Габсэк
Анарэ дэ Бальзак
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 63с.
Мінск 1993
ШКОЛЬНАЯ ) БІБЛІЯТЭКА
Анарэ дэ Бальзак
ГАБСЭК
ШКОЛЬНАЯ W БІБЛІЯТЭКА
Анарэ дэ Бальзак
ГАБСЭК
РАМАН
МІНСК
Беларускі гуманітйрны адукацынна-культурны цэнтр 1993
ББК 84.4 Фр Б21
УДК 840-31
Для старэйшага школьнага ўзросту
Пераклад з французскай Ул. Палупанава
Пераклад зроблены з выдання:
Balzac, Honore de Gobseck. Paris, 1830.
Бальзак Анарэ дэ
Б21 Габсэк: Раман: Для ст. шк. узросту/ Пер. з фр. Ул.Палупанава.— Мн.: Бел. гум. адукац.культ. цэнтр, 1993.—63с.
ISBN 5-89952-011-8.
с48040101001, ISBN 5-86952-011-8
ББК 84.4 Фр
© Пераклад.Ул.В.Палуланаў, 1993
ЖЫЦЦЯПІС ЛІХВЯРА-ФІЛОСАФА
Бацька сусветнага рэалізму, Анарэ дэ Бальзак ставіў калісь задачу праз «дзве або тры тысячы тыповых людзей пэўнай эпохі» увасобіць не толькі жыццё тагачаснае Францыі, але й лёс усяе цывілізацыі. Гэтая звышзадача адчуваецца ў назве, якую пісьменнік даў свайму грандыёзнаму цыклу з 96 раманаў і навелаў — «Чалавечая камедыя». Літаратурны свет, створаны Бальзакам, населены прадстаўнікамі ўсіх сацыяльных тыпаў і прафесіяў — ад жабрака да маркіза, ад швачкі да свецкае пані.
Натуральна, перш чым стварыць гэты сусвет і ажывіць яго, пісьменнік шмат раздумваў пра тое, якімі спружынамі прыводзіцца ў рух рэальны людскі свек
I мастак робіць першае буйное сваё адкрыццё: «камедыя» жыцця цывілізацыі, яе гісторыі ў тым, што гісторыю твораць не адны людзі-волаты, людзі-героі, не адны арыстакраты. Тварэнне ж гісторыі адбываецца галоўным чынам у той някідкай сферы, якая называецца побытам, будзённай рэальнасцю. Прытым іэта не заўсёды той вытанчаны побьгт, які вядуць людзі тытулаваныя, з прыстаўкаю «дэ» у імёнах. Палітыкі, военачальнікі, суддзі — прадстаўнікі ўладаў, яны не могуць, аднак, лічыцца адзінымі валадарамі жыцця. Побыт жа тых, хто напраўду валодае жыццём, можа аказацца больш ірубым і жорсткім, норавы — зусім не далікатнымі, паходжанне — плябейскім.
У 1830 годзе Бальзак стварае першую рэдакцыю славутай навелы «Габсэк», героем якой робіць аднаго з істых валадароў жыцця,— ліхвяра. Паслядоўны рэаліст, Бальзак маляваў аблічча гэтага персанажа як партрэт аднаго з тыповых парыжскіх ранцье, людзей, што зараблялі капітал, пазычаючы грошы пад працэнты, беручы пад заклад рэчы, не грэбуючы й іншымі, не заўжды законнымі, але выгоднымі аперацыямі. Як і бальшыня сваіх сабратаў па прафесіі, Габсэк прагны, хцівы й скупы. Верны прынцыпу эканоміі, ён абмяжоўвае сябе ва ўсім, кватаруе ў цесным катушку, падобным на манаскую келлю, гатуе сабе сціплы сняданак — кава, звараная на жалезнай пячурцы, хлеб — рэдка калі з маслам. .
Аднак знешнасць Габсэка, апісаная апавядальнікам, мае рысы, якія робяць персанажа чымсь больш значным і адметным, чым ардынарны парыжскі ліхвяр: «Твар быў нерухомы, у яго рысах адсутнічала ўсялякая пачуццёвасць, як у Талейрана; здавалася, што гэтыя рысы вылітыя ў бронзе. Вачам, маленькім і жоўтым, быццам у тхара, 1 амаль без вейкаў, было балюча ад яркага святла, таму ён захінаў іх вялікім брылём паношанага картуза. Востры кончык доўгага носа, пабіты рабаціннем, нагадваў свярдзёлак, вусны былі тонкія, быццам у алхімікаў ці ў вельмі
старых дзядоў на карцінах Рэмбрандта і Мэтсу. Размаўляў гэты чалавек ціха, мякка, ніколі не гарачыўся. Яго ўзрост быў таямніцай: я ніколі не мог зразумець, ці ён састарэў ад часу, ці наадварот — добра захаваўся 1 застанецца маладжавы на вечныя вякі». Бальзак, схільны да прадметных, пластычных апісанняў, падае партрэт ліхвяра ў колерах каштоўных металаў; ніжэй мы знойдзем заўвагу апавядальніка пра тое, што і ў грудзях у ліхвяра, мабыць, не жывое сэрца, а кавалак срэбра ці золата. Гэтыя акалічнасці робяць вобраз Габсэка не адно тыповым, але й сімвалічным.
Скнарлівасць, бязлітаснасць у абыходжанні з крэдыторамі — звычайныя б, здавалася, прафесійныя якасці ўсіх ліхвяроў. Але ў Габсэку яны праяўляюцца не ў «сярэднеарыфметычнай», а ў абсалютнай, гіпербалізаванай праяўленасці. He выпадкова так лёгка прыліпаюць да яго мянушкі, знойдзеныя кліентамі — «жываглот», «чалавек-вэксаль». Ягоная хіжасць, з якою ліхвяр абірае бедакоў, удоваў, банкрутаў дый людзей заможных кантрастуюць з тым ледзяным, непарушным спакоем, з якім Габсэк выслухоўвае скаргі й слёзкыя просьбы сваіх кліентаў: «Здаралася, праўда, што яго ахвяры гучна абураліся, уздымалі немаведама які гвалт, але ўрэшце надыходзіла мёртвая цішыня — быццам на кухні, дзе толькі што зарэзалі качку».
Апавядальнік, адвакат Дэрвіль, які доўгі час зацікаўлена і пільна назіраў за паводзінамі старога ліхвяра, здагадваецца, што спакой Габсэка ўдаваны, што за ягонаю абалонкаю хаваецца якаясь бурлівая, ці не сатанінская страсць. Напачатку таямніца Габсэка падаецца невырашальнай, а сам Габсэк у вачах назіральніка выглядае істотай амаль фантасмагарычнай, накшталт Кошча Нес.мяротнага, чыя душа хаваецца за сямю пячаткамі, у зачараваным яйку: <Пра што думае гэты чалавек? — пытаецца сам у сябе Дэрвіль.— Ці ведае ён, што на свеце ёсць Бог, пачуцці, жаночае каханне, шчасце?»
Аднак аўтар прыадчыняе таямніцы душы героя — і гэтым пацвярджае пэўную «нетыповасць» яго. Габсэк — не звычайны ліхвяр, але ліхвяр-філосаф. He маючы сяброў і сумоўцаў, Габсэк знаходзіць удзячнага слухача ў Дэрвілю й разгортвае перад ім сваю філасофію. .
Падставовая тэза гэтай тэорыі на першы пагляд надзвычай простая: у зменлівым свеце людскіх памкненняў нязменнае адно: інстынкт самазахавання або тое, што ў цывілізаваным грамадстве называецца асабістым інтэрасам. I ёсць адзіны універсальны сродак, які задавальняе гэтае пачуццё. Гэты сродак — золата.
Наступнае пытанне Габсэк вырашае для сябе адназначна й безагаворачна. Гэта — пытанне пра ўладу, якая дасягаецца ў грамадстве адзіным спосабам — праз золата.
«У золаце сканцэнтраваныя ўсе сілы чалавецтва... У у якім месцы жыць — гэта не мае значэння. А што да нораваў — дык чалавек усюды аднолькавы. Усюды ідзе барацьба паміж беднымі і багатымі, усюды. I яна непазбежная. Дык лепш бы ўжо самому душыць, чым дазваляць, каб цябе душылі. Усюды мускулістыя людзі працуюць, а худыя пакутуюць. Дый асалоды паўсюль адны і тыя ж, і паўсюль яны
аднолькава забіраюць сілы; але даўжэй за ўсе асалоды жыве толькі адна ўцеха — пустахвальнасць. Пустахвальнасць! Гэта заўжды наша «я». A што можа задаволіць пустахвальсгва? Золата! Ручаіны золата. Каб ажыццявіць нашыя вычварныя задумы, патрэбен час, патрэбны матэрыяльныя магчымасці ці намаганні. Ну і што! У золаце ў зародку закладзена ўсё, і яно ўсё здольна зрабіць рэальным».
Думкі гэтыя не прыйшлі да Габсэка самі па сабе. Яны здабытыя ў цяжкім змаганні за хлеб надзённы, у дзёрзкіх, рызыкоўных авантурах. Маладосць героя была бурлівая: яму давялося шмат вандраваць, ён памяняў дзесякі прафесіяў — ад юнгі да золаташукальніка, перш чым здабыць жаданае багацце і выснаваць сваю, поўную скепсісу ды цынізму, тэорыю.
Стары ж Габсэк, будучы адным з самых багатых людзей Парыжу, спяшаецца напоўніцу нацешыцца ўладаю, дзеля якой ён ахвяраваў сваёй энергіяй і маладосцю. Але якім чынам? Габсэк — не палітык, не манарх, не высокі чыноўнік, не суддзя. Жыццё, якое ён вядзе, больш чым сціплае,— ён мусіць хаваць сваю заможнасць. Якім жа чынам рэалізуецца ягоная ўлада над іншымі?
Тут варта яшчэ раз нагадаць загаловак раманнага цыклу Бальзака: «Чалавечая камедыя». «Камедыйнасць» жыцця Габсэку бачыцца ў тым, што ўяўныя валадары жыцця ўсе свае высілкі марнуюць на тое, каб прадэманстраваць сваю моц, вагу, інакш кажучы, паводзяць рыхтык акторы на сцэне. I гэтак адбываецца да тае пары, пакуль не заявяць tipa сябе сапраўдныя гаспадары жыцця,— такія, як Габсэк. I ў чалавечай камедыі адзіны ён будзе не акторам, а гледачом, а ўсіх астатніх прымусіць разыгрываць спектакль для сябе. «Ведайце,— звяртаецца Габсэк да свайго суразмоўцы,— што ўсе гэтыя нашы славутыя прапаведнікі, усялякія там Мірабо, Верньё і іншыя — адно толькі заікі, вартыя жалю, у параўнанні з маімі штодзённымі прамоўцамі. Якая-небудзь закаханая маладая паненка, стары гандляр на мяжы банкруцтва, маці, якая імкнецца схаваць благі ўчынак сына, мастак, пазбаўлены кавалка хлеба, вяльможа, які трапіў у няміласць, і, можа стацца, з-за адсугнасці грошай страціць вынікі сваіх шматгадовых намаганняў,— усе гэтыя людзі іншы раз уражваюць мяне сілаю свайго слова. Выдатныя акцёры! I ўсе яны даюць спектакль дзеля мяне аднаго! ...У мяне хопіць багацця, каб купіць чалавечае сумленне, каб кіраваць усемагутнымі міністрамі праз іх фаварытаў, пачынаючы з канцылярскіх служкаў і канчаючы іх каханкамі. Ці ж гэта не ўлада?»
Але ў гэтай цынічнай тырадзе ёсць штосьці, што не толькі напалохае слухача, але й прымусіць усумніцца: «Няўжо ўсё ў свеце залежыць ад грошай?» Нешта такое, што супярэчыць нават стылю паводзінаў самога Габсэка, ягонай сухой логіцы. Гэта нешта — страсць, даведзеная да абсалюту, да алагічнасці, да паталогіі. Аб’ектыўны назіральнік, чыю ролю ў навеле выконвае адвакат Дэрвіль, заўважыць гэты кантраст паміж цвярозай развагаю — і згубнай страсцю, якія дзіўным чынам спалучаюцца ў натуры Габсэка.
Габсэк — натура дваістая, сцвярджае ягоны біёграф. У ім, у Габсэку,
«жывуць дзве істоты: скнара і філосаф, нізкае і высокае». Габсэк — выдатны знаўца людской псіхалогіі, надзейны кампаньён у фінансавьіх справах; ён выконвае функцыі своеасаблівага «санітара» грамадства, караючы безграшоўем людзей непрыстойных і распуслівых, такіх, як графіня дэ Рэсто і ейны каханак Максім дэ Трай.
Стары ліхвяр не можа не бачыць, што побач з ім жывуць людзі сумленныя, некарыслівыя і па-свойму шчаслівыя, хай сабе й бедныя матар’яльна,— прыкладам, працавітая і рахманая Фані, будучая жонка Дэрвіля. I хаця ўслых Габсэк пасмейваецца з такіх людзей, заве іх прасцякамі, але ў глыбіні душы сімпатызуе і зайздросціць ім. Ягоная філасофія зрабіла яго самотнікам, золата ж зрабіла яго сваім нявольнікам. Габсэк, які ўяўляў, што адкрыў універсальны закон грамадства, не пайшоў далей адзінае тэзы і нават не здолеў прадбачыць, што неабмежаваная ўлада, здабытая праз золата, разбэшчвае й самога ўладара, у рэшце рэшт губіць яго. Гэтая тэза даводзіцца ўжо праз непасрэднае дзеянне, у фінальнай сцэне навелы.
Габсэк памёр годна, «пры поўнай свядомасці, пакінуўшы... аблічча насцярожанай увагі, якія былі ў старцаў старажытнага Рыма, што стаялі за консуламі на карціне Лецьера «Смерць Брутавых дзяцей». Але што пакінуў пасля сябе? Аграмадная ягоная спадчына дасталася нікчэмнай жанчыне. А дом старога ліхвяра, як высветлілася пасля ягонае смерці, ператварыўся ў склад гніючых, сапсаваных прадуктаў. Бальзак апісвае » гэтую гару змарнаванага дабра, згодна з сваёй манерай перадаваць духоўныя, катэгарыяльныя субстанцыі праз апісанне рэчаў, інтэр’ераў. Распад не адно матар'яльны, але й духоўны,— вось падтэкст такога апісання.