• Газеты, часопісы і г.д.
  • Габсэк  Анарэ дэ Бальзак

    Габсэк

    Анарэ дэ Бальзак

    Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
    Памер: 63с.
    Мінск 1993
    14.08 МБ
    Ён узняўся над пасцеллю, яго твар, быодам з бронзы, выразна акрэсліўся на падушцы; учапіўшыся кашчавымі пальцамі сваёй рукі за коўдру, быццам хочучы ўтрымацца за яе, ён зірнуў на камін, такі ж самы халодны, як яго позірк, і памёр пры поўнай свядомасці, пакінуўшы сваёй брамніцы, інваліду і мне аблічча насцярожанай увагі, якія былі ў старцаў старажытнага Рыма, што стаялі за консуламі на карціне Лецьера «Смерць Брутавых дзяцей».
    — Годна сябе трымаў, стары скнара! — па-салдацку адрапартаваў інвалід.
    У мяне ж усё яшчэ гучала ў вушах фантастычнае пералічэнне багаццяў, якое я пачуў ад памерлага, і я
    міжволі паглядзеў на кучу попелу ў каміне, заўважыўшы, што туды павернутыя яго застылыя вочы. Велічыня гэтай кучы ўразіла мяне. Я ўзяў камінныя абцугі і, сунуўшы іх у попел, наткнуўся на нешта цвёрдае,— там ляжала гара золата і серабра, пэўна, яго прыбыткі за час хваробы. У яго не было сіл прыхаваць іх лепш, а недаверлівасць не дазваляла адаслаць усё гэта ў банк.
    — Бяжыце да міравога суддзі! — сказаў я інваліду.— Тут трэба тэрмінова ўсё апячатаць.
    Уражаны апошнімі словамі Габсэка і тым, што нядаўна сказала мне брамніца, я ўзяў ключы ад пакояў абодвух паверхаў, і вырашыў паглядзець, што там. У самым першым пакоі, які я адчыніў, я знайшоў тлумачэнне яго словам, што здаваліся мне пазбаўленымі сэнсу, і ўбачыў, да чаго можа дайсці сквапнасць, калі яна ператвараецца ў бяздумны інстынкт; прыклады такога мы часта бачым у правінцыі. У пакоі, сумежным са спальняй нябожчыка, сапраўды аказаліся і падгнілыя паштэты, і горы ўсялякіх прыпасаў, нават вустрыцы і рыба, пакрытыя пышнай цвіллю. Я ледзь не задыхнуўся ад смуроду, у якім зліліся розныя пахі. Усюды кішэлі чарвякі і насякомыя. Падарункі, зробленыя нядаўна, ляжалі ўперамешку са скрынкамі розных памераў, з пачкамі чаю, мяшкамі кавы. На каміне ў срэбнай супавой місцы захоўваліся накладныя квітанцыі розных грузаў, якія прыходзілі на яго імя ў партовыя склады Гаўра: цюкоў хлопку, скрынак цукру, бочак рому, кавы, індыга, тытуню — цэлага базару каланіяльных тавараў! Пакой загрувашчвала дарагая мэбля, срэбныя рэчы, лямпы, карціны, вазы, кнігі, выдатныя гравюры без рамаў, у скрутках, і самыя разнастайныя рэдкасці. Магчыма, што не ўсе рэчы былі падоранымі, частка іх, пэўна, уяўляла сабою нявыкупленыя заклады. Я бачыў шкатулкі з каштоўнасцямі, упрыгожаныя гербамі і вензялямі, прыгожыя наборы сурвэтак з абрусамі, багатую, але без таўра, зброю. Разгарнуўшы кнігу, якая, як мне падалося, стаяла не на сваім месцы, я знайшоў там некалькі банкаўскіх білетаў па тысячы франкаў кожны. Тады я вырашыў уважліва агледзець кожную, нават самую маленькую рэч, прамацаць падлогу, столь, карнізы і сцены, каб знайсці ўсё золата, да якога быў так прагны гэты галандзец, варты пэндзлю Рэмбрандта. Ніколі яшчэ ў маёй юрыдычнай практыцы я не сустракаў гэткага спалучэння сквапнасці са своеасаблівым характарам. Вярнуўшыся ў спальню памер-
    лага, я знайшоў на яго пісьмовым стале разгадку таго, як паступова збіраліся ўсе гэтыя рэчы. Пад прэс-пап’е ляжала перапіска Габсэка з гандлярамі, якім ён звычайна прадаваў падарункі сваіх кліентаў. Аднак, ці можа таму, што ён занадта дорага прасіў за прадукты і за рэчы, ці гандляры вельмі часта рабіліся яго ахвярамі, ніводная ўгода не атрымалася. Ён не хацеў прадаваць прадукты ў краму Шэвэ, бо Шэвэ патрабаваў трыццаціпрацэнтнай скідкі. Пакуль ён таргаваўся з-за некалькіх франкаў, тавар псаваўся. Срэбра не было прададзена, бо Габсэк адмовіўся ўзяць на сябе выдаткі на дастаўку. Мяшкі з кавай заляжаліся, бо ён не жадаў скінуць на ўтруску. Урэшце, кожны прадмет служыў нагодай для доўгіх спрэчак,— гэта было прыкметай таго, піто Габсэк здзяцініўся і зрабіўся ўпарты, як усе старыя, у якіх захапленне перажыло розум. I я ставіў сабе пытанне, якое ён не раз задаваў сабе: «Каму застануцца ўсе гэтыя багацці?» Успомніўшы, якія дзіўныя звесткі даў ён мне пра сваю адзіную спадкаемніцу, я зразумеў, што мне давядзецца весці пошукі ў самых падазроных дамах Парыжа, каб аддаць вялізнае багаоде ў рукі нейкай разбэшчанай асобы. Але перш за ўсё ведайце, што, згодна з бясспрэчнымі дакументамі, граф Эрнэст дэ Рэсто неўзабаве стане ўладаром багацця, якое дазволіць яму ажаніцца з мадмуазэль Камілай, ды яшчэ выдзеліць прыстойны капітал маці і брату на пражыццё, а сястры — на пасаг.
    — Добра, дарагі Дэрвіль,— мы пра гэта падумаем,— адказала спадарыня дэ Гранльё.— Спадар дэ Рэсто павінен быць вельмі багатым, каб такая сям’я, як наша, згадзілася парадніцца з ім. He забывайце, што мой сын рана ці . позна стане герцагам дэ Гранльё і аб’яднае багацце двух дамоў Гранльё. Я хачу, каб і зяць быў роўны яму.
    — Але ці ведаеце вы,— уставіў слова граф дэ Борн, які герб у Рэсто? Чатыры залатыя шчыты з чорнымі крыжамі на барвовым полі, упоперак якога — срэбная паласа. Вельмі старадаўні герб.
    — Гэта праўда,— пацвердзіла вікантэса,— да таго ж, Каміла можа і не бачыцца са сваёй свекрывёй, парушальніцай дэвіза на гэтым гербе — Res tuta16.
    — Спадарыня дэ Басэан прымала ў сябе графіню дэ Рэсго,— заўважыў стары дзядзька.
    — Ну, толькі на званых вечарынах! — запярэчыла вікантэса.
    Парыж, студзень J830.
    ЗАЎВАГІ
    1	De viris illustribus («Аб знакамітых мужах») — сачыненне рымскага гісторыка Карнэлія Нэпота (I ст. да н.э.), у якім падаюцца, галоўным чынам, біяграфіі палкаводцаў; служыла дапаможнікам для вывучэння лацінскай мовы ў школах.
    2	Цывільны ліст — сума, якая выдзяляецца дзяржаўнаму чыноўніку, каб акупіць яго выдаткі на выкананне сваіх службовых абавязкаў.— (Заўвага перакладчыка).
    3	Талейран Шарль Марыс — вядомы пры Напалеоне I дыпламат і палітык, які вызначаўся надзвычайнай беспрынцыповасцю.
    4	Бальзак мае на ўвазе ў вышэйшай ступені ўраўнаважаны і спакойны характар французскага пісьменніка Фантанэля (1657 1757), аднадушна адзначаны яго сучаснікамі.
    5	Скуравая Панчоха — мянушка паляўнічага Наці Бумпо, героя серыі раманаў амерыканскага пісьменніка Фені.мора Купера (1789 1851) «Апошні магіканін», «Следапыт», «Зверабой» ды інш.
    6	Gobsec (франц.) — жываглот.
    7	Імёны ваенных і палітычных дзеячаў (Лалі, Сюфрэн, Хастынгс, Тына-Саіб і інш.), перамяшаныя з імёнамі асоб, выдумленых аўтарам (Кергаруэт, дэ Портандуэр).
    8	Гаворка ідзе пра вядомага багацея, выхадца з Савоі Бенуа дэ Борня.
    9	Тут маецца на ўвазе эпізод з камедыі Жана Батыста Мальера «Дон Жуан».
    10	Мірабо Аварэ Габрыель — дзеяч французскай рэвалюцыі канца XVIII стагоддзя, дэпутат Генеральных ІІІтатаў ад трэцяга саслоўя, сакрэтны агент каралеўскага двара; Верньё П’ер — дзеяч французскай рэвалюцыі канца XVIII стагоддзя, жырандыст, член Канвента.
    11	Сардавапал! (скаж. фр.) — гром 1 маланка!
    12	Гроцый — вядомы галандскі юрыст, які жыў у XVII стагоддзі.
    13	Мірабо — гл. заўвагу 10; Піт Малодшы — (1759-1806) — прэм’ер-міністр Англіі, вораг французскай рэвалюцыі XVIII стагоддзя; герцаг Рышэлье Арман-Эмануэль (1766-1822) французскі міністр у часы Рэстаўрацыі; Антуан дэ Хорн — забойца, пакараны смерцю ў 1720 годзе; Антуан Фук’е Тэнвіль — грамадскі абвінаваўна трыбунала французскай рэвалюцыі канца XVIII стагодззя; П’ер Каньяр — вядомы ў пачатку XIX стагоддзя галава хеўры злодзеяў.
    14	Францыя прызнала Рэспубліку Гаіці ў 1825 годзе.
    15	Карфалогія — непрытомныя рухі рукамі, якія робіць чалавек, паміраючы.
    16	Res tuta (лац.) — надзейнасць.
    Літаратурна-мастацкае выданне
    Анарэ дэ Бальзак ГАБСЭК
    Раман
    Адказная за выпуск А. КУДРАЎЦАВА
    Падпісана да друку 15.06.93. Фармат 84x1081/32. Папера афс. №2.
    Гарнітура Таймс. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 3,36. Тыраж 15000 экз. Заказ № ІІСІ
    Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр. Ліцэнзія ЛВ №219. 220050, вул. Кірава, 21.
    Друкарня інстытута «Мінсктыппраект». 220100, Мінск, вул. В.Харужай, 13/61.