераважна ў ліпавых і бярозавых гаях, паблізу пойменных лугоў і верасовых балот, багатых меданосамі. Нярэдка іх размяшчалі і ў панскіх лясах, пры гэтым сяляне па дамоўленасці з уладальнікам павінны былі плаціць пэўны падатак (напрыклад, у Мазырскім павеце ў канцы XIX ст. падатак складаў 30, а ў Слуцкім — 50 капеек з кожнага вулля).
    Для аховы калод і борцей ад лясных драпежнікаў — мядзведзяў і куніц, што спрытна лазілі па дрэвах і любілі ласавацца мёдам, доступ да борцей перагароджвалі шырокімі пляцоўкамі («падкур», «адзер»), у якія знізу набівалі вострыя цвікі. 3 той жа мэтай ужывалі і самабітню — кароткае бервяно, што падвешвалі на дрэве па шляху мядзведзя да борці; сутыкнуўшыся з ім, мядзведзь адкідваў яго лапай, а яно вярталася назад і біла мядзведзя з адпаведнай сілай, і гэта спрэчка часта канчалася трагічна для мядзведзя, асабліва калі той падаў на вострыя калы, забітыя ў зямлю пад борцю. Для аховы борцей ужываліся і самастрэлы.
    135
    Калодны вулей («калода»)
    Падкур з калодамі, бортныя знакі
    136
    He менш суровая кара чакала і ліхадзеяў, што пасягалі на права бортнай уласнасці. За крадзеж мёду і пашкоджанне борці закон прадугледжваў вялікі штраф, а для зламыснікаў і «пчаладзёраў» — нярэдка і смяротную кару. Бортныя знакі («знамёны») на дрэвах былі свайго роду абярэгам, ахоўнай пячаткай у сістэме народнага звычаёвага права. Звычайна яны ўяўлялі сабой высечаныя на дрэве геаметрычныя фігуры — спалучэнне ліній і крыжоў, трохкутнікі, елачкі, выявы сельскагаспадарчых прылад, жывёл, раслін, рагоў аленя, птушынай лапкі, пяра і г. д. Пры выкарчоўцы лесу пад ляды бортныя дрэвы і вуллі заставаліся стаяць некранутымі.