Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Традыцыйна-бытавая культура
Віктар Цітоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 207с.
Мінск 2001
112
Далейшаму развіццю беларускіх рамёстваў і промыслаў, іх спецыялізацыі і арганізацыйнаму ўпарадкаванню садзейнічала магдэбургскае права. У XVI—XVII стст. у гарадах Беларусі значылася ўжо каля 200 спецыялізаваных відаў рамёстваў і промыслаў. Найбольш распаўсюджанымі з іх былі тыя, вырабы якіх карысталіся попытам сярод шырокіх слаёў насельніцтва: у гарадах — кавальскае, кравецкае, шавецкае, гарбарнае, цяслярнае, ганчарнае; у вёсцы — розныя віды дрэваапрацоўкі (выраб посуду, сельскагаспадарчых прылад, цяслярства), апрацоўка лёну і воўны, ткацтва, пляценне, здабываючыя промыслы. Больш выразны падзел працы і актыўныя гандлёваэканамічныя сувязі горада абумовілі паскораны працэс тэхнічнага ўдасканалення і некаторыя асаблівасці сацыяльнаэканамічнай арганізацыі гарадскіх рамёстваў.
_ Гарадскія рамеснікі аб’ядноўваліся ў асобныя прафесійныя арганізацыі — цэхі. Спачатку такія карпарацыі называліся брацтвамі (Брэст, Гродна, Мінск, Вільня), радзей староствамі (Магілёў, Полацк). Цэхавыя статуты розных беларускіх гарадоў, асабліва на першай стадыі іх існавання, выяўлялі шэраг мясцовых асаблівасцей, што сведчыць аб іх узнікненні і развіцці на самадзейнай аснове.
Узнікненне цэхаўбрацтваў было вызвана неабходнай абаронай ад феадальнага ўціску, разбойным свавольствам магнатаў, а таксама ўзрастаўшай канкурэнцыяй з боку сельскіх рамеснікаў, якія сцякаліся ў гарады, ратуючыся ад прыгону. «Гарадское паветра,— як тады казалі,— робіць чалавека свабодным». Цэхі ў Беларусі налічвалі ў сярэднім 40—50 рамеснікаў, у буйных гарадах яны былі больш шматлікімі. У склад цэха ўваходзілі рамеснікі адной або некалькіх, часцей сумежных, прафесій. Усяго на Беларусі ў 18 гарадах налічвалася 116 цэхаў. Кожны цэх меў свой статут, які вызначаў яго структуру, унутраны распарадак, адносіны да гарадскога магістрата. Спецыяльны ўказ забараняў прымаць у склад цэха прыгонных сялян, а таксама яўрэяў і татармусульман.
У сярэдневяковым цэхавым рамястве ўтылітарнапрактычныя і мастацкія функцыі, як правіла, спалучаліся, што вызначала высокія якасныя параметры і дабротнасць рамесных вырабаў. Пры цэхах існавалі школы, дзе вялася фундаментальная падрыхтоўка вучняў па розных
113
спецыяльнасцях, прычым асобная ўвага надавалася кемлівасці і практычным навыкам ручной работы. Вучань пасля некалькіх год навучання здаваў іспыты на валоданне практычнымі аперацыямі свайго майстэрства і станавіўся падмайстрам; каб уступіць у касту майстроў, патрэбна было прайсці адпаведны курс падрыхтоўкі ў лепшых майстроў, часта са стажыроўкай за мяжой, авалодаць філіграннымі навыкамі рукатворнага мастацтва, прадставіўшы лепшыя ўзоры, свайго роду творчыя дыпломныя работы па спецыяльнасці.
Наступ машыннай індустрыі падарваў традыцыйныя асновы рамяства як мастацтва, знізіўшы грамадскі прыярытэт ручной працы, майстэрства ўмелых рук. Чыста спажывецкія, утылітарнапрактычныя функцыі рамяства выйшлі на першы план у сваім безгустоўнапралетарскім абліччы, запаланіўшы рынак.
Развіццё буйной прамысловасці абумовіла паступовае скарачэнне такіх рамёстваў, як ткацкае, ганчарнае, экіпажнае; менш распаўсюджанымі сталі крашаніна, набойка, апрацоўка ліпавай кары, выраб рагож, цыновак, а таксама жалезарудны, лясныя промыслы, выраб паташу і суднабудаванне. Знішчэнне лясных масіваў і непамерная эксплуатацыя прыродных рэсурсаў прывялі да скарачэння пчалярства, рыбалоўства, палявання, збіральніцтва. Аднак шэраг промыслаў і рамёстваў у пачатку XX ст. пашырыў свае памеры, у іх ліку кравецкае, шавецкае, шапавальнае, аўчыннае, кавальскае, выраб шкла і шкляных рэчаў, цэглы і чарапіцы, а з дрэваапрацоўчых — сталярнае і цяслярскае рамёствы.
Аднымі з найбольш перспектыўных былі рамёствы, арыентаваныя на індывідуальныя заказы,— шавецкае, кравецкае, шапавальнае, аўчыннае, рымарскае, кавальскае, сталярнае. Майстры гэтых прафесій часцей за ўсё працавалі на сыравіне заказчыка. У ганчарстве, бондарстве, стальмастве, вырабе кошыкаў і розных бытавых рэчаў пераважала вытворчасць на рынак. Разам з тым пераважная большасць рамесных вырабаў на бытавым узроўні была разлічана на ўласныя патрэбы, што найбольш уласціва было для самага шырокага сацыяльнага слоя — беларускага сялянства. У першых дзесяцігоддзях XX ст., ды і пазней, у перыяд Айчыннай вайны і пасля вайны, сяляне ў вялікай колькасці ткалі для сябе льняныя і шарсцяныя тканіны, выраблялі ўзорныя дываны, посцілкі, ручнікі, абрусы, шылі бялізну, андаракі, фарту
114
За ганчарным кругам (народны майстар Іван Шопін).
В. Поразава Свіслацкага рна
Паліваны посуд.
Гарадскі пасёлак Івянец Валожынскага рна
115
Каля дому. За прасніцай Вольга Осіна. В. Заполле Глускага рна (фота Э. Куцэнкі, 1996)
хі, сарочкі, порты, світы, рабілі паўсядзённы абутак са скуры і лыка, вязалі панчохі, рукавіцы і інш. Амаль кожны селянін майстраваў для сябе саху, барану, акучнік, драўляныя вілы, граблі, лапаты, даўбёжны посуд, будаваў з удзелам аднавяскоўцаў жыллё і гаспадарчыя памяшканні.
Аддзяленне чалавекатворцы ад уласнасці, забарона прамысловай дзейнасці ў калгасах і саўгасах, строгі пракурорскі нагляд, цяжар падаткаабкладання зрабілі сваю згубную справу ў народных промыслах, якія прадстаўлены нешматлікімі арцелямі і кааператывамі ці асобнымі майстраміадзіночкамі (у той час як у мінулым у промыслах нярэдка прымалі ўдзел цэлыя вескі). Свайго роду музеямі можна лічыць двары і майстэрні
116
Прылады для апрацоўкі льну: грэбень для часання, трапала, бёрда, чаўнок. В. Заполле Глускага рна
некаторых народных умельцаў, у прыватнасці ганчароў вёскі Гарадная (Столінскі рн), майстроў роспісу і разьбы па дрэве вёсак Агова (Іванаўскі рн), Церабяжова (Столінскі рн), г. п. Івянец (Валожынскі рн), рукадзельніц Моталя і Няглюбкі, агароднікаў і кветкаводаў ДавідГарадка, як і Цэнтра народных промыслаў г. п. Глуша (Глускі рн), кавальскага кааператыва «Дэкор» (Глыбоцкі рн). Традыцыі народных промыслаў захоўваюцца і на адпаведных прадпрыемствах — Брэсцкай фабрыцы сувеніраў, Пінскай фабрыцы мастацкіх вырабаў, Гомельскім аб’яднанні мастацкіх вырабаў, у апорных пунктах і надомных промыслах у в. Няглюбка (Веткаўскі рн), Бабічы (Рэчыцкі рн), Чабатовічы (БудаКашалёўскі рн). У ліку вырабаў гэтых прадпрыемст
117
ваў — мастацкая кераміка, бытавыя рэчы і сувеніры з лазы і саломкі.
Самабытнае мастацтва саломапластыкі і аплікацыі, адроджанае ў 60—70ых гг. на базе колішніх промыслаў, прадстаўлена разнастайнымі лялькамі, фігуркамі жывёл і казачнафальклорных персанажаў, бытавымі рэчамі і саламянай біжутэрыяй (Хойніцкая, Магілёўская, Чачэрская фабрыкі, камбінат мастацкага фонду Саюза мастакоў РБ). Аплікацыя па дрэве і тканіне асвоена на Жлобінскай фабрыцы мастацкай інкрустацыі, дзе вырабляюць шкатулкі, куфэркі, такарныя і разныя рэчы. Арыгінальнае мастацтва — пляценне з ільновалакна наладжана ў Маладзечна. Тут пры гарадскім Доме культуры створана студыя выяўленчага мастацтва, дзе працуе клуб самадзейных майстроў, што развівае традыцыйныя і новыя жанры народнага мастацтва (аплікацыя, вітражы, афармленне кніг і інш.). Варты ўвагі Бабруйскі цэнтр мастацкіх промыслаў, дзе працуе цэх мастацкай керамікі, вядзецца падрыхтоўка кадраў для мясцовай прамысловасці (Бабруйскае прафтэхвучылішча № 15).
Падводзячы некаторыя вынікі, можна вылучыць найбольш перспектыўныя народныя рамёствы і промыслы, якія паспяхова развіваюцца ці маюць усе шансы на адраджэнне. Сярод іх (называем па групах):
кравецкае (швейнае), ткацтва (у прыватнасці, мастацкае — дываноў, посцілак, ручнікоў), вязанне, вышыўка, набойка, пляценне;
сталярнамэблевае, разьба па дрэве, такарнае, бандарнае, выраб кухонных рэчаў (дошак, лыжак, мяшалак, таўкачыкаў, валькоў і інш.), выраб кошыкаў, сувенірных сумак, берасцянак, шкатулак і іншых сувеніраў, нарэшце, выраб разнастайных сельгаспрылад (лапаты, граблі і інш.);
кавальства, пляценне сетак, выраб мемарыяльных знакаў, чаканка, ювелірная справа, збор і рамонт прыбораў і інш.;
мураванае будаўніцтва, каменячоснае, выраб мемарыяльных помнікаў, керамічнае, кладка печаў, шкларобства;
кушнерства (апрацоўка футры і аўчын), пашыў кажушкоў, дублёнак, шапак, шавецкае (вытворчасць разнастайнага абутку), рымарскае (у наш час расце попыт на конную вупраж), выраб рамянёў, пашыў сумак і рознай кожгалантарэі;
118
выраб і захаванне разнастайных харчовых прадуктаў, прыгатаванне ў хатніх умовах кулінарных вырабаў, кансерваванне грыбоў, гародніны, фруктаў, ягад, вытворчасць сыроў, масларобства, прыгатаванне сокаў, піва, вінаў;
здабыўныя промыслы — збіральніцтва (грыбоў, ягад, лясных арэхаў, лекавых траў), пчалярства, рыбалоўства, здабыча смалы, бярозавага і кляновага сокаў.
Да рамесных спецыяльнасцей калісьці адносіліся і такія прафесіі, як маляры, цырульнікі, аптэкары, друкары, пераплётчыкі. Сутнасць гэтых прафесій мала змянілася са старажытных часоў і, нягледзячы на тэхнічную рэвалюцыю, паранейшаму патрабуе майстэрства ўмелых рук.
Разам з тым можна назваць цэлы шэраг рамесных спецыяльнасцей, якія калісьці былі прыярытэтнымі і якія, відаць, беззваротна «канулі ў Лету»,— мечнікі, шабельнікі, броннікі, кальчужнікі, пішчальнікі, буднікі, магерачнікі, сярмяжнікі, рагожнікі. Прыйшлі ў заняпад і такія прамысловыя заняткі, як жалезарудны, лесасплаўны, выпальванне паташу і драўніннага вугалю, дзёгцю, вытворчасць гонты і дранкі, выраб драўляных абадоў і колаў, разьба па косці, прадзенне і выраб ткацкага інвентару (станаўкросен, бёрдаў, верацён, чаўнакоў і інш.).
Да патэнцыяльна перспектыўных адносяцца тыя рамёствы і промыслы, якія здольны адрадзіцца і набыць «другое дыханне» пры стварэнні пэўных, спрыяльных умоў. У ліку іх мажліва назваць ткацкае, аўчынашубнае, рымарскае, кафельнае рэтраспектыўнае майстэрства, іканапіснае, залаташвейнае.
Рукатворныя вырабы беларускіх майстроў і ўмельцаў, адзначаныя чароўнай непасрэднасцю, самабытным хараством і эстэтычным густам, заўсёды былі ўзорнымі першакрыніцамі духоўнасці, да вытокаў якіх звярталася нацыянальнае прафесійнае мастацтва. Асваенне лепшых традыцый народнага рамяства застаецца адным з важных напрамкаў развіцця мясцовай прамысловасці. Народныя промыслы і рамёствы, пераасэнсаваныя на новай ідэйнай, арганізацыйнаправавой і тэхнічнай асновах, набываюць у наш час самастойную ролю не толькі як адзін з камерцыйнаэканамічных рычагоў грамадскай вытворчасці, але і як састаўная частка беларускай нацыянальнай культуры.