Габсэк  Анарэ дэ Бальзак

Габсэк

Анарэ дэ Бальзак
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 63с.
Мінск 1993
14.08 МБ
— Вазьміце,— ціха прамовіла яна,— вазьміце і хутчэй ідзіце адсюль.
У абмен на брыльянт я вярнуў ёй вэксаль і, адбіўшы паклон, выйшаў з пакоя. На маю думку, брыльянт каштаваў добрых тысячу дзвесце франкаў. На графскім падворку я ўбачыў цэлы натоўп рознай дворні: лёкаяў, якія чысцілі шчоткамі свае ліўрэйныя фракі дп наводзілі на боты глянец, конюхаў, якія сгаранна мылі раскошныя экіпажы. Адным словам, я ўбачыў тое, што гоніць да мяне гэтых знатных паноў, тое, што прымушае іх з
прыстойным выглядам красці мільёны і прадаваць радзіму. Каб ходзячы пешкі, не запэцкаць сваіх лакаваных боцікаў, гжэчны пан і той, хто намагаецца быць да яго падобным, гатовы сам з галавой акунуцца ў бруд. Якраз у гэты момант вароты расчыніліся, і ў двор на кабрыялеце ўляцеў той самы малады франт, які ўлічыў у мяне графінін вэксаль.
— Месьё,— сказаў я, калі ён выскачыў з кабрыялета,— вось дзвесце франкаў, перадайце іх, калі ласка, графіні і скажыце, што заклад, які яна мне дала, я крыху прытрымаю. Словам, на гэтым тыдні ён яшчэ будзе ў яе распараджэнні.
Франт узяў грошы, і па яго вуснах прабегла ўсмешка, якая казала: «Ага, заплаціла! Ну што ж, выдатна!»
I я прачытаў на яго твары ўсю графініну будучыню. Гэты бялявы прыгажун, халодны, бяздушны гулец, зруйнуецца сам і зруйнуе яе разам з мужам і дзецьмі, прагуляўшы іх спадчыну. А потым у іншых салонах учыніць разруху не горшую, чым артылерыйская батарэя ў непрыяцельскіх войсках.
Урэшце я накіраваўся на вуліцу Манмартр да мадмуазэль Фані. Падняўшыся па вузкіх пакручастых сходах на шосты паверх, я ўвайшоў у двухпакаёвую кватэру, дзе ўсё дыхала чысцінёй і блішчала, як новенькі дукат. Тут не было ніводнай пылінкі. У першым пакоі мяне сустрэла маладзенькая гаспадыня, апратнутая проста, але з вытанчанасцю парыжанкі. Ветлівы выгляд ёй надавалі грацыёзная галоўка, свежы колер твару. Каштанавыя, прыгожа зачасаныя валасы, што ляжалі дзвюма гладкімі паўколцамі, прыхоўвалі скроні, і гэта рабіла асабліва выразнымі яе блакітныя вочы. Сонца, якое трапляла ў пакой праз фіранкі на вокнах, мяккім цяплом ахутвала яе сціплую постаць. Вакол дзяўчыны ляжала шмат копак раскроенага палатна, і я зразумеў, чым яна зарабляла на жыццё: безумоўна, яна была швачка. Гэтая жанчына здавалася мне феяю адзіноты.
Я падаў ёй вэксаль і прамовіў, што ўжо заходзіў раніцай, але не заспеў яе дома.
— Дык жа я пакінула вам грошы ў брамніцы,— здзівілася дзяўчына.
Я зрабіў выгляд, што не пачуў яе адказу. I толькі спытаў:
— Вы, як відаць, рана выходзіце з дому.
— Наогул, я вельмі рэдка куды выходжу. Але, ведаеце,
калі ўсю ноч прасядзіш за працай, на золку вельмі хочацца пакупацца.
Я паглядзеў уважлівей і адразу разгадаў яе. Перада мною стаяла дзяўчына, якая, вядома ж, зарабляла на жыццё цяжкай штодзённай працай. Відаць, яна была з сям’і якога-небудзь сумленага фермера: на яе твары яшчэ былі бачныя дробныя вяснушкі, якія звычайна бываюць у вясковых дзяцей. Ад яе веяла дабрынёй, сапраўдным чалавечым цяплом. Я трапіў у атмасферу такой шчырасці, душэўнай чысціні, што мне адразу зрабілася лягчэй дыхаць. Бедная прасцячка! Яна яшчэ ў нешта верыла: над узгалоўем яе сціплага драўлянага ложка вісела распяцце, упрыгожанае дзвюма галінкамі буксу. Я ажно замілаваўся ёю і быў гатовы прапанаваць гэтай дзяўчыне грошай у пазыку, пад дванаццаць працэнтаў, каб дапамагчы ёй наладзіць якую-небудзь прыбытковую справу. Але тут жа стрымаў сябе, падумаўшы, што ў яе, пэўна, ёсць малады стрыечны брат, які прымусіць яе падпісваць вэксалі і абдзярэ гаротніцу як ліпку. 3 такімі думкамі я і пайшоў ад яе, перасцерагаючы сябе ад вялікадушных парываў: бо мне досыць часта даводзілася назіраць, што калі самому дабрадзею і не зашкодзіць дабрачыннасць, то таго, каму яна аказана, яна можа знішчыць. Як толькі вы сёння ўвайшлі ў мой пакой, я якраз думаў пра Фані Мальво — вось з каго выйшла б добрая жонка, маці сямейства. Варта толькі параўнаць чыстае самотнае жыццё гэтай дзяўчыны з жыццём багатай графіні, што пачала ўжо падпісваць вэксалі і неўзабаве скоціцца на самае дно ўсялякіх заганаў.
Задумаўшыся, ён на хвіліну замоўк, а я ў гэты час разглядаў яго.
— А ну, скажыце,— раптам спытаў ён,— хіба дрэнныя ў мяне забавы? Хіба ж не цікава зазірнуць у самыя патаемныя куточкі чалавечай душы? Хіба ж не цікава пранікнуць у чужое жыццё і ўбачыць яго без прыўкрас, як на далоні? Якіх толькі карцін не нагледзішся! Тут і брыдкія раны, і несуцешнае гора, тут і пакуты кахання, і беднасць, якую падпільноўваюць воды Сены, і юнацкія асалоды — крывавыя прыступкі, што вядуць да эшафота, і смех адчаю, і пышныя святы.
Сёння ты сведка трагедыі: сумленны працаўнік, бацька вялікай сям’і канчае жыццё самагубствам, бо не можа пракарміць сваіх дзяцей. Заўтра — сведка камедыі: малады
лайдак спрабуе разыграць перад табою сучасны варыянт класічнай сцэны зводу Дыманша яго даўжніком9! Вы, канечне, чулі пра хвалёнае красамоўства новаяўленых добрых пастыраў мінулага стагоддзя? I я, бывала, што траціў нямала часу, слухаючы іх. Яны здолелі ў чымсьці паўздзейнічаць на мае погляды, але — ніколі! — на мае паводзіны, як сказаў нехта. Дык ведайце, што ўсе гэтыя нашы славутыя прапаведнікі, усялякія там Мірабо, Верньё10 і іншыя — адно толькі заікі, вартыя жалю, у параўнанні з маімі штодзённымі прамоўцамі. Якая-небудзь закаханая маладая паненка, стары гандляр на мяжы банкруцтва, маці, якая імкнецца схаваць благі ўчынак сына, мастак, пазбаўлены кавалка хлеба, вяльможа, які трапіў у няміласць, і, можа стацца, з-за адсутнасці грошай страціць вынікі сваіх шматгадовых намаганняў,— усе гэтыя людзі іншы раз уражваюць мяне сілаю свайго слова. Выдатныя акцёры! I ўсе яны даюць спектакль дзеля мяне аднаго! Але ашукаць мяне ім ніколі не ўдасца. Мой позірк, як у пана Бога: я адразу бачу, што ў іх у душы. А хіба можна адмовіць у чымсьці таму, хто мае ў руках мяшок з золатам? У мяне хопіць багацця, каб купіць чалавечае сумленне, каб кіраваць усемагутнымі міністрамі праз іх фаварытаў, пачынаючы з канцылярскіх служкаў і канчаючы іх каханкамі. Ці ж гэта не ўлада? Калі схачу, я змагу валодаць найпрыгажэйшымі жанчынамі, купляць самыя пяшчотныя прыхільнасці. Ці ж гэта не асалода? Хіба ўлада і асалода не ўяўляюць сабою сутнасць нашага новага грамадскага ладу? Такіх, як я, у Парыжы чалавек дзесяць. Мы ўладары вашых лёсаў: ціхенькія, нікому невядомыя. Што такое жыццё, як не машына, якая прыводзіцца ў рух грашмі? Памятайце, што сродкі да дзеяння зліваюцца з яго вынікамі: ніколі не ўдаецца размежаваць душу і цялесныя пачуцці, дух і матэрыю. Золата — вось духоўная сутнасць усяго сучаснага грамадства. Я і мае пабрацімы, звязаныя са мною агульнымі інтарэсамі, у азначаныя дні тыдня сустракаемся ў кавярні «Феміда» каля Новага моста. Там мы гутарым, адкрываем адзін аднаму фінансавыя таямніцы. Ніводнае, самае вялікае багацце не ўвядзе нас у зман, бо мы валодаем сакрэтамі ўсіх знакамітых сям’яў. У нас ёсць пэўная «чорная кніга», куды мы заносім звесткі аб дзяржаўным крэдыце, банках, гандлі. У якасці духоўнікаў біржы мы ўтвараем, так бы мовіць, трыбунал свяшчэннай інквізіцыі, аналізуем самыя, на першы погляд, бяс-
крыўдныя ўчынкі багатых людзей і не памыляемся ніколі. Адзін з нас назірае за судзейскім асяроддзем, другі — за фінансавым, трэці — за вышэйшымі чыноўнікамі, чацвёрты — за камерсантамі. А пад маім наглядам знаходзіцца залатая моладзь, акцёры і мастакі, свецкія людзі, гульцы — самая цікавая частка парыжскага грамадства. I кожны расказвае нам пра таямніцы сваіх суседзяў. Падманутыя пачуцці, закрануты гонар маюць доўгія языкі. Заганы, расчараванне, помста — найлепшыя агенты паліцыі. Як і я, мае пабрацімы ўсім нацешыліся, усім перасыціліся і любяць цяпер толькі ўладу і грошы дзеля самога валодання ўладай і грашмі. Вось тут,— сказаў ён, паводзячы рукой,— у гэтым халодным пакоі з голымі сценамі, самы палкі закаханы, які ў любым іншым месЦы выклікаў бы на двубой любога з-за вострага слоўца, моліць мяне, як Бога, пакорліва прыціскаючы рукі да грудзей! Праліваючы слёзы вар’яцкай нянавісці або самоты, моліць мяне і самы пыхлівы гандляр, і самая пыхлівая красуня, і самы ганарлівы вайсковец. Сюды прыходзіць з мальбою і вядомы мастак, і пісьменнік, чыё імя будзе жыць у памяці нашчадкаў. А вось тут,— дадаў ён, прыціскаючы палец да лба,— тут у мяне вагі, на якіх узважваюцца спадчыны і карыслівыя інтарэсы ўсяго Парыжа. Ну, як вам цяпер здаецца,— сказаў ён, павярнуўшыся да мяне бледным сваім тварам, быццам вылітым з серабра, ці не хаваюцца гарачыя пачуцці за гэтай халоднай, застылай маскай, якая так часта здзіўляе вас сваёй нерухомасцю?
Я вярнуўся ў пакой зусім ачмурэлы. Гэты высахлы дзядок неяк раптоўна вырас у маіх вачах, зра^біўшыся фантастычнай фігурай, увасабленнем улады золата. Жыццё і людзі выклікалі ў мяне ў гэту хвіліну жах. «Няўжо ўсё ў свеце залежыць ад грошай»,— думаў я сабе. Потым доўга не мог заснуць. Усё мроіліся навокал горы золата. Дый прыгажуня графіня не выходзіла з галавы. Павінен прызнацца шчыра: на мой сорам, яна спачатку зацьміла сабою вобраз Фані Мальво, чыстай прастадушнай істоты, якой наканавана вечна працаваць і заставацца невядомай. Але раніцай, у туманных мроях абуджэння, мілае дзявочае аблічча адразу ўзнікла ў маёй памяці з усёй прывабнасцю, і я ўжо думаў толькі пра яе.
— Ці не жадаеце выпіць шклянку вады з цукрам? — перапыніўшы Дэрвіля, спытала графіня Гранльё.
— 3 прыемнасцю,— адказаў ён.
— Ведаеце,— пазваніўшы званочкам, заўважыла гра-
фіня,— я крыху не разумею, якое дачыненне ўся гэтая гісторыя мае да нас?
— Сарданапалі’1 — усклікнуў Дэрвіль, ужыўшы сваё ўлюбёнае слоўца.— Зараз я зганю сон з вачэй мадмуазэль Камілы! Няхай ведае што яе шчасце яшчэ зусім нядаўнз залежала ад татачкі Габсэка. Але з тае прычыны, што кекалькі дзён таму стары памёр, дажыўшы да васьмідзесяці дзевяці гадоў, спадар дэ Рэсто неўзабаве атрымае ў спадчыну вялікае багацце. Я зараз растлумачу, як : чаму. Што да Фані Мальво, дык вы яе добра ведаеце. Яна стала маёю жонкай.
— Бедны хлопец,— бясхітрасна прамовіла графіня,— і ён прызнаецца ў гэтым перад сведкамі.
— А хоць бы і перад усім светам! — усхвалявана адказаў страпчы.
— Піце, піце салодкую ваду, мой бедны Дэрвіль. Вы нічога не дасягнсцс ў жыцці, затое будзеце самым лепшым і самым шчаслівым сярод людзей.