Габсэк
Анарэ дэ Бальзак
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 63с.
Мінск 1993
Тое ж, што рэальна засталося пасля Габсэка,— ягоная філасофія, часцю лагічная і паслядоўная, часцю ж цынічная і груба-матар’яльная — трывала замацавалася ў ідэалагічным, духоўным жыцці сусветнага грамадства, перажыло некалькі эпохаў. I сёння, калі людзі мусяць мысліць не толькі адцягненымі, максімалісцкімі субстанцыямі, але й жорсткімі, рацыянальнымі меркаваннямі, надзённае пытанне: ці заўжды і ўсюды пануе золата, матар'яльны пачатак? Ці ўсё вымяраецца грашмі?
У літаратуры ж Габсэк застаўся як адзін з самых каларытных і слынных персанажаў, прадаўжальнік кагорты «класічных» скнараў і ліхвяроў, дзе Эўкліён Плаўта, Гарпагон Мальера, Шэйлак ІПэкспіра, дзе і больш сціплыя, можа быць, персанажы беларускай літаратурнай класікі, прыкладам Бартак Сасок з «Тралялёначкі» Багушэвіча.
ПЯТРО ВАСЮЧЭНКА, кандыдат філалагічных навук
Барону Баршу дэ Панаэну
3 усіх былых выхаванцаў Вандомскага каледжа, здаецца, толькі адны мы з табою выбралі літаратурную ніву,— нездарма ж мы захапляліся філасофіяй у тым узросце, калі нам належала захапляцца толькі старонкамі De viris1. Мы сустрэліся з табою зноў, калі я пісаў гэтую аповесць, а ты працаваў над сваімі цудоўнымі творамі пра нямецкую філасофію. Такім чынам, мы абодва не здрадзілі свайму прызванню. Спадзяюся, табе будзе гэтак сама прыемна бачыць тут сваё прозвішча, як мне прыемна яго напісаць.
Твой стары школьны сябар дэ Бальзак.
1840
Аднойчы зімовым вечарам — было гэта ў 1829 ці 1830 годзе — у салоне ў вікантэсы дэ Гранльё позна, аж да першай гадзіны ночы, заседзелася двое гасцей. Яны неналежалі да сваякоў. Адзін, прыгожы малады чалавек, пачуўшы, што гадзіннік на каміне выбіў першую гадзіну, паспяшаўся адвітацца. Калі на двары загрукаталі колы яго экіпажа і вікантэса засталася адна з братам ды сябрам сям’і, якія сканчвалі партыю ў пікет, яна падышла да дачкі; дзяўчынка стаяла каля каміна, робячы выгляд, што ўважліва разглядае ажурны ўзор над агменем, але, відавочна, яна прыслухоўвалася да грукату кабрыялета; гэта прымусіла маці ўпэўніода ў сваіх прадчуваннях.
— Каміла, калі ты й далей будзеш трымаць сябе з графам дэ Рэсто гэтак, як сёння вечарам, мне давядзецца адмовіць яму ад дому. Паслухайся мяне, дзіцятка, я ж табе не чужая, дазволь мне часам настаўляць цябе ў жыцці. У ссмнаццаць год дзяўчына яшчэ не здольная меркаваць ні пра мінулае, ні пра будучыню, ні пра пэўныя патрабаванні грамадсгва. Скажу табе толькі адно: маці ў спадара дэ Рэсто — гэта жанчына, якая здольная праглынуць мільённае багацце, гэта асоба нізкага паход-
жання: да замужжа прозвішча ў яе было Гарыё, і яна мела вельмі нядобрую рэпутацыю. Яна дрэнна ставілася да свайго бацькі і, далібог, не заслугоўвае такога добрага сына, як спадар дэ Рэсто. Малады граф яе вельмі любіць і падтрымлівае з сыноўняй адданасцю, вартай усялякае пахвалы. А як ён клапоціцца пра сваіх сястру, брата! Адным словам, у яго сапраўды ўзорныя паводзіны, але,— дадала вікантэса з хітраватай усмешкаю,— пакуль яго маці жывая, ні адна прыстойная сям’я не даверыць гэтаму міламу юнаку будучыню і пасаг сваёй дачкі.
— Я ўлавіў некалькі словаў з вашай з паненкаю дэ Гранльё размовы, і мне вельмі хацелася б сёе-тое сказаць,— прамовіў сябар сям’і, якога мы згадвалі раней.— Граф, я выйграў,— дадаў ён, павярнуўшыся да партнёра.— Пакідаю вас і спяшаюся на дапамогу вашай пляменніцы.
— Вось ужо сапраўды слых страпчага! — здзівілася вікантэса.— Дарагі Дэрвіль, як вы маглі пачуць, пра што мы гутарылі з Камілай... Мы ж шапталіся ледзьве чутна.
— Я ўсё зразумеў з вашых вачэй,— адказаў Дэрвіль, апускаючыся ў глыбокі фатэль каля каміна.
Камілін дзядзька сеў побач з пляменніцай, а спадарыня дэ Гранльё — на нізкім крэселку паміж дачкой і Дэрвілем.
— Пара мне, вікантэса, расказаць вам адну гісторыю, якая прымусіць вас перамяніць погляд на становішча графа Эрнэста дэ Рэсто ў вышэйшым свеце.
— Гісторыю?! — ускрыкнула Каміла.— Расказвайце хутчэй, спадар Дэрвіль!
Страпчы кінуў на спадарыню дэ Гранльё позірк, з якога яна зразумела, што гэты аповяд будзе ёй цікавы. Вікантэса дэ Гранльё сваім багаццем і знатным паходжаннем належала да найбольш уплывовых дам у СэнЖэрмэнскім прадмесці, і, вядома, можа падацца дзіўным, што звычайны парыжскі страпчы асмеліўся размаўляць з ёю, як з роўнай сабе, і вельмі вольна трымаць сябе ў яе салоне. Але тлумачыцца гэта лёгка. Спадарыня дэ Гранльё, вярнуўшыся ў Францыю разам з каралеўскай сям’ёю, пасялілася ў Парыжы і спачатку жыла толькі на сродкі, прызначаныя ёй Людовікам XVIII з сум цывільнага ліста2,— становішча для яе невыноснае. Страпчы Дэрвіль выпадкова заўважыў фармальныя парушэнні, дапушчаныя ў свой час Рэспублікай пры продажы маёнтка Гранльё, і заявіў, што гэты дом належыць вярнуць вікантэсе. Згодна з яе даручэннем ён павёў працэс у судзе і выйграў яго. Асмялеўшы ад гэтага поспеху, ён распачаў паклёпніцкую
справу з убожніцай і дамогся таго, што вікантэсе вярнулі лясныя абшары ў Ліснэ. Пасля гэтага ён пацвердзіў яе правы на ўтрыманне некалькіх акцый Арлеанскага канала і досыць вялікія будынкі, якія імператар ахвяраваў грамадскім установам.
Маёмасць вікантэсы дэ Гранльё, вернутая дзякуючы намаганням маладога паверанага, паЧала даваць ёй каля шасцідзесяці тысяч франкаў штогадовага даходу, а тут яшчэ падаспеў закон аб вяртанні страт эмігрантам, і яна атрымала вялізныя грошы. Гэты страпчы, чалавек надзвычай сумленны, адукаваны і сціплы, меў добрыя манеры і хутка зрабіўся сябрам сям’і Гранльё. Сваімі паводзінамі ў дачыненні да спадарыні дэ Гранльё ён дасягнуў пашаны і займеў кліентуру ў найлепшых дамах Сэн-Жэрмэнскага. прадмесця, аднак не карыстаўся іх прыхільнасцю, як-мог бы гэта рабіць якісь славалюбца. Ён нават адхіліў прапановы вікантэсы, якая намаўляла яго прадаць сваю кантору і перайсці ў судовае ведамства, дзе ён мог бы пры яе заступніцтве вельмі хутка зрабіць кар’еру. За выключэннем дома вікантэсы дэ Гранльё, дзе ён часам праводзіў вечары, Дэрвіль бываў у свеце толькі дзеля падтрымання сувязей. Ён лічыў сябе шчаслівым, што, аддана абараняючы інтарэсы спадарыні дэ Гранльё, паказаў і сваю вартасць, інакш ягонай канторы пагражаў бы заняпад: у ім не было пранырлівасці звычайнага страпчага. 3 таго часу, як граф дэ Рэсто з’явіўся ў доме вікантэсы, Дэрвіль, заўважыўшы сімпатыю Камілы да гэтага юнака, пачаў штодня наведваць салон спадарыні дэ Гранльё, як той франт з Шасэ-д’Антэн, які толькі што атрымаў доступ у арыстакратычнае кола Сэн-Жэрмэнскага прадмесця. За некалькі дзён да названага вечара ён сустрэў на балі мадмуазэль дэ Гранльё і сказаў ёй, паказваючы вачыма на графа:
— Шкада, што ў гэтага юнака няма двух-трох мільёнаў! Праўда?
— Чаму «шкада»? Я не думаю, што гэта няшчасце,— адказала яна.— Спадар дэ Рэсто чалавек вельмі здольны, адукаваны, мае добры аўтарытэт у міністра, да якога ён прыкамандзіраваны. Я ані не сумняваюся, што з яго выйдзе выдатны дзеяч. А калі «гэты юнак» атрымае ўладу, багацце само прыйдзе яму ў рукі.
— Слушна, але калі б ён быў багаты ўжо цяпер!
— Калі б ён быў багаты...— чырванеючы, паўтарыла Каміла,— што ж, тады б усе паненкі, што тут танцуюць,
аспрэчвалі яго адна ў адной,— дадала яна, паказваючы на ўдзельніц кадрылі.
— I тады,— сказаў страпчы,— спадарыня дэ Гранльё не была б тым адзіным магнітам, што прывабліваў яго позіркі. Вы, здаецца, зачырванеліся... у чым прычына? Вы неабыякавыя да яго? Ну, скажыце, калі ласка...
Каміла порстка паднялася з крэсла.
«Яна закахалася ў яго»,— падумаў Дэрвіль.
3 таго часу Каміла пачала дарыць асаблівую ўвагу страпчаму, зразумеўшы, што Дэрвіль ухваляе яе сімпатыю да Эрнэста дэ Рэсто. А да тае пары, хоць ёй і было вядома пра тое, што яе сям’я шмат у чым абавязана Дэрвілю, я.ча мела да яго больш павагі і сяброўскае прыхільнасці, чым цеплыні. У яе манерах і голасе было нешта такое, што паказвала на адлегласць, вызначаную паміж імі нормамі, прынятымі ў свеце. Удзячнасць — гэта абавязак, які дзеці не надта ахвотна бяруць у спадчыну ад бацькоў.
Дэрвіль зрабіў паўзу, задумаўшыся, а пасля пачаў наступным чынам:
— Сённяшні вечар нагадаў мне пра адну падобную да рамана гісторыю, якіх больш у маім жыцці не здаралася... Ну вось, вам ужо і смешна; вас весела чуць, што ў страпчага могуць быць нейкія раманы. Але ж і мне некалі было дваццаць пяць год, а ў тыя маладыя гады я пабачыў ужо шмат дзіўных рэчаў. Мне спачатку давядзецца расказаць вам пра адну дзейную асобу майго апавядання, якой вы, вядома ж, не маглі ведаць. To быў адзін ліхвяр... He ведаю, ці вы з маіх слоў здолееце ўявіць сабе твар гэтага чалавека, які я, з дазволу Акадэміі, гатовы назваць месяцападобным, бо яго жаўтлявая бясколернасць нагадвала колер срэбра, з якога аблузалася пазалота. Валасы ў майго ліхвяра былі зусім праыя, заўсёды дбайна зачасаныя і — з ладнай ужо сівізною — попельна-шэрыя. Твар быў нерухомы, у яго рысах адсутнічала ўсялякая пачуццёвасць, як у Талейрана3; здавалася, што гэтыя рысы вылітыя ў бронзе. Вачам, маленькім і жоўтым, быццам у тхара, і амаль без вейкаў, было балюча ад яркага святла, таму ён захінаў іх вялікім брылём паношанага картуза. Востры кончык доўгага носа, пабіты рабаціннем, нагадваў свярдзёлак, вусны былі тонкія, быццам у алхімікаў ці ў вельмі старых дзядоў на карцінах Рэмбрандта і Мэтсу. Размаўляў гэты чалавек ціха, мякка, ніколі не гарачыўся. Яго ўзрост быў
таямніцай: я ніколі не мог зразумець, ці ён састарэў ад часу, ці наадварот — добра захаваўся і застанецца маладжавы на вечныя вякі. Усё ў ягоным пакоі было пацёртае, але дагледжанае, пачынаючы ад зялёнай сукні на пісьмовым стале і да каберца перад ложкам,— зусім як у халодным прытулку самотнай старой дзеўкі, якая цэлы дзень толькі й робіць, што наводзіць парадак ды навашчвае мэблю. Узімку ў ягоным каміне ледзь тлелі галавешкі, прысыпаныя попелам, і яго агмень ніколі не азараўся яркім агнём. Ад першай хвіліны пасля абуджэння і да вечаровых прыступаў кашлю ўсе яго дзеянні былі размеркаваныя, як рух маятніка. Гэта быў чалавекаўтамат, завод якога паднаўляўся штодня. Гэтаксама як макрыца, што, паўзучы па аркушы паперы, імгненна спыняеода і дранцвее, калі да яе дакранешся, вось так і гэты чалавек раптам змаўкаў пасярод размовы, чакаючы, пакуль аціхне грукат экіпажа, што праязджаў пад вокнамі, і не хочучы ўзмацняць голасу. На ўзор Фантанэля ён дбайна ашчаджаў сваю жыццёвую энергію4 і гнаў прэч усякія чалавечыя пачуцці. Яго жыццё цякло ціха, як бяжыць пясок у старым пясочным гадзінніку. Здаралася, праўда, што яго ахвяры гучна абураліся, уздымалі немаведама які гвалт, але ўрэшце надыходзіла мёртвая цішыня — быццам на кухні, дзе толькі што зарэзалі качку. I толькі пад вечар чалавек-вэксаль ператвараўся ў звычайнага чалавека, а злітак металу ў ягоных грудзях — у чалавечае сэрца. Калі ён бываў задаволены скончаным днём, ён паціраў рукі, і з глыбокіх зморшчын на яго твары быццам праменілася весялосць,— далібог, цяжка знайсці іншыя словы, каб перадаць гэтую яго нямую ўсмешку, гэтую гульню мускулаў на яго твары, якая выяўляла, відаць, тыя самыя пачуцці, што і бязгучны смех Скураной Панчохі5. Заўсёды, нават у хвіліны найбольшай радасці, ён быў ашчадны на словы і стрымліваў свае пачуцці. Такога вось суседа паслаў мне лёс, калі я, працуючы тады яшчэ малодшым пісцом у канторы страпчага і будучы студэнтам апопіняга курсу на факультэце права, жыў на вуліцы Грэ. У гэтым змрочным і сырым доме не было двара, усе вокны выходзілі на вуліцу, а пакоі нагадвалі манаскія келлі: усе аднолькавай велічыні, з адзінымі дзвярыма, што вялі ў доўгі цёмны калідор з маленькімі акенцамі. Зрэшты, некалі гэты будынак напраўду служыў манастырскім заезным дваром. У такім змрочным жытле любы свецкі гарэза адразу губляў